Выпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"




НазваВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Дата канвертавання29.10.2012
Памер191.66 Kb.
ТыпВыпускная работа


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Выпускная работа па
“Асновах інфармацыйных тэхналогій”


Магістрант кафедры культуралогіі

Урбан Ганна Ігараўна

Кіраўнікі:

дацэнт Максімава Наталля Анатольеўна,

асістэнт Пазнякоў Андрэй Міхайлавіч

Мінск – 2009 г.

ЗМЕСТ



ЗМЕСТ 2

СПІС АЗНАЧЭННЯЎ ДА ЎСЁЙ ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ 2

РЭФЕРАТ НА ТЭМУ “ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ ПРЫ ДАСЛЕДАВАННІ АРХЕТЫПАЎ БЕЛАРУСКАЙ МІФАЛОГІІ” 3

Уводзіны 3

Раздзел 1. ІТ у культуралагічных даследаваннях: спецыфіка праблемы 4

Раздзел 2. Методыка даследавання 6

Раздзел 3. Пошук даведачнай інфармацыі па тэорыі архетыпаў і складанне бібліяграфічнага спісу да дысертацыі з дапамогай ІТ 7

Заключэнне 10

Спіс літаратуры 11

Прадметны паказальнік да рэферата 13

ІНТЭРНЕТ РЭСУРСЫ Ў ПРАДМЕТНАЙ ГАЛІНЕ 14

АСАБІСТЫ САЙТ У WWW 17

ГРАФ НАВУКОВЫХ ІНТАРЭСАЎ 18

ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ ПА АСНОВАХ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ 20

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ 22

СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДА ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ 23

ДАДАТКІ 24



СПІС АЗНАЧЭННЯЎ ДА ЎСЁЙ ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ


ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі

НББ – Нацыянальная бібліятэка Беларусі

РЭФЕРАТ НА ТЭМУ “ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ ПРЫ ДАСЛЕДАВАННІ АРХЕТЫПАЎ БЕЛАРУСКАЙ МІФАЛОГІІ”

Уводзіны


Сёння, на пачатку ХХІ стагоддзя, інфармацыйныя тэхналогіі ўсё ў большай ступені становяцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Гэтае сцверджанне ў роўнай ступені датычыць і навукова-даследчай сферы.

У сувязі з пашырэннем сучасных ІТ у сферы навуковых гуманітарных даследаванняў паўстае шэраг пытанняў. У якіх даследаваннях мэтазгодна выкарыстоўваць Інтэрнет і іншыя камп’ютэрныя сеткі? Якая ступень аб’ектыўнасці дадзеных, атрыманых праз Інтэрнет? Ці здольныя інфармацыйныя тэхналогіі выцесніць традыцыйныя метады даследавання?

На гэтыя пытанні цяжка даць адназначны адказ у сувязі з малой распрацаванасцю тэмы.

Фундаментальныя культуралагічныя даследаванні (такія, як даследаванне архетыпаў беларускай міфалогіі) не патрабуюць ніякіх спецыяльных аперацыйных метадаў, адпаведна, дзеля іх не можа быць створана нейкае адмысловае праграмнае забеспячэнне (што, напрыклад, мае месца ў гістарычнай навуцы). Гэта зводзіць выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій да пошуку, апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі.

Разам з тым, нават такое абмежаванае выкарыстанне ІТ патрабуе пэўнай дасведчанасці ад навукоўца. Адмысловыя метадычныя распрацоўкі ў сферы выкарыстання ІТ пры культуралагічных даследаваннях маглі б зрабіць працу з інфармацыяй больш эфектыўнай.

Распрацоўцы такіх метадычных рэкамендацый прысвечана наша даследаванне.

Раздзел 1. ІТ у культуралагічных даследаваннях: спецыфіка праблемы


На сённяшні дзень мы назіраем узрастанне ролі і значэння гуманітарных ведаў ва ўсім свеце. Унутраныя працэсы развіцця саміх гуманітарных ведаў характарызуюцца імкненнем да адзінства прадметнага поля, міждысцыплінарнасці і універсальнасці метадалогіі. Такім чынам, у метадалагічным плане культуралогія мала адрозніваецца ад іншых гуманітарных навук, а значыць і выкарыстанне ў ёй ІТ мае тую ж спецыфіку.

Цягам доўгага часу гуманітарыі не разглядалі камп’ютэр як рэальны навуковы інструмент, які здольны істотна змяніць характар даследавання. У той жа час з’яўленне персанальных камп’ютэраў заўважна актывізавала распрацоўку праграм, прызначаных для навучання і кантролю ведаў. Другі важны аспект быў звязаны з нарастаннем цікавасці да стварэння баз дадзеных па матэрыялах гістарычных крыніц. Праграмнае забеспячэнне персанальных камп’ютэраў дало ў рукі даследчыкаў зручны і даступны кожнаму інструмент для захавання дадзеных крыніцы і інфармацыйнага пошуку. З’яўленне ноўтбукаў стымулявала распрацоўку не толькі базаў дадзеных, але і базаў ведаў, экспертных сістэм, сістэм штучнага інтэлекту. З’явілася новае паняцце – адукацыйнае, інфармацыйнае асароддзе.

На дадзены момант выкарыстанне тэлекамунікацый і сеткавых інфармацыйных тэхналогій забяспечвае аддалены доступ на банкаў дадзеных і ведаў навукова-тэхнічнай, гістарычнай інфармацыі, аператыўны абмен метадычнай і навуковай інфармацыяй паміж асобнымі даследчыкамі і даследчыцкімі цэнтрамі, правядзенне відэаканферэнцый, адкрытых семінараў.

Можна выдзеліць два тыпы выкарыстання Інтэрнета ў навуковых даследаваннях. Першы – гэта даследчыцкія праекты, калі даследчыкі шукаюць інфармацыю па цікавых ім пытаннях і выконваюць навуковыя работы па выніках сваіх даследаванняў. Другі – сумесная работа над праектамі: даследчыкі могуць сустрэцца он-лайн для таго, каб распрацаваць і ажыццявіць сумесныя дзеянні.

Укараненне новых ІТ у навуковых даследаваннях праходзіць тры стадыі[6]:

  1. Старая сутнасць апрацоўваецца з дапамогай новай тэхналогіі. Гэтая стадыя ўключае стварэнне бібліяграфічных базаў дадзеных, працэдуры для сістэмнай аўтаматызаванай класіфікацыі. Раней пастаўленыя задачы вырашаюцца больш эфектыўна дзякуючы прыцягненню новых тэхнічных сродкаў апрацоўкі і новых тэхналагічных прыёмаў.

  2. Пераход ад кіравання інфармацыяй да кіравання ведамі. Тут заключана ідэя засяродзіць у адным месцы ўсю інфармацыю і веды аб пэўным прадмеце ці з’яве і мець магчымасць адабраць патрэбную частку гэтых ведаў у рэальным часе.

  3. Адаптацыя інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. Пераход да гэтай стадыі сведчыць пра змяненне стылю жыцця і культуры. Увесь масіў інфармацыі, вынікі даследчыцкіх работ становяцца даступнымі для даследчыцкай работы, такім чынам ствараецца новае навуковае інфармацыйнае асароддзе.

Безумоўна, працэс укаранення ІТ ў навукова-даследчыцкай дзейнасці можа быць працяглым і неадгазначным. Сутнасныя, якасныя змены могуць адбыцца толькі пры ўмове “камп’ютэрнай рэвалюцыі” ў свядомасці даследчыкаў, пры ўмове ўкаранення найноўшых ІТ у паўсядзённасць.

На думку С.В. Куўшынава [6], сучасная даследчыцкая інфармацыйная прастора павінна ўключаць у сябе чатыры асноўныя кампаненты:

  • інфармацыйныя рэсурсы – дакументаваныя дадзеныя і веды, якія цыркулююцб па інфармацыйных каналах і накапліваюцца ў інфармацыйных сховішчах (архівах, фондах, базах дадзеных);

  • інфармацыйная супольнасць – мноства суб’ектаў (арганізацый і фізічных асобаў), якія дзейнічаюць у адзінай інфармацыйнай прасторы сферы розных даследаванняў у якасці генератараў, пасярэднікаў і спажыўцоў інфармацыі;

  • інфармацыйная інфраструктура – інфармацыйныя каналы і сховішчы, ІТ, прававая і фінансава-эканамічная база дзейнасці інфармацыйнай супольнасці;

  • сродкі і метады, якія забяспечваюць інфармацыйную дзейнасць, сукупнасць працэсаў і дзеянняў, якія ажыццяўляе інфармацыйная супольнасць з выкарыстаннем інфармацыйных рэсурсаў і інфраструктуры з мэтай правядзення навуковых даследаванняў.

Найбольш верагодная сфера прымянення інфармацыйных сеткавых тэхналогій у навукова-даследчыцкай дзейнасці – гэта арганізацыя калектыўных даследчыцкіх сервераў.

Такім чынам адзначым, што выкарыстанне ІТ у гуманітарных, у прыватнасці, культуралагічных, даследаваннях мае вялікія перспектывы. Сучасныя ІТ дапамагаюць зрабіць больш эфектыўным пошук навуковай інфармацыі, а камунікацыйныя сродкі дазваляюць наладжваць стасункі паміж рознымі даследчкамі і даследчыцкімі арганізацыямі.

Раздзел 2. Методыка даследавання


Дадзеная работа грунтуецца на прынцыпах аб’ектыўнасці і комплекснага падыходу. Кампанентамі прынцыпа аб’ектыўнасці з’яўляецца адзінства і ўзаемасувязь метадаў. Прынцып комплекснага падыходу базуецца на ўсебаковым вывучэнні і аналізе аб’екта даследавання.

Пры напісанні рэферата мы выкарыстоўвалі шэраг метадаў.

Аналіз і сіснтэз – фактычнае і мысленнае разлажэнне цэлага на складаныя часткі і ўзнаўленне цэлага з частак. Аналіз дазваляе выявіць будову аб’екта, аддзяліць істотнае ад неістотнага, складанае звесці да простага. У той жа час сінтэз дапаўняе аналіз, непарыўна з ім звязаны, вядзе ад істотнага да яго разнастайнасці, да аб’яднання ў адзінае цэлае частак, уласцівасцяў, адносін, выдзеленых да гэтага з дапамогай аналізу.

Яшчэ два ўзаемазвязаных метады – індукцыя і дэдукцыя. Калі індукцыя забяспечвае магчымасць пераходу ад адзінкавых фактаў да агульных палажэнняў, то дэдукцыя дапамагае сістэматызаваць сабраны матэрыял і пабудаваць навуковую тэорыю.

Метад аналогіі грунтуецца на вызначэнні падабенства паміж нятоеснымі аб’ектамі шляхам выяўлення іх адрозненняў.

Метад абагульнення ставіць перад сабой задачу аб’яднання выжных фактаў і апушчэнне неістотнай інфармацыі.

У заключэнне агляду методыкі даследавання адзначым, што ўсе метады знаходзяцца ў дыялектычным адзінстве, узаемасувязі, дапаўняюць адзін аднаго, што забяспечвае аб’ектыўнасць і праўдзівасць даследчыцкага працэсу.

Раздзел 3. Пошук даведачнай інфармацыі па тэорыі архетыпаў і складанне бібліяграфічнага спісу да дысертацыі з дапамогай ІТ


Любое навуковае даследаванне пачынаецца са збору агульных звестак па тэме і складання бібліяграфіі. Граматна падабраная бібліяграфія – гэта палова даследчыцкай працы. Яна дае ўяўленне пра асноўных даследчыкаў тэмы, узнятыя праблемы, вядучыя канцэпцыі, нявырашаныя пытанні.

Да нядаўняга часу адзіным спосабам падбору бібліяграфіі з’яўлася праца ў каталожнай і інфармацыйна-даведачнай залах бібліятэкі. Такая праца патрабавала шмат часу, руплівасці і не гарантавала стопрацэнтнай дакладнасці звестак: так, адна кніга магла быць змешчана толькі пад адзін з некалькіх тэматычных рубрыкатараў, і даследчык мог яе проста прамінуць.

З развіццём ІТ пошук навуковай інфармацыі стаў значна больш эфектыўным, простым і хуткім. Пачаць пошук інфармацыі можна, не выходзячы з дома, выкарыстоўваючы Інтэрнет.

Намі быў праведзены пошук навуковай і даведачнай інфармацыі ў Інтэрнеце. Адразу адзначым, што не было знойдзена ніводнага рэсурса, які б цалкам адпавядаў тэме нашага дысертацыйнага даследавання. Знойдзеныя рэсурсы раскрываюць розныя аспекты тэмы.

Згодна з характарам падавання інфармацыі знойдзеныя сайты можна раздзяліць на наступныя групы:

  1. Слоўнікі і энцыклапедыі: энцыклапедычны даведнік “Культуралогія” на сайце Электронная энцыкляпэдыя[7], энцыклапедыя “Мифы народов мира” на сайце Энциклопедии@mail.ru [10], энцыклапедыя “Культурология. ХХ в.” на сайце Psylib [8]. У залежнасці ад артыкула, даюць агульную азнаямленчую альбо грунтоўную інфармацыю па тэрмінах тэорыі архетыпаў і міфалогіі.

  2. Тэматычныя парталы і даследчыцкія цэнтры: Jung Land [16], Castalia [17], Миф.Ру [9], Цэнтар этнакасмалогіі KRYŬJA, Этнагістарычны цэнтр “Явар” [14]. Такія парталы прысвечаныя адной тэме (міфалогіі, Юнгу і г.д.). На іх змяшчаюцца першакрыніцы і новыя публікацыі, вядзецца аналітыка, ёсць магчымасць зваротнай сувязі. Пададзены матэрыял, як правіла, вузка спецыялізаваны.

  3. Блогі, ЖЖ-супольнасці і форумы: ЖЖ-сообщество Юнгианство [15], Общество гуманитариев [11], Форум культурологов [12]. На сайтах гэтай катэгорыі можна знайсці цікавыя аўтарскія нататкі, абмеркаваць тэму, задаць пытанні калегам.

Для паўнавартаснай бібліяграфіі пошуку ў Інтэрнеце недастаткова, ён дае пераважна даведачную інфармацыю. Для навуковага даследавання непазбежным з’яўляецца зварот да Нацыянальнай бібліятэкі.

НББ з’яўляецца найбуйнейшым у краіне інфармацыйным цэнтрам. У яе дзейнасці шырока ўжываюцца сучасныя ІТ. Новае праграмнае забеспячэнне, укаранёнае ў бібліятэцы, дазваляе ажыццяўляць шматаспектны пошук дакументаў, аўтаматызаваць працэсы заказу і выдачы друкаваных дакументаў карыстальнікам; забяспечвае доступ да найбольш актуальных электронных рэсурсаў: баз даных, набытых бібліятэкай у вядучых сусветных вытворцаў, баз даных уласнай генерацыі і значнай колькасці бібліяграфічных і паўнатэкставых выданняў на CD-ROM. Бібліятэчна-інфармацыйныя паслугі даступны не толькі карыстальнікам, якія наведалі бібліятэку. Павышэнню эфектыўнасці абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў садзейнічае “Віртуальная даведачная служба” на сайце бібліятэкі і служба “Электронная дастаўка дакументаў”.

Асноўнай інфармацыйна-пошукавай сістэмай НББ электронны каталог [5], які папаўняецца ў бягучым рэжыме і змяшчае бібліяграфічную інфармацыю пра дакументы, якія паступілі ў бібліятэку з 1993 г. Пошук дакументаў у электронным каталогу магчымы ў трох рэжымах:

  1. Базавы пошук: дазваляе знаходзіць дакументы як па ўсіх элементах бібліяграфічнага запісу, так і па іх спалучэнні. Дадаткова рэзультаты пошуку можна абмежаваць відам дакумента, мовай, годам выдання.

  2. Пошук па відах дакументаў: дазваляе знаходзіць дакументы з улікам іх віду (кнігі, нотныя выданні, аўдыё- і відэадакументы, электронныя рэсурсы, аўтарэфераты дысертацый і дысертацыі).

  3. Пошук па слоўніках: дазваляе знаходзіць дакументы пры дапамозе аўтарытэтных / нарматыўных запісаў (АЗ). Зыходным элементам АЗ з’яўляецца прыняты загаловак аб’екта (асобы, арганізацыі, геаграфічнага аб’екта, прадмета і г. д.). Акрамя таго, АЗ можа змяшчаць варыянтныя загалоўкі, даведачную інфармацыю пра аб’ект, звесткі пра крыніцы інфармацыі, а таксама іншую інфармацыю, якая характарызуе аб’ект.

Акрамя таго, у НББ функцыянуе імідж-каталог, які змяшчае масіў факсімільных вобразаў вонкавага баку каталожных картак, якія адлюстроўваюць бібліяграфічную інфармацыю, зафіксаваную ў Генеральным алфавітным каталозе і Сістематычным каталозе картаграфічных выданняў. У імідж-каталозе прадстаўлены карткі з бібліяграфічным апісаннем дакументаў, выдадзеных з 1800 г. па 2006 г

Асабісты каталог дазваляе карыстальніку фарміраваць спіс выбраных дакументаў і ажыццяўляць яго доўгатэрміновае захоўванне. Змест асабістага каталогу і будзе з’яўляцца першасным бібліяграфічным спісам да магістэрскай дысертацыі.

Такім чынам, у Інтэрнеце даволі шмат інфармацыі па тэорыі архетыпаў, юнгіянстве і міфалогіі. Разам з тым, інфармацыя па беларускай міфалогіі прадстаўлена не вельмі шырока. Знойдзеную ў Інтэрнеце інфармацыю можна раздзяліць на тры групы: слоўнікі і энцыклапедыі, тэматычныя парталы і даследчыцкія цэнтры, ЖЖ-супольнасці і форумы. Акрамя таго, ІТ, якія выкарыстоўваюцца у НББ (электонны каталог, асабісты каталог) спрашчаюць працэс пошуку навуковай інфармацыі і стварэнне бібліяграфічнага спісу.

Заключэнне


У дадзенай працы мы даследавалі магчымасці прымянення ІТ ў даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі, а менавіта спосабы пошуку даведачнай і бібліягарфічнай інфармацыі.

Па выніках праведзенага даследавання мы можам прапанаваць наступныя метадычныя рэкамендацыі:

  1. Першым крокам даследавання павінны быць зварот да інтэрнет-рэсурсаў з дапамогай пошукавых сістэм. Гэта дазволіць атрымаць агульныя звесткі па тэме, сфармуляваць праблему, а таксама знайсці цікавыя публікацыі, часткова бібліяграфію.

  2. Далей праца мусіць працягвацца ў НББ. Мы рэкамендуем наведваць менавіта будынак бібліятэкі, таму што пошукавая сістэма на партале працуе не дасканала. Праца з электронным каталогам, па патрэбе – з імідж-каталогам, дазваляе скласці грунтоўны бібліяграфічны спіс.

  3. Вынікі пошуку зручна змяшчаць у асабісты каталог, якім можна карыстацца і дома, на інтэрнет-партале НББ.

Такім чынам, сучасныя ІТ, безумоўна, дапамагаюць пры правядзенні навуковых даследаванняў. Па-першае, яны спрашчаюць сам пошук неабходнай інфармацыі. Па-другое, дапамаюць стварыць грунтоўны бібліяграфічны спіс. Граматная і эфектыўная праца з ІТ на першай стадыі распрацоўкі навуковай тэмы папярэджвае магчымыя праблемы з недахопам крыніц, эканоміць час.

Спіс літаратуры


  1. Бешенков, С. А. Информатика и информационные технологии: Учеб. пособие для гуманитарных факультетов университетов и педагогических вузов / С.А. Бешенков, А.Г. Гейн, С.Г. Григорьев – Екатеринбург: Урал. Гос. Пед. Ун-т., 1995. – 144 с.

  2. Гарбер, И.Е. Теоретические аспекты информатизации социальных наук: монография / И.Е.Гарбер; под ред. Юревича А.В. – Саратов: СГСЭУ, 2005. – 146с.

  3. Зубков, В.И. Компьютерные технологии в научных исследованиях: учеб. пособие / В.И.Зубков, А.В.Соломонов. – СПб., 1999. – 63с.

  4. Информатика для гуманитариев: Учеб. пособие; Под ред. Л.И. Бородкина и И.М. Гарсковой. – М.: Изд-во УРАО, 1997. – 220 с.

  5. Каталогі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі [Электронны рэсурс] / Інтэрнет-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – Мінск, 2009. – Рэжым доступу: http://www.nlb.by/portal/page/portal/index. – Дата доступу: 20.11.2009

  6. Кувшинов, С.В. Гуманитарное знание и образовательные технологии: версия РГГУ [Электронный ресурс] / РГГУ_РУ – Москва, 2008. – Режим доступа: http://www.gumchtenia.rggu.ru/article.html?id=66210. – Дата доступа: 15.11.2009

  7. Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. – М-н: Беларуская Энцыклапедыя, 2003 [Электронны рэсурс] / Электронная энцыкляпэдыя – Мінск, 2008 – Рэжым доступу: http://slounik.org/kulturalogia/ – Дата доступу: 17.12.2009

  8. Культурология. XХ век: Энциклопедия в 2-х т. / Гл. ред. и сост. С.Я. Левит. – СПб.: Университетская книга, 1998 [Электронны рэсурс] / Psylib – Киев, 2009. – Режим доступа: http://psylib.org.ua/books/levit01/index.htm.– Дата доступа: 18.12.2009

  9. Миф.Ру [Электронный ресурс] – Режым доступа: http://www.mith.ru/ – Дата доступа: 11.12.2009

  10. Мифы народов мира. Энциклопедия / Гл. ред. С.А.Токарев. – М.: Советская энциклопедия, 1980 [Электронный ресурс] / Энциклопедии@mail.ru – Режим доступа: http://enc.mail.ru/encycl.html?encycl_id=mif . – Дата доступа: 18.12.2009

  11. Общество гуманитариев [Электронный ресурс] / Режим доступа: http://community.livejournal.com/culturology/ – Дата доступа: 12.12.2009

  12. Форум культурологов [Электронный ресурс]– Режим доступа: http://kulturolog.ru/index.php – Дата доступа: 15.12.2009

  13. Эко, У. Как написать дипломную работу. Гуманитарные науки: учеб.-метод. пособие / Умберто Эко / пер. с ит. Е. Костюкович. – М.: Книжный дом «Университет», 2003. – 2-е изд. – 240 с.

  14. Этнагістарычны цэнтр “Явар” [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.javvar.narod.ru/#. – Дата доступу: 14.12.2009

  15. Юнгианство [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://community.livejournal.com/ru_jung. – Дата доступу: 15.12.2009

  16. Юнгланд [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: http://www.jungland.ru/ . – Дата доступу: 15.12.2009

  17. Castalia [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.castalia.ru/. – Дата доступу: 15.12.2009



Прадметны паказальнік да рэферата


Асабісты каталог 9

імідж-каталог 9

інфармацыйная інфраструктура 6

інфармацыйная супольнасць 5

інфармацыйныя рэсурсы 5

электронны каталог 9



ІНТЭРНЕТ РЭСУРСЫ Ў ПРАДМЕТНАЙ ГАЛІНЕ


Библиотека по культурологии http://www.countries.ru/library.htm

Бібліятэка месціць у сабе інфармацыю па гісторыі і тэорыі культуры, звесткі аб тэорыях, даследчыках, школах культуралогіі, аб сумежных галінах навукі. Яе склалі артыкулы розных аўтараў, апублікаваныя ў розных выданнях, а таксама непасрэдна на сайце. Чым мне спадабалася гэтая бібліятэка: тут коратка пра ўсё. Ідэальны варыянт для падрыхтоўкі да экзамена!

Общество гуманитариев http://community.livejournal.com/culturology/

Што можна сказаць? Класічная ЖЖ-кам’юніці. Тэма, якая аб’ядноўвае яе сяброў – культуралогія і культурнае жыццё Масквы. Можа прыдасца спасылкамі на цікавыя публікацыі.

Форум культурологов http://kulturolog.ru/index.php

На форуме можна абмеркаваць пытанні гісторыі і тэорыі культуры, прыкладной культуралогіі, міжкультурнай камунікацыі і міфалогіі.

Цэнтар этнакасмалогіі KRYŬJA http://kryuja.org/

Цэнтр створаны як нефармальны каардынацыйны асяродак даследаванняў беларускай даўніны і рэкрэацыі старажытнага светагляду, дахрысціянскай рэлігіі і традыцыйных каштоўнасцяў аўтахтоннага насельніцтва Беларусі, а таксама балтыйскага рэгіёну. Cябры Цэнтра даследуюць праблемы этнагенезу і этнічнай гісторыі, этнасеміётыкі і этналінгвістыкі, этнапсіхалогіі, кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралогіі, тыпалогіі культур, ды інш. На сайце змяшчаецца шэраг артыкулаў выбітных беларускіх даследчыкаў. Асабіста мне дзейнасць Цэнтра вельмі блізкая па духу, па светапогляднай і даследчыцкай пазіцыі.

Электронное научное издание «Аналитика культурологии» http://www.analiculturolog.ru/index.php

Выданне заснаванае Тамбоўскім дзяржаўным універсітэтам. Матэрыялы часопіса прысвечаныя тэорыі, філасофіі, сацыялогіі, антрапалогіі і гісторыі культуры, аналізу праблем тэндэнцый агульнай культуралагізацыі працэсаў ладу жыцця. Ёсць магчымасць публікацыі. Рэсурс цікавы тым, што на ім прадстаўлены шырокі спектр вузкіх культуралагічных даследаванняў.

Портал Миф.Ру http://www.mith.ru (дочерний ресурс Института истории культур УНИК).

Найгрунтоўнешая падборка матэрыялаў па міфалогіі. Змяшчае ў сабе навуковыя даследаванні па міфалогіі і творы мастацтва, натхнёныя міфалагічнымі сюжэтамі. На партале знаходзіцца навуковая старонка дацэнта А.П. Барковай, прысвечаная сусветнай міфалогіі і будызму Тыбета; навуковая бібліятэка; мастацкая бібліятэка; творчая галерэя; форум.

Энциклопедия мифологии Gods Bay http://godsbay.ru/

Энцыклапедыя месціць у сабе інфармацыю пра розныя міфалогіі свету, даецца апісанне даследчыцкіх традыцый і міфалагем. Разам з тым, мае не навуковы, а папулярны, нават ідэалагічны характар (напрыклад, абапіраецца на Рыбакова пры апісанні славянскай міфалогіі: імкненнецца звесці рускую міфалогію да стройнай сістэмы на аснове Вялесавай кнігі). Не прадстаўляе навуковага інтарэсу.

Мифологическая энциклопедия http://mifolog.ru/

Энцыклапедыя месціць у сабе інфармацыю ці не пра ўсе міфаологіі свету. Але разгортваючы які-небудзь раздзел, бачыш адно некалькі міфалагем, нават не найважнейшых. Такім чынам, энцыклапедыя ўрыўкавая, неаб’ектыўная, навуковага інтарэсу не прадстаўляе.

Мифология народов мира http://community.livejournal.com/ru_mythology

ЖЖ-суполка, прысвечаная міфалогіі. Тут можна абмеркаваць артыкулы, ідэі, знайсці кнігі, пазнаёміцца.

Портал: Мифология http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BE%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BB:%D0%9C%D0%B8%D1%84%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F

Партал можа быць часткова карысным, бо матэрыял у ім няпоўны, урыўкавы, магчыма, недаставерны. Разам з тым ёсць магчымасць знайсці і карысную інфармацыю. Падыходзіць больш для першаснага азнаямлення.


АСАБІСТЫ САЙТ У WWW


http://hannaurban.narod.ru

ГРАФ НАВУКОВЫХ ІНТАРЭСАЎ



Магістранта Урбан Г.І. Гуманітарны факультэт

Спецыяльнасць культуралогія


Смежные специальности


  • 09.00.13 – Религиоведение, философская антропология, философия культуры

  1. Методика и практика компаративных философских исследований сущностных граней культурной деятельности;

  2. формирование единой, целостной теории человека;

  3. история возникновения и развития религий, специфика их функционирования в современном мире;




  • 09.00.01 –

  • Онтология и теория познания

  1. Онтология, ее основные понятия. Проблемное поле метафизических исследований и их место в философских традициях, в понимании и трактовке единства мира и его неисчерпаемости в материальном и духовном бытии.

  2. Ставшее и процессуальное бытие. Пространственно-временные параметры, движение, развитие, самоорганизация. Проблемы глобального универсального эволюционизма и устойчивости развития. Онтология сознания и проблема субъективного. Мышление, язык, культура и коммуникации в аспекте становления и развития общественных и личностных форм сознания, методов познания, понимания, ориентации и творчества. Проблема сознания как предмет философского анализа.

  3. 3. Проблемы исторического и логического, образно чувственного и рационального, эмпирического и теоретического, когнитивного и ценностного в динамике развития философских систем, культуры, научного знания. Полилогические формы освоения действительности. Системность познания. Интегральное представление о мире самоорганизующихся структур. Синергетические языки.




Основная специальность


24.00.01 –

Теория и история культуры

  1. Основные типы культуры и характерные для них базисные духовные структуры.

  2. Сравнительный анализ менталитета исторических эпох, тенденций, символов, течений и духовных феноменов мировой и национальной культуры.

  3. Проблемы кросскультурной коммуникации, национальное и общечеловеческое в культуре, специфика культуры Беларуси.

  4. Культурологические идеи, концепции и направления в контексте культурно-исторического развития человечества.







Сопутствующие специальности


  • 07.00.07 – Этнография, этнология и антропология

  1. История духовной (народные знания, мировоззрение, верования) и социальной (этническое самосознание, стереотипы поведения и психологии, обычаи, обряды) культуры.

  2. 2. Этноконфессиональная история и современные отношения




  • 07.00.03 – всеобщая история

  1. Общие закономерности экономического, политического и социокультурного развития народов мира во взаимосвязи с другими сферами человеческой деятельности, влияние окружающей среды на общественную жизнь и воздействие человечества на окружающую среду.









ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ ПА АСНОВАХ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ





(Урбан Анна)Что такое сайт?



Веб-страница

Набор взаимосвязанных веб-страниц

Разновидность браузера

HTML-документ

Адрес, начинающийся с www







(Урбан Анна)Как Вы считаете, могут ли помочь современные информационные технологии в исследовании такого древнего явления, как архетипы?



Нет, в древности не было компьютеров

Нет, исследователи древности презирают все современное

Конечно, да! С помощью информационных технологий можно исследовать любой предмет

Да,но только технологии, касающиеся ввода и форматирования текста исследования

Это зависит от позиции исследователя






ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ


Presentation.ppt

СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДА ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ


1. Егоренков, А.А. Самоучитель работы на компьютере: Windows ХР, Microsoft Office 2000 / А.А. Егоренков, И.М. Егоренкова. – Москва: Лист Нью, 2003. – 576 с.

2. Крейнак, Дж. Основы работы на компьютере / Дж. Крейнак. – Москва: Астрель, 2006. – 429 с.

3. Левин, А.Ш. Самоучитель работы на компьютере. Начинаем с Windows / А.Ш. Левин. – Санкт-Петербург: Питер, 2007. – 728 с.

4. Левкович, О.А. Основы компьютерной грамотности: учеб. пособие / О.А. Левкович, Е.С. Шелкоплясов, Т.Н. Шелкоплясова. - Минск: ТетраСистемс, 2004. – 528 с.

6. Федосенко, О.Э. Основы информатики и программирования: учебно-методич. Пособие / О.Э. Федосенко, Ю.Змеева, Е.А.Голубева. - Минск: Изд-во МИУ, 2005. – 232 с.


ДАДАТКІ









Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат па тэме: “Тэксталагічны І гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага...

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій пры даследаванні безэквівалентнай лексікі 10

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка