Бальшыня тапельцаў былі "пад градусам"




НазваБальшыня тапельцаў былі "пад градусам"
Дата канвертавання19.11.2012
Памер28.62 Kb.
ТыпДокументы
Бальшыня тапельцаў былі “пад градусам”


Практычна штодня міліцэйскія зводкі азмрочваюцца зьвесткамі пра ахвяраў купаньня. Ад пачатку сэзону, які фармальна пачаўся 1 чэрвеня, у Беларусі на рэках, азёрах і вадасховішчах утапіліся больш за 200 чалавек. Пы гэтым травеньскія тапельцы ў гэтую статыстыку нават не трапляюць. Як паказвае досьвед, абсалютную бальшыню загінулых складаюць людзі, якія перад купаньнем звыш нормы зарадзіліся моцнымі напоямі. Перадае Ігар Карней.


Лекар Навукова-дасьледчага інстытуту траўматалёгіі і артапэдыі Ўладзімер Цароў расказвае, што “мёртвы сэзон” у горадзе ніяк не распаўсюджваецца на шпітальныя палаты. Ад пачатку чэрвеня яны перапоўненыя :


“Што датычыцца траўматалягічных хворых, то гэта перадусім, алькагольнае ап’яненьне. А алькагольнае ап’яненьне, гэта, у сваю ліхацтва, якое нічым не патлумачыш. І якое ў выніку прыводзіць вось да такіх складаных траўмаў”.


Абсалютная бальшыня кліентаў – маладыя людзі ці ўвогуле падлеткі, выратаваныя і прывезеныя з берагоў малых ці вялікіх вадасховішчаў. Часта такія спаборніцтвы “майстроў” завяршаюцца дрэнна – траўмамі і пераломамі шыйных пазванкоў ці нават хрыбтоў. У гэтым выпадку яшчэ ўчора здаровым наканавана папоўніць шэрагі інвалідаў-вазочнікаў. Але ёсьць і больш сумныя вынікі, якія ўкладаюцца ў адно слова -- тапельцы. Як кажуць на станцыях ратаваньня, мяркуючы па ўсім, сумная статыстыка будзе толькі большаць:


“Лета, лічыце, толькі пачынаецца. Таму пажадайце нам паболей дрэннага надвор’я, дык прынамсі нам будзе зусім добра”.


На ратавальнай станцыі Цнянскага вадасховішча кажуць, што адносна спакойнымі былі апошнія выходныя, калі ў суботу па большай частцы краіны прайшлі моцныя дажджы. Тады ахвотных пахваліцца дайвэрскімі здольнасьцямі быў мінімум:


“Безумоўна, дождж паспрыяў. Гэта, як мы кажам, наша надвор’е. Шкада, вядома, увесь астатні народ, які хоча адпачыць у суботу-нядзелю, але для нас гэта ў літаральным сэнсе выратавальнае надвор’е. Меншы наплыў народа, бо ў гарачыя дні тут яблыку няма дзе ўпасьці. Таму вельмі складана ўсё пракантраляваць”.


Як і хірург Цароў, ратавальнікі наракаюць на празьмернае ўжываньне алькаголю тых, хто сабраўся да вады зь нібыта іншай мэтай адпачыць. Спэцыялісты кажуць, што ніякія нормы ў працэсе весялосьці не вытрымліваюцца. Вынікам – больш за 200 тапельцаў, зафіксаваных за апошнія тры тыдні. А лета ж, сапраўды, прайшло толькі на траціну:


“Самае страшнае – гэта алькаголь, канечне. Прынамсі, адна з самых вялікіх праблемаў. Па-другое, падлеткі, дзеці пачынаюць ныраць; бяруць катамараны, заплываюць ў частку зоны, якая не ахоўваецца, і пачынаюць так званае хаоснае купаньне. Плюс да ўсяго на чацьвёртым ўчастку вадасховішча ў нас дрэвы ёсьць. Падлеткі там робяць сабе розныя прыстасаваньні, арэлі, разгойдваюцца і скачуць у ваду”.


Псыхоляг Жана Міцкевіч перакананая: пакуль у людзей будзе спакуса ня столькі адпачыць, колькі напіцца, ахвяраў Няптуна ня будзе менець:


“На жаль, гэта ўжо амаль тыповая сытуацыя -- алькагалізм, наркаманія. І тут я лічу, пры такой дрэннай гарэлцы як у нас, розных “Крыжачках”, якія ўжо многія ў народзе называюць “танец сьмерці”, дык канечне людзі бязь меры п’юць і потым ня ведаюць, што робяць. І жыцьцё пакідаюць, нават не ўсьведамляючы прычыну”.


Аднак не заўсёды сьмерць можна сьпісаць на алькагольны перабор. Днямі сям’я Трашковых з Віцебску пахавала сына-школьніка Аляксея – ён не справіўся з магутным віром на Дзьвіне і пайшоў на дно на вачох сяброў. Трагізм сытуацыі ў тым, што роўна тры месяцы таму Трашковы ўжо хавалі гаспадара сям’і Генадзя: штурман Трашкоў быў у самалёце Іл-76, зьбітым ісьлямістамі ў Самалі.


На сёньняшні дзень, паводле зьвестак Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, купаньне забаронена ў 37 вадаёмах Беларусі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бальшыня тапельцаў былі \"пад градусам\" iconМіхась Лынькоў Кавалак хлеба
Некаторыя галінкі былі пазламаны, нібы пасечаны, сляды мінулых баёў пад гэтым сялом

Бальшыня тапельцаў былі \"пад градусам\" iconБегавая клініка пад адкрытым небам
Узмацнялі аздараўленчы эфект добрае надвор’е І свежае паветра. Стымулам для перамогі былі прызы, якія падрыхтаваў для пераможцаў...

Бальшыня тапельцаў былі \"пад градусам\" iconПаводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап'яненьня. Чаму людзі топяцца?
Ад 1 чэрвеня, у Беларусі на рэках, азёрах І вадасховішчах патапілася болей за 200 чалавек. Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў –...

Бальшыня тапельцаў былі \"пад градусам\" iconЛідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд
Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам князя Вітаўта, І войска Каралеўства Польскага пад кіраўніцтвам караля Ягайлы перамагло...

Бальшыня тапельцаў былі \"пад градусам\" iconУ адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся
А непадалёк жыў шакал. Быў ён вельмі злы І хітры, таму сяброў зусім не меў. І, відаць, таму яму вельмі не падабалася сяброўства крумкача...

Бальшыня тапельцаў былі \"пад градусам\" iconНас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва
Такія дадзеныя былі прадстаўленыя на Форуме па кіраваньню інтэрнэтам, які прайшоў пад эгідай аан у Афінах на мінулым тыдні. Паводле...

Бальшыня тапельцаў былі \"пад градусам\" iconУ прафесійны тэатр з тэатра-студыі калектыў прыйшоў з 4 спектаклямі. Гэта былі пастаноўкі "Пяпялушка" па п’есе Т. Габэ І "Жалезная заслона" па п’есе
Але Таццяна Паўлава І ганна Шэлепава ў гісторыі тэатра пакінулі нядрэнны спектакль, у якім упершыню былі толькі дзве жаночыя ролі....

Бальшыня тапельцаў былі \"пад градусам\" iconМястэчка Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны: 357 двароў, блізу 800 чалавек, пераважная бальшыня зь якіх гэта пэнсіянэры. Асноўны тып жытла даўней
Мястэчка Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны: 357 двароў, блізу 800 чалавек, пераважная бальшыня зь якіх – гэта пэнсіянэры. Асноўны...

Бальшыня тапельцаў былі \"пад градусам\" iconУ праграме Званкі на Свабоду агляд тэлефанаваньняў за тыдзень. Гэтым разам бальшыня тэлефанаваньняў прысьвечаная Чарнобыльскай катастрофе
У праграме Званкі на Свабоду – агляд тэлефанаваньняў за тыдзень. Гэтым разам бальшыня тэлефанаваньняў прысьвечаная Чарнобыльскай...

Бальшыня тапельцаў былі \"пад градусам\" iconВойшы Мілавіда абмяркоўваюць навіну пра тое, што палітыкі Анатоль Лябедзька І Сяргей Калякін "ледзь не загінулі ў аўтакатастрофе". Палітыкі падкрэсьлілі, што ў
Блогер піша: “Нешта прыгадаўшы, як Лукашэнка й Шэйман былі расстраляныя пад Лёзнам у 94-ым ” Камэнтар: “Ня думаю выбары далёка-далёка...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка