Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў




НазваПераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў
старонка1/3
Дата канвертавання29.10.2012
Памер291.79 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка - гэта найважнейшы кампанент працы ў класе і што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў, зазначаюць спадары Блэк і Ўільям. Сапраўды, яны не ведаюць ніводнага іншага шляху павышэння стандартаў, для якога можна было б знайсці столькі ж сур’ёзных пацверджанняў.

Унутры чорнай скрыні: павышэнне стандартаў праз ацэнку ў класе

Пол Блэк і Дылан Ўільям

Павышэнне стандартаў навучання, якое забяспечвае школьная адукацыя, з’яўляецца важным нацыянальным прыярытэтам. У апошнія гады ўрады ва ўсім свеце ўсё больш і больш рашуча праводзяць рэформы дзеля дасягнення гэтай мэты. Нацыянальныя, дзяржаўныя і рэгіянальныя стандарты; пастаноўка мэтаў; пашыраныя праграмы па знешнім кантролі паспяховасці вучняў; правядзенне даследаванняў, такіх як NAEP (National Assessment of Educational Progress) і TIMSS (Third International Mathematics and Science Study); ініцыятывы па паляпшэнні школьнага планавання і мэнэджмэнта; больш частыя і дасканалыя праверкі – гэта ўсё намаганні для дасягнення аднаго выніку. Але сума ўсіх гэтых рэформаў не ўяўляе сабою эфектыўную палітыку, таму што чагосьці тут не хапае.

Навучанне вызначаецца тым, што настаўнікі і вучні робяць ў класе. Настаўнікам працаваць не проста: у класе ўзнікаюць складаныя сітуацыі, педагогі адчуваюць эмацыянальны і сацыяльны прэсінг 20-30 маладых людзей і пры гэтым ім патрэбна дапамагчы паспяхова вучыцца і стаць лепшымі навучэнцамі ў далейшым. Стандарты можна павысіць толькі тады, калі настаўнікі змогуць вырашаць сваю задачу больш эфектыўна. Чаго не хапае ў вышэйзгаданых намаганнях – непасрэднай дапамогі настаўніку ў вырашэнні гэтай задачы . Дадзеная праблема ярка паказана на відэа-занятках: "Засяроджванне на стандартах і справаздачнасці, якое ігнаруе працэсы выкладання і навучання ў класе, не пакажа настаўнікам патрэбны кірунак, каб удасканаліць гэтыя працэсы".[1]

Карыстаючыся мовай сістэмнага праектавання, сённяшні падыход у адукацыі ЗША і многіх іншых краін характарызуецца стаўленнем да школьнага класа, як да чорнай скрыні. На ўваходзе ў скрыню змяшчаюцца вучні, настаўнікі, іншыя рэсурсы, правілы і патрабаванні да кіравання, бацькоўскія перажыванні, стандарты, тэсты з прызамі і г.д. Чакаецца, што на выхадзе атрымаюцца пэўныя вынікі: вучні, якія валодаюць большымі, чым раней, ведамі і з’яўляюцца больш кампетэнтнымі, лепшымі будуць вынікі тэстаў, задаволеныя настаўнікі і г.д. Але што адбываецца ўнутры скрыні? Як можна быць упэўненым, што адмысловы набор складнікаў адукацыйнага працэса прывядзе да лепшых вынікаў, калі мы не будзем хоць трошкі даследаваць, што адбываецца ўнутры? І чаму большасць рэфарматарскіх ініцыятыў, згаданых ў першым абзацы, не накіраваны на тое, каб дапамагчы і падтрымаць працу настаўнікаў у класе?

Адказ, які звычайна даюць на гэтыя пытанні, – гэта справа настаўнікаў: яны самі павінны паляпшаць працу ўнутры. Гэты адказ недастаткова добры па дзвюх прычынах. Па-першае, як мінімум, ёсць верагоднасць, што некаторыя змены на ўваходзе могуць быць контрпрадуктыўнымі і зробяць цяжэйшым для настаўнікаў павышэнне стандартаў. Па-другое, падаецца дзіўным і нават несумленным пакідаць найцяжэйшы кавалак працы па павышэнні стандартаў цалкам настаўнікам. Калі існуюць шляхі непасрэднай дапамогі і падтрымкі настўнікаў ў штодзённым паляпшэнні навучання ў класе з боку распрацоўшчыкаў рэформаў і іншых асобаў, тады, канешне, імі патрэбна рашуча кіравацца.

Гэты артыкул пра тое, што адбываецца ўнутры чорнай скрыні. Мы засяроджваем нашу ўвагу на адным аспекце навучання: актыўнай ацэнцы. Але мы пакажам, што гэты аспект з’яўляецца рухавіком эфектыўнага навучання.

Аргумент

Мы пачынаем з яўнага, відавочнага палажэння, што выкладанне і навучанне павінны быць інтэрактыўнымі. Настаўнікам патрэбна ведаць пра вучнёўскі прагрэс і складанасці ў навучанні, каб яны маглі адаптаваць сваю ўласную дзейнасць да патрэбаў вучняў – патрэбаў, якія часта непрадказальныя і змяняюцца ад аднаго вучня да другога. Настаўнікі могуць даведацца пра тое, што ім трэба ведаць, рознымі шляхамі, у тым ліку з дапамогай назірання, дыскусіі ў класе і чытання вучнёўскіх пісьмовых работ.

Мы ўжываем асноўны тэрмін ацэнка, называючы тую дзейнасць настаўнікаў і вучняў у ацэньванні саміх сябе, што дае інфармацыю, якая выкарыстоўваецца ў якасці зваротнай сувязі для мадыфікацыі дзейнасці па выкладанні і навучанні. Такая ацэнка ператвараецца ў актыўную ацэнку, калі яна выкарыстоўваецца для адаптацыі выкладання, каб яно на самой справе адпавядала патрэбам вучняў.[2]

Ва ўсім гэтым няма анічога новага. Усе настаўнікі ажыццяўляюць ацэньванне на кожным уроку. Аднак ёсць тры важныя пытанні па гэтым працэсе, на якія мы шукаем адказ:

  • Ці ёсць сведчанні пра тое, што актыўная ацэнка павышае стандарты?

  • Ці ёсць доказы таго, што ёсць месца для паляпшэнняў?

  • Ці ёсць яснасць у тым, як палепшыць актыўную ацэнку?

Прыняўшыся за пошук адказаў на гэтыя пытанні, мы правялі вялікі агляд даследчай літаратуры. Мы праглядзелі мноства кніг і перыядычных выданняў, больш за 160 часопісаў за апошнія 9 год і мы вывучылі ранейшыя агляды даследаванняў. Гэты працэс уключаў ў сябе даследававанне 580 артыкулаў. Мы падрыхтавалі доўгі агляд, выкарыстаўшы 250 з гэтых крыніцаў, які быў апублікаваны ў спецыяльным выданні часопіса “Assessment in Education ( “Ацэнка ў адукацыі”), разам з каментарамі да нашай работы ад вядучых экспертаў ў адукацыі з Аўстраліі, Швейцарыі, Ганконга, Лесота і ЗША. [3]

Выснова, да якой мы прыйшлі падчас нашага даследавання, – гэта, што адказам на ўсе 3 пытанні з’яўляецца безумоўна “так”. У трох наступных раздзелах мы акрэслім прыроду і сілу доказаў, якія пацвярджаюць гэтую выснову. Тым не менш, мы прадстаўляем тут агляд, а таму наш гэкст падасца моцным ў плане сцверджання, але слабым у плане дэталяў іх абгрунтаванняў. Мы даводзім, што гэтыя сцверджанні грунтуюцца на доказах і гэта абгрунтаванне добра напоўнена дэталямі ў доўгім аглядзе, на якім заснаваны гэты артыкул.

Мы думаем, што тры наступныя раздзелы ілюструюць моцныя прыклады, якія ўрады, іх структуры, школьныя адміністрацыі і прафесійныя педагогі мусяць вывучаць вельмі ўважліва, калі яны сапраўды сур’ёзна зацікаўленыя ў павышэнні стандартаў адукацыі.Тым не менш, мы таксама прызнаем шырокараспаўсюджаны факт, што фундаментальныя змены ў адукацыі могуць быць дасягнуты толькі паступова і павольна – праз праграмы прафесійнага развіцця, якія заснаваны на існуючай паспяховай практыцы. Такім чынам, мы не сцвярджаем, што актыўная ацэнка – гэта яшчэ адно ўніверсальнае рашэнне для адукацыі. Падыходы, якія мы разглядаем, занадта складаныя і занадта цесна звязаныя і з цяжкасцямі ў практыцы на ўроку, і з меркаваннямі, якіх прытрымліваецца дзяржаўная палітыка. У апошнім раздзеле мы сутыкнемся з гэтай складанасцю і паспрабуем акрэсліць стратэгію дзеяння.

Ці актыўная ацэнка павышае стандарты?

Навуковы артыкул, які быў апублікаваны ў 1986 годзе, быў сканцэнтраваны ў асноўным на ацэначнай дзейнасці ў класе для дзяцей з лёгкімі разумовымі цяжкасцямі і даследаваў вялікую колькасць інавацый, з якіх было абрана для разгляду 23 [4]. Гэтыя інавацыі былі абраныя, таму што яны адпавядалі ўмовам, паводле якіх колькасныя паказчыкі вынікаў адукацыі былі атрыманы як для груп, ўключаных у інавацыі, так і не ўключаных. З гэтага моманту публікавалася ўсё больш і больш прац, якія такім жа чынам апісвалі дакладныя колькасныя эксперыменты. Наш уласны агляд абраў як мінімум яшчэ 20 даследаванняў (колькасць залежыць ад ступені строгасці прымянення шэрагу крытэраў). Усе гэтыя даследаванні паказваюць, што інавацыі, якія ўключаюць пашырэнне практыкі прымянення актыўнай ацэнкі, прыводзяць да значных і часта ўстойлівых навучальных дасягненняў. Гэтыя даследаванні вар’іруюццца ва ўзроставых групах ад 5-гадовых дзяцей да студэнтаў універсітэтаў, ахопліваюць некалькі школьных прадметаў у некалькіх краінах.

Для даследчых мэтаў навучальныя дасягненні гэтага тыпу вымяраюцца шляхам параўнання сярэдніх паляпшэнняў вынікаў тэстаў вучняў, уключаных ў інавацыю, з шэрагам вынікаў, якія былі атрыманы для тыповых групаў вучняў па гэтых жа самых тэстах. Адносіны першага да другога назавем памерам эфекту. Тыповы памер эфекту эксперыментаў па актыўнай ацэнцы быў паміж 0,4 і 0,7. Ен вышэйшы, чым у большасці другіх спосабаў адукацыйных уздзеянняў на вучняў.

Наступныя сведчанні адлюстроўваюць практычныя вынікі інавацыйнай працы:

  • памер эфекту, роўны 0,4, азначае, што у сярэдняга вучня, уключанага ў інавацыю, рэгіструюцца такія ж дасягненні, як і ў вучняў з лепшых 35% навучэнцаў, не ўключаных у інавацыю;

  • у апошніх параўнальных інтэрнацыянальных даследаваннях па матэматыцы дасягненне памеру эфекту ў 0,7 магло б павысіць адзнакі вучняў з сярэдзіны шэрагу з 41 краін (напрыклад, ЗША) да адной з пяці лепшых. [5]

Многія з гэтых даследаванняў прыводзяць да іншай важнай высновы: якасная актыўная ацэнка дапамагае вучням з горшымі дасягненнямі больш за іншых, тым самым памяньшаючы розніцу ў дасягненнях. Разам з тым, яна таксама паляпшае агульныя дасягненні. Яскравы нядаўні прыклад гэтага – даследаванне, цалкам прысвечанае вучням з з нізкай паспяховасцю і вучням з асаблівасцямі развіцця, якое паказвае, што частая ацэначная зваротная сувязь дапамагае абедзвюм групам палепшыць навучанне.[6] Любыя набыткі для такіх вучняў асабліва важныя. Больш за тое, вучні, якія прыходзяць і бачаць сябе няздольнымі навучацца, звычайна перастаюць успрымаць школу сур’ёзна. Многія пачынаюць парушаць дысцыпліну ў класе, іншыя пачынаюць прагульваць. Верагодна, што такія маладыя людзі аддаляюцца ад грамадства і становяцца крыніцамі і ахвярамі сур’ёзных сацыяльных праблем.

Такім чынам становіцца ясным, што мы атрымліваем значныя навучальныя дасягненні. Той факт, што дасягненні былі здабытыя рознымі метадамі, якія маюць агульную рысу – эфектыўна прымененую актыўную ацэнку – паказвае, што гэта рыса адказная, хаця б часткова, за поспех у навучанні. Тым не менш, з гэтага не вынікае, што такіх жа вынікаў будзе лёгка дасягнуць у шырокім маштабе ў звычайным класе. З аналізу мноства дакладаў, якія мы вывучалі, можна зрабіць наступныя высновы:

  • Неабходны пошук шляхоў паляпшэння зваротнай сувязі паміж навучэнцамі і настаўнікамі, шляхоў, якія патрабуюць значных зменаў у класнай практыцы.

  • У падмурках розных метадаў ляжаць уяўленні пра тое, што спрыяе эфектыўнаму навучанню – у прыватнасці, дапушчэнне, што вучні павіны быць актыўна ўключаныя ў навучальны працэс.

  • Для таго, каб ацэнка была актыўная, патрэбна дапасаваць выкладанне да навучання, таму важнай умовай павышэння якасці навучання з’яўляецца прафесійны рост настаўнікаў.

  • Шляхі, якімі ацэнка можа ўздзейнічаць на матывацыю і самапавагу (пачуццё ўласнай годнасці) вучняў і выгоды ад ангажавання вучняў ў самаацэньванне, заслугоўваюць пільнай увагі.



Ці ўсё так добра ў рэальнай практыцы, ці ёсць патрэба для паляпшэння адукацыйнага працэсу?

Ёсць мноства сведчанняў з даследаванняў, што штодзённая практыка ацэньвання ў класе акружана праблемамі і недахопамі, што паказваюць наступныя цытаты.

  • “Выстаўленне адзнак звычайна справядлівае, але часта яно не можа прапанаваць інструкцыю, як можна палепшыць работу. У істотнай меншасці выпадкаў выстаўленне адзнак правакуе заніжаныя дасягненні і заніжаныя чаканні, таму што яно з’яўляецца занадта шчодрым ці несфакусаваным. Інфармацыя пра выкананне работы вучнем, якую атрымліваюць настаўнікі, выкарыстоўваецца недастаткова, каб даць інфармацыю для паляпшэння працы вучняў”, - згодна інспектарскага дакладу аб сярэдняй адукацыі ў Злучаным Каралеўстве. [7]

  • “Чаму распаўсюджанне і абгрунтванне актыўнай ацэнкі ў навуцы такія слабыя?” – задаюць пытанне ў даследаванні настаўнікаў прыродазнаўчых навук у сярэдняй школе ў Злучаным Каралеўстве. [8]

  • “На самой справе, яны кідаюць словы на вецер аб актыўнай ацэнцы, але лічаць, што гэта нерэальна ў кантэксце сучаснай адукацыі” – сцвярджае даследаванне канадскіх настаўнікаў сярэдняй школы. [9]

  • “Вышэйакрэсленая практыка ацэньвання не ўвайшла ў звычку, нягледзячы на тое, што такога кшталту падыходы цяпер шырока падтрымліваюцца ў прафесійнай літаратуры”, – згодна агляду практыкі ацэньвання ў школах ЗША. [10]

Найбольш важныя складанасці з ацэньваннем ўзнікаюць вакол трох рэчаў.

Першая праблема – эфектыўнае навучанне.

  • Тэсты, якімі карыстаюцца настаўнікі, спрыяюць механічнаму завучванню і павярхоўнаму навучанню, нават калі настаўнікі кажуць, што хочуць развіць разуменне; падаецца, што многія настаўнікі не ўсведамляюць гэту непаслядоўнасць.

  • Пытанні і іншыя метады, якімі карыстаюцца настаўнікі, не распаўсюджваюцца сярод іншых настаўнікаў гэтай жа школы, і яны крытычна не разглядаюцца на прадмет таго, што яны на самой справе ацэньваюць.

  • Сярод настаўнікаў пачатковай школы, у прыватнасці, існуе тэндэнцыя надаваць асаблівае значэнне аб’ёму работы і не заўважаць якасць яе выканання.



Наступная праблема – негатыўны ўплыў.

  • Выстаўленню адзнак і ацэначнай функцыі надаецца зашмат увагі, у той час, як карысным парадам вучням і рэалізацыі навучальнай функцыі – недастаткова.

  • Выкарыстоўваюцца падыходы, у якіх вучні параўноўваюцца паміж сабой. Падаецца, што галоўнай мэтай гэтых падыходаў з’яўляецца хутчэй спаборніцтва, чым персанальнае ўдасканаленне. У выніку ацэначная зваротная сувязь вучыць непаспяховых вучняў, што ім не хапае “здольнасцяў”, што вымушае іх прыйсці да высновы, што яны не здольныя да навучання.



Трэцяя праблема – адміністратыўная роля ацэнкі.

  • Падаецца, што зваротная сувязь (ад настаўнікаў да вучняў) служыць сацыяльнай і адміністратыўнай функцыі і часта прапускае навучальную функцыю.

  • Настаўнікі часта здольныя прадказаць вынікі вучняў па знешніх тэстах, таму што іх уласныя тэсты імітуюць іх, але ў той жа самы момант настаўнікі ведаюць вельмі мала пра навучальныя патрэбы сваіх вучняў.

  • Запаўненню табеля адзнак надаецца большы прыярытэт, чым аналізу працы вучняў з мэтай убачыць навучальныя патрэбы; больш за тое, некаторыя настаўнікі не звяртаюць аніякай увагі на адзнакі, якія ставілі папярэднія настаўнікі.



Канешне, не ўсе гэтыя праблемы характэрныя для кожнага ўрока і настаўніка. Насамрэч, ёсць шмат школ і класаў, якіх гэтыя прыклады зусім не тычацца. Тым не менш, гэтыя агульныя высновы былі зробленыя даследчыкамі, якія збіралі факты праз назіранні, інтэрв’ю, апытанні з розных школ у некалькіх краінах, уключна з ЗША.

Развіццё нацыянальнай палітыкі ацэньвання ў Англіі і Ўэльсе на працягу апошняга дзесяцігоддзя адлюстроўвае цяжкасці, якія перашкаджаюць развіццю палітыкі падтрымкі актыўнай ацэнкі. Рэкамендацыі дзяржаўнай камісіі ў 1988 г. [11], ўсе наступныя пастановы дзяржаўнай палітыкі падкрэслівалі важнасць актыўнай ацэнкі, якую павінны рабіць настаўнікі. Тым не менш, адказныя за выкананне дзяржаўнай палітыкі па ацэнцы не мелі стратэгіі ні ў кірунку вывучэння, ні ў кірунку развіцця актыўнай ацэнкі настаўнікаў і не зрабілі нічога большага, чым выдзеліць невялічкую частку сваіх рэсурсаў на такую работу. [12] Большасць даступных рэсурсаў і большасць грамадскай і палітычнай увагі былі сфакусаваныя на нацыянальныя знешнія тэсты. У той час, як настаўніцкімі ўнёскамі ў гэтыя “падсумавальныя ацэнкі” надалі нейкі фармальны статус, амаль аніякай увагі не звярталася на ход і вынікі актыўнай ацэнкі. Больш за тое, праблема адносінаў паміж настаўніцкай роляй у актыўнай і падсумавальнай ацэнках не атрымала аніякай увагі.

Магчыма, што многія з гэтых абавязкаў укаранілі з верай ў тое, што актыўная ацэнка – не праблема, ўжо зараз яна ўвесь час адбываецца і было патрэбна не больш за фармальнае прыняцце яе існавання. Тым не менш, ясна, што палітыка ў галіне адукацыі накіравана на тое, каб знешняе тэставанне для падтрымання спаборніцтва мела першасны прыярытэт, у той час, як абавязкі, звязаныя з актыўнай ацэнкай, былі маргінальнымі. Як зазначылі даследчыкі па ўсім свеце, высокія працэнты па знешніх тэстах заўжды дамінуюць над выкладаннем і ацэнкай. Аднак, яны даюць настаўнікам слабыя мадэлі для актыўнай ацэнкі, таму што маюць абмежаваную функцыю падсумавання агульных дасягненняў, а не функцыю паглыбленай дыягностыкі. Калі прыняць гэта як факт, наўрад ці будзе сюрпрызам тое, што мноства даследаванняў рэалізацыі адукацыйных рэформ у Злучаным Каралеўстве паказалі, што актыўную ацэнку “неабходна сур’ёзна развіваць”. [13] Азіраючыся на мінулае, мы можам убачыць, што правал ў разуменні патрэбы ў рэальнай падтрымцы актыўнай ацэнкі і правал ва ўзяцці адказнасці за развіццё такой падтрымкі былі сур’ёзнымі памылкамі.

У ЗША падобны ціск адчуваўся з боку палітычных плыняў, якія кіраваліся недаверам да настаўнікаў і надзеяй на тое, што знешняе тэставанне само па сабе палепшыць навучанне. Такія расколатыя адносіны паміж тымі, хто вызначае адукацыйную палітыку, і прафесійнымі педагогамі не з’яўляюцца непазбежнымі – насамрэч, многія краіны з зайздроснымі дасягненнямі ў адукацыі ўпраўляюцца палітыкамі, якая дэманструюць больш увагі і дапамогі настаўнікам. У той час, як сітуацыя ў ЗША значна больш разнастайная, чым ў Англіі ці Ўэльсе, эфекты высокапрацэнтнага дзяржаўнага тэставання вельмі падобныя да эфектаў знешніх тэстаў ў Злучаным каралеўстве. Больш за тое, традыцыйная надзея на тэставанне з некалькімі правільнымі адказамі ў ЗША – не распаўсюджанага ў Злучаным Каралеўстве – абвастрыла негатыўны ўплыў такой палітыкі на якасць навучання ў класе.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў iconУсе мы адчуваем крызіс традыцыйнага спосабу навучання. Настаўнікі з розных краін шукаюць новыя метады выкладання, якія б дазвалялі глыбей уцягнуць вучняў у
Актыўная ацэнка дае надзею на добры кірунак зменаў. Асабліва добрыя вынікі яна дае ў працы з вучнямі, якія маюць цяжкасці ў навучанні....

Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў iconКамп’ютэр? Камп’ютар! А можа, кампутар?!
Маю на ўвазе традыцыю вымаўлення, якую фарміруем мы з вамі, носьбіты мовы. Што такое традыцыйнае вымаўленне? Гэта тое, што не паддаецца...

Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў iconУсясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі
Бо калі хірург зламаў руку, гэта можа азначаць канец ягонай кар’еры. Тое ж можна сказаць пра пальцы піяніста, галасавых зьвязках...

Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў iconАктыўная ацэнка вучэбных дасягненняў як сродак фарміравання самаацэнкі малодшых школьнікаў
Толькі чалавек са здаровай агульнай самаацэнкай можа канструктыўна ставіцца да ўласных памылак І няўдачаў, пераводзячы ІХ у задачы...

Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў iconУдзельнікі форумаў парталу
Агенцтва "Інтэрфакс" паведаміла, што адзін з затрыманых расейскі грамадзянін. Камэнтары: "Зноў чарцей ловяць? Ці гэта пасьля артыкульчыку...

Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў iconРаскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі
У горадні пачаліся раскопы побач з Калоскай царквой. Пра тое што ўжо адшукалі, у рэпартажы Міхала Карневіча

Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў iconАктыўная ацэнка – у дапамогу навучанню
Правіла 1: Актыўная ацэнка павінна быць звязаная як з добрым планаваннем працэсу навучання іншых, так І з ўласным навучаннем

Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў iconАдукацыя натыкнулася на сцяну, І больш не можа ісці наперад. Таму трэба
Яна прадстаўляе сабою вельмі дзейны метад паляпшэння вучнёўскіх вынікаў, асабліва для тых, хто мае праблемы з вучобай. Актыўная ацэнка...

Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў iconНа форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада
Па дарозе павязалі. Беспрадзел”. Празiдэнт бсcр узрушаны: “Пытаньне ня ў тым, браў ці не (тое, што браў, гэта І так ясна, усе бяруць),...

Пераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў iconВойшы Мілавіда абмяркоўваюць навіну пра тое, што палітыкі Анатоль Лябедзька І Сяргей Калякін "ледзь не загінулі ў аўтакатастрофе". Палітыкі падкрэсьлілі, што ў
Блогер піша: “Нешта прыгадаўшы, як Лукашэнка й Шэйман былі расстраляныя пад Лёзнам у 94-ым ” Камэнтар: “Ня думаю выбары далёка-далёка...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка