Ці ёсць вада на Марсе?




НазваЦі ёсць вада на Марсе?
Дата канвертавання19.11.2012
Памер19.19 Kb.
ТыпВопрос
Ці ёсць вада на Марсе?


Казка з чароўнымі памяткамі


Каты дужа баяцца вады. Гэта ведаюць усе.

Рэч у тым, што калі кот мокры, усім адразу відаць, што ён зусім не тоўсты і пухкі...


...а вельмі-вельмі худзенькі, пакуль поўстачка не высахне. Каты вельмі саромеюцца гэтага.

Доўга яны шукалі месца, дзе б не было гэтай нахабна-мокрай вады.


І вось аднойчы Каты даведаліся, што на Марсе вады няма.

Уяўляеце, якое шчасце – можна спакойна бегаць і скакаць проста па дне каналаў і не намачыць лапкі!


І надумалі яны паглядзець, як там марсіянскім катам жывецца.

Пабудавалі нашыя Каты ракету.

Ну, не вялізную ракету, а так, маленькую.


Такую маленькую, што ўлезці ў яе здолеў толькі маленькі кот Коська. Ну што ж, падумалі Каты, значыць, яму і ляцець!

Прыляцеў Коська на Марс, выйшаў са сваёй ракеты, паглядзеў навокал.


Каты вакол ходзяць су-умныя і нейкія шэранькія.

Пытаецца Коська: «Чаму вы ўсе такія невясёлыя? У вас жа вады няма, і вас ніхто не прымушае мыцца!»


Зірнулі на Коську сумныя Марсіянскія Каты і сказалі: «Мы таксама раней не цанілі ваду. Не закрывалі краны, калі чысцілі зубкі. Вось вада ва ўсіх дома так капала, капала...


Дый сышла зусім. І засталіся ў нас адны сухія каналы.

А цяпер жа нам так хочацца папіць чыстае вадзічкі ці нават (насуперак кашэчым звычкам) выкупацца.


І вылізаць сябе мы таксама не можам, таму што язычкі нашыя зусім высахлі і скруціліся ў трубачкі. Вось цяпер і даводзіцца ўсім Марсіянскім катам купацца ў пыле.


Вады ж няма. Бруд, канечне, ад гэтага сціраецца, але ад пылу ўсе мы сталі зусім шэрымі», - так сказалі Коську сумныя Марсіянскія Каты.


А калі яны даведаліся, што ёсць яшчэ месца, дзе шмат вады, то сказалі Коську, што ваду трэба ашчаджаць. І далі яму Чароўныя Памяткі. Паглядзеў на іх Коська – і бегма ў ракету, хутчэй паляцеў дахаты.


Распавёў зямным Катам, як трэба эканоміць ваду, і яны вырашылі, што зусім не хочуць, каб Зямля ператварылася ў марсіянскую пустэльню.


А Коська з усіх лапак пабег у двор, бо ў суседніх дамах жылі яшчэ некалькі Катоў, якія дагэтуль не ведалі, як гэта важна – эканоміць ваду. Ён вельмі хацеў


патлумачыць ім гэта як найхутчэй. Коська нават прынес Катам Чароўныя Памяткі, што далі яму Марсіянскія Каты, каб усе ведалі: трэба вельмі беражліва ставіцца да вады.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ці ёсць вада на Марсе? iconАнтрополог на Марсе
Оливер Сакс известный британский нейропсихолог, автор ряда популярных книг, переведенных на двадцать языков, две из которых "Человек,...

Ці ёсць вада на Марсе? iconЧеловек, который никогда не был на Марсе
Три года на Марсе, на этой забытой эволюцией планете среди зольных песков, камней и пыльных бурь. Единственное греющее душу место...

Ці ёсць вада на Марсе? iconЗ прыведзенага пераліку рэчываў выпішыце простыя: кісларод, цукар, алмаз, вада, сера, азон
З прыведзенага пераліку выберыце формулы складаных рэчываў: жалеза, кухонная соль, крухмал, вада, графіт

Ці ёсць вада на Марсе? iconВладимир Кузнецов Весна на Марсе Логика названий
В ней вся моя «Осень на Луне» и вечно пьяный Лунный Заяц на обложке – это уже окончательная форма, к которой нет смысла возвращаться,...

Ці ёсць вада на Марсе? iconШпаргалка //метадычны дапаможнік педагогу
Гендэрнасць гэта … пра тое, што ёсць хлопчыкі, а ёсць дзяўчынкі… далей падрабязней

Ці ёсць вада на Марсе? iconЯЎгенія янішчыц
Яна магутней слабасці І смерці. Ёсць у мяне глыбінная туга Па далавых І ціхіх берагах. Ёсць у мяне на пальцах

Ці ёсць вада на Марсе? iconСацыяльны аспект рэлігійнай ідэнтычнасці
Такім чынам, рэлігійная ідэнтычнасць як адказ на пытанне “хто я ёсць?”, абавязкова супрацьстаіць аўтэнтычнасці як пошуку адказу на...

Ці ёсць вада на Марсе? iconКватэра для студэнта: як яе знайсці?
У многіх універсітэтаў ёсць свае інтэрнаты, а ў некаторых — няма. Ды часта бывае, што І там, дзе, здаецца, ёсць інтэрнат, месцаў...

Ці ёсць вада на Марсе? iconМаксім танк (1912—1995)
Танкам Ды не ў гэтым, на маю думку, справа: галоўнае ў тым, што Танкам у вялікай, сапраўднай літаратуры ён быў самым што ні ёсць...

Ці ёсць вада на Марсе? iconУваага! многія пытанні адрозніваюцца ад тых, што у вас ёсць у старым спісе. Акрамя таго тут ёсць І такія пытанні, якіх у старым спісе няма
Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час атэстацыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка