Маладыя журналісты ў Польшчы




НазваМаладыя журналісты ў Польшчы
Дата канвертавання19.11.2012
Памер88.21 Kb.
ТыпДокументы


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 254


( 9 жніўня 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот.


Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Маладыя журналісты ў Польшчы 2

Памяці Ларысы Геніюш 2

У дапамогу сацыяльным аніматарам 2

“Праз найлепшы досьвед да лепшага супрацоўніцтва” 3

Летнік для дзяўчат 3

Міжнародны моладзевы форум у Казані 3

Візыт у Чэхію для актывістаў НДА і журналістаў 4

Міжнародная адукацыйная праграма для журналістаў 4

Навучаньне ад рэсурснага цэнтра “Гурт” 4

Стажыроўкі ў Кракаве 5

Спабор эсэ Сусьветнага банку 5

Стыпендыі Цэнтра Вудра Вільсана для дасьледчыкаў 6




Падзеі:

уверх

Маладыя журналісты ў Польшчы


Навучальны візыт у Польшчу групы маладых гарадзенскіх журналістаў зладжаны намаганьнямі Гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар” і Цэнтра "ОПУС" (Польшча).

Цягам тыдня гарадзенцы спасьцігалі асновы грамадзянскай журналістыкі. Даведаліся пра яе асаблівасьці, метады і спосабы выкарыстаньня, а таксама вучыліся рабіць рэпартажы, пісалі артыкулы.

У Лодзі маладыя журналісты завіталі на мясцовую радыёстанцыю “Pogoda”, дзе ўбачылі, як робяцца перадачы, як праходзіць жывы эфір, наведалі арганізацыю “Obywatel”, якая прасоўвае ідэю грамадзянскай журналістыкі, завіталі на радыёстанцыю “Mittendrin”, што вяшчае на чатырох мовах.

Сваімі ўражаньнямі ад паездкі дзеліцца Марыя Нагаева: “Выдатная арганізацыя паездкі. Вельмі класна і цікава падабраны маршрут, асабліва цікава было наведаць мясцовыя радыёстанцыі і параўнаць польскія і беларускія журналісцкія рэаліі. Адукацыйная частка была вельмі зьмястоўнай. Даведалася шмат новага ў галіне грамадзянскай журналістыкі.”

Кацярына Бычак

уверх

Памяці Ларысы Геніюш


У суботу, 11 жніўня, у мястэчку Зэльва ладзіцца сьвяткаваньне 97-х угодкаў з дня народзінаў паэткi Ларысы Генiюш. Да гэтай падзеі прымеркаваныя першыя гарадзенскія моладзевыя сустрэчы “Разам да Геніюш”.

Сьвяткаваньне дня народзінаў паэткі распачнецца а 9-й гадзіне раніцы ўрачыстым набажэнствам у зэльвенскай Свята-Траецкай царкве. Затым усе ахвотныя змогуць наведаць магілу Ларысы Антонаўны, дзе прагучыць памінальная малітва і прамовы вядомых у Беларусі людзей.

Сьвяткаванне працягнецца на маляўнічым беразе Зэльвенскага вадасховішча. Ля вогнішча з намётамі чакаюцца выступы беларускіх паэтаў, запрошаны вядомыя музыкі.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Даехаць да Зэльвы можна на цягніку Горадня-Баранавічы (адпраўленьне ў 6.00).


уверх

У дапамогу сацыяльным аніматарам


Дапаможнік “Сацыяльны аніматар” убачыў сьвет намаганьнямі грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”.

Выданьне зьдзейсьненае ў межах праекта “Школа сацыяльных аніматараў” і складаецца з матэрыялаў, якія тычацца як тэарэтычных асьпектаў самаарганізацыі дзейнасьці людзей на карысьць сваёй мясцовай супольнасьці, так і канкрэтных інструментаў, з дапамогай якіх гэты працэс можна зрабіць больш эфектыўным.

Адметнасьцю выданьня зьяўляецца яго практычны характар: амаль кожная старонка – гатовы для выкарыстаньня на трэнінгах матэрыял, прысьвечаны сацыяльнай анімацыі, грамадзкаму ўдзелу, распрацоўцы праектаў.

Дапаможнік адрасаваны найперш тым, хто працуе, альбо хацеў бы працаваць у якасьці сацыяльнага аніматара, а таксама тым, хто займаецца рэалізацыяй адукацыйных праграмаў для актывістаў мясцовых супольнасьцяў.

уверх

“Праз найлепшы досьвед да лепшага супрацоўніцтва”


Дапаможнік з такой назвай выдадзены пры падтрымцы польскага Нацыянальнага Агенцтва праграмы “Моладзь”.

Гэтае выданьне для тых, хто хоча рэалізоўваць міжнародныя праекты ў галіне грамадзкай няўрадавай дзейнасьці. Асаблівую вартасьць дапаможнік мае для няўрадавых арганізацый Польшчы і Беларусі, якія хочуць рэалізаваць супольныя праекты, але не маюць у гэтым належнага досьведу.

Зьмест двухмоўнай, беларуска-польскай, кнігі пабудаваны на прыкладах праектаў, рэалізаваных Гарадзенскім грамадзскім аб’яднаньнем “Цэнтр “Трэці сектар” з рознымі польскімі арганізацыямі ў апошнія гады.

Для польскіх чытачоў асабліва карыснай будзе інфармацыя, спецыяльна падрыхтаваная для грамадзян Польшчы, якія едуць ў Беларусь: ад юрыдычных прадпісаньняў да кліматычных умоваў Беларусі і асаблівасцяў нацыянальнай кухні.

уверх



Абвесткі:

Летнік для дзяўчат


З 21 па 30 жніўня ў міжнародным аздараўленьчым цэнтры “Надзея XXI стагоддзе” мае адбыцца моладзевы летнік для дзяўчат ад 17 да 22 год.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8-029-756-35-24 (Алена).

уверх

Міжнародны моладзевы форум у Казані


З 21 да 23 верасьня ў Казані мае адбыцца Міжнародны моладзевы форум “Усе розныя – усе роўныя”.

Форум ладзіцца ў межах аднайменнай Эўрапейскай моладзевай кампаніі Міністэрствам адукацыі і навукі РФ, Нацыянальным Саветам моладзевых і дзіцячых аб’яднаньняў Расіі і ўрадам Татарстану.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 16 жніўня.

За больш падрабязнай інфармацыяй збвяртайцеся на тэл.: (843) 264-32-72, 264-29-52, е-mail: vr-vr.kazan@youthrussia.ru

Паводле http://www.asi.org.ru

уверх

Візыт у Чэхію для актывістаў НДА і журналістаў


Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” запрашае беларускіх актывістаў няўрадавых арганізацыяў і журналістаў наведаць Чэхію ў межах 4-5 дзённага адукацыйнага візіту.

Праграма адрасаваная супрацоўнікам вышэйшага ўзроўню кіраваньня НДА альбо вядучым спецыялістам у пэўным накірунку дзейнасьці НДА. Патрабаванні да кандыдата на паездку:

- Мець дакладную мэту і тэму візыту (напрыклад: пашыраць веды ў сферы сваёй дзейнасьці, якія дапамогуць наблізіцца да рашэньня пэўнай праблемы).

- Мець дакладнае ўяўленьне, якія чэшскія арганізацыі альбо ўстановы жадалі б наведаць.

Ахвотным да ўдзелу неабходна даслаць кароткае рэзюмэ і дэталёвы матывацыйны ліст на беларускай, рускай ці англійскай мове на адрас: stypendyi@seznam.cz..

Апошні тэрмін прыёму заявак -- да 31 жніўня.

уверх

Міжнародная адукацыйная праграма для журналістаў


Прафэсійныя журналісты з Беларусі, Босніі, Сэрбіі, Македоніі, Албаніі, Балгарыі, Харватыі, Чарнагорыі, Румыніі і Косава запрашаюцца да ўдзелу ў гадавой адукацыйнай праграме “Вядзеньне рэпартажаў на тэму эўрапейскай інтэграцыі” чэшскай арганізацыі Transitions Online.

Праграма мае на мэце дапамагчы рэпарцёрам у справе атрыманьня ведаў і навыкаў, неабходных для вядзеньня рэпартажаў, зьвязаных з эўраінтэграцыяй.

Навучальная праграма складаецца з дыстанцыйнага навучаньня і практычных заняткаў, а таксама семінару па вядзеньні рэпартажаў на тэму эўрапейскай інтэграцыі, які ладзіцца ў Празе напрыканцы верасьня.

Працоўная мова праекту – ангельская.

Удзельнікі праграмы змогуць пашырыць свае веды ў галіне палітычных і эканамічных патрабаваньняў для распачынаньня працэсу ўступу краіны ў Эўразьвяз, а таксама пазнаёмяцца з працай брусельскай бюракратыі.

Аўтабіяграфіі ды матывацыйныя лісты (да 1 старонкі) па-ангельску неабходна накіроўваць на электронны адрас: kliksha@gmail.com. У тэме электроннага ліста неабходна пазначыць: “Reporting EU Integration”

Апошні тэрмін падачы заявак – да 13 жніўня.

Больш падрабязную інфармацыю па праекце можна атрымаць на вэб-пляцоўцы арганізацыі Transitions Online: www.tol.org .

уверх

Навучаньне ад рэсурснага цэнтра “Гурт”


Рэсурсны цэнтар “Гурт” працягвае набор удзельнікаў на трэнінгі на 2007 год:

-Трэнінг “Эфектыўны мэнэджмэнт праектаў” – Кіеў, 28-29 верасьня.

-Трэнінг “Пасьпяховая PR дзейнасьць арганізацыі” – Кіеў,12-13 кастрычніка.

-Трэнінг “Распрацоўка і кіраваньне валантэрскімі праграмамі” – Кіеў, 26-27 кастрычніка.

-Трэнінг “Фінансавы мэнэджмэнт арганізацыі” – Кіеў, 9-10 лістапада.

Для ўдзелу ў трэнінгах неабходна запоўніць заяўку, якая разьмешчаная на вэб-пляцоўцы www.gurt.org.ua. Кошт удзелу ў кожным трэнінгу -- 350 грн. (каля 70 у.а.).

Удзельнікі самастойна аплочваюць кошт пражываньня.

Апошні тэрмін падачы заявак на трэнінг “Эфектыўны мэнэджмэнт праектаў” – 17 верасьня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся ў Рэсурсны цэнтр “Гурт”:тэл.: +38 (044) 296 10 52, эл.пошта: Rudyeva@gurt.org.ua, вэб-пляцоўка: www.gurt.org.ua

Паводле рассылкі “ГУРТ” №359

уверх




Не спазьніся!



Стажыроўкі ў Кракаве


Арганізацыя "Agency for international initiatives" запрашае да ўдзелу ў адукацыйнай праграме (тэмы: Эўрапейскі зьвяз, правы чалавека, НДА), якая ладзіцца ў Кракаве (Польшча).  

 Разглядаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў НГА, партый, моладзі, якія падтрымліваюць дэмакратычныя каштоўнасьці. Узрост удзельнікаў ад 18 да 33 гадоў. 

Стажыроўкі адбудуцца: з 10 па 19 верасьня, з 17 па 26 кастрычніка, з 7 па 16 лістапада. Аформіць заяўку можна толькі на адну з стажыровак.

Па завяршэньні праграмы ўдзельнікі атрымаюць дыплом University Jagiellonian.

Для ўдзелу ў стажыроўцы і афармленьні запрашэньня неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас biuro.program@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы анкеты – да 15 жніўня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл.адрас: biuro.program@gmail.com

уверх

Спабор эсэ Сусьветнага банку


Міжнародная Фінансавая Карпарацыя Сусьветнага Банку (IFC) і газэта Файнэншал Таймз (FT) абвяшчаюць пра пачатак другога штогадовага спабору Эсэ.

Тэма эсэ -- “Разьвіцьцё прыватнага сэктару: ствараючы рынкі, мяняючы жыцьці” (па-ангельску: "Private Sector Development: Creating Markets, Transforming Lives").

Апошні тэрмін прыёму эсэ: 30 верасьня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку: www.ifc.org/competition

уверх

Стыпендыі Цэнтра Вудра Вільсана для дасьледчыкаў


Цэнтр Вудра Вільсана абвяшчае міжнародны спабор на атрыманьне індывідуальных стыпендый на навучаньне ў Цэнтры на тэрмін ад 4 да 9 месяцаў асобам, якія прадаставяць выбітныя дасьледніцкія праекты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук па нацыянальным альбо міжнародным праблемам, з акрэсьленьнем гістарычных альбо культурных межаў падзей, што дапамагае разуменьню важных палітычных працэсаў сучаснасьці.

Веданьне ангельскай мовы абавязковае.

Спабор праводзіцца 1 раз на год.

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 кастрычніка; канчатковае рашэньне прымаецца ў сакавіку.

Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы Цэнтра: http://www.wilsoncenter.org/index.cfm?fuseaction=Fellowships.welcome .

З пытаньнямі зьвяртайцеся на тэлефон: 202-691-4170 альбо е-mail: fellowships@wilsoncenter.org .

уверх



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Маладыя журналісты ў Польшчы iconКонкурс для маладых журналістаў
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы не болей за 1 год

Маладыя журналісты ў Польшчы iconВыпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
...

Маладыя журналісты ў Польшчы iconБеларускае аб’яднаньне студэнтаў Польшчы
На пачатку 1980-х маладыя беларусы Беласточчыны – ініцыятары стварэньня басу – былі захопленыя беларускай ідэяй, якая толькі пачынала...

Маладыя журналісты ў Польшчы iconАнкета ўдзельніка
Маладыя кінематаграфісты з Польшчы І беларусі разам будуць працаваць над супольным матэрыялам, тэмай якога будзе шырока разуметая...

Маладыя журналісты ў Польшчы iconМедыцынская апека І страхаванне іншаземцаў у Польшчы Каб іншаземец, які знаходзіцца ў Польшчы, мог у гэтай краіне карыстацца бясплатнай медыцынскай апекай на такіх самых правах, як польскіе грамадзяне, неабходна мець дазвол на працу І плаціць узносы на медыцынскае страхаванне
Грамадзянін ес можа карыстацца бясплатным аказаннем медыцынскай дапамогі ў Польшчы, калі

Маладыя журналісты ў Польшчы iconМаладыя галасы
...

Маладыя журналісты ў Польшчы iconУ праект «горад з offу» Цэнтр «Трэці Сектар», Інстытут Усходніх Ініцыятыў І Беларускае Таварыства ў Кракаве запрашаюць
Маладыя кінематаграфісты з Польшчы І беларусі разам будуць працаваць над супольным матэрыялам, тэмай якога будзе шырока разуметая...

Маладыя журналісты ў Польшчы iconЗатое асобы, якія не маюць месца жыхарства ў Польшчы, падпарадкоўваюцца абмежаванаму падатаковаму абавязку
Хав'ер герой нашых папярэдніх тэкстаў пачал плаціць падаткі ў Польшчы праз паўгода легальнага знаходжання ў Варшаве, звычайна перад...

Маладыя журналісты ў Польшчы iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Журналісты мусяць заплаціць
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Журналісты...

Маладыя журналісты ў Польшчы iconАрхівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы
Літвы І польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка