Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме




НазваМэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме
Дата канвертавання19.11.2012
Памер29.04 Kb.
ТыпДокументы



Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай і пазнавальнай форме.


“Матэматычны цягнік” складаецца з трох вагонаў (класных пакояў) мяккага, купэйнага і плацкартнага. На калідоры знаходзіцца зона, пры ўваходзе ў якую вывешваюцца ўмовы ўдзелу.

  • Дзеці, перед пасадкай у “Матэматычны цягнік” уважліва прачытайце правілы атрымання білетаў.

  1. Пры ўваходзе ў касавую залу атрымайце талон (канверт з трыма задачамі і шасцю жэтонамі)

  2. Сядайце за парту і выконвайце заданне

  3. Ідзіце ў касу за білетам

  4. Калі вы не можаце рашыць якую-небудзь задачу ці адказаць на пытанні, звярніцеся за дапамогай у бюро даведак.


Бюро даведак:

  1. Праверка правільнасці рашэння задачы і ўказанне памылак праводзяцца бясплатна.

  2. За пытанне, якое дапамож знайсці ход рашэння задачы, трэба аддаць адзін жэтон.

  3. Плата за падказку - 2 жэтоны

  4. Плата за рашэнне задачы – 3 жэтоны


Умовы атрымання білетаў:

  1. Білет у мяккі вагон даецца пры рашэнні ўсіх задач і прад’яўленні ў касу не менш за тры жэтоны.

  2. Правільнае рашэнне задач і наяўнасць 2 жэтонаў дае магчымасць атрымаць білет у кпэйны вагон.

  3. Для плацкартнага вагона дастаткова мець 1 жэтон пры правільным рашэнні задач.

  4. Білеты паказваюць правадніку вагона.

  5. Касавая зала працуе 20 мінут.


У перапынках паміж прыпынкамі на станцыях гучыць музыка. Стаянка на кожнай са станцый па 10 мін.





Пасажыры дзеляцца на каманды па 2-3 чалавекі. Кожнай камандзе даецца картка-заданне, па якой патрэбна выканаць указаныя дзеянні і набраць не менш за 20 ачкоў (за кожнае вылічэнне – 10 ачкоў)

Праверка правільнасці рашэнняў робіцца праваднікамі вагонаў. Каманда, якая набрала 20 ачкоў, атрымлівае права застацца ў сваім вагоне. Каманда, якая не паспела выканаць заданне, пераходзіць у вагон, на разрад ніжэйшы. Каманда, якая набрала болей за 20 ачкоў, можа перайсці ў вагон, разрадам вышэйшы, ці яе членам выдаюцца жэтоны (па аднаму за кожны рэшаны прыклад)


36-18:6=

75+3*7=

97-7*8=

60-9*4=

45:9+9=

27:3+6=




1. З колькіх розных прамавугольнікаў складзена гэта “акно”?





2. Як расставіць у пакоі 6 крэслаў так, каб каля кожнай сцяны стаяла іх па 2?


3. Скласці з 7 палачак 3 трохвугольнікі


Адказ:





4.3 10 палачак скласці 3 аднолькавыя квадраты


Адказ:





5. Якая з дадзеных фігур лішняя?







Пасажырам трэба купіць латарэйны білет, кошт якога – адказ на гумарыстычнае пытанне ці рашэнне займальнай задачы, якія запісаны на гэтым білеце. Затым адбываецца розыгрыш “шчаслівых білетаў”. Іх уладальнікам даюцца жэтоны.


Заданні:

  1. 6 бульбін зварыліся за 30 мінут. За колькі мінут зварыцца адна бульбіна?

  2. Гарэла 10 свечак. 3 патухлі. Колькі свечак засталося?

  3. Праз 5 гадоў Пеця будзе ў 2 разы старэйшы, чым зараз.

Колькі яму зараз гадоў?

  1. Я быў у бабулі ў панядзелак, аўторак, сераду і чацвер, а мая сястра – у сераду, чацвер, пятніцу і суботу. Колькі ўсяго дзён мы былі ў бабулі?





Падводзяцца вынікі гульні, вызначаюцца пераможцы, якіх узнагароджваюць.


Для правядзення гульні “Матэматычны цягнік” з ліку настаўнікаў і стпршакласнікаў выбіраюцца праваднікі, касіры, дзяжурныя па касавай зале, працаўнікі бюро даведак.

Пасадачныя талоны змяшчаюць наступныя заданні:

  1. 100л

  2. Сева100паль

  3. пі100’алет

  4. пра100ра

  5. ко100’ачка

  6. лі100к

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме iconЗадача: стварыць благапрыятную атмасферу на мерапрыемствы з улікам індывідуальных магчымасцей
Мэты: замацаваць вылічальныя навыкі; развіваць лагічнае мысленне; стымуліраваць развіццё навыкаў граматнай мовы; прывіваць інтарэс...

Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме iconМатэматыка 3 клас Настаўнік
Мэта: скласці табліцы множання ліку 5 І на лік 5, выкарыстоўваючы прыёмы множання, практыкаваць у знаходжанні значэнняў лікавых выразаў...

Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме iconНастаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма
Мэты: замацаваць навыкі складання І аднімання; паўтарыць склад лікаў; адпрацоўваць навыкі рашэння простых задач, што раскрываюць...

Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме iconУрок па тэме "Асноўныя хімічныя паняцці"
Адукацыйная: у займальнай форме абагульніць І замацаваць веды аб асноўных хімічных паняццях, замацаваць навыкі састаўлення хімічных...

Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме iconУрок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу
Мэта: паўтарыць, абагуліць І прывесці ў пэўную сістэму вывучаны матэрыял раздзела

Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме iconПадрыхтавала: настаўніца пачатковых
Мэта: праверыць веды вучняў па беларускай мове І літаратуры, ІХ кемлівасць, памяць, лагічнае мысленне; выхоўваць цікавасць І павагу...

Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме iconУрок аналізу
Пазнаёміць з празаічным апісаннем жыццёвага лёсу гераіні, звярнуць увагу вучняў на ўзаемаадносіны Рагнеды з яе мужам Уладзімірам...

Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме iconТэма: Урок- абагульненне па тэме "Простая мова" Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...

Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай І пазнавальнай форме iconУрок па тэме
Мэта: паўтарыць спосабы вылічэння плошчы фігур; пазнаёміць з формулай вылічэння плошчы прамавугольніка; фарміраваць уменне знаходзіць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка