Ніл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах "Родныя дзеці"




НазваНіл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах "Родныя дзеці"
Дата канвертавання20.11.2012
Памер70.3 Kb.
ТыпДокументы
Ніл Гілевіч

Урывак з рамана ў вершах "Родныя дзеці"



  1. Сцяпан Якубавіч Вячорка,
    Хоць і караў сябе не раз

На ўлонне роднага падворка

Не заяўляўся доўгі час.


  1. Ён разумеў: жыве, як злыдзень,

I ўсё збіраўся завітаць.

"Абавязкова дзесь праз тыдзень!

Далей няможна адкладаць".


  1. Праз тыдзень зноў не выпадала —

I зноў ён бэсціў сам сябе.

На шчасце, маці прыязджала

Сама, знябыўшыся ў журбе.


  1. Была яшчэ адна прычына,
    Што астуджала ўраз запал.
    Вы здагадаліся: жанчына,

3 якой знаёмы быў Сцяпан.


  1. Ды і не проста так знаёмы.

Зусім, зусім не проста так...

Над імі колісь дзень маёвы

Устаў, як лёсу добры знак.


  1. Пасля... да жудасці раптоўна

Той дзень бязлітасна патух —

I доўга крыўдай невымоўнай

Цямрэла ў сэрцы ноч пакут.


  1. Хоць знаў: у тым, што толькі горыч

Яму пакінуў на ўспамін

Вясновы вечар ясназоры, —

Быў вінаваты ён адзін.


  1. Што ж, скрухі ён пазбыўся з часам —
    Жыццё на ўсё знаходзіць лек,

Яно не любіць, каб няшчасным

На свеце чуўся чалавек.

Рыгор Барадулін



Божа, паспагадай усім —

I магутнаму, і слабому,

I відушчаму, і сляпому,

Каб у згодзе жылося ім.


Божа, паспагадай усім,

Каб вайной не йшоў Брат на брата,

Каб ржавела сякера ў ката,

Каб вячэраю пахнуў дым.


Божа, паспагадай усім,

Каб цяплелі пагляды людскія,

Каб у старца не кралі кія,

Нічыіх не кралі радзім.


Да любові, да чысціні,

Да святла, да святога ўлоння,

Усявышні, і заўтра, і сёння

Заблуканыя душы вярні!


Заспаная раніца мжыстая,

На фарбы і гукі скупая.

Нібыта сцяжынкаю мшыстаю,

Прыціхлай зямлёю ступаеш.


I вёдры прыглушана бразгаюць

Каля адсырэлае студні,

Лісцёваю дыхае брагаю,

Пакутуе восень застудай.


Цыбатай нагой жураўлінаю

Імшарамі верасень крочыць.

Ад кіслых прысмак журавінавых
Заплюшчыла сонца вочы.


Цвітуць успаміны верасам.

Няяснае мроіцца-сніцца.

I моцна жадаецца-верыцца,

Што ўсё да паўдня праясніцца.


Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём

Штогодна, штогадзінна, штохвілінна,

Твой кожны дзень

Забраны забыццём,

Лічы сваім найбольшым адкрыццём,

Ты — з дрэва часу

Кволая галіна.


Штодня вядзі з самім сабою бой,

Каб клопаты цябе не пахавалі,

Жыві надзеяй,

Мараю слабой,

Што свет трымаецца адным табой —

3 ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі.


Старайся не ў дзяльбе,

А ў малацьбе,

Каб вымалаціць з цемрачы праменне.

Ляж зморшчынкай

Ва ўсмешцы на ілбе,

Каб недзе ўспомніла жыццё цябе,

У незваротнай вечнасці —

Імгненне.



Я. Янішчыц



Я ВАС ЛЮБЛЮ


«Я вас люблю» — няма каму сказаць?

А мне ў любві да скону не змыліцца:

Я вас люблю, лясы і сенажаць,

Старая вёска, новая сталіца.


Мы ў сэрцы носім радасць і грахі

I распраўляем пераможна крылы.

Я вас люблю, айчынныя шляхі,

Я помню вас, забытыя магілы!


I знаю: дзень пражыты недарма,

Калі перажываю і хварэю,

Калі прад імянной сцяной — сама,

Нібы сцяна, ад жудасці бялею.


Падлесак — сын мне, бор вячысты — друг.

Зіма зажурыць — развяселіць лета.

Цябе люблю, патрыярхальны плуг,

Цябе — у страшным космасе, ракета.


Люблю я вас, сівыя мацяркі,

Што аж дагэтуль гояць боль па дзецях,

Што вы мне ўсе — нібы мацерыкі,

Якія хочуць міру на планеце.


Прыедзь у край мой ціхі,

Тут продкаў галасы,

Тут белыя бусліхі

I мудрыя лясы.


Хапае на Палессі

I сонца, і вады.

I што ні двор — то песня,

Што вёска — то сады.


Па травах светла-шызых

Мы пройдзем ля ракі,

Дзе, мыючы бялізну,

Вядуць сваё жанкі.


I будзс песня спета

Пра шчасце і бяду,

І будзе падаць лета

Ў гуллівую ваду.


Прыедзь у край мой ціхі,

Тут продкаў галасы.

Тут белыя бусліхі

I мудрыя лясы.


ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ



Не воблака, а проста аблачынка

Загадкава плыве над галавой.

Смяюся я: вясёлая дзяўчынка,

Як матылёк, ляціць над кладкай той...

Як добра ёй журыцца беспрычынна!

Да твару ёй і лета, і зіма...

Усміхнуся я: яшчэ бяжыць дзяўчынка

Па кладцы той, якой даўно няма.


Чаму ніколі не баюся я

Апусташэння галавы і сэрца?

Ёсць у мяне зялёная зямля,

Яна магутней слабасці і смерці.

Ёсць у мяне глыбінная туга

Па далавых і ціхіх берагах.

Ёсць у мяне на пальцах мазалі —

Таксама ад любові да зямлі.


Помню, помню праз гады,

Спеўная ваколіца:

«Выпі, золатца, вады,

Сэрца супакоіцца».

Да крынічнай, спакайной —

Сцежкі-птушкі вольныя.

Трыццаць вёснаў за спіной,

А ці ўсе спакойныя?

Мне дарогі не пытаць,

Сонейка высокага.

А як жа стану суцяшаць

Ў горы сябра-сокала?

Ды, вядома, як тады

Ты мяне, ваколіца:

«Выпі, золатца, вады,

Сэрца супакоіцца».


ЛЮБОЎ МАЯ...


Вы без мяне ляціце, самалёты.

Вы без мяне імчыце, цягнікі. ...

Любоў мая, ты песня, і маркота,

I спелы бор, і вольны гон ракі.


Балючы век. Надвор'я перамена:

Яшчэ лісток не ўпаў — а снегапад.

Ды скрыпачка з дзясятага калена

Пяе ў душы на блаславёны лад.


Усё вастрэй — радні маёй прагалы,

Агеньчык дрогкі з маміных акон.

Ды зазвіняць вясельныя цымбалы

I жаркім вокам гляне ў сэрца конь.


Пяе віхор, пяе лісток апалы,

Пяе зямля курганняў і ўдоў.

Любоў мая, ты скрыпка, і цымбалы,

I шаргункі — над грывамі гадоў



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ніл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах \"Родныя дзеці\" iconТэма: Н. Гілевіч "Родныя дзеці". Роздум аб вострых праблемах жыцця грамадства І краіны. Мэта
Тэма: Н. Гілевіч "Родныя дзеці". Роздум аб вострых праблемах жыцця грамадства І краіны

Ніл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах \"Родныя дзеці\" iconУрок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання
Тэма: Н. Гілевіч "Родныя дзеці". Роздум аб вострых праблемах жыцця грамадства І краіны

Ніл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах \"Родныя дзеці\" icon1."Беларуская кухня", Мн. "Ураджай" 1993. "Літоўская гаспадынька", Мн. "Полымя" 1993. "Новая зямля", Я. Колас. "Родныя дзеці", Н. Гілевіч "Пачаткі роднае мовы", В. Раманцэвіч. Афармленне
Мэта: выхоўваць павагу І любоў да традыцый І звычаяў нашых продкаў, да гісторыі беларускай кухні, зацікавіць прыгатаваннем спрадвечна...

Ніл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах \"Родныя дзеці\" iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

Ніл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах \"Родныя дзеці\" iconІ, матуля дарагая мая: Ніл Гілевіч. "Маці" (або Васіль Зуёнак "Я са шляхоў далёкіх")
Маці, матуля дарагая мая: Ніл Гілевіч. “Маці” (або Васіль Зуёнак “Я са шляхоў далёкіх”)

Ніл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах \"Родныя дзеці\" iconНіл Гілевіч. Край мой беларускі, край!
В) ад слоў (самаканструкцыя) выходзіць на сказы І выказванні ( сацыяканструкцыя)

Ніл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах \"Родныя дзеці\" icon«Чырвоная кніга ў казках І вершах» слайд 1 Казка І верш набліжаюць свет прыроды слайд 2
Чырвоная кніга ў казках І вершах[Тэкст]: для дзяцей малод. І сярэд шк. ўзросту / ўклад. Р. А. Баравікова; маст. М. Р. Казлоў, Н....

Ніл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах \"Родныя дзеці\" iconТема уроку. Давній Єгипет. Подорож річкою Ніл. Мета уроку
Обладнання: карта «Давній Єгипет», карта-схема річки Ніл, кольорові ілюстрації про Єгипет, фотографії пірамід, сфінкса, Долини царів,...

Ніл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах \"Родныя дзеці\" iconЗадача: з дапамогай фантазіі
Называліся такія булачкі "жаваронкі”. Дарослыя I дзеці хадзілі з імі гукаць вясну. "Жаваронкаў" падкідвалі дагары, каб паскорыць...

Ніл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах \"Родныя дзеці\" iconПрэйскурант на паслуг
Увага! Інваліды, ветэраны вав, вайскоўцы тэрміновай службы, дзеці да 7 гадоў, дзеці-сіроты І

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка