Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап'яненьня. Чаму людзі топяцца?




НазваПаводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап'яненьня. Чаму людзі топяцца?
Дата канвертавання19.11.2012
Памер29.01 Kb.
ТыпВопрос
Чэрвень: сэзон тапельцаў


Ад 1 чэрвеня, у Беларусі на рэках, азёрах і вадасховішчах патапілася болей за 200 чалавек. Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў – людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап'яненьня. Чаму людзі топяцца? Якія ёсьць магчымасьці паратунку на вадасховішчах? Тэму працягне Ігар Карней.


Днямі сям’я Трашковых зь Віцебску пахавала сына Аляксея. Школьнік не здолеў выплысьці з магутнага віра на Дзьвіне і патануў на вачах у сяброў. Роўна тры месяцы таму Трашковы пахавалі гаспадара сям’і Генадзя: штурман Трашкоў быў у самалёце Іл-76, які зьбілі ў Самалі.

Вакацыі у шпітальных палатах



Лекар Навукова-дасьледчага інстытуту траўматалёгіі і артапэдыі Ўладзімер Цароў кажа, што ад пачатку чэрвеня палаты шпіталёў перапоўненыя. Бальшыня пацыентаў – маладыя людзі ці нават падлеткі. Іх выратавалі з азёраў, ставаў і штучных вадасховішчаў:


“Што датычыцца траўматалягічных хворых, то гэта перадусім, алькагольнае ап’яненьне. А алькагольнае ап’яненьне, гэта, у сваю ліхацтва, якое нічым не патлумачыш. І якое ў выніку прыводзіць вось да такіх складаных траўмаў”.


Супрацоўнік станцыі ратаваньня Цнянскім вадасховішчы, што ў Менску, марыць пра дрэннае надвор'е. Кажа, што ў дождж людзі ў ваду ня лезуць. Адпаведна, няма і ахвяраў:


“Лета, лічыце, толькі пачынаецца. Таму пажадайце нам паболей дрэннага надвор’я, дык прынамсі нам будзе зусім добра”.

Выратавальнікі мараць пра дождж



Ратавальнікі кажуць, што самымі спакойнымі былі мінулыя выходныя, калі ў сталіцы Беларусі прайшлі дажджы.


“Безумоўна, дождж паспрыяў. Гэта, як мы кажам, наша надвор’е. Шкада, вядома, увесь астатні народ, які хоча адпачыць у суботу-нядзелю, але для нас гэта ў літаральным сэнсе выратавальнае надвор’е. Меншы наплыў народа, бо ў гарачыя дні тут яблыку няма дзе ўпасьці. Таму вельмі складана ўсё пракантраляваць”.


На рэках і вадасховішчах Беларусі дзейнічае болей за 60 ратавальных станцый і з паўсотні пастоў ратавальнікаў. Практычна ўсе яны маюць катэры, маторныя і звычайныя лодкі, а таксама водалазны рыштунак.


На летнія месяцы на ратавальныя станцыі і пасты набіраюць дадатковых супрацоўнікаў –матросаў-ратавальнікаў.

Выпіў – і на дно



Ратавальнікі, як і мэдыкі, кажуць, што галоўная прычыны трагічных здарэньняў на вадзе – гэта алькаголь. Сёлета па ўсёй Беларусі ўжо патанула болей за 200 чалавек. Летась за першы месяц лета ахвяраў было на траціну меней:


“Самае страшнае – гэта алькаголь, канечне. Прынамсі, адна з самых вялікіх праблемаў. Па-другое, падлеткі, дзеці пачынаюць ныраць; бяруць катамараны, заплываюць ў частку зоны, якая не ахоўваецца, і пачынаюць так званае хаоснае купаньне. Плюс да ўсяго на чацьвёртым ўчастку вадасховішча ў нас дрэвы ёсьць. Падлеткі там робяць сабе розныя прыстасаваньні, арэлі, разгойдваюцца і скачуць у ваду”.


Псыхоляг Жана Міцкевіч перакананая: адпачываючы на сьвежым паветры, у людзей зьяўляецца болей спакусаў выпіць лішняга:


“На жаль, гэта ўжо амаль тыповая сытуацыя -- алькагалізм, наркаманія. І тут я лічу, пры такой дрэннай гарэлцы як у нас, розных “Крыжачках”, якія ўжо многія ў народзе называюць “танец сьмерці”, дык канечне людзі бязь меры п’юць і потым ня ведаюць, што робяць. І жыцьцё пакідаюць, нават не ўсьведамляючы прычыну”.


На сёньняшні дзень, паводле зьвестак Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, купаньне забаронена ў 37 вадаёмах Беларусі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап\Беларусі. Чаму вядомыя людзі ідуць выкладаць у недзяржаўныя альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы?
Беларусі. Чаму вядомыя людзі ідуць выкладаць у недзяржаўныя альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы? Якая пэрспэктыва дзяржаўных? Гутарка...

Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап\Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў
Узнікненне чалавечага грамадства — доўгі працэс. Паводле навуковых даных ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзі з'явіліся...

Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап\У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў "Хуткай дапамогі". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат
Менску павялічваецца. Шмат каго зь ІХ дзеці забіраюць да сябе ў горад з вёсак І лецішчаў. Бальшыня пацыентаў “хуткай дапамогі” –...

Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап\Бальшыня тапельцаў былі "пад градусам"
Беларусі на рэках, азёрах І вадасховішчах утапіліся больш за 200 чалавек. Пы гэтым травеньскія тапельцы ў гэтую статыстыку нават...

Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап\Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў
Як кажуць спэцыялісты, прыблізна кожны дзесяты “саюз” не рэгіструецца. У 2006 годзе па-за шлюбам нарадзіліся 22 тысячы дзяцей, што...

Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап\Што штурхае беларусаў у неакрэсьленую замежную пэрспэктыву?
Расею. Але асобныя экспэрты ня згодныя з афіцыйнымі лічбамі І кажуць пра паўмільёна беларусаў, якія ў пошуках часовага заробку імкнуцца...

Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап\У конкурсным адборы могуць удзельнічаць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай І адпавядаюць наступным крытэрыям

Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап\У конкурсным адборы могуць удзельнічаць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай І адпавядаюць наступным крытэрыям

Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап\Ягор, усё добра, толькі варта было б крануць І яшчэ адзін аспэкт: як людзі, якія там, выглядае, на яго моляцца, успрымаюць ягоныя палітычныя перакананьні І
Ягор, усё добра, толькі варта было б крануць І яшчэ адзін аспэкт: як людзі, якія там, выглядае, на яго моляцца, успрымаюць ягоныя...

Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап\Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе
Н. Якія яны, маладыя людзі нашага часу? Як да ІХ ставіцца грамадства? (Выказванні вучняў)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка