Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з'яўляецца рэгіянальным саюзам чатырох цэнтральнаеўрапейскіх




НазваВышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з'яўляецца рэгіянальным саюзам чатырох цэнтральнаеўрапейскіх
Дата канвертавання29.10.2012
Памер51.15 Kb.
ТыпДокументы
Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з'яўляецца рэгіянальным саюзам чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў - Чэшскай Рэспублікі, Рэспублікі Венгрыя, Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Славакія.


Стварэнне Групы было ініцыявана так званай Вышэградзкай Тройкай 15 лютага 1991 года на сустрэчы Прэзідэнта Чэхаславакіі Вацлава Гавэла, Прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы і Прэм'ер-міністра Венгрыі Юзсэфа Анталя. Пасля раздзелу Чэхаславакіі на 2 незалежныя дзяржавы Вышэградзкая Група стала Вышэградзкай Чацвёркай. Сама назва паходзіць ад месца сустрэчы- сярэднявечнага горада Вышэград у паўночнай частцы Венгрыі.


Ідэа сустрэчы 1991 году базавалася на сустрэчы высокага ўзроўню, якая праходзіла ў гэтым месцы яшчэ ў далёкім 1335 годзе. Тады вышэградзкі замак гасціў трох палітычных лідэраў рэгіёну- Яна Люксембургскага, караля Багеміі, Чарльза Роберта I, караля Венгрыі і Казіміра III, караля Польшчы. Тая сустрэча стала падмуркам для мірнага існавання і сумеснай эканамічнай палітыкі трох дзяржаў. Галоўная мэта- інтэнсіфікацыя супрацоўніцтва і сяброўства ва ўмовах зьменаў між трыма дзяржавамі- стала галоўным заданнем для сустрэчы саюзнікаў напрыканцы XX стагоддзя.

Стварэнне Вышэградзкай Групы у 1991 годзе асноўвалася на прынцыпах узаемнай салідарнасці і агульных каштоўнасцяў, такіх як сучасная прававая дзяржава, парламентарная дэмакратыя і сучасная вольная рынкавая эканоміка.


На сённяшні момант Вышэградзкая Група з'яўляецца форумам для супрацоўніцтва і кансультацый чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў у розных сферах і на розных узроўнях. Рэгулярныя сустрэчы праводзяцца на ўзроўні прэм'ер-міністраў, міністраў замежных спраў, кіраўнікоў дзяржаў, а таксама іншых дзяржаўных органаў.


У 2004 годзе чатыры дзяржавы Вышэградзкай Групы сталі членамі Еўрапейскага Саюзу. Пасля дасягнення гэтай ключавой мэты - уваходу краін у еўрапейскія структуры - Вышэградзкая Група пачала распрацоўваць і ажыццяўляць сумесную палітыку ў дачыненні да суседніх дзяржаў, падзеленых калісці „жалезным занавесам” ва Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропе. Прыярытэтам дзейнасці сталі дзяржавы, якія бяруць удзел у Еўрапейскай Палітыцы Дабрасуседства, а таксама дзяржавы за ўсходнімі межамі Групы, такія як Беларусь, Украіна і краіны заходняй часткі Балканаў.


Міжнародны Вышэградзкі Фонд быў заснаваны ў 2000 годзе ў якасці адзінай інстытуцыі Вышэградзкай Групы, місіяй якога было фінансаванне розных праектаў у галіне культуры, адукацыі, навуковага абмену, абмену моладдзю, прымежнага супрацоўніцтва і папулярызавання турызму. На дадзены момант дзейнічае 4 праграмы грантаў, 3 адукацыйныя праграмы і творчая праграма, якія рэалізуюцца ў 11 тэрмінах. Галоўнымі ўдзельнікамі грантавых праграм з'яўляюцца няўрадавыя некамерцыйныя арганізацыі, муніцыпалітэты і асобныя грамадзяне.

Навучэнцы з 17 краін могуць падаваць заяўкі на ўдзел у адукацыйных праграмах рознага ўзроўню тэрмінам ад 1 да 4 семестраў. Да 2009 года будзе рэалізавана спецыяльная праграма для Беларусі, якая прапануе беларускім навучэнцам, што жадаюць навучацца ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краін-удзельнікаў Вышэградзкай Групы, 80 семестраў.


Вышэградзкая Група не мае сакратарыяту, а яе дзейнасць каардынуецца міністрамі замежных спраў. Адзінай інстытуцыяй з'яўляецца Міжнародны Вышэградзкі Фонд. Фонд быў заснаваны урадамі чатырох краін-удзельнікаў 9 чэрвеня 2000 году ў Шціржыне (Чэхія), з'яўляецца міжнароднай арганізацыяй з сядзібай ў Братыславе (Славакія).


Галоўнай мэтай Фонду з'яўляецца дзейнасць скіраваная на развіццё больш цеснага супрацоўніцтва краін Вышэградзкай Групы з вялізарным рэгіёнам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама заходніх Балканаў. Бюджэт Фонду складае 5 млн еўра і складаецца з узносаў краін-удзельнікаў Групы. З гэтага бюджэту Фонд фінансуе розныя праекты у 11 актуальных тэрмінах.


Найвялікшую частку фондавых праграм прадстаўляюць праекты-гранты. Грантавая праграма займаецца праектамі ў галіне культурнага супрацоўніцтва, навуковага абмену, адукацыі, абмена моладдзю, прымежнага супрацоўніцтва і папулярызавання турызму. Грантавым фінансаваннем карыстаюцца з большага муніцыпалітэты, няўрадавыя, некамерцыйныя арганізацыі, прыватныя кампаніі і таксама індывідуальныя грамадзяне краін-удзельнікаў Вышэградзкай Групы. Больш таго, кожны легальны суб'ект ці асобны грамадзянін можа прымаць удзел у праекце Фонда ці супрацоўнічаць з партнёрамі ў краінах Вышэградзкай Чацвёркі.


Ад 2007 году Фонд прапануе праграму Вышэградзкіх Універсітэцкіх грантаў (Visegrad University Studies ці Curriculum Program) мэтай якой з'яўляецца развіццё і паляпшэнне універсітэцкіх адносінаў і праграм у вышэградзкім рэгіёне.


Больш за тое, Фонд рэалізуе адукацыйныя праграмы не толькі для зацікаўленых асобаў з краін Групы, але і для навучэнцаў з наступных краін: Албанія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Грузія, Македонія, Чарнагорыя, Расія, Сербія ды Украіна. Ад 2003 году больш за 500 навучальных візітаў рознага ўзроўню было фінансавана Вышэградзкім Фондам. Навучэнцы з краінаў, якія не ўваходзяць у Вышэградзкую Групу, могуць свабодна абіраць дзяржаўную ці прыватную вучэльню (зарэгістраваную ў Міністэрстве Адукацыі) у любой з краін Групы.


АКТУАЛЬНЫЯ ТЭРМІНЫ:

31 студзеня Адукацыйная праграма (Visegrad Scholarship Program)

15 лютага Універсітэцкая праграма (Visegrad University Studies Grant)

(Curriculum Program)

Стратэгічная праграма (Visegrad Strategic Program) (срок I.)

1 сакавіка Малыя гранты (Small Grants)

15 сакавіка Стандартныя гранты (Standard Grants)

15 мая Стратэгічная праграма (Visegrad Strategic Program) (срок II.)

1 чэрвеня Малыя гранты (Small Grants)

1 верасня Малыя гранты (Small Grants)

10 верасня Творчая праграма ( Visegrad Artist Residencies )

15 верасня Стандартныя гранты (Standard Grants)

1 снежня Малыя гранты (Small Grants)


Афіцыйнай мовай Вышэградзкай Групы і Міжнароднага Вышэградзкага Фонду з'яўляецца англійская.


International Visegrad Fund / Міжнародны Вышэградзкі Фонд

Kráľovské údolie 8 / Кралёўске удоле 8

811 02 Bratislava / 811 02 Братыслава

Slovak Republic / Рэспубліка Славакія


Tel.: +421 259 203 811

Fax: +421 259 203 805

www.visegradfund.org

www.visegradgroup.eu (афіцыйны партал Вышэградзкай Групы)


КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ:

Міжнародны Вышэградзкі Фонд: http://www.visegradfund.org/

(Афіцыйная старонка Фонду: апісанне ўсіх праектаў разам з умовамі ўдзелу, неабходныя дакументы, каляндар актуаліяў, інфармацыя пра Фонд, спасылкі і г.д. )


Афіцыйны Партал Вышэградзкай Групы: http://www.visegradgroup.eu/

(Старонка Вышэградзкай Групы: штодзённа навіны з рэгіёну, каляндар падзеяў, інфармацыя пра кожную краіну-ўдзельніка Групы, афіцыйныя дакументы і г.д.)


Вышэград-пошук: http://visegradfind.visegradfund.org/

(Онлайн база пошуку партнёраў для праекту)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з\Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія "Рок-каранацыя". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так
Атмараві, у намінацыі “Пазытыўная музыка” перамагла група “Нагуаль”. Галоўную ж рок-карону, а таксама прыз у намінацыі “Цяжкая музыка”...

Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з\Мэтаю адс з’яўляецца свабодная І квітнеючая Беларусь
«чатырох пунктах абсе». Праект зыходзіць з таго, што ў Беларусі існуюць арганізаваныя грамадскія І палітычныя сілы, якія імкнуцца...

Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з\Дзядзька Мікалай Выратавальны даведнік
Зараз ты трымаеш у руках гэты маленькі даведнічак, які ўтрымлівае ў сціслай форме ўвесь школьны курс англійскай граматыкі Яго дастаткова,...

Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з\Няхай функцыя з’яўляецца першаiснай для функцыi на прамежку. Тады пры адвольным пастаянным, функцыя таксама з’яўляецца першаiснай для функцыi на прамежку. Кожная першаiсная на прамежку, з’я ў ляецца функцыей выгляду, дзе некаторы пастаянны лiк
Асноўнай задачай дыферэнцыяльнага злiчэння з’яўляецца задача знаходжання вытворнай дадзенай функцыi. Многiя задачы фiзiкi, механiкi,...

Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з\Ці з’яўляецца аперацыя "" бінарнай алгебраічнай аперацыяй на мностве ?
Ці з’яўляецца аперацыя “” бінарнай алгебраічнай аперацыяй на мностве ? Для бінарных алгебраічных аперацый вызначыць ці з’яўляюцца...

Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з\Фізкультурна пазнавальны кампанент па асноўным тэмам школьнай праграмы па англійскай мове для 1-4 класаў школ з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы
Фізкультурна – пазнавальны кампанент па асноўным тэмам школьнай праграмы па англійскай мове для 1–4 класаў школ з паглыбленым вывучэннем...

Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з\Гісторыя англійскай літаратуры XVII стагоддзя
Перыядызацыя англійскай літаратуры XVII стагоддзя. Асаблівасці пераходу да новай эпохі ад позняга англійскага Адраджэння, складанае...

Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з\Працоўная група па адвольных затрыманнях Меркаванні, прынятыя Працоўнай групай па адвольных затрыманнях на шэсцьдзясят чацвёртай сесіі 27-31 жніўня 2012 года
Дзяржава з'яўляецца ўдзельніцай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх І палітычных правах

Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з\Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі
Спасціжэння навакольнай рэчаіснасці; зварот да антычных узораў не ў пошуках узору, а аналогіі падзеям англійскай рэчаіснасці; адсутнасць...

Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацвёрка, у скарачэнні ад англійскай V4) з\Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў І супольнасці, ламанню хлеба І малітвам
Учэнню Апосталаў І супольнасці, ламанню хлеба І малітвам (пар. Дз 2, 42). Гэты фрагмент з’яўляецца заклікам да пошуку натхнення І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка