Сямёнавіча Караткевіча " І не знікаць паэтам вечна…"




НазваСямёнавіча Караткевіча " І не знікаць паэтам вечна…"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер90.7 Kb.
ТыпДокументы
1

Літаратурна-музычная кампазіцыя да 80-годдзя Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча

І не знікаць паэтам вечна…”

На фоне песні “Спадчына” гучыць урывак з верша У.Караткевіча:

“На Беларусі Бог жыве”,

Так кажа мой просты народ.

Тую праўду сцвярджае раса ў траве

І адвечны зор карагод.

В1. Сярод шматлікага карагоду зорак на небасхіле айчыннага пісьменства гарыць зорка першай велічыні - Ютрань, зорка пярэдадня, зорка Уладзіміра Караткевіча. Далёка не кожнаму дадзена ўзняцца над сваім часам, бачыць будучыню . А Караткевіч узняўся. Узняўся і ўзвысіўся.

В2. Нястомны вандроўнік і працаўнік, літаратар, які няспынна працаваў над сабой, чалавек невычарпальнага гумару, які ўмеў смяяцца, як дзіця, усёй душой любіў родных людзей, родную зямлю…

Гучыць песня на словы У.Караткевіча.

В1. Нарадзіўся Уладзімір Караткевіч 26 лістапада ў горадзе Орша ў сям’і інтэлігентаў.

Ч1. Як толькі цёмнаю ноччу вочы свае закрываю,

Адразу я Оршу бачу з яе неяркай красой,

З бярозамі над Аршыцай, з вясёлым сонейкам мая,

З блакітам першых пралесак у косах каханай маёй.

Ч2. Тут нарадзіліся думкі, воля, імкненні, жаданні,

Тут стаў я сынам краіны, абпален яе агнём…

Таму і люблю я Оршу першым вялікім каханнем,

Якое не знікне, пэўна, нават з маім жыццём.

Гісторык: Уладзімір Караткевіч не раз падкрэсліваў, што яго бацька, Сямён Цімафеевіч, паходзіў з старадаўняга, але збяднелага шляхецкага роду, якому належаў засценак Караткевічы. Бацька працаваў інспектарам па бюджэце ў Аршанскім раённым фінансавым аддзеле. Маці пасля замужжа стала хатняй гаспадыняй.

Выходзіць дзяўчына ў нацыянальным беларускім касцюме.

Бацькі з магіл цяплом дыхнулі,

З узгоркаў снег схаваўся ў роў,

І кожны горб шуміць, як вулей,

Ад спрэчкі кветак і чмялёў…

Даволі марнай жыць пагоняй, 2

Жывецца або не – жыві!

Кароўка божая ў далоні,

Як кропля божае крыві.

І зноў бязмежны свет чакае,

Свет сэрцаў, песень і бароў.

Дай мне, вясна, шляхі без краю,

Дай сэрцу вечную любоў!

Зямля гудзе, як цёплы вулей,

Знікаюць крыўды, боль, і зло…

Бацькі з магіл цяплом дыхнулі,

Каб дзецям жыць лягчэй было.

В1. У сям’і Караткевічаў было трое дзяцей. Старэйшы брат (ён загінуў на апошняй – вельмі хочацца спадзявацца, што на апошняй – вайне), старэйшая сястра і Валодзя. Моцны ўплыў на хлопчыка зрабіў дзед, матчын бацька Васіль Юллянавіч Грынкевіч. Уладзімір Караткевіч у лісце да Максіма Танка ад 27 мая 1956 года так пісаў пра яго (дастае з канверта лісток): “Які гэта быў цікавы чалавек! Не ведаю, што яму перашкодзіла стаць сапраўдным паэтам, можа, доля сына “дзяржаўнага злачынца”, можа, яшчэ што. Праваслаўны, які быў замешаны ў мецяжы, - гэта ж было вельмі падазрона. Але яго мова – гэта быў каскад досціпаў, прыказак, старых пахучых анекдотаў, яскравых, як вясёлка, жартаў… Трэба было паслухаць, як ён распавядае байкі пра нашых пашахонцаў-маркавічан. Публіка рагатала да рэзі ў жываце. Больш за ўсё я шкадую, што ён так рана памёр (не стала дзеда ў ліпені 1945 года, пахаваны ў мястэчку Карма Гомельскай вобласці), што я быў малы і мала што памятаю, што не запісаў гэткага цуду. Але менавіта ад яго я палюбіў прыроду, гісторыю (ён калісь рабіў раскопкі курганаў і шмат чаго цікавага распавядаў)…”

На фоне песні “Спадчына”:

В2. Уладзімір Караткевіч ганарыўся яшчэ адным сваяком з боку маці, які ў паўстанні 1863 года камандаваў атрадам і быў расстраляны па загадзе Мураўёва. Караткевіч так удакладніў: ”прадзед”. Праўда, зрабіў гэта толькі пасля таго, як у Вільнюсе, у цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай ССР, Генадзь Кісялёў знайшоў і паказаў яму дакументы пра гэтага прадзеда – Тамаша Грыневіча.

Гісторык: А як узрадаваўся Караткевіч, калі потым, у час камандзіроўкі ў Польшчу, Адам Мальдзіс знайшоў у Варшаве рукапісныя “Нататкі паўстанца 1863 года ў магілёўскай турме”. Сярод іншых прозвішчаў там упамінаўся і Тамаш Грыневіч. Нават больш, прыводзіўся напісаны ім верш “Песня прыгаворанага да смерці…”, дзе выказана цвёрдая ўпэўненасць у тым, што справа свабоды не загіне, пакуль жыве славянскае племя.

В1. Пісьменнік згадваў, што з самага ранняга ўзросту цікавіўся гісторыяй, асабліва гісторыяй Беларусі. Праз усё жыццё ён пранёс таксама шчырую любоў да роднай прыроды. Напрыклад, адной з кніг, якія ён найбольш любіў у дзяцінстве, было “Жыццё жывёл” А.Брэма.

Ч1. Закаханы ў жыццё і ў кожную мушку, 3

Я іду каля хат і росных садоў.

І са мной размаўляюць звяры і птушкі

На дзесятках і тысячах розных моў.

В2. У доме Караткевічаў было шмат кніг: “і рэшткі дзедавай бібліятэкі, і кнігі бацькоў, і свае”. Яны, праўда, згарэлі разам з хатай ў Айчынную вайну…

Ч2. Устаюць чужынцаў тупыя абліччы.

“Людзі, устаньце! Кнігі” – Агонь гарыць!

Гуманізм, ён павінен быць ваяўнічым,

Мы павінны кнігі ад куль бараніць!..

Ч1. Кнігі! Кнігі! Пыльныя, родныя, мілыя.

Голы глянец паперы, што лашчыць далонь.

Ці на тое раджалі вас і расцілі,

Каб на плошчах пажэр вас прагны агонь?

В1. Але ў гэтым нялёгкім сусвеце

В2. Мы чытаем,

Ч1. Мы дзейнічаем,

Ч2. Мы разам.

Усе разам: Мы тыя, хто больш за ўсіх чытаюць на свеце!

Гісторык: Дзяцінства Уладзіміра Караткевіча, як і многіх яго равеснікаў, было апалена вайной. Вайна заспела яго ў Маскве. Доўгі час не ведаў, дзе бацькі. Некалькі разоў уцякаў з інтэрната на фронт.

Настаўнік: Хлопчык зведаў голад, холад і ўсе нястачы першых пасляваенных гадоў. Іншы раз было так холадна, “што часам хацелася памерці, абы толькі пахавалі цябе ў печцы”. Але ўсё гэта не заглушыла ў ягонай душы цягі да вершаў.

В1. Тэма кахання – адна з асноўных тэмаў у творчасці Уладзіміра Караткевіча. Ужо на самым пачатку творчага шляху паэт гаварыў пра ўсёачышчальную сілу інтымнага пачуцця, яго значнасць у жыцці чалавека.

На сцэну выходзяць Юнак і Дзяўчына.

Юнак:

Як Стажары ў небе заззялі,

і ў сяле падаілі кароў,

і з палёгкай палі ўздыхалі, -

Я пад вокны твае прыйшоў.

Ты з хітрынкай сказала, мілая,

Прыкрываючы шыю касой: 4

Дзяўчына:

“Маці спіць. Я таксама стамілася.

Дарагі, прыходзь раніцой.”

Юнак:

Ты казала так цёпла і ветліва,

Я кахаў цябе так даўно..

Я паверыў і раніцай светлай

Пад тваё зноў прыйшоў я акно.

Зноў з хітрынкаю ты сказала:

Дзяўчына:

“Бач, каровы ідуць на лугі.

Бачыш, маці толькі ўстала.

Ўдзень прыходзь ка мне , дарагі”.

Юнак:

Я чакаў паўдзённай часіны.

З неба сонечны пёк агонь…

Млелі ў сонцы паўдзённым шаты,

Калі зноў я прыйшоў да сяла

І … нікога не стрэў ля хаты,

Бо каханая ў полі была.

В1. Яна кахае другога,

і як ні падай да ног

Убранага кветкамі бога, -

ён не ўратуе, бог.

В2. Хай зразумее кожны на хвіліну,

Як незлічоны светаў карагод.

Як лёгка размінуцца з той, адзінай,

Якой чакаеш, можа, сотні год!


Юнак:

О каханая, ты, што вясеннія дорыш світанні,

Ты – пачатак жыцця,

што ніколі не будзе канцом, 5

Не забі мяне градам, дай вільгаць, жыццё і каханне,

Дай мне славіць цябе пад сярэбраным цёплым дажджом!

(Юнак становіцца на калена, цалуе дзяўчыне руку, адыходзяць абняўшыся).

В1. Лебядзінай песняй і запаветам стаў для Уладзіміра Караткевіча апошні зборнік “Быў. Ёсць. Буду”. Кніга атрымалася цэласнай і гарманічнай. У ёй, як у кроплі вады, выявіўся ўвесь паэт, крыштальна чысты, даверлівы, адкрыты, захоплены жыццём і адначасова мудры, засяроджаны ў сабе, трагічны і гняўлівы, моцна ўлюбёны ў родную зямлю. Ва ўступным слове да зборніка Рыгор Барадулін зазначыў: “Ты пісаў як дыхаў. Сваім асабістым прыкладам творцы паказаў узор служэння Радзіме, Народу, Мове”.

Ч1. Буслы, буслы, ляціце дарогай прамою

На зарослыя пальмамі берагі,

Раскажыце, што над вялікай ракою

Ёсць народ, што ніколі не крыўдзіў другіх.

Ч2. Што бязмерным гонарам я ганаруся,

І мацнее штодзённа мая любоў,

Бо скупая зямля маёй Беларусі

Не раджала рабоў і не мела рабоў…


Верш “Беларуская песня”

Дзе мой край? Там,дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною,нібы карабель…

Там, дзе сэрца маё з першымі крокамі, як молат,заб’ецца,

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.


Верш “На Беларусі Бог жыве”

“На Беларусі Бог жыве”, -

Так кажа мой просты народ.

Тую праўду сцвярджае раса ў траве

І адвечны зор карагод.

Тую праўду сцвярджае

Упартасць хваль,

І продкаў запавет,

І мовы залатая сталь,

І нашых дум Сусвет.

Тую праўду сцвярджае

Усё зноў і зноў 6

Усім лёсам, -

Няхай спакваля, -

У хмарах дубоў,

У вясёлках агнёў

Купальская наша зямля.

І няхай давядзе мне

Іншая кроў,

Што брашу,

Як сабачы сын, -

А няма нідзе

Вярнейшых сяброў

І прыгажэйшых жанчын.

Гэта край раскрытых душ і дзвярэй,

Гэта край –

Твой дом і сабор…

У нас дваццаць з лішнім тысяч рэк,

Адзінаццаць тысяч азёр.

Нам ёсць што піць,

З падмосткаў ліць,

Чым палі свае акрапіць,

А як давядзе, то ёсць нам дзе

І ворага ўтапіць.

І тая памяць жыве не ў царкве,

А ў кожнай жыве галаве:

“На Беларусі Бог жыве…” –

І хай сабе жыве!

А калі ён шле на нас кару і гнеў, -

Ну што ж, - мы з ім свае:

У вяршыні самых гонкіх дрэў

Маланка з неба б’е.


Гісторык:

Як моры, зоры і азёры,

Якія ў вечнасць забяру.

Свет шчодры, свет мяне паўторыць…

Ну, а не Свет, Дык Беларусь. –

Мне досыць.

Беларусачка: Радок бяззбройны і бясспрэчны,

Слабым – адзіна верны шчыт.

Усе разам: І не знікаць Паэтам вечна,

У вечнай Песні жывучы!

Гісторык:


Быў. Ёсць. Буду.

Таму, што заўжды, як пракляты,

Жыву бяздоннай трывогай,

Таму, што сэрца маё распята

За ўсе мільярды двухногіх. 7


В1. Не стала Уладзіміра Караткевіча 25 ліпеня 1984 года. Яму не было прысвоена званне народнага. Але жыў ён – як народны. І хавалі яго – як народнага. Толькі ў некралогу афіцыйна ўпершыню ў дачыненні да Караткевіча было ўжыта слова “выдатны”. Нябожчык


называўся “выдатным мастаком слова, пісьменнікам-грамадзянінам, патрыётам, чалавекам добрага сэрца”. Словы развітання былі выказаны не толькі ў беларускім, але і ў рускім, украінскім, літоўскім, польскім друку. Чаго варты адны загалоўкі: ”Смерць, вялікая, яе геній” (“Кур’ер Падляскі”, г.Беласток), “Быў. Ёсць. Будзеш!” (“Літаратура і мастацтва”, аўтар артыкула – Рыгор Барадулін). Свой апошні прытулак нястомны працаўнік і вандроўнік знайшоў на маскоўскіх могілках, непадалёку ад Мележа і Макаёнка. У адпаведнасці з яго апошняй воляй над магілай узнёсся сціплы і велічны палявы камень. Скульптар А.А.Анікейчык захаваў яго натуральную прыгажосць, аздобіўшы толькі бронзавым аўтографам пісьменніка і бронзавым калоссем. А найлепшай эпітафіяй маглі б быць словы Адама Мальдзіса: “Тут ляжыць вялікі чалавек белай Русі, апостал нашай духоўнасці, непараўнальны мастак xx стагоддзя Уладзімір Караткевіч”.


Настаўнік:. Нібы наказ, нібы запавет, гучаць радкі з цудоўнай кнігі нарысаў ”Зямля пад белымі крыламі”, звернутыя да будучых яе чытачоў: “Вы маладыя. Вы паглядзіце многае ў свеце. Але перш за ўсё вам трэба ведаць свой, самы для нас прыгожы край. Ездзіце. З экскурсіямі, да сваякоў або да сяброў. Вы ўбачыце ўсе канцы нашай мілай, ласкавай няяркай краіны, якая, аднак, зачаруе вас сваёй няўлоўнай прыгажосцю. Будзеце слухаць музыку нашай пявучай мовы і нашы пяшчотныя песні. І, галоўнае, пазнаеце свой гасцінны, добры, горды і таленавіты народ.

Я не мог напісаць аб усім і ўсіх, і хай яны мне прабачаць.

І вы прабачце мне за доўгую размову. Калі пачнеш прызнавацца ў любові да самага дарагога – скончыць тое прызнанне амаль немагчыма.

…Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна.

Але калі вам, дарагія мае дзяўчаты і хлопцы, захацелася пасля прачытанай кнігі прайсціся па шляхах нашай Беларусі, нашай зямлі пад белымі буслінымі крыламі, пахадзіць гэтымі дрымучымі дубровамі, праплысці гэтымі поўнымі рэкамі, - буду лічыць, што работа мая зроблена. Буду Шчаслівы.

Бывайце ж шчаслівыя і вы.”


В2.

Хто не спазнаў літаратуры нашай велічы,

Хто на гісторыю з пагардаю глядзіць,

Таму параю я: чытайце Караткевіча,

Каб на Радзіме ды манкуртамі не быць.

Зямля пад белымі крыламі ў нас – адзіная.

Мы – каласы пад лёсу вечнага сярпом –

Ладдзёю Роспачы плывём, але з Радзімаю,

Чарнобыль попелам пасыпаў – мы жывём…

Хай чорны замак нас палохае скляпеннямі,

Хай на дрыкгантах Стах са світаю імчыць, -

Упарта, годна, як усходнія чазеніі,

Жылі – жывём – і ў пакаленнях будзем жыць!

Дождж Леанідаў над зямлёй пральецца безліччу

Агністых зорак… Загадаць бы нам паспець

Усе разам:

Высокай, чыстай, яснай зорцы Караткевіча

І ў вяках, і ў нашай памяці гарэць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сямёнавіча Караткевіча \" І не знікаць паэтам вечна…\" iconЛітаратурная гасцёўня "Сведка вечнасці"
...

Сямёнавіча Караткевіча \" І не знікаць паэтам вечна…\" iconШамякіна С. В. Казкі уладзіміра караткевіча
А. Вераб’ём. Адна з гэтых казак, “Лебядзіны скіт”, упершыню была надрукавана ў другім томе Збору твораў у 8-мі тамах Ул. Караткевіча....

Сямёнавіча Караткевіча \" І не знікаць паэтам вечна…\" iconБыў. Ёсць. Буду. (да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча)
Уладзіміра Караткевіча В. Быкаў. Нельга не пагадзіцца з гэтымі словамі. Сапраўды, У. Караткевіч з’яўляецца адной з самых яркіх постацей...

Сямёнавіча Караткевіча \" І не знікаць паэтам вечна…\" iconХ ай шлях даўгі ты не дасі мне, доля
Уладзіміра Караткевіча мы спачатку ведалі як паэта. У 1955 г з’явіўся ў «Полымі» яго верш «Машэка». Потым вершы І паэмы Караткевіча...

Сямёнавіча Караткевіча \" І не знікаць паэтам вечна…\" iconДа 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: "Быў. Ёсць. Буду "
Мэта: пазнаёміць вучняў з дзіцячымі гадамі І творчасцю У. Караткевіча; вучыць свядомаму, выразнаму, уважліваму чатанню літаратурных...

Сямёнавіча Караткевіча \" І не знікаць паэтам вечна…\" iconШтэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008
У манаграфічным даследаванні аналізуецца паэ­тычная спадчына выдатнага пісьменніка канца ХХ ста­годдзя Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце...

Сямёнавіча Караткевіча \" І не знікаць паэтам вечна…\" iconУльмас Умарбеков -узбекский писатель. Автор сборников рассказов «Жизнь вечна» (1964), «Болгарские песни» (1966), «Мост» (1968); повестей «Любимая» (1963)
Автор сборников рассказов «Жизнь вечна» (1964), «Болгарские песни» (1966), «Мост» (1968); повестей «Любимая» (1963), «Летний дождь»...

Сямёнавіча Караткевіча \" І не знікаць паэтам вечна…\" iconЕса ў 2 дзеях па матывах вершаў І казак У. Караткевіча
Восеньскі лес. На паляне под раскідзістай ялінай нешта варыць у кацялку Заяц, памешваючы час ад часу вялізнай драўлянай лыжкай. На...

Сямёнавіча Караткевіча \" І не знікаць паэтам вечна…\" iconПлан мерапрыемстваў па святкаванню ў Чашніцкім раёне
Літаратурны вечар “Ён з народа выйшаў, жыў з народам І ў народзе вечна будзе жыць…” (Я. Купала)

Сямёнавіча Караткевіча \" І не знікаць паэтам вечна…\" iconУ дзіцячай бібліятэцы прайшла сустрэча з паэтам Я. Расалаем-прафесійным ваенным, афіцэрам-авіатарам. Выдадена 5 яго зборнікаўвершаў, асноўныя тэмы якіх- доўг

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка