Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па




НазваАдной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па
Дата канвертавання19.11.2012
Памер46.83 Kb.
ТыпДокументы

Метадычныя рэкамендацыі


ТЫДЗЕНЬ ГІСТОРЫІ Ў ШКОЛЕ


Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на іх погляд, незапатрабавальнасць і нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па пэўнаму прадмету. З такой праблемай сутыкаюцца ўсе настаўнікі, асабліва ў старэйшых класах, калі большасць вучняў ужо канкрэтна ведаюць, якія прадметы ім больш за астатнія патрэбны для авалодання выбранай прафесіяй. У кожным класе, безумоўна, ёсць вучні, якія цікавяцца гісторыяй, аднак ёсць і такія, якія лічаць, што веды, набытыя на ўроках гісторыі, проста лішнія. А таму неабходна даць вучням у даступнай форме зразумець свае памылкі, па-новаму паглядзець на той ці іншы вучэбны прадмет і змяніць сваё стаўленне да яго. Вялікую ролю ў вырашэнні дадзенай праблемы адыгрывае пазакласная работа, адным з напрамкаў якой з’яўляецца падрыхтоўка і правядзенне прадметных тыдняў, у тым ліку і па гісторыі. Такое мерапрыемства патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі, максімальнай каардынацыі дзеянняў настаўнікаў і вучняў, але пры добрай арганізацыі і вынікі будуць добрыя. А калі да педагагічнага і вучнёўскага калектываў далучаюцца яшчэ і бацькі, будзе яшчэ лепш. У такім выпадку тыдзень гісторыі стане калектыўнай справай ўсёй школы.

Асноўныя мэты прадметнага тыдня гісторыі:

  • фарміраванне ўстойлівых пазнавальных інтарэсаў вучняў дзеля працэсу пазнання;

  • замацаванне станоўчага стаўлення да працэсу пазнання як формы атрымання інтэлектуальнага задавальнення;

  • пераарыентацыя ўспрымання гісторыі: паказ вучням гэтага навучальнага прадмета з нечаканага боку, не як набору пэўных звестак і патрабаванняў, а як чагосьці цікавага, невядомага, захапляльнага, якое пастаянна змяняецца;

  • фарміраванне цэласных поглядаў на свет і чалавека з дапамогай аб’яднання і ўзаемадзеяння розных вучэбных прадметаў;

  • выхаванне ў вучняў глыбокай зацікаўленасці ў правільным разуменні і асэнсаванні гістарычных з’яў і фактаў, трансфармацыя гэтага разумення на сучаснае жыццё.

Паколькі тыдзень гісторыі – сумесная праца і настаўнікаў, і вучняў, то асноўнымі прынцыпамі пры падрыхтоўцы марапрыемстваў павінны стаць прынцып добраахвотнага ўдзелу вучняў і прынцып самастойнасці. План тыдня, які складаецца разам з вучнямі, успрымаецца імі як праграма дзеянняў і таму кожны адчувае адказнасць за яго выкананне. Для таго каб задаволіць запыты як мага большай часткі вучняў прыкладна за месяц да правядзення тыдня гісторыі можна правесці і сацыялагічнае даследаванне па пытанню: “Якія мерапрыемствы вы хацелі б убачыць?” або “У якіх мерапрыемствах вы хацелі б удзельнічаць?” Вельмі патрэбна знайсці справу для кожнага жадаючага, нават калі гэта цяжка ажыццявіць практычна. Здараецца, што жадаюць удзельнічаць у мерапрыемствах тыя вучні, якія маюць нізкі або здавальняючы ўзровень навучання па гісторыі, але яны, напрыклад, прыгожа дэкламуюць вершы або малююць.

Тыдзень гісторыі – гэта вельмі адказная і складаная справа. Не заўсёды ўдаецца зрабіць усё так, як задумана, і гэта залежыць не толькі ад настаўніка гісторыі, а і ад саміх дзяцей, іх настрою, жадання.

Практыка паказвае, што вучням падабаюцца розныя інтэлектуальныя гульні, віктарыны, крыжаванкі. Але правядзенне тыдня гісторыі – гэта не толькі забаўляльныя мерапрыемствы для вучняў, а найперш адна з форм арганізацыі навучання, якая абавязкова павінна быць звязана з асноўным праграмным курсам навучання, паглыбляць, дапаўняць яго і тым самым павышаць узровень адукаванасці вучняў, садзейнічаць іх развіццю, пашыраць іх кругагляд.

Іншы раз пры правядзенні тыдня гісторыі настаўнікі выступаюць у незвычайнай для вучняў ролі: дэкламатара, артыста, вядучага, мастака, аўтара вершаў і г.д.

Прадметныя тыдні ўяўляюць сабой аўтарскую метадычную распрацоўку, прадугледжваюць актыўнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеенне ўсіх настаўнікаў.

Схематычны план тыдня можа быць наступны: у першай палове дня – вучэбныя марапрыемствы (можна правесці шэраг інтэграваных урокаў: літаратура і гісторыя, выяўленчае мастацтва і гісторыя, фізіка і гісторыя і інш., фестываль нестандартных урокаў, алімпіяды па гісторыі па класах). Пасля заканчэння вучэбных заняткаў праводзяцца розныя мерапрыемствы, магчыма, з удзелам настаўнікаў іншых дысцыплін. Пажадана далучыць да пазаўрочных марапрыемстваў бацькоў, ветэранаў вайны і працы, дзеячаў культуры, прадстаўнікоў органаў улады. Могуць быць арганізаваны тэатралізаваная пастаноўка з удзелам бацькоў, круглы стол, літаратурны салон, конкурс сачыненняў і малюнкаў на гістарычную тэму, фестываль ваенных песень, конкурс юных дэкламатараў, конкурс сценгазет, розныя прэзентацыі, чэмпіянаты школы па разгадванню крыжаванак, конкурсы фотакалажоў, экскурсіі, паходы, вусныя часопісы, інтэлектуальныя спаборніцтвы паміж класамі, выпуск гістарычных бюлетэняў, вечарыны, лекцыі, кніжныя выставы, фотарэпартажы з тыдня гісторыі, дыспуты, творчыя справаздачы гурткоў (“Пошук”, “Юны краязнаўца”, “Юны палітінфарматар” і інш.), прэс-канферэнцыі і іншыя формы работы.

Правядзенне тыдня гісторыі прадугледжвае ў асноўным тры этапы: падрыхтоўчы, асноўны, заключны. На падрыхтоўчым этапе вызначаецца матэрыял і задачы, складаецца план мерапрыемстваў, пішуцца аб’явы аб правядзенні тыдня, выпускаюцца сценгазеты з умовамі розных конкурсаў, падбіраецца неабходная літаратура, афармляецца зала або кабінет.

Другі этап – гэта непасрэдная рэалізацыя планаў. Пра ўсе мерапрыемствы неабходна загадзя інфармаваць. Вялікую ролю адыгрывае адкрыццё тыдня гісторыі. Калі яго правесці ў незвычайнай, цікавай форме (тэатралізаванае прадстаўленне), то гэта заінтрыгуе нават скептыкаў.

Неабходна сказаць яшчэ аб адной абавязковай умове поспеху. Тыдзень гісторыі павінен уключаць толькі тыя мерапрыемствы, якія рэальна можна правесці ў школе, прычым паспяхова. І пры гэтым неабходна аператыўна ўносіць змены і інфармаваць аб гэтым вучняў. У процілеглым выпадку ў вучняў з’яўляецца недавер да настаўніка і сумненні ў поспеху задуманага, што, безумоўна, прывядзе да падзення цікавасці да вучэбнага прадмета.

Значную ролю адыгрывае трэці этап – падвядзенне вынікаў тыдня. Неабходна адзначыць станоўчае ў мерапрыемствах, пахваліць лепшых удзельнікаў. Калі былі недахопы, трэба прааналізаваць іх прычыны, каб пазбегнуць памылак у далейшай рабоце. Таксама добра будзе падвесці вынікі на ўрачыстым мерапрыемстве, каб гэтыя падзеі запомніліся вучням і яны чакалі наступнага тыдня гісторыі. Аднак у наступны раз ні ў якім выпадку нельга літаральна паўтараць мерапрыемствы, якія ўжо праводзіліся, інакш інтарэс вучняў да правядзення прадметных тыдняў знізіцца.

Кожны настаўнік гісторыі сам складае план тыдня, зыходзячы з умоў школы. Зацверджаны кіраўніком адукацыйнай установы план становіцца абавязковым для выканання ўсімі, хто ўдзельнічае ў гэтым мерапрыемстве. Так, правядзенне тыдня гісторыі будзе адрознівацца ў вясковай школе і ў гарадской, у школе і ў гімназіі або ліцэі. Але ад арганізацыі і каардынацыі дзейнасці ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, ад творчага патэнцыялу і здольнасцей настаўнікаў ў асноўным залежыць поспех пры правядзенні такога інтэграванага тыдня гісторыі.

Жадаем поспеху!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па iconДырэктар рікв: Нізкі сярэдні бал не з'яўляецца вынікам нізкай якасці тэставых заданняў
А, дзе абітурыенту прапануюцца правільныя адказы, а за заданні з вобласці в ён І ўвогуле не браўся. На жаль, такіх выпадкаў неадпаведнасці...

Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па iconПарныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме
Правапіс парных звонкіх I глухіх зычных у словах; арганiзаваць дзейнасць вучняў па самастойнаму прымяненню атрыманых ведаў

Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па iconНавучанне грамаце з’яўляецца пачатковым этапам сістэматычнага вывучэння роднай мовы ў школе, забяспечвае эфектыўнае лінгвістычнае І разумовае развіццё вучняў
Навучання грамаце — фарміраванне базавых ведаў, уменняў І навыкаў чытання І пісьма, агульнавучэбных уменняў І навыкаў, зносін; развіццё...

Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па icon1- тэма. Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме
Стварыць ўмовы для выпрацоўкі навыкаў самастойнай працы, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроку, выхавання чулых адносін...

Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па iconПадрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках
Штогадовага дяржаўнага тэсціравання сведчать аб тэндэнцыі зніжэння пісьменнасці выпускнікоў школ. Таму выпрацоўка ў вучняў арфаграфічнай...

Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»
Адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае...

Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»
Адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае...

Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па iconУстанова адукацыі "Гуркаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа Шаркаўшчынскага раёну"
Згодна з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі, адным з актуальных аспектаў арганізацыі выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных...

Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па iconВусны часопіс "Песняры беларускай зямлі"
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай абагульнення ведаў вучняў аб жыцці І творчасці Якуба Коласа І янкі Купалы, усведамлення дзецьмі...

Адной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па iconБез чалавечнсці не будзе вечнасці Класная гадзіна для вучняў 10-11 класаў
Мэта: садзейнічаць выхавнню гуманных, добразычлівых адносін да акружаючых людзей,беражлівых адносін да роднай прыроды,развіваць пачуццё...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка