Выпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"




НазваВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
старонка1/7
Дата канвертавання29.10.2012
Памер371.93 Kb.
ТыпВыпускная работа
  1   2   3   4   5   6   7


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ


Выпускная работа па
“Асновах інфармацыйных тэхналогій”



Магістрантка
кафедры сучаснай беларускай мовы

Кажарновіч Марына Пятроўна

Кіраўнікі:

прафесар Паўлоўская Наталля Юр’еўна,
выкладчык Апанасевіч Таццяна Антонаўна


Мінск – 2010 г.

Змест

СПІС СКАРАЧЭННЯЎ 4

Рэферат 5

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні анамастычнай метафары 5

УВОДЗІНЫ 5

ГЛАВА 1
АГЛЯД ЛІТАРАТУРЫ 8

10

ГЛАВА 2 11

ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ НА ЭТАПЕ ВЫВУЧЭННЫ ТЭАРЭТЫЧНЫХ АСНОЎ ДАСЛЕДАВАННЯ АНАМАСТЫЧНАЙ МЕТАФАРЫ 11

ГЛАВА 3
Корпусны аналіз як аснова методыкі даследавання анамастычнай метафары 16

ГЛАВА 4
ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ДАСЛЕДАВАННІ АНАМАСТЫЧНАЙ МЕТАФАРЫ 20

ЯК МОЎНАЙ АДЗІНКІ 20

3.1 FineStyle: праграма аўтаматызаванага стварэння слоўніка метафар 20

3.2 TextAnalyst: персанальная сістэма аўтаматычнага аналізу тэкста 24

3.3. Камп’ютарныя праграмы, накіраваныя на даследаванне анамастычных адзінак 26

ЗАКЛЮЧЭННЕ 31

СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДА РЭФЕРАТА 33

ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК 35

ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ Ў ПРАДМЕТНАЙ ГАЛІНЕ ДАСЛЕДАВАННЯ 36

АСАБІСТЫ САЙТ 39

ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ 41

ПА АСНОВАХ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ 41

СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДА ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ 43

ДАДАТАК 45


СПІС СКАРАЧЭННЯЎ



БНТУ Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

ВЛ Вылічальная лінгвістыка

ІТ Інфармацыйныя тэхналогіі

КЛ Камп’ютарная лінгвістыка

КП Камп’ютарная праграма

НАН РБ Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь

ПЛ Прыкладная лінгвістыка


Рэферат

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні анамастычнай метафары



УВОДЗІНЫ


Паняцце “інфармацыйныя тэхналогіі” як тэрмін інфарматыкі сфарміравалася напрыканцы 80-х гадоў і сёння з’яўляецца шырока распаўсюджаным у навуковай літаратуры, г. зн. навуковых тэорыях і практычных распрацоўках, навукова-папулярных выданнях. Пад інфармацыйнымі тэхналогіямі разумеюць, па-першае, агульнанавуковае паняцце, якое выкарыстоўваецца паўсюдна для апісання практычна любой дзейнасці людзей ва ўсіх магчымах галінах, а па-другое, паняцце для абазначэння шырокага класу штучных сістэм, рэалізаваных на аснове вылічальнай тэхнікі.

Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы – гэта “сукупнасць законаў, метадаў і сродкаў атрымання, захаваня, перадачы, распаўсюджання і перапрацоўкі інфармацыі аб мове і законах яе функцыянавання пры дапамозе камп’ютараў” [2, с. 8].

Новая галіна лінгвістыкі – сучасная камп’ютарная лінгвістыка, альбо вылічальная лінгвістыка, альбо алгебраічная лінгвістыка (тэрмін Пражскай школы) – пачала акрэслівацца ў той час, калі стала відавочнай магчымасць не толькі захоўваць, але і перапрацоўваць пры дапамозе камп’ютараў вялікую колькасць інфармацыі. Вылічальная лінгвістыка і камп’ютарная лінгвістыка уваходзяць у больш шырокую дысцыпліну – прыкладную лінгвістыку, альбо прыкладное мовазнаўства. Камп’ютарная лінгвістыка як адзін з напрамкаў прыкладной лінгвістыкі вывучае лінгвістычныя асновы інфарматыкі і ўсе аспекты сувязі мовы і мыслення, мадэляванне мовы і мыслення ў камп'ютарным асяроддзі з дапамогай адмысловых праграм.

Да задач ПЛ можна аднесці:

  1. стварэнне сістэм штучнага інтэлекту;

  2. стварэнне сістэм аўтаматычнага перакладу;

  3. стварэнне сістэм аўтаматычнага анатавання і рэферавання тэкстаў;

  4. стварэнне сістэм спараджэння тэкстаў;

  5. стварэнне сістэм разумення вуснага маўлення;

  6. стварэнне сістэм генерацыі маўлення і інш.

Кагнітыўная тэорыя анамастычнай метафары, якая з’яўляецца для нас асноўнай праграмай лінгвістычнага даследавання, атрымала шырокае развіццё з 80-х гадоў ХХ стагоддзя. Яе асноўныя палажэнні, якія раскрываюць пазнаваўчую ролю метафары ў навуцы і штодзённым жыцці, уключаюць такі момант, як яе здольнасць ствараць новы сэнс, г.зн. яе сугестыўны характар. Функцыянаванне метафары ілюструе кагнітыўныя працэсы, пры дапамозе якіх чалавек паглыбляе свае ўяўленні пра свет, пашырае межы сваёй карціны свету, стварае новыя гіпотэзы.

У кагнітыўнай лінгвістыцы метафара разумеецца не толькі як адметная ўласцівасць чалавечага мыслення, ментальны працэс, вынікам якога становіцца ўтварэнне новых значэнняў моўных выразаў у працэсе пераасэнсавання ўжо вядомых, так і прадукт гэтай аперацыі – набор гатовых метафарычных значэнняў, прадстаўленых у розных тыпах дыскурсаў. Побач з гэтым, метафара з’яўляецца яшчэ і адным з самых трывалых механізмаў пабудовы моўнай карціны свету шляхам утварэння новых канцэптаў ці пераасэнсавання ўжо вядомых пры дапамозе больш выразна структураваных адзінак. Само паняцце “карціна свету” з’яўляецца метафарай і ўвасабляе вынік перапрацоўкі інфармацыі пра наваколле і месца чалавека ў ім.

Мэтавым аб’ектам нашага магістарскага даследавання з’яўляюцца анамастычныя метафары ў святле кагнітыўнай тэорыі. Крыніцай моўнага матэрыялу мы абралі інтэрнэт-рэсурсы, паколькі гэта дазваляе значна пашырыць эмпірычную базу даследавання, вылучыць тыя метафары, якія функцыянуюць у мове сёння.

Такім чынам, аб’ектам дадзенай работы з’яўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца на розных этапах даследавання анамастычнай метафары. Прадмет даследавання складае працэс аўтаматычнага пошуку і апрацоўкі моўнага матэрыялу, неабходнага для вывучэння функцыянавання анамастычных метафар у інтэрнэт-дыскурсе.

Мэта работы – правесці маніторынг ІТ, якія выкарыстоўваюцца ў лінгвістычных даследаваннях і ахарактызаваць тыя з іх, якія могуць быць актуальнымі ў працэсе вывучэння анамастычных метафар. Дасягненне пастаўленай мэты прадугледжвае вырашэнне наступных задач:

  1. разгледзець эфектыўнасць выкарыстання ІТ на этапе пошуку методыкі правядзення даследавання;

  2. выявіць магчымасці ІТ пры стварэнні эмпірычных базаў лінгвістычнага даследавання ва ўмовах адсутнасці нацыянальнага корпусу тэксаў;

  3. ахарактарызаваць асноўны інструментар даследавання анамастычнай метафары.

Актуальнасць абранай тэмы вызначаецца, па-першае, кантэкстам сучаснай навуковай парадыгмы, у якой асноўную ролю пры аналізе моўных з’яў адыгрываюць хуткаць, дакладнасць і доказнасць правядзення эксперыменту, што можа быць забяспечана толькі пры ўмове выкарыстання аўтаматычных праграм пошуку, распазнавання і апрацоўкі.

Па-другое, актуальнасць тэмы абумоўлена прэзентацыяй і выкарыстаннем у межах дадзенага даследавання найноўшых методык метафарычнага аналізу, распрацаваных, у прыватнасці, у межах тэорыі канцэптуальнай інтэграцыі.

Практычная значнасць вынікаў даследавання заключаецца ў магчымасці іх выкарыстання для правядзення шырокага кола метафарычных даследаванняў і стварэнні тэматычных базаў дадзеных.
  1   2   3   4   5   6   7

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат па тэме: “Тэксталагічны І гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага...

Выпускная работа па \"Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій пры даследаванні безэквівалентнай лексікі 10

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка