Уводзіны




НазваУводзіны
старонка1/7
Дата канвертавання28.10.2012
Памер291.57 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7
ЕЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ


Акадэмічны дэпартамент гісторыі


Праграма бакалаўра гісторыі

Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія


ЮЛІЯ РЭЗНІК

Студэнтка IV курса

МАТЭРЫЯЛЫ ПА ГІСТОРЫІ І ФАЛЬКЛОРУ БЕЛАРУСІ Ў ФОНДАХ АРХІВА

ІНСТЫТУТА ЛІТАРАТУРЫ І ФАЛЬКЛОРА ЛІТВЫ


НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ ПРАЕКТ


Кіраўнік працы: кандыдат мастацтвазнаўства,

дацэнт Лабачэўская Вольга Аляксандраўна


Вільня, 2012


Уводзіны


Фальклор – гэта ўнікальная крыніца ведаў пра гісторыю, культуру і сацыяльнае жыццё народаў. Збор фальклорных матэрыялаў дапамагае не толькі захаваць звесткі пра здабыткі народнай творчасці, але выконвае і больш складаныя функцыі. Напрыклад, для сучаснай Беларусі, якая адносна нядаўна набыла незалежнасць, дагэтуль актуальнай праблемай з’яўляецца выбудова нацыянальнай ідэнтычнасці і самасвядомасці насельніцтва. Фальклорныя матэрыялы могуць стаць падставай для ўзбагачэння ведаў пра сваю культуру, мову і гісторыю, а, значыць, і дапамагчы станаўленню нацыянальнай ідэнтычнасці.

Трэба адзначыць, што зборы беларускіх фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў знаходзяцца таксама па-за межамі Беларусі. Напрыклад, у Вільні, ў Інстытуце літаратуры і фальклора Літвы, захоўваецца фалькларыстычны архіў Беларускага музея імя І. Луцкевіча. І, канешне, такія матэрыялы патрабуюць вывучэння дзеля таго, каб стварыць цэласнае ўяўленне пра беларускі фальклор і этнаграфічную спадчыну.

Дагэтуль архіў яшчэ не быў упарадкаваны: яго сістэматызацыя і каталагізацыя не праводзіліся супрацоўнікамі Інстытута літаратуры і фальклора Літвы. Акрамя гэтага, ён амаль не даследваны, таму актуальнасць дадзенай працы навідавоку: цяпер матэрыялы архіва, змогуць выкарыстоўвацца даследчыкамі гісторыі, этналогіі, этнамузыкалогіі і іншых навуковых дысцыплін.

Мэта даследвання – вывучэнне і сістэматызацыя матэрыялаў архіва беларускага фальклору, які збіраўся Беларускім музеем у Вільні, а зараз захоўваецца ў архіве Інстытута літаратуры і фальклора Літвы. Для дасягнення пастаўленай мэты будуць выкананыя наступныя задачы:

  1. Прасачыць гісторыю збірання і захоўвання архіва

  2. Апісаць матэрыялы, якія ў ім захоўваюцца, вызначыць, да якіх тэматычных груп яны адносяцца

  3. Перавесці найбольш значныя матэрыялы архіву ў лічбавы фармат

  4. Стварыць базу дадзеных усіх матэрыялаў архіва.

Метадалагічная аснова працы – гісторыка-генетычны, гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-сістэмны і дэскрыптыўна-аналітычны падыходы. Гісторыка-генетычны метад будзе скарыстаны, каб раскрыць сутнасць працэсу збірання фальклору ў вышэй азначаны перыяд; гісторыка-тыпалагічны і гісторыка-сістэмны метады дапамогуць пры першапачатковай сістэматызацыі фалькларыстычнага архіва па наступных прынцыпах сістэматызацыі крыніц: храналагічны, рэгіянальны, праблемны і персанальны. З дапамогай дэскрыптыўна-аналітычнага метаду будуць вылучаныя і апісаныя найбольш істотныя дакументы і зборы, якія ўваходзяць у архіў.

Асноўныя крыніцы для напісання працы – гэта, ў першую чаргу, матэрыялы з архіва. Існуючую літаратуру па тэме даследвання можна размеркаваць па некалькіх тэматычных групах. Першая група – гэта публікацыі пра беларускі фалькларыстычны архіў, які зараз захоўваецца ў Вільні: ““Ой, у полі жыта” два стагоддзі таму”: Забыты  архіў знакамітага музея”1 і “Па “Навуцы…” Антона Грыневіча” Вольгі Лабачэўскай, надрукаваныя ў газеце “Культура”2. Гэта першыя ў Беларусі інфармацыйныя публікацыі аб існаванні архіва. Яшчэ адна публікацыя – гэта артыкул Аўшры Жычкене [літ. Aušra Žičkienė – Ю. Р.], старэйшай навуковай супрацоўніцы Інстытута літаратуры і фальклора Літвы, апублікаваны ў 32 нумары выдання часопісу “Tautosakos darbai” [бел. “Вывучэнне фальклора” – Ю. Р.], пад назвай “Baltarusių tautosaka Vilniaus Ivano Luckevičiaus gudų muziejaus Lietuvių tautosakos rankraštyne3 [бел. “Беларускі фальклор з Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Архіве літаратуры і фальклора” – Ю. Р.]. Другая група выкарыстанай літаратуры прадстаўлена публікацыямі пра Беларускі музей імя І. Луцкевіча: артыкул Ганны Запартыка “Аб перспектывах навуковай рэканструкцыі музею імя Івана Луцкевіча ў Вільні”4, апублікаваны ў 4-ым нумары за 2003 год часопіса “Спадчына” і артыкул Таццяны Поклад “Віленскі Беларускі Музэй імя І. Луцкевіча і яго адраджэньне”, апублікаваны ў 20-ым нумары зборніка “Białoruskie Zeszyty Historyczne5. Таксама былі выкарыстаныя матэрыялы бакалаўрскіх работ студэнтак Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Вольгі Серыкавай “Браты Луцкевічы як стваральнікі і захавальнікі Беларускага музея ў Вільні (1921-1945)”6 і Анастасіі Саладоўнік “Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча як нацыянальны праект”7, апублікацыі якіх прадстаўлены на сайце www.pawet.net. Трэцяя група – гэта публікацыі, ў якіх разглядаюцца пытанні збірання фальклору з пачатка ХХ стагоддзя, а таксама дзейнасць некаторых асобаў, якія былі ўцягнутыя ў гэты працэс. Асноўным у гэтай групе з’яўляецца артыкул Галіны Таўлай “Антон Грыневiч — першы музыкант-фалькларыст з кагорты пецярбургскix беларусаў”, апублікаваны ў першым нумары выдання Санкт-Пецярбургскай Асацыяцыі Беларусістаў “Белорусский сборник”8.


Такім чынам, у першай частцы даследвання гаворка пойдзе пра Беларускі музей імя І. Луцкевіча ў Вільні, ў якім назапашваліся беларускія фалькларыстычныя матэрыялы, а таксама пра гісторыю захоўвання архіва, ў які яны ўвайшлі, пасля закрыцця музея. У другой частцы будзе пададзена апісанне цяперашняга стану архіва, прадстаўлены яго змест і прапанавана першапачатковая сістэматызацыя яго асноўных матэрыялаў. А ў заключэнні абагулены вынікі працы.
  1   2   3   4   5   6   7

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уводзіны iconУводзіны Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, к табе я ў думках залятаю І там душою спачываю
Уводзіны

Уводзіны iconУводзіны ў літаратуразнаўства вершаванне вучэбны комплекс Мінск
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў І журналістаў/ В. П. Рагойша. — Мн.:...

Уводзіны iconУводзіны ў лitаратуразнаўства

Уводзіны iconI да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве
Уводзіны

Уводзіны iconТэма: Рэформа беларускага правапісу 1933 года
Уводзіны

Уводзіны iconУпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Уводзіны

Уводзіны iconУводзіны
Дысцыплінарнасць І розныя падыходы да дысцыплінарнага афармлення ў палітычнай навуцы 52

Уводзіны iconІнтэграцыйная сустрэча Уводзіны: чаканне, кантракт, прадстаўленне плана навучання

Уводзіны iconУводзіны
Ii. Ваенныя дзеянні ў 1654-1655 гг на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Уводзіны iconУводзіны
Узмацненне канфрантацыі паміж вкл І маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст. І іх першыя ваенныя сутыкненні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка