Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня




НазваАляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня
Дата канвертавання20.11.2012
Памер25.25 Kb.
ТыпДокументы
Dash0713bg-Vajtovicz


Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня.


Спадару Вайтовічу ў дзяцінстве даводзілася пасьці сьвіней і жаць.


Слова “вучоба” ён называе “салодкім”.


Са школьных гадоў абраў фізіку і паступіў ва ўнівэрсытэт у Менску. Расейскай мовы тады амаль не выкарыстоўваў, размаўляў толькі на беларускай і менскія дзяўчаты, з якімі разам вучыўся на курсе, вельмі доўга папраўлялі.


Пасьля унівэрсытэту спадар Аляксандар пайшоў працаваць у Інстытут фізыкі Акадэміі навук. З’яўляецца адным з буйнешых спэцыялістаў па лазэрах у Беларусі.


Цяпер кіруе лябараторыяй Інстытуту малекулярнай і атамнай фізыкі.


Сапраўдны сябра Эўрапэйскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасьці. Сярод дзяржаўных ўзнагародаў – ордэн “Знак Пашаны” і ордэн Францыска Скарыны.


У 1997 годзе тайным галасаваньнем яго абралі прэзыдэнтам Акадэміі навук. І На гэтай пасадзе Вайтовіч знаходзіўся да 2000 года.


Падчас знаходжаньня ў ЗША, Вайтовічу патэлефанаў памочнік Лукашэнкі і сказаў, што прэзыдэнт хоча з ім тэрмінова сустрэцца. Спадар Вайтовіч махнуў рукой на незавершаную праграму, пакінуў на рэцэпцыі цыдулку для калегаў, выпіў кавы і паехаў у аэрапорт. Лукашэнка прапанаваў ачоліць Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу.


У Савеце рэспублікі Вайтовіч неаднаразова прапаноўваў прымаць законы на дзьвюх мовах – беларускай і расейскай. Але гэта не падтрымаў Лукашэнка.


У 2001 годзе да Вайтовіча зьвярнулася ініцыятыўная група, каб ён удзельнічаў ў прэзыдэнцкіх выбарах, але спадар ён адмовіўся.


Рашуча выказаўся супраць ліквідацыі Беларукскага гуманітарнага ліцэю.


Крытычныя выказваньні на адрас уладаў каштавалі Вайтовічу пасады.


У 2003 годзе прэзыдэнт адклікаў яго з сябраў Савету рэспублікі. А за дзень да гэтага ў Калінкавічах Вайтовіч трапіў у ДТЗ, якое магло трагічна скончыцца, калі б не майстэрства кіроўцы.

Лукашэнка прыводзіў паводзіны Вайтовіча ў якасьці пыркладу няўдзячнасьці высокпастаўленых у мінулым чыноўнікаў. Акадэмік адказаў адкрытым лістом да Лукашэнкі, у якім заявіў пра ўсталяваньне дыктатуры ў краіне.


Падчас галадоўкі дэпутатаў “Рэспублікі” ў 2004-м спадар Вайтовіч падтрымаў патрабаваньні парлямэнтароў, наведаў кватэру галадоўнікаў. Потым разам з Уладзімерам Парфяновічам, Валеры Фраловым і Сяргеем Скрабцом падпісаў сумесную заяву аб неканстытуцыйнасьці рэфэрэндуму 2004 года.


Ачоліў грамадзкую ініцыятыву “За свабодныя выбары”.


Падчас апошніх выбараў спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам на прэзыдэнта, але падчас збору подпісаў заявіў пра выхад з прэзыдэнцкай кампаніі на знак пратэсту супраць удзелу Лукашэнкі ў выбарах. Акадэмік падтрымаў кампанію “За свабоду палітзьнявоеленых”.


У часы СССР быў чальцом КПСС, пасьля спыніў сяброўства. Застаецца безспартыйным.


Знаёмы з Уладзімерам Пуціным.


З Мілікевічам знаёмы гадоў 30-35.


З Казуліным гадоў каля 8.


Зь беларускіх пісьменьнікаў любіць Кузьму Чорнага і Уладзімера Караткевіча.


З жонкай спадарыняй Соф’яй пазнаёміўся ў інстытуце. Яна, паводле спэцыяльнасьці, фізык.


Мае сына і трох ўнукаў.


За ўсё сваё жыцьцё акадэмік з усясьветным імём змог зарабіць на 2– пакаёвую кватэру, у якой і цяпер жыве. Хаця ў свой час яму прапаноўвалі пабудаваць катэдж ў Драздах.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня iconАляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
Нарадзіўся 16 лістапада 1951 года ў вёсцы Ўнучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня iconЗвычайна, каб пазнаёміцца з творамі мастакоў, мы наведваем музеі, галерэі ці выставы. Аднак ёсць І выключэнні. У маёй вёсцы Малева, што на Нясвіжчыне, знаёмства
Так, гэта работа майго земляка. Нарадзіўся Фёдар Аляксеевіч у 1899 годзе ў вёсцы Малева, на той час Слуцкага павета Мінскай губерні...

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня iconАляксей Васільевіч Пысін нарадзіўся 22 сакавіка 1920 года ў вёсцы Высокі Барок Краснапольскага раёна ў сялянскай сям’і. Дзед будучага паэта стаў уладальнікам
Дзед будучага паэта стаў уладальнікам уласнай зямлі, а бацькі яе страцілі – аддалі ў калгас. Калектывізацыя, аднак, істотным чынам...

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня iconНарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу
Арлен Кашкурэвіч, вучылі яго не столькі непасрэдна тэхніке малявання, колькі ўменню мысліць пластычнымі вобразамі, прасторай, лініямі....

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня iconЮрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні
Малодшы брат вучыцца ў 5 клясе, таксама выдатнік. Дарэчы, сам Юрась мае акрэсьлены намер гэтаксама завесьці сям’ю “і дзяцей нават...

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня iconГосьць "Свабоды" Аляксандар ВайтовічНапрыканцы мінулага тыдня на тэлефанаваньні слухачоў "Свабоды" адказваў Аляксандар Вайтовіч, былы старшыня Савету
Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў І славеснасьці, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1996 года, аўтар 24 вынаходніцтваў...

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня iconСяргей Патаранскі нарадзіўся ў Менску 6 лютага 1976 г Бацькі аддалі хлопчыка ў мастацкую школу. Потым Сяргей вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя
Бацькі аддалі хлопчыка ў мастацкую школу. Потым Сяргей вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Менавіта там пачаў...

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня iconКраязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці
Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь,...

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня iconВадзім Болбас нарадзіўся 9 лютага 1942 году ў вёсцы Казакова Бабруйскага раёну
У 1965 годзе закончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту І стаў працаваць інжынэрам-хімікам на Сьветлагорскім...

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня iconІзраіль адклікаў амбасадара зь Беларусі. Мзс гэтай краіны палічыў, выказваньні Аляксандар Лукашэнкі антысэміцкімі. У часе прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар
Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Свінушнік быў!...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка