У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання19.11.2012
Памер34.5 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


На форумах сайту Onliner.by абмяркоўваюць сёньняшнія заявы расейскага амбасадара Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў.


“Угу. А Шушкевіча Валэнса рэкамэндаваў за Нобэлеўскую прэмію міру за вывад гэтай самай зброі”.


“Ну значыцца, на нас скіруюць свае ракеты тыя, каму трэба. Каб падавіць на ўзьлёце”.


“Няўжо Расея ўклалася ў будаўніцтва АЭС?”


Блогер Arshanski разважае наконт таго, ці варта было вылучаць Станіслава Шушкевіча на Нобэлеўскую прэмію. “Сярод усіх закідаў былому сьпікеру Вярхоўнага савету ХІІ скліканьня найчасьцей закідаюць "завал" рэфэрэндуму ў 1992 годзе. <…> Але тут ёсьць нюанс. Шушкевіч ня проста пабаяўся ўзяць на сябе адказнасьць за прызначэньне даты рэфэрэндуму. На той час ён актыўна дзейнічаў для таго, каб рэфэрэндум не адбыўся. Напярэдадні разгляду пытаньня ў Вярхоўным Савеце кіраўнік парлямэнту паехаў у Воршу — сустрэцца з рабочым лідэрам Міколам Разумавым, які ўвесну 1991 году вывеў людзей на рэйкі й на некалькі дзён перакрыў чыгунку. На час паездкі Шушкевіча ў Воршу Разумаў быў ужо асобай, блізкай да палітычнага ўзбочча, але памяць намэнклятуры была моцная: чынавенства баялася, што адмена рэфэрэндуму (за яго правядзеньне сабралі прызнаных подпісаў больш, чым патрабаваў закон, ВС павінен быў толькі прызначыць дату) зноў выведзе людзей на вуліцы, на рэйкі. Каб пераканацца ў тым, што гэтага не адбудзецца Шушкевіч і паехаў у Воршу. Гэта быў сьвядомы крок тагачаснага беларускага лідэра, скіраваны на тое, каб ня даць правесьці дэмакратычныя зьмены ў верхавіне ўлады. Ці варты такі чалавек Нобэлеўскай прэміі?»


На форумах парталу TUT.by зноў абмяркоўваюць кватэрнае пытаньне: менчукі перасталі набываць жытло, бо кватэры сталі занадта дарагімі, цьвердзіць “Комсомольская правда в Белоруссии». Што пра гэта думаюць удзельнікі форумаў?


“Так, мы такія, перасталі. Мы ўклаліся ў акцыі “Газпрому”.


“Скажам, было б за што плаціць. За 72 тысячы прапануюць нікчэмную пляніроўку савецкіх часоў”.


“Я ня думаю, што расейцы тут проста пачкамі кватэры скупаюць. Дом пабудавалі, у ім кватэры ад 100 000 даляраў – і адразу прыляцелі расейцы... і адразу ўшчэнт набылі ўвесь дом. Канечне, набываюць расейцы ў Менску кватэры, але не ў такіх колькасьцях, каб церазь іх так цэньнік узьняўся. Некаму ўверсе вельмі выгадна, каб быў высокі цэньнік за квадратны мэтр, то была прыдумана цудоўная казачка пра злых, але заможных расейцаў”.


“Грошы адмывае мафія. Узятыя ў выглядзе адкатаў зь бюджэту. Каб потым на іх скупаць заводы-палацы-параходы. І сказаць: грошы мае чыстыя, узяліся ад чыстага бізнэсу – гандлю нерухомасьці”.


Аляксандар Брэчэк у сваім блогу на сайце telegraf.by піша пра тое, Расея нядаўна зноў заявіла пра неабходнасьць выдаткаваць амаль 3 мільярды расейскіх рублёў на абсталяваньне “заходняй мяжы саюзнай дзяржавы”. “І які нам рэзон па ўсёй краіне й на заходніх межах адлоўліваць натоўпы нелегальных мігрантаў, якія ўсімі відамі транспарту масава скіроўваюцца з боку Расеі й неабсяжнай Эўразіі ў Эўропу? Каму трэба, тыя няхай іх і ловяць... <…> Адзіная падстава, якой можна растлумачыць імкненьне беларускай улады і надалей умацоўваць заходнюю мяжу – атрыманьне дадатковых прыбыткаў у бюджэт у выглядзе мыта ды іншых збораў. Толькі, як мне падаецца, у пэрспэктыве выгада ад збліжэньня з Эўразьвязам, з чыста сымбалічнай мяжой зь Беларусьсю, можа перавесьці імгненны фінансавы інтарэс. Ня ведаю, ці ёсьць яшчэ нейкі сэнс ва ўмацаваньні нашай мяжы з Эўразьвязам, ваенны, напрыклад, але ясна як Божы дзень, што да нас ён ня мае ніякага дачыненьня”.


У блогу R_a_t__k_i_n_g’a зьявіўся фотаздымак кубінскага лідэра Фідэля Кастро. Праўда, з твару ён крыху нагадвае Аляксандра Лукашэнку. “Фідэль Кастра жывы, -- піша гаспадар блогу. – Яго сёньня паказвалі на БТ”.


У беларускім сеціве блукала Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin com

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Неразьменны пятак, камэнтуюць удзельнікі форумаў. Ён з гэтай карупцыяй яшчэ трынаццаць год таму актыўна змагаўся. Асабіста перасёк...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка