Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с




НазваГісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с
старонка1/80
Дата канвертавання28.10.2012
Памер7.63 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   80
Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: У 4 т. Т. 1 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 583 с.

ЗМЕСТ

Уступ............................... 6

ЛГГАРАТУРА ПАЧАТКУ XX СТАГОДДЗЯ. 1901 - 1917

Паэзія (Гаранін Л. Я.).................... 12

Проза (Гаранін Л. Я.).................... 32

Драматургія (Лаўшук С. С.)................. 51

Крытыка і літаратуразнаўства (Мушынскі М. I.)........ 67

Ядвігін Ш. (Голубева Л. С.)................. 86

Цётка (Багдановіч I. Э.)................... 103

Янка Купала (Навуменка I. Я.)................ 121

Якуб Колас (Тычына М. А.)................. 176

Змітрок Бядуля (Навуменка I. Я.).............. 237

Максім Багдановіч (Навуменка I. Я.)............. 265

Алесь Гарун (Казбярук У. М.)................ 319

Францішак Аляхновіч (Ковель У. А.)............. 335

Цішка Гартны (Дасаева Т. М.)................ 358

Максім Гарэцкі (Мушынскі М. I.).............. 381

Вацлаў Ластоўскі (Янушкевіч Я. Я.).............. 427

Антон Луцкевіч (Бяляцкі А. В.)................ 447

ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ РЭВАЛЮЦЫІ I ГРАМАДЗЯНСКАЙ

ВАЙНЫ (Казбярук У. М.).................. 463

Крытыка і літаратуразнаўства. 1917 — 1920 (Мушынскі М. I.) 494

УСТУП


Гэта праца выканана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў «пераходны» час на-прыканцы XX ст., калі наспела вострая неабходнасць у падвя-дзенні вынікаў і абагульненні набытага гістарычнага вопыту, у тым ліку ў галіне развіцця літаратуры, якая, як вядома, была і застаец-ца летапісам жыцця і чалавеказнаўствам адначасова і ўтрымлівае ў сабе вялікі маральна-эстэтычны і духоўны патэнцыял. Перад вамі, па сутнасці, першая спроба літаратуразнаўчага даследавання літа-ратуры XX ст. такога шырокага маштабу. Чым кіраваліся аўтары ў яе ажыццяўленні?

Задача, а магчыма, і звышзадача кожнага навуковага калекты-ву, асабліва гуманітарнага профілю, — пастаянна адчуваць духоў-ныя запатрабаванні часу, запатрабаванні не паверхневыя, якія фармулююцца ў крыклівыя лозунгі і з'яўляюцца навязліва-кан'-юнктурнымі, а тыя, якія матэрыялізуюцца з імпульсаў глыбінных пластоў нацыянальнай культуры. Вядома, можна сказаць, што кожны чалавек па-свойму адчувае свой час. I гэта будзе праўдай, але, напэўна, не поўнай праўдай. Справа ў тым, што ўсялякае ўжыванне ў эпоху можа быць натуральным і канструктыўным толькі тады, калі яно чулае да энергіі нацыянальнай традыцыі, якая складваецца з барацьбы і пакут многіх пакаленняў свядомага грамадства. Усё астатняе ў духоўным жыцці, як сведчыць гісторыя, не мае запасу пэўнасці.

Асноўнай задачай літаратуразнаўства, як вядома, заўсёды з'яўляецца пастаяннае ўзнаўленне і ўдакладненне гістарычнага працэсу развіцця нацыянальнай мастацкай творчасці. Наяўнасць абагульняючай навуковай гісторыі, дзейнасці ў сферы духоўнай культуры — несумненны і аўтарытэтна высокі імідж кожнай дзяр-жавы. Гісторыя нацыянальнай літаратуры ў асобных адкрыццях і адзінкавых канцэптуальных абнаўленнях ствараецца, па сутнасці, у жывой плыні літаратуразнаўчага жыцця, яе рухаючая ідэя ду-хоўнага прагрэсу месціцца ў кожнай сур'ёзнай навуковай працы. Аднак праз нейкі час набліжаецца этапны рубеж, калі ўзнікае аб'ектыўная неабходнасць падагульнення назапашаных здабыткаў літаратуразнаўчай думкі, бо ідзе час, узбагачаецца факталагічная літаратурная рэальнасць, у сувязі з грамадска-палітычнымі зменамі ўзнікаюць новыя духоўныя арыентацыі, удакладняюцца крытэрыі гуманістычных каштоўнасцей. Якраз такая сітуацыя наспела ў су-часнай беларускай літаратуразнаўчай навуцы. У выніку сама ўну-траная логіка літаратурнага працэсу дыктуе надзённасць стварэння новай гісторыі беларускай літаратуры.

Але бывае і так, калі ўпушчаны своечасовыя магчымасці практычнай рэалізацыі, унутраныя токі жыцця выходзяць на па-верхню штодзёншчыны і становяцца адкрыта відавочнымі. Так здарылася, на наш погляд, у нацыянальным літаратуразнаўстве з напісаннем новай гісторыі беларускай літаратуры. Паставіць перад сабой такую маштабную задачу вучоных Інстытута літаратуры імя

Янкі Купалы НАН Беларусі заклікала з самадастатковым ужо знешнім прымусам сітуацыя, абазначаная зусім выразнымі, кідка наспелымі фактарамі. Мяркуйце самі: з часоў падрыхтоўкі па-пярэдняй акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры» ў 4 тамах мінула каля сарака гадоў (першы том яе выпушчаны ў свет выда-вецтвам «Навука і тэхніка» ў 1965 г., апошні — у 1969 г.). За такі перыяд шмат што змянілася як у жыцці, так і ў літаратуры. Іншым стала само аблічча беларускай літаратуры. Многія з тых пісьмен-нікаў, якія ў канцы 50 — пачатку 60-х гадоў толькі пачыналі свой творчы шлях, маючы ў сваім набытку ўсяго некалькі няўпэўненых літаратурных практыкаванняў, сёння сталі выдатнымі майстрамі слова, імёны якіх шырока вядомы як дома, так і за рубяжом. Зразумела, што ў выніку сучасны літаратурны працэс аказаўся больш багатым, напоўненым, унутрана больш напорным, па эстэ-тычнаму ўзроўню больш высокім. Значна павысіўся статус бе-ларускай літаратуры ў свеце.

Але беларуская літаратура вырасла за сорак гадоў не толькі ў аб'ёмных параметрах за кошт прытоку некалі маладых сіл. Пад уплывам палітычна-грамадскіх змен на новую вышыню ўзнялася свядомасць літаратуры і літаратуразнаўства. Сёння стала магчы-мым вярнуць у сферу навуковага асэнсавання многія творы на-цыянальнай літаратуры, якія раней былі пад ідэалагічным пада-зрэннем і нават не згадваліся ў літаратуразнаўчых распрацоўках або выдаваліся з такімі глыбока сэнсавымі купюрамі, што часта змяшчалася асноўнае ядро твора і змянялася яго ідэйная на-кіраванасць. Яскравы прыклад — аповесць Якуба Коласа «Адшча-пенец» (1930—1931), прысвечаная першапачатковаму наступу ка-лектывізацыі ў вёсцы. У распаўсюджаных да гэтага часу выданнях зроблена столькі тэкставых выняткаў, што твор здаваўся арды-нарным і не зусім вартым імені класіка беларускай літаратуры, успрымаўся пры ўсёй складанасці сюжэта ў канчатковым моманце свайго зместу ў якасці апалагетычнага пацверджання неабходнасці прымусовай калекгывізацыі. На самай жа справе аповесць «Ад-шчапенец» у першым аўтарскім варыянце была востра актуальнай для свайго часу і выходзіла на праблемы агульначалавечага быцця, апярэдзіўшы ў некаторых важных аспектах асэнсавання тагачас-ных падзей «Паднятую цаліну» М. Шолахава і «Краіну Муравію» А. Твардоўскага.

I, вядома ж, будуць аналізавацца і ўводзіцца ў літаратурны кантэкст творы, якія былі пад адкрытай цэнзурнай забаронай. Такіх твораў нават у Янкі Купалы налічваўся цэлы машынапісны том (цяпер яны змяшчаюцца ў новым Зборы твораў Янкі Купалы, падрыхтаваным аддзелам тэксталогіі і выданняў Інстытута літа-ратуры імя Янкі Купалы). Належнае месца зойме творчасць рэпрэсіраваных пісьменнікаў. Упершыню ў гісторыю нацыяналь-най літаратуры ў якасці яе значных здабыткаў і неабходных звёнаў літаратурнага працэсу ўводзіцца творчасць позна рэабілітаваных таленавітых пісьменнікаў А. Гаруна, Ф. Аляхновіча, В. Ластоўскага і А. Луцкевіча (Навіны). Раней гэтыя імёны партыйнымі пастано-вамі былі асуджаны на забыццё па палітычных матывах, што рэзка скажала агульны малюнак культурнага і духоўнага развіцця бе-


ларускага народа. У фундаментальным навуковым даследаванні, якім з'яўляецца акадэмічная гісторыя нацыянальнай літаратуры, усё шчырае і сумленнае, маральна чыстае па мэтах і задачах у мас-тацкай І крытачнай творчасці павінна мець адпаведнае аб'ек-тыўнае ацэначна-аналітычнае азначэнне.

Услед за навуковай практыкай літаратуразнаўчых калектываў іншых рэспублік СНД намі будзе разглядацца і эмігранцкая літаратура як частка агульнай эстэтычнай сістэмы нацыянальнай духоўнай творчасці. У гэтым даследчым напрамку асабліва шмат зроблена і робіцца вучонымі Інстытута сусветнай літаратуры ў Ма-скве. У гэтым інстытуце нават створаны спецыяльны сектар па вывучэнню багатай рускай эмігранцкай літаратуры.

Акрамя таго, за тыя дзесяцігоддзі, што мінулі пасля выхаду ў свет папярэдняй акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры», у архівах і кнігасховішчах было знойдзена нямала невядомых дагэ-туль ці малавядомых літаратурных матэрыялаў, якія ўзбагачаюць уяўленне пра багацце і шматмернасць культурнага і духоўнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.

Улічваючы сказанае вышэй, можна зрабіць вывад, што вострая неабходнасць у напісанні новай гісторыі беларускай літаратуры існуе даўно. Праўда, некаторыя відныя вучоныя-літаратуразнаўцы прытрымліваюцца думкі, што ў сучасны момант нельга стварыць брльш-менш адзіную для ўсіх новую гісторыю нацыянальнай літаратуры. Прычына: грамадства ва ўсіх краінах СНД палярна расколата і таму нельга вызначыць агульнапрымальныя асновы ацэнкі ідэйна-эстэтычнай сутнасці гістарычнага літаратурнага пра-цэсу. На наш погляд, у такой пазіцыі ёсць нейкая доля здаровага рацыяналізму, аднак у цэлым падобная пазіцыя не без стратных патэнцый. Так, расколата грамадства, расколаты творчыя саюзы, расколаты навуковыя калектывы. Сапраўды, гэта рэальнасць су-часнага жыцця. Але ніхто не можа прадбачыць, колькі часу давя-дзецца чакаць, пакуль у грамадстве выявяцца з патрэбнай сілай і запануюць кансалідацыйныя ўсведамленні. А жыццё ідзе. Літа-ратура ствараецца і будзе стварацца кожны дзень. I, выходзіць, яна павінна чакаць нейкай няпэўнай будучай вяхі для ўласнага поўнавычарпальнага асэнсавання. Тут, здаецца, малавата нават простай логікі. Дзе ж выйсце?

Выйсце, па нашаму глыбокаму перакананню, ёсць. Напры-клад, хай на сённяшнім «пераходным» этапе кожная група, кожны калектыў аднадумцаў творча мабілізуюцца і напішуць сваю гісторыю літаратуры. Гэта будзе дэмакратычна і ў навуковым сэнсе карысна. Апе пакуль што назіраецца нешта іншае: калі нейкі ка-лектыў працуе над актуальнымі праблемамі гісторыі культурнага жыцця Беларусі і з вялікімі намаганнямі выдае вынікі сваіх дасле-даванняў, то з боку другой расколатай палавіны замест творчай даследчай працы з мэтай спаборніцтва часта чуецца лямант — не так напісана, не тое ўведзена, не так ацэнена. Такія «сігналы» па-даюцца зусім у духу ранейшых падцэнзурных часоў, але без афіцыйных правоў, добраахвотна. Дарэчы, псіхалагічная і меркан-тыльная сутнасць падобных паводзін у навуковым свеце даўно вя-домая, яна бліскуча раскрыта ў рамане выдатнага пісьменніка

8

Л. Лявонава «Рускі лес». Прафесар Віхроў усё жыццё прысвяціў сапраўднай навуцы, а яго калега Грацыянскі ўсё жыццё прысвяціў разноснай крытыцы яго навуковай творчасці, бо сам да яе быў няздатны.

Вядома, літаратуразнаўчая навука, строга кажучы, заўсёды зай-маецца адным і тым жа — стварае гісторыю літаратуры. Праблем-ная манаграфія — гэта таксама гісторыя літаратуры, пэўная яе ча-стка. Але вывучаць гісторыю па праблемных манаграфіях могуць у асноўным толысі спецыялісты. Для канцэнтраванага філасофска-эстэтычнага пазнання літаратурнага працэсу патрэбен менавіта навуковы жанр гісторыі. Перш за ўсё дзеля адукацыйнай даступ-насці.

Пісаць новую гісторыю нацыянальнай літаратуры ў «пера-ходны» перыяд стану грамадства сапраўды складана, але не без-надзейна. Не будзе, напэўна, вялікай бяды, калі і новая Іісторыя акажацца «пераходнай». Усё ж яна стане пэўным крокам наперад, складзе нейкую вяху ў напрамку да стварэння буцучай аб'екты-візаванай гісторыі нацыянальнай літаратуры, вольнай, наколькі гэта магчыма, ад напорных кан'юнкгурных уплываў штодзённасці. Менавіта гэтымі меркаваннямі кіраваўся малалікі навуковы калек-тыў Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы, згаджаючыся на гэты грандыёзны праект.

Было вырашана спачатку стварыць «Гісторыю беларускай літа-ратуры XX стагоддзя» ў 4 тамах, а пасля «Гісторыю старажытнай і новай беларускай літаратуры» ў 2 тамах, праца над якой таксама ўжо вядзецца. Прыярытэт XX ст. аддадзены па некалькіх пры-чынах. Па-першае, культурнае жыццё ўсіх народаў, якія ўваходзілі ў склад былога СССР, якраз у гэты перыяд дэфармавалася з най-большай моцай, калі яно часта асвятлялася груба тэндэнцыйна, калі ідэалагічнымі органамі навязваліся непраўдзівыя ацэнкі літаратурных з'яў і працэсаў, калі дапускаліся пропускі і за-моўчванні велізарнай колькасці фактаў, а ў творчым і асабістым жыцці тых, хто стварыў нацыянальныя мастацкія каштоўнасці, было найболын малавытлумачальных драм і трагедый. Усё гэта патрабуе неадкладнага даследавання без зацяжак і чакання. Па-другое, не так даўно выйшлі ў свет «Нарысы па гісторыі бе-ларуска-рускіх літаратурных сувязей» у 4 кнігах, таксама створа-ныя калектывам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. У гэтым выданні спецыялісты па старажытнай літаратуры сказалі, бадай Іпто, сваё апошняе слова, і ім патрэбны быў пэўны час, каб іхні факталагічны арсенал папоўніўся новымі архіўнымі матэрыяламі, хоць дамагацца гэтага сёння надзвычай складана.

Цяжкасці вялікія. Пры планаванні новай гісторыі беларускай літаратуры яшчэ пры савецкай уладзе прыняць удзел у яе ства-рэнні згадзіліся многія літаратуразнаўцы, якія працуюць у іншых установах, бо ўласна інстытуцкіх сіл аказалася недастаткова для выканання гэтай задачы агульнадзяржаўнага значэння. Аднак, на вялікі жаль, далёка не ўсе яны па розных прычынах стрымалі сваё абяцанне. Тым не менш плённае супрацоўніцтва па гэтай лініі за-хоўваецца з асобнымі выкладчыкамі Беларускага педагагічнага


універсітэта імя Максіма Танка, Віцебскага і Брэсцкага універ-сітэтаў.

Акрамя таго, некаторыя аўтары, асабліва маладыя, пакуль што не зусім валодаюць навыкамі працы якраз у тым навуковым жанры, які вымагаецца гісторыяй літаратуры. Замест глыбокага, скрупулёзнага, сістэмнага аналізу літаратурных тэкстаў яны зада-вальняюцца звычайным крытычным артыкулам, у якім пера-важаюць часта асабістыя, эмацыянальна-павярхоўныя адносіны да асобы пісьменніка і яго творчасці. Або пэўны набор тэарэтычных дэфініцый толькі ілюструецца выпадковымі вытрымкамі з твораў. Характарыстыка творчасці атрымліваецца такая неканкрэтная, што яе можна прыкласці да творчасці любога іншага пісьменніка. На гэтых аблегчаных шляхах зніжаецца навуковая вартасць раздзелаў для «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя». Між тым ака-дэмік Д. С. Ліхачоў справядліва абараняе тэзіс, што сапраўднае літаратуразнаўства — дакладная навука.

У аўтарскага калектыву ёсць метадалаіічныя складанасці. Су-часны стан літаратуразнаўства многія відныя вучоныя вызначаюць як «час перачытання». Акадэмік-сакратар Дддзялення літаратуры і мовы Расійскай акадэміі навук Я. Чэлышаў на адной з кан-ферэнцый гаварыў: «Я думаю, што цяпер трэба даследчыкам гісто-рыі савецкай літаратуры больш смела высоўваць новыя ідэі, больш рашуча адмаўляцца ад усялякага фалыну, нацяжак, дагматызму, вульгарызацыі, шукаць, спрачацца, ддя таго каб дакапацца да ісціны, па-новаму ўбачыць і ацаніць тое, што ўяўлялася ў скажо-ным выглядзе або замоўчвалася, зразумець тое, што не разумелі раней, раскрыць тое, што было закрыта, знайсці тое, што было страчана... Вядома, нас не можа задаволіць тое, што мы зрабілі раней. Патрабуецца карэнная перапрацоўка».

Аўтарскі калектыў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ста-годдзя» не здолеў пайсці ў параўнанні з рускімі даследчыкамі так далёка ў напрамку «карэннай перапрацоўкі» зробленага раней, хоць мы лічым, што яна мае ў цэлым абнаўленчы характар. Для больш рашучага перагляду важнейшых праблем развіцця нацыя-нальнай літаратуры беларускаму літаратуразнаўству не хапае су-часнага філасофска-тэарэтычнага патэнцыялу, які назапашваецца гадамі і дзесяцігоддзямі. Ды і ў рускіх даследчыкаў працэс «перачытання» ідзе не так хутка, як на гэта спадзяваліся спачатку. Таму па зместу і агульнаму абліччу «Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя», асабліва 1 том, даволі традыцыйная, яна моцна арыентавана на мадэль папярэдняй акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры» ў 4 тамах. Аўтарскі калектыў лічыць, што нельга абвальна адмаўляцца ад усяго, што зроблена папярэднікамі. Адно з прызначэнняў гісторыі літаратуры якраз у тым і заключа-ецца, каб данесці абагульненыя вынікі ўсяго літаратуразнаўства.

Але будзе ісці наперад час, і ў будучыні вызначацца больш дакладныя канцэпцыі гісторыі грамадства і літаратуры. Хай нам не здрадзіць вера ў будучыню!

ЛІТАРАТУРА

ПАЧАТКУ ХХ ст.

1901-1917


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   80

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с iconВіртуальная выстава кніг Максіма Танка
Танк, М. Збор твораў : у 13 т. Т. Вершы (1930—1939) / Максім Танк; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя...

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с iconПрацы членаў кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта Пад рэдакцыяй прафесара В. П. Рагойшы Мінск Бестпрынт 2009
М. А. Тычына, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела тэорыі літаратуры Інстытута мовы І літаратуры імя Якуба Коласа...

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с iconКаб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Ан беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Лукашанец, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовы І літаратуры...

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с iconНік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы ан бсср, доктар філалагічных навук, паэт
Мікола Мікалаевіч Арочка — супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы ан бсср, доктар філалагічных навук, паэт

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с iconКонкурс сачыненняў, прысвечаны класікам беларускай літаратуры Я. Купалу І Я. Коласу
У 2012 годзе адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння класікаў сусветнай І беларускай літаратуры, адных з заснавальнікаў новай беларускай...

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с iconДзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"
Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с iconМинистерство образования республики беларусь международная ассоциация преподавателей
Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; дырэктар Інстытута мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І янкі Купалы Нацыянальнай...

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с iconМинистерство образования республики беларусь международная ассоциация преподавателей
Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; дырэктар Інстытута мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І янкі Купалы Нацыянальнай...

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с iconШчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі
Заслужаная настаўніца Беларусі (1987 г.), член Саюза пісьменнікаў рб (1985 г.). Асноўная тэматыка публікацый методыка выкладання...

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с iconМ. Багдановіч "Зімой" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў "Вечар" (VIIІ кл.) (с. 46-47)
Гісторыя методыкі выкладання беларускай літаратуры. Аналіз школьных праграм па беларускай літаратуры

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка