Начная аблога 9 кастрычніка




НазваНачная аблога 9 кастрычніка
Дата канвертавання19.11.2012
Памер20.86 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 9 кастрычніка


Аглядальнік сайту блогаў “Позірк” Алесь Чайчыц дыскутуе з блогерам ant1killer’ам, які ў сваім дзёньніку публікуе развагі пад назвай “Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі льготы, маладым спэцыялістам бракуе жытла, сталым людзям – заробку, пэнсіянэрам – пэнсіі. “А вось у Эўропе ўсё па-іншаму”, – піша аўтар допісу.


Алесь Чайчыц камэнтуе: “Чытачу прапануецца зрабіць выснову, што, як “прыйдзе Эўропа”, мы ўсе зажывем шчасьліва і бесклапотна. Але бясплатнага нічога не бывае, і казачнай фэі таксама не бывае, як бы таго ні хацелася. (...) Дэмакратызацыя і вызваленьне эканомікі ад дзяржаўнага цяжару не дадуць людзям дабрабыту – яны дадуць магчымасьць яго дасягнуць праз сумленную працу. Складана змагацца супраць лукашысцкага папулізму без таго, каб рабіцца папулістамі самім”.


Праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко цытуе ў сваім блогу абвестку з газэты “Аргументы и факты” пра наўпроставую лінію з кансультантам аддзелу рэлігіі апарату ўпаўнаважанага ў пытаньнях рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Дзяніса Елізарава. Адна з тэмаў для пытаньняў: “Куды зьвяртацца, калі сваякі пасьля наведваньня рэлігійнай арганізацыі пачынаюць весьці сябе неадэкватна?” Аляксандар Шрамко піша: “Наколькі мне вядома, калі сваяк пачынае пасьціць, маліцца, хадзіць кожную нядзелю ў храм, пазьбягаць дыскатэк і вечарынак – гэта амаль заўжды лічыцца ў сьвецкім грамадзтве неадэкватнымі паводзінамі... Цікава, што параіць ім таварыш упаўнаважаны?”


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць афіцыйную інфармацыю пра тое, што 63 выпускнікі-пэдагогі не зьявіліся на працу па месцы разьмеркаваньня. Камэнтары:


“Колькі можна слухаць аб праблемах з выпускнікамі. Калі ў вас не хапае грошай, тады вучыце меней. Усё адно ад вашай адукацыі аніякага толку”;


“І правільна зрабілі, што не паехалі. Цяпер працаваць настаўнікам практычна немагчыма. Мала таго, што плацяць капейкі, дык яшчэ большая частка часу сыходзіць на пісаніну розных плянаў”.


Лідэр гурту “Жыгімонт Ваза” Сяргей Скрыпнічэнка дзеліцца ў сваім дзёньніку ўражаньнямі ад наведваньня сталічнага ўнівэрсаму “Рыга”: “У аддзеле сыроў у наяўнасьці аказаліся толькі імпартныя, і па цэнах прыблізна 4-6$ за 100 грамаў. На пытаньне пра сыр мясцовай вытворчасьці быў адказ: “Ничего не завозят нам, всё гонят на Россию!” Ну, пра тое, што ў нас прадукты ці не найдаражэйшыя у Эўропе, самы паскудны ў Эўропе сэрвіс, я разважаць ня зьбіраюся. Проста адзначу, што сярод набытых прадуктаў у БЕЛАРУСКАЙ краме, беларускай вытворчасьці былі... ТОЛЬКІ ХРЭН І ЯЙКІ!!!”


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 9 кастрычніка iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 9 кастрычніка iconНачная аблога 29 кастрычніка
Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі

Начная аблога 9 кастрычніка iconНачная аблога 11 кастрычніка
Эўрапейскага маршу” ісьці 14 кастрычніка па дазволеным уладамі маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аўтары згаданай заявы...

Начная аблога 9 кастрычніка iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 9 кастрычніка iconНачная аблога 17 кастрычніка
Дзьмітрыем Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14...

Начная аблога 9 кастрычніка iconНачная аблога 31 кастрычніка
Жыве Беларусь” І “бт хлусіць”, зробленыя маркерам на шыльдзе амбасады Беларусі ў Маскве. Што праўда, на заўвагу міліцыянта Іванюковіч...

Начная аблога 9 кастрычніка iconНачная аблога 15 кастрычніка
Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, І прэса была незалежная, І радыё а цяпер адзін...

Начная аблога 9 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт мае “фантастычную дарагавізну”, “непрадуманае...

Начная аблога 9 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”,...

Начная аблога 9 кастрычніка icon"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка