Iii уступнае слова настаўніка




НазваIii уступнае слова настаўніка
Дата канвертавання19.11.2012
Памер71.26 Kb.
ТыпДокументы
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”


Сцэнарый адкрытага ўрока

па літаратурным чытанні

2 клас

Якуб Колас “На рэчцы зімою”


Настаўнік пачатковых класаў

ДУА “ Затур’янскі навучальна-

педагагічны комплекс

дзіцячы сад-базавая школа”

Кухта Наталля Яўгеньеўна


Мінск

2012

Тэма: Якуб Колас “На рэчцы зімою”

Мэты: адпрацоўваць навык правільнага чытання цэлымі словамі з захаваннем нормаў літаратурнага вымаўлення; вучыць прыёмам выразнага чытання; узбагачаць слоўнікавы запас; фарміраваць навыкі самакантролю і ўзаемакантролю, уменне працаваць у пары; развіваць мову вучняў; выхоўваць правілы паводзін на лёдзе.

Абсталяванне:

малюнак сонейка;

карткі №1, №2, №3;

серыя малюнкаў “Зімовыя забавы дзяцей”;

дэфармаваныя сказы да памяткі “Правілы паводзін на лёдзе”;

кветкі ўзаемаацэнкі і самаацэнкі.


Ход урока

Рэлаксацыя (Гучыць спакойная музыка)

У прыродзе ёсць сонейка. Яно ўсіх любіць, усім свеціць, усіх сагравае. Давайце ўтворым сонейка ў сабе.

Заплюшчыце вочкі і ўявіце ў сваім сэрцы маленькую зорачку. Накіруйце да яе праменьчык, які нясе любоў. Зорачка павялічылася. А яшчэ накіруйце да зорачкі праменьчык дабрыні, цяпла, святла, пяшчоты, ласкі, узаемадапамогі. Цяпер зорачка стала вялікай, як сонейка, яно нясе цяпло ўсім-усім. Пакажыце як… (Вучні ўсміхаюцца адзін аднаму, на дошку вывешваецца малюнак сонейка).

Якая пара года на дварэ?

А вы верыце, што зімой могуць зацвісці кветкі?

Сягоння на нашым уроку, калі вы будзеце ўважлівымі і стараннымі, яны абавязкова зацвітуць з вашай дапамогай. (Настаўнік раздае трафарэты кветак і вывешвае на дошку табліцу самаацэнкі і ўзаемаацэнкі). (Дадатак 1)

Я, разам з сонейкам, жадаю вам добрага настрою і поспехаў.


I Хвілінка чытання

Вучні самастойна чытаюць тэкст на картцы і выконваюць заданні ў цэнтрах.

(Дадатак 2)


II Гутарка аб прачытаным

Пералічы зімовыя забавы дзяцей.

Падпішы малюнак сказам з тэксту.

Вызнач галоўную думку тэксту і разгадай тэму ўрока.


Самаацэнка работы ў цэнтрах

Ацані сваю работу ў цэнтры і расфарбуй першы пялёстак кветачкі.


III Уступнае слова настаўніка

Сягоння на ўроку мы з вамі будзем чытаць твор вядомага беларускага паэта і пісьменніка Якуба Коласа. (На дошцы партрэт паэта). У гэтым годзе адзначаецца яго юбілей. Увесь беларускі народ будзе адзначаць 130 гадоў з дня нараджэння паэта і пісьменніка. Якуб Колас вельмі любіў зіму, з дзяцінства захапляўся малюнкамі зімовай прыроды. І аб сваім дзяцінстве напісаў шмат цікавых вершаў. Адзін з іх мы будзем сягоння чытаць.

Уважліва паслухайце верш “На рэчцы зімою” і адкажыце , які настрой ён у вас выклікаў?


ІІІ Першаснае чытанне верша і праверка ўспрымання

Які настрой выклікаў у вас верш?


IV Паўторнае чытанне і работа ў цэнтрах (Дадатак 3)

  1. Знайсці незразумелыя словы.



V Слоўнікавая работа

Палонка - незамерзлы або расталы ўчастак ледзяной паверхні ракі, возера.

Раздолле- прастор.

VI Аналіз верша

  1. Чаму не сядзіцца хлопчыку ў хаце?

  2. Як хлопчык просіцца ў матулі пагуляць? Што можна сказаць пра хлопчыка?

  3. Колькі ў вершы слупкоў? Прачытаць сказ, у якім маці папярэджвае сына аб небяспецы на рэчцы.

  4. Падпісаць малюнак радкамі тэксту. Які настрой выклікаюць у вас гэтыя радкі?


Узаемаацэнка работы ў цэнтрах

Ацані работу сябра ў цэнтры і расфарбуй яго другі пялёстак кветачкі.


Фізкультхвілінка “Зімовыя забавы дзяцей”

  • пагуляем у снежкі ; пакатаемся на лыжах; пагрэемся на марозе;

  • паназіраем, як падаюць сняжынкі


VII Падрыхтоўка да выразнага чытання

1.Складанне партытуры верша пад кіраўніцтвам настаўніка.

2. Харавое чытанне верша.

3. Работа ў парах. Чытанне адзін аднаму.

VIII Выразнае чытанне

Конкурс чытальнікаў

Выразнае чытанне ацэньваецца апладысментамі.

Вучні расфарбоўваюць трэці пялёстак кветачкі.


IX Самастойная творчая работа (Дадатак 4, 5, 6)

Настаўнік аналізуе творчую работу вучняў.

Вучні расфарбоўваюць чацвёрты пялёстак кветачкі


X Дамашняе заданне

Старонка 19, заданне 5, намаляваць ілюстрацыю да верша


XI Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

Прымацаваць кветкі самаацэнкі і ўзаемаацэнкі пад праменьчыкамі сонейка.

Сонейка так ярка свяціла, а вы, дзеці, так стараліся працаваць, што зацвілі кветкі на нашым ўроку.

А ці задаволены вы вынікамі сваёй работы на ўроку? (Вусныя выказванні вучняў)

Падарыце сонейку свой настрой. (Вучні ўсміхаюцца сонейку)


Дадатак 1

Карта самаацэнкі і ўзаемаацэнкі


Чырвоны колер пялёстка кветачкі – выдатна

Жоўты колер пялёстка кветачкі – добра

Сіні колер пялёстка кветачкі – трэба працаваць лепш


Дадатак 2

Картка №1

Прачытай тэкст

Я і мой сябар Юра вельмі любім зіму. Замерзла рэчка. Выпаў белы пушысты сняжок. У такі час нам вельмі падабаецца катацца з горкі на санках. У выхадны дзень добра адправіцца ў зімовы лес на лыжах. А яшчэ лепш на рэчцы! Дзень такі сонечны, што зусім не холадна. Мы расчысцілі снег і зрабілі каток. На лёдзе добра пакоўзацца і пагуляць у хакей. А ў цёплы адліжны дзень мы будуем са снегу крэпасць і гуляем у снежкі. Пад акном суседскай дзяўчынкі Тані мы зляпілі вялікага снегавіка.

Колькі радасці і забаў прыносіць дзецям зіма!


Матэматычны цэнтр

Пералічы зімовыя забавы дзяцей.


Цэнтр пісьма

Падпішы малюнак сказам з тэксту.


Навуковы цэнтр

Вызнач галоўную думку тэксту і разгадай тэму ўрока.


Дадатак 3


Картка №2


Навуковы цэнтр

Чаму не сядзіцца ў хаце хлопчыку? Даказжы свой адказ радкамі з тэксту.


Матэматычны цэнтр

Колькі ў вершы сказаў? Прачытаць сказ, у якім маці папярэджвае сына аб небяспецы.


Цэнтр пісьма

Падпісаць малюнак радкамі з тэксту. Які настрой выклікалі гэтыя радкі ў вас?


Дадатак 4


Картка №3

Цэнтр пісьма

Скласці сказы па сюжэтных малюнках на тэму “Зімовыя забавы дзяцей”


Матэматычны цэнтр

Скласці задачу па малюнку ў падручніку і рашыць яе


Навуковы цэнтр

Скласці правілы паводзін на лёдзе па картках з дэфармаванымі сказамі


Дадатак 5


Зімовыя забавы дзяцей (цэнтр пісьма)


Дадатак 6


Правілы паводзін на лёдзе (навуковы цэнтр)


Складзі сказы

Будзь, лёдзе, на, асцярожным.

Выходзіць, на, тонкі, нельга, лёд.

Пераходзь, дарослымі, вадаём, толькі, з.

Не правярай, ударамі, лёду, трываласць, нагамі.

Катацца, у, дазваляецца, каньках, толькі, адведзеных, спецыяльна, на, месцах.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Iii уступнае слова настаўніка iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Iii уступнае слова настаўніка iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Iii уступнае слова настаўніка iconПлан урока Уступнае слова настаўніка
Праверка здольнасці прымянення вучнямі ведаў па тэме “Асновы кінематыкі” пры выкананні тэста І пры рашэнні задач

Iii уступнае слова настаўніка iconУрок па тэме: " прыметнік як часціна мовы"
Зачытваецца эпіграф. Вучні самі называюць тэму ўрока. Уступнае слова настаўніка, які знаёміць вучняў з задачамі ўрока

Iii уступнае слова настаўніка iconМ. Лынькоў "Васількі". Урок – 1
Уступнае слова настаўніка, знаёмства з партрэтам І кароткай біяграфіяй М. Лынькова. Знаёмства з творам. Настаўнік прапануе вучням...

Iii уступнае слова настаўніка iconУрок у II і III класах малакамплектнай школы
Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка вучацца выразна чытаць верш В. Віткі “Добры дзень”

Iii уступнае слова настаўніка iconРубка металаў у цісках І на пліце
Паведамленне тэмы І мэты (слова настаўніка пра тэму ўрока, пастаноўка перад вучнямі вучэбных задач)

Iii уступнае слова настаўніка iconII. Перевод М. Кауфман. Я слышал колокольчик Рождества Его привычно старые мотивы и вольные, и нежные слова, Слова, что в памяти народной живы, о мире на земле и счастье для людей. III. Weihnachtslied
Хочу рассказать о внеклассной работе в моу гимназия города Белореченска Краснодарского края

Iii уступнае слова настаўніка iconПлан Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд "Сябры" І "Песняры", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв
Гульня-конкурс, праведзеная 28. 11. 2007 г у Дзяржаўнай установе адукацыі Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат (Мінская вобласць,...

Iii уступнае слова настаўніка icon1. Уступнае слова вядоўцы пра мэты мерапрыемства. Напамінак пра прыз для самых актыўных пры падрыхтоўцы І правядзенні прэс-канферэнцыі – уключэнне ў каманду, што паедзе на конкурс "Што я ведаю пра Еўропу". Прадстаўленне замежных гасцей. 2
Развіваць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, цікавасць да жыцця іншых народаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка