Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям'я, навука, культура, закліканы забяспечваць сацыяльнае ўзнаўленне І развіваць




НазваІнстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям'я, навука, культура, закліканы забяспечваць сацыяльнае ўзнаўленне І развіваць
Дата канвертавання29.10.2012
Памер126.44 Kb.
ТыпДокументы
Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям'я, навука, культура, закліканы забяспечваць сацыяльнае ўзнаўленне і развіваць чалавечы патэнцыял. Адным з асноўных патрабаванняў да сучаснай адукацыі з'яўляецца яго іннавацыйнасць. Асабліва гэта датычыцца сістэмы вышэйшай адукацыі, бо менавіта яна адказвае за падрыхтоўку адмыслоўцаў для інавацыйнай эканомікі.

Адным з істотных дасягненняў беларускай сістэмы адукацыі – гэта дастаткова высокі аўтарытэт вышэйшай адукацыі ў грамадстве. Кіраўніцтва Беларусі таксама высока ацэньвае ўзровень вышэйшай адукацыі краіны і лічыць непатрэбным яе рэфармаваць. Адначасова ў беларускім грамадстве, у тым ліку і ў кіраўніцтве, існуе ўяўленне аб дастаткова нізкім прафесійным узроўні выпускнікоў ВНУ. Такая супярэчлівасць, унутраная канфліктнасць адзнакі сістэмы і вынікаў яе дзейнасці павінна выклікаць жаданне разабрацца ў прычынах сітуацыі, якая цяпер склалася.

У апошнія стагоддзі ў нашай краіне гістарычныя, палітычныя і сацыякультурныя перадумовы былі не надта спрыяльнымі для фармавання еўрапейскай акадэмічнай культуры. У постсавецкі час кардынальных змен у сістэме вышэйшай адукацыі не адбылося, хаця рэальна яна перажыла дзве спробы рэформ.

Першы раз у канцы 1980-х - пачатку 1990-х. назіраліся парасткі дэмакратызацыі сістэмы адукацыі, якія ў некаторых аспектах мелі для таго часу рэвалюцыйны характар. Спецыфічныя гістарычныя ўмовы часу развалу СССР і станаўлення беларускай незалежнасці на кароткі перыяд стварылі ўмовы станаўлення аўтаноміі еўрапейскіх універсітэтаў. 26 сакавіка 1993 г. Радай Міністраў РБ была ўхвалена “Канцэпцыя адукацыі і выхавання ў Беларусі”, а 15 лістапада гэтага ж году”Дзяржаўная комплексная праграма развіцця адукацыі і выхавання ў Беларусі на перыяд да 2000 г.” Гэтыя дакументы павінны былі стаць базавымі ў рэфармаванні беларускай адукацыі.

У канцы 1990-х гэтыя станоўчыя змяненні запаволіліся. Працэс рэфармавання не быў завершаны. Была адноўлена вертыкаль улады міністэрства ў вызначэнні праграм вучэбных курсаў, прызначэнні рэктараў, выдаткаванні фінансавых сродкаў і г.д. Назіралася бюракратызацыя арганізацыі вучэбнага працэсу ВНУ, механізму прысваення вучэбных ступеней…

Найбольш кардынальныя змены адбыліся ў сістэме прыёму і набору студэнтаў ВНУ. Спачатку быў узмоцнены кантроль над уступнымі экзаменамі, а затым замест уступных экзаменаў у большасці выпадкаў былі ўведзены тэсты для абітурыентаў. Гэта рашэнне мела як станоўчы, так і адмоўныя бакі. Да відавочных плюсаў аднясём большую сацыяльную справядлівасць і змяншэнне карупцыйнай складаючай пры паступленні абітурыентаў ў ВНУ. Да мінусаў – нацягванне школьнікаў на вынік з дапамогай рэпетытараў, засваенне канкрэтнага матэрыялу, а не развіццё мыслення школьнікаў, зніжэнне ўзроўню ведаў студэнтаў першакурснікаў. Апошняе можа быць патлумачана і рэформай сярэдняй школы.

Новая спроба рэфармавання назіралася з канца 1990-х – у пачатку 2000-х гг. Рада Міністраў 12 красавіка 1999 г. прыняла пастанову “Аб асноўных кірунках развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі”. Як элемент пераходу і ўводзілася 12 гадовае навучанне ў сярэдняй школе. Пачаўся працэс дзялення адукацыі ў ВНУ на два этапы адпаведных бакалаўрам і магістрам на захадзе. Гэта было звязана і з спробай уваходжання беларускіх ВНУ у Балонскі працэс.

Але далучэнне да еўрапейскай адукацыйнай прасторы прадугледжвае акадэмічныя свабоды для выкладчыкаў і студэнтаў, аўтаномію ўніверсітэтаў, вялікую ролю студэнтаў у вызначэнні палітыкі ўніверсітэтаў і рашаючую ў выбары прадметаў…

Рэформа сярэдняй і вышэйшай школы фактычна была згорнутая, бо яна супярэчыла ідэям прыхільнікаў мадэлі савецкай сістэмы ВНУ. Галоўныя тэзісы ўлады, якія потым паўтараліся неаднаразова на самых розных узроўнях:

  • у нас дастаткова высокі ўзровень адукацыі;

  • неабходна захаваць ўсё лепшае, што было ў савецкай сістэме, найперш фундаментальнасць падрыхтоўкі спецыялістаў;

  • нам патрэбна не рэформа, а карэкцыя сістэмы, яе эвалюцыйныя змены.

Менавіта гэтыя ўстаноўкі і не даюць магчымасці правесці сапраўдную рэформу. Менавіта з-за гэтага ў беларускіх вузах вучаць так, як вучылі сотні лет назад. Прафесар чытае лекцыю, студэнты запісваюць. Такая мадэль была прымальнай у сярэднія вякі, калі не хапала падручнікаў, і веды перадаваліся эксклюзіўна настаўнікам. Зразумелая яна было і ў першыя дзесяцігоддзі існавання савецкай краіны, калі рэзка панізіўся з-за эміграцыі дарэвалюцыйнай эліты і рэпрэсій культурны і адукацыйны ўзровень грамадства, і было неабходна, як на фабрыцы, падрыхтаваць масу рабоча-сялянскіх спецыялістаў. Шматлікія даследаванні паказваюць, што такая мадэль не з’ўляецца эфектыўнай. Гэта прызнаецца і ўладамі: “Тыя традыцыйныя метады работы, якія былі ўласцівы нашым выкладчыкам, а я гавару пра чытанне лекцый з канспектаў, сёння ўжо малаэфектыўныя.” (Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў інтэрв’ю 27.07.2010).

Савецкая мадэль, перш наперш, гатавала спецыялістаў – выканаўцаў, якія павінны былі стаць “вінцікамі” таталітарнай сістэмы. А сучасная мадэль развіцця чалавецтва патрабуе рыхтаваць актыўную АСОБУ, якая здольная аналізаваць і прымаць самастойныя рашэнні. Гэта стала зразумела ўжо ў канцы існавання СССР. Сёння нават у Расіі галоўнай задачай універсітэтаў бачаць падрыхтоўку інтэлектуальных, свабодна думаючых людзей, патрыётаў сваёй краіны.

Нашы ВНУ, як і належыць, плануюць падрыхтоўку кампетэнтных мабільных канкурэнтаздольных спецыялістаў, але не замахваюцца на задачу фарміравання свабоднай асобы, якая толькі і здольная стаць мабільнай, творчай, карыснай для наймальніка дзякуючы ўменню разняволена думаць і прымаць нестандартныя крэатыўныя рашэнні.

У апошнія гады на самым вышэйшым узроўні неаднаразова падкрэслівалася, што час рэформ у адукацыі ўжо прайшоў. Неабходны толькі невялікія карэктывы. Выступаючы 29. 08. 2011 з дакладам на нарадзе педагагічнага актыву Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Ліміт рэформаў у гэтай сферы вычарпаны. Ніякіх рэзкіх узрушэнняў і ломак больш не будзе.”

Пакуль кіраўніцтва краіны сцвярджае неабходнасць захавання ўсяго лепшага, што назапасіла савецкая сістэма ВНУ ў адным з сусветных рэйтынгаў першая з беларускіх ВНУ, БДУ займае 1474 месца. Па ранейшаму дыпломы беларускіх ВНУ, за невялікім выключэннем, напрыклад некаторых медыцынскіх у Ізраілі, не прызнаюцца ў заходніх краінах за дыпломы ВНУ. Падобная праблема і з расійскімі і з украінскімі дыпломамі. Дайшло да таго, што іх перастаюць прызнаваць і ў краінах так званага трэцяга свету.

Тым не менш, неабходнасць рэформы адукацыі, у тым ліку і вышэйшай, фактычна прызнаецца беларускай уладай і сёння. Аб гэтым, дарэчы, сведчыць намер сабраць усебеларускую нараду настаўнікаў і выкладчыкаў у гэтым годзе. Сігналы з самых розных кампанентаў сацыяльна-палітычнай і культурных сфер беларускага грамадства гавораць аб гэтым жа. Па вялікаму рахунку, грамадскасць і ўлада ў дадзеным выпадку павінны быць паплечнікамі. Усё беларускае грамадства зацікаўлена ў высокім узроўні адукацыі нашай эліты.

Трэба ўлічваць і той аб’ектыўны факт, што дзяржава і самі ВНУ жадаюць зарабляць на адукацыйных паслугах. Міністэрства адукацыі плануе павелічэнні экспарту адукацыйных паслуг у тры разы за пяць гадоў. Паводле праграмы развіцця вышэйшай адукацыі на 2011-2015 гады прадугледжваецца стварэнне англамоўнага інтэрнэт-партала, рэалізацыя адукацыйных праграм на ангельскай мове, падаванне адукацыйных паслуг замежным грамадзянам за межамі краіны ў выглядзе дыстанцыйнай формы навучання.

Для прытоку замежных студэнтаў неабходна дабіцца прызнання нашых дыпломаў. Без павышэння якасці адукацыі і ўваходжання ў Балонскі працэс зрабіць гэта немагчыма. Сёння ў Еўропе Беларусь адзіная са значных краін, якая не далучылася да яго.

Пасля доўгіх ваганняў кіраўніцтва Беларусі прызнала неабходнасць уступлення ў Балонскі працэс. Гэта пытанне было абмеркавана на нарадзе ў прэзідэнта ў студзені 2005 года, па выніках якога прынята рашэнне аб увядзенні двухступеньчатай сістэмы вышэйшай адукацыі з улікам беларускай спецыфікі (захавана падрыхтоўка спецыялістаў у якасці першай ступені вышэйшай адукацыі, а магістратура зарыентаваная на падрыхтоўку да аспірантуры).

Неабходнасць інтэграцыі ў еўрапейскую адукацыйную прастору нацыянальнай вышэйшай школы паступова стала ўсё больш відавочнай як для прыўладных структур, так і для грамадскасці. Але прынцыповым для кіраўнікоў беларускай адукацыі з’яўляецца захаванне традыцыі фундаментальнай айчыннай навукі, а страхам – "не нашкодзіць" дасягненням савецкай мадэлі. Толькі 23 ліпеня 2010 года кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне і даручыў міністру адукацыі Беларусі пачаць працэдуру далучэння нашай краіны да Балонскага працэсу.

Галоўнай мэтай улады і ВНУ з’яўляецца жаданне зарабляць на адукацыйных паслугах, не мяняючы асновы беларускай вышэйшай школы. Чыноўнікі ад адукацыі неаднаразова заяўлялі, што ў “нас ёсць двухступеньчатая сістэма вышэйшай адукацыі, якасныя праграмы, агульнаадукацыйныя стандарты адпавядаюць патрабаванням еўрапейскай сістэмы менеджменту якасці.” Мы гатовыя да ўступлення ў Балонскі працэс. Так, у інтэрв’ю 27.07.2010 г. міністр адукацыі казаў: “Па сутнасці ўсе рэкамендацыі Балонскага працэсу мы выконваем, а цяпер проста прыйшлі да высновы, што іх трэба замацаваць на паперы.”

Такім чынам, на думку прадстаўнікоў уладных структур нічога кардынальна новага вынаходзіць не трэба. Былы міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў лічыў, што і аўтаномія ВНУ у нас забяспечана. У інтэрв’ю 27.07.2010 г. ён казаў: “Адметна, што адным з параметраў, якія неабходна выконваць пры ўступленні у Балонскі працэс, з’яўляецца забеспячэнне аўтаномнасці ВНУ. Трэба сказаць, што аўтаномнасць нашых універсітэтаў была забяспечана яшчэ і раней, і магчыма, нават большая, чым у іншых краінах. Так, у прыватнасці, усе навучальныя ўстановы вышэйшай адукацыі маюць права распараджацца фінансавымі сродкамі, якія яны зарабляюць. Акрамя таго, у рамках існуючых адукацыйных стандартаў ВНУ могуць карэкціраваць свае вучэбныя планы і праграмы, уводзіць спецкурсы і факультатывы, адкрываць новыя спецыяльнасці.”

Прыняцце Кодэксу аб адукацыі прынцыпова не змяніла, а хутчэй замацавала сітуацыю, якая склалася ў сферы адукацыі. Універсітэты застаюцца цалкам падпарадкаванымі структурамі. Механізмы дзяржаўна-грамадзянскага кіравання вышэйшай адукацыяй прапісаны ў нашым заканадаўстве, але не рэалізуецца.

Як факт трэба прызнаць, што мы ўваходзім у Балонскі працэс больш павольна, чым іншыя, але гэта дае нам перавагу — магчымасць пазбегнуць непатрэбных памылак і прадоўжыць паступовае развіццё вышэйшай школы краіны з улікам еўрапейскага досведу. Каб не застацца ў баку ад працэсаў адукацыйнай інтэграцыі трэба адаптаваць сусветны вопыт для нашых умоваў.

На думку беларусаў, якія навучаліся ў еўрапейскіх ВНУ найбольш фундаментальным адрозненнем вышэйшай адукацыі ў Беларусі і ў заходніх краінах з’яўляецца прымяненне ў апошніх крэдытнай сістэмы арганізацыі навучальнага працэсу, а не пераход на двухузроўневую сістэму навучання. Тыя, хто вучыўся ў заходніх вышэйшых навучальных установах, на ўласным досведзе пераконваецца ў эфектыўнасці і значных перавагах крэдытнай сістэмы навучання.

Сутнасць крэдытнай сістэмы арганізацыі навучальнага працэсу ў тым, што перад студэнтамі стаіць задача набраць за навучальны год (семестр, модуль) пэўную суму крэдытаў (заліковых балаў) па прадметах, якія прапануюцца універсітэтам на выбар студэнта. Кожны прадмет мае сваю крэдытную вартасць. Такім чынам, студэнт сам выбірае і камбінуе спіс курсаў, якія ён хоча наведваць, галоўнае, каб у канцы навучальнага перыяду ён меў ня менш за патрэбную суму крэдытаў. За выключэннем дзвюх - трох абавязковых дысцыплін, усе астатнія прадметы студэнт выбірае сам. Менавіта свабода выбару навучальных дысцыплін ляжыць у аснове некаторых перавагаў крэдытнай сістэмы навучання над традыцыйнай.

Свабода выбару прадметаў дазваляе студэнту самастойна вызначаць, якія курсы ён хоча вывучаць, лічыць патрэбнымі, важнымі з пункту гледжання прафесіі і проста цікавымі. Факт самастойнага выбару курсаў служыць добрым матывацыйным стымулам вучыцца. Калі чалавек сам, а не нехта замест яго, робіць выбар, ён бярэ на сябе адказнасць за гэты выбар. Ён разумее, што вучыцца не таму, што існуе зацверджаная нейкім абстрактным чыноўнікам праграма, а таму, што ён лічыць выбраны прадмет карысным і цікавым. Выбіраючы пэўныя курсы са сваёй прадметнай вобласці, студэнт адначасова робіць і першы выбар сваёй спецыялізацыі ў межах прафесіі. А гэта важны чыннік для пасляўніверсітэцкай прафесійнай дзейнасці, дзе выпускніку ВНУ давядзецца спецыялізавацца ў вузкай прафесійнай вобласці. Свабода выбару прадметаў фактычна прадугледжвае фармаванне ўласнага раскладу заняткаў. Навык планавання вельмі важны для маладога чалавека, і ня раз спатрэбіцца яму ў жыцці.

Акрамя таго, незалежны выбар курсаў гарантуе гнуткасць раскладу. Самастойна камбінуючы курсы студэнт можа ствараць сабе такі графік заняткаў, які дазволіць мець дастаткова часу, каб паралельна атрымоўваць першы працоўны вопыт без шкоды навучальнаму працэсу. У такой сітуацыі фармуецца важны навык вызначэння прыярытэтаў і размеркавання сілаў у сярэдне і доўгатэрміновай перспектыве. Улічваючы вышэйзгаданыя перавагі, можна сцвярджаць, што крэдытная сістэма дазваляе больш паспяхова дасягнуць такую мэту вышэйшай адукацыі, як фармаванне асобы, гатовай ўключыцца ў прафесійную дзейнасць на карысць грамадства. Зразумела, што на некаторых навуковых спецыяльнасцях (напрыклад, у медыцыне, у натуральных навуках) свабода выбару студэнтам прадмету навучання павінна быць абмежаваная, але ў гуманітарных спецыяльнасцях прымяненне крэдытнай сістэмы можа толькі вітацца.

(Аляксей Лашук аспірант БДУ, выкладчык факультьтэта міжнародных адносінаў, выкладаю міжнароднае гандлёвае права. 2006-06-23)

З сацыялагічнага пункту гледжання, прыярытэтнымі кірункамі інавацыйных пераўтварэнняў у сістэме вышэйшай адукацыі павінны быць:

1) павышэнне якасці адукацыі (фінансаванне, адзіная метадычная сетка, адпаведнасць стандартам якасці, кваліфікацыя прафесарска-выкладчыцкага складу);

2) матывацыя педагогаў (прэстыж педагагічнай працы і сацыяльны статут педагога, годны ўзровень жыцця, адпаведнасць прафесіі педагога яго пакліканню, магчымасць кар'ернага росту, схільнасць педагога да самаадукацыі);

3) павышэнне даступнасці адукацыі (эканамічнай, сацыяльнай, тэрытарыяльнай);

4) змест адукацыі (навучальныя планы і праграмы);

5) арганізацыйная структура адукацыйнага працэсу (формы і метады арганізацыі, сістэмы адзнакі паспяховасці, спосабы ўзаемадзеяння педагогаў і навучэнцаў);

6) паляпшэнне інфраструктуры і камунальна-побытавых умоў як навучэнцаў, так і выкладчыкаў.

(Кройтор С.Н. Инновации в образовании: социологический анализ (на примере системы высшего образования в республике Беларусь) автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата социологических наук )

Як бачым праблемы рэфармавання вышэйшай школы вельмі шырокая м шматгранная. Але і тут можна і патрэбна выдзеліць прыярытэтныя сферы і першачарговыя кірункі рэфармавання.


Высновы:

Неабходнасць рэфармавання сістэмы вышэйшай адукацыі наспела і пераспела. Сённяшнія кансерватыўна-рэтраспектыўныя арыентацыі нашай улады на постімперскія і постсавецкія адукацыйныя мадэлі тыражуе канфармісцкую свядомасць, блакуе фарміраванне нацыянальнай эліты, не спрыяюць фармаванню новых мадэляў сацыяльнай мабільнасці. Нежаданне прывесці адукацыйную сістэму ў адпаведнасць з еўрапейскімі стандартамі ўжо выклікае павялічэнне культурнага адставання беларускага грамадства, а ў перспектыве выкліча падзенне адукаванасці і прэстыжнасці вышэйшай адукацыі.

Незалежныя беларускія і замежныя эксперты амаль у адзін голас адзначаюць, што ў Беларусі:

  • акадэмічная аўтаномія і свабоды існуюць у абмежаваных формах;

  • дэцэнтралізацыя сістэмы кіравання вышэйшай адукацыяй замяняецца на ўсё большы кантроль;

  • дэмакратызацыя адмаўляецца;

  • лібералізацыя не прадугледжваецца;

  • дэпалітызацыя дэкларуюцца, але не выконваюцца;

  • секулярызацыя дэкларуюцца, але робіцца іншае;

  • беларусізацыя нават не разглядаецца як праблема.

Тым не менш неабходнасць рэфармавання разумее як прафесарска-выкладчыцкі састаў, так і грамадскасць. Рэформа неабходная для абуджэння творчага мыслення новых пакаленняў беларусаў, выхавання актыўных сацыяльна адказных грамадзян, пашырэння магчымасцяў сацыяльнай мабільнасці, уключэння беларускіх ВНУ ў сістэму еўрапейскай адукацыі, канвертуемасці беларускіх дыпломаў і г.д.

Нягледзячы на інерцыйнасць сістэмы адукацыі, тармажэнне працэсу з боку палітычнага кіраўніцтва краіны, павольнае рэфармаванне пачалося. Замінае яму супярэчнасць прынцыпаў дзеяння палітычнай надбудовы дзяржавы і неабходнасць даць аўтаномію і рэальную свабоду ўніверсітэтам, выкладчыкам і студэнтам. Тым не менш, значныя крокі па падрыхтоўцы да набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ужо зроблены. І, перш наперш, у галовах спецыялістаў і студэнтаў. Неабходна палітычная воля для пачатку рэальнага рэфармавання.

Так ці інакш, а прыярытэтамі ў рэфармаванні вышэйшай адукацыі, на нашу думку, застануцца:

  • увядзенне еўрапейскай універсітэцкай аўтаноміі ў беларускіх ВНУ;

  • лібералізацыя вучэбнага працэсу ВНУ;

  • развіццё мабільнасці навучэнцаў, пашырэнне мабільнасці выкладчыцкага і іншага персаналу вышэйшай школы;

  • замена веднай адукацыйнай парадыгмы на дзейснасную і мысленчадзейснасную;

  • фарміраванне свабоднай асобы, якая здольная стаць мабільнай, творчай, карыснай для наймальніка дзякуючы ўменню разняволена думаць, прымаць нестандартныя крэатыўныя рашэнні і самастойна дзейнічаць;

  • стварэнне механізму дзяржаўна-грамадзянскага кіравання вышэйшай адукацыяй, які прапісаны ў нашым заканадаўстве, але не рэалізуецца;




  • рэфармаванне сістэмы адукацыі ў рамках Балонскага працэсу.

Выкананне першых прыярытэтаў тэарэтычна магчыма было б здзейсніць і без уваходжання ў Балонскі працэс, шляхам мадэрнізацыі сучаснай сістэмы вышэйшай школы. Але без іх выкання немажліва ўвайсці ў Балонскі працэс, дабіцца прызнання беларускіх дыпломаў, далучыцца да еўрапейскай адукацыйнай прасторы, затое вельмі лёгка застацца на яе перыферыі. Яны з’яўляюцца перадумовай уваходжання ў Балонскі працэс, а ўваходжанне ў яго Беларусі дапамагае іх рэалізацыі.

На наш погляд першачарговымі мерамі па мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі краіны павінны стаць:

  • зняцце з Міністэрства адукацыі функцый жорсткага адміністрыравання і кантролю над ВНУ, пакінуць за ім адказнасць за выкананне стандартаў адукацыі, якія зафіксаваны ў Законе, і фармаванне механізму выканання Закону;

  • пашырэнне правоў універсітэтаў і факультэтаў у рэалізацыі прыярытэтаў адукацыйнай палітыкі, у планаванні вучэбнага працэсу;

  • увядзенне выбарнасці дэканаў і рэктараў ВНУ;

  • пашырэнне правоў студэнтаў і студэнцкага самакіравання;

  • пашырэнне правоў выкладчыкаў у вызначэнні зместу лекцый і семінараў;

  • змяншэнне колькасці студэнтаў на аднаго выкладчыка для стварэння магчымасці індывідуальнага падыходу і максімальнай увагі да кожнага студэнта ў ВНУ;

  • лібералізацыя і дэбюракратызацыя сістэмы абароны навуковых дысертацый;

  • укараненне ўнутрывузаўскіх сістэм кантролю якасці адукацыі;


Паралельна за гэты час трэба ўключыцца ў Балонскі працэс і:

  • укараніць еўрапейскую сістэму перазаліку заліковых адзінак працаёмкасці для падтрымкі буйнамаштабнай студэнцкай мабільнасці (сістэму крэдытаў);

  • забяспечыць пашырэнне права выбару студэнтам дысцыплін, якія ім вывучаюцца;

  • завяршыць ўвядзенне двухцыклавага навучання;

  • зрабіць дзейснай сістэму грамадскага кантролю вышэйшай адукацыі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям\С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука»
Гісторыя філасофскай І грамадска-палітычный думкі. У 6 т. Т. Протарэнесанс І адраджэнне / С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі....

Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям\Узаемадзеянне установы адукацыі, сям’І, соцыума
Арганізацыя работы Савета прафілактыкі І савета садзейнічання сям’і І школе на прадпрыемствах

Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям\Адукацыя аляксандр бойка: "Сістэме адукацыі патрабуецца галіновае павышэнне заробкаў"
Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі. На сённяшні дзень ён аб'ядноўвае больш за 600 тысяч чалавек І з'яўляецца адной...

Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям\Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Работа выканана ў навукова-метадычнай установе “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям\Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь нацыянальны інстытут адукацыі палітыка беларусізацыі ў 1920-ыя гг
Праграма факультатыўных заняткаў для вучняў 10 класа агульнаадукацыйных устаноў

Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям\Американская культура
Культура аборигенов. Культура колониального периода (1607 – 1783). Культура эпохи становления государства и формирования нации (1783...

Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям\Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама
Мэты: развіваць уменне адрозніваць І правільна ўжываць гукі [у], [ў] І літары у, ў, дзяліць словы з ў на склады І для пераносу; развіваць...

Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка