Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч




НазваБараноўскі Міхаіл Міхайлавіч
Дата канвертавання19.11.2012
Памер15.01 Kb.
ТыпДокументы
Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся 27 жніўня 1982 года ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Маці, Бараноўская Галіна Аляксандраўна, і бацька, Бараноўскі Міхаіл Парфіравіч, працавалі ў мясцовай школе.

Ва ўзросце 6 гадоў пайшоў у Елкаўскую сярэднюю школу, якую скончыў з сярэбраным медалём у 1999 годзе.У школе лёгка даваліся такія прадметы, як матэматыка, фізіка, інфарматыка, меў выдатныя вынікі па фізічнай культуры. Міхаіл рос актыўным. Кожны год удзельнічыў у раённых алімпіядах па матэматыцы, фізіцы, хіміі і гісторыі, неаднаразова абараняў гонар школы на раённых спаборніцтвах па бегу, баскетболу і валейболу. З маленства цікавіўся радыёінжынерыяй і марыў звязаць свой лёс з ваеннай службай. Менавіта пагэтаму абраў спецыяльнасць інжынера радыёсістэм на факультэце супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, якую выдатна скончыў у 2004 годзе. За гады вучобы ў акадэміі ўдзельнічаў у ваенна-навуковай рабоце: меў адну рацыяналізатарскую прапанову, апублікаваў два артыкулы, удзельнічаў у ІХ рэспубліканскай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў Рэспублікі Беларусь “НІРС-2004” у горадзе Гродна.

У 2005 годзе паступіў у аспірантуру УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”, якую скончыў у 2008 годзе. За час вучобы таксама было шмат публікацый, распрацавана 3 рацыяналізатарскія прапановы. Вынікі работы дакладваліся на 6 канферэнцыях: VІІ, VІІІ, ІХ ваенна-навуковых канферэнцыях УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”(Мінск 2005, 2006, 2007), ІІІ і ІV навукова-практычных канферэнцыях ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны (Мінск 2006, 2008), 43-й навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і адзьюнктаў БДУІР (Мінск 2007).

У цяперашні час у званні “маёр” працуе выкладчыкам на кафедры тактыкі і ўзбраення зенітных ракетных войск УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”. Мае медаль “90 гадоў ПС РБ”

Аўтар

настаўнік геаграфіі

Елкаўскай СШ

Давыдчык Наталля Чаславаўна



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч iconБараноўскі Міхаіл Парфіравіч
Казловіцкай васьмігадовай школе ў якасці настаўніка фізікі. З 1972 па 1978 гады працаваў завучам па вучэбнай І выхаваўчай рабоце...

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч icon4 Козіч Міхаіл Міхайлавіч, нарадзіўся 14 снежня 1956 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Прадтавары", жыве ў г. Брэсце, беспартыйны. Па выбарчай акрузе №5
Брэсцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў ХХVI...

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч iconСціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года
Міхась (Міхаіл) Міхайлавіч Маліноўскі добра вядомы сярод навукоўцаў, журналістаў І грамадскасці краіны. З 1976 года ён член Саюза...

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч iconБурдук Дзмітрый Міхайлавіч

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч iconМікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на
Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск — 1954, с. Машукоўка...

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч iconІоська Міхаіл Іванавіч

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч iconПаважаны Аляксандар Міхайлавіч
Вас у сувязі з несправядлівым адлічэньнем з Гомельскага дзяржунівэрсытэту Жалезьнічэнкі Зьміцера

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч iconАлесь Міхайлавіч Жыгуноў
Журналіст, карэспандэнт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч iconЖуры вочны адборачны тур
Семяніхін Міхаіл Аляксандравіч – Старэйшы памочнік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч iconМіхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер
Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка