Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай




НазваЗмітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай
старонка1/5
Дата канвертавання28.10.2012
Памер439.18 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5
ЗМІТРОК БЯДУЛЯ


1886-1941


Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай кагорты стаялі магутныя таленты, пісьменнікі агромністай мастацкай сілы, якіх з глыбінь шматвяковага духоўнага жыцця падняў беларускі народ, — Янка Купала і Якуб Колас.

Аднак Змітрок Бядуля, іншыя пісьменнікі, яго сучаснікі не згубіліся ў ценю сваіх славутых папярэднікаў, хоць былі абуджаны, закліканы ў літаратуру менавіта іх творамі і надзіва яркімі іх мастацкімі постацямі.

Змітрок Бядуля нарадзіўся 23 красавіка 1886 г. у небагатай яўрэйскай сям'і ў маленькім мястэчку Пасадзец.

Бацька пісьменніка перапробаваў мноства заняткаў: быў арандатарам, дробным гандляром. Нарэшце знайшоў месца прыказчыка ў купца-лесапрамыслоўца. Сям'я будучага пісьменніка была настолькі бедная, пгго напачатку не мела нават уласнай хаты. Жылі ў дзеда, адзінага ў мястэчку каваля і медніка.

У так званай паласе аседласці яўрэйская дыяспара жыла адметным, замкнутым жыццём. Бацькі хацелі бачыць Самуіла рабінам, паважаным у ваколіцы чалавекам, які настаўляе людзей на Божы шлях і «есць белы хлеб». На Беларусі існавалі чыста яўрэйскія, навучальныя ўстановы, якія ўтрымлівала яўрэйская абшчына, — хедар і школа рабінаў — ешыбот.

Вядома, біблейскія міфы, легенды, якія спазнаваў з дзяцінства Самуіл Плаўнік, нейкім чынам засланялі ад дапытлівага хлопчыка сапраўднае жыццё. Але Біблія — вялікая кніга, лепшай за якую чалавецтва яшчэ не напісала. Менавіта праз прызму старазапавет-ных паданняў зірне будучы пісьменнік на звычайнае, будзённае беларускае жыццё-быццё, і гэта надасць яго погляду нейкую адметную філасофскую вышыню, незвычайнасць, «прыўзнятасць» стылю.

Жыў Самуіл у цікавай сям'і. Дзед быў заўзяты кніжнік, меў у маленькім мястэчку бібліятэку, бацька любіў музыку — іграў на скрыпцы.

У пятнаццаць гадоў Самуіл Плаўнік развітаўся з ешыботам. У ягонай душы абудзілася цяга да паэзіі, і ён запоўніў запісную (237-238) кніжачку, купленую ў краме, вершамі-гімнамі, якія пісаў сам. Кніжачка называлася «Мірыям».

Мірыям — імя невядомай, неіснуючай дзяўчыны, якой пры-свячаў малады паэт узнёслыя сардэчныя радкі, нібы Дон-Кіхот даме свайго сэрца Дульцынеі Табоскай з сусветна вядомага рамана Сэрвантэса.

Гэтага было дастаткова, каб абвінаваціць юнага талмудыста ў здрадзе яўрэйству і выгнаць з ешыбота.

Змітрок Бядуля быў дэмакратычна настроены малады чалавек. Але, скажам, у адрозненне ад Янкі Купалы, Якуба Коласа сацыяльныя пытанні краналі яго слабей. У ягонай ранняй творчасці амаль не заўважаем уплыву бурных падзей першай рускай рэвалюцыі. Ды, відаць, да Пасадца, дзе жыў 3. Бядуля, водгаласы рэвалюцыі даходзілі цьмяна, невыразна, не выклікаючы сярод мясцовага насельніцтва прыкметнага ўзрушэння.

Пачаткам літаратурнай дзейнасці Змітрака Бядулі трэба лічыць 1907 г. Ён пачынае пісаць вершы на рускай мове. Некаторыя з іх пасылаў у пецярбургскія часопісы «Аргуо, «Журнал для всех». Супрацоўнікі рэдакцый вершы хвалілі, але пакуль што не друкавалі.

Зямляк Бядулі В. Сосенскі, таксама малады чалавек, які жыў у Даўгінаве, супрацоўнічаў з беларускай газетай «Наша Ніва». Друкаваў у ёй допісы, карэспандэнцыі. Напаткаўшы аднойчы 3. Бядулю, які часта завітваў на даўгінаўскую пошту, карэспандэнт «Нашай Нівы» даў яму пачытаць некалькі нумароў газеты.

Адначасна В. Сосенскі паведаміў у «Нашу Ніву» аб маладым пісьменніку. I адразу ў «Паштовай скрынцы» газеты за 1910 г. паяўляецца адказ: «Ваш пясняр, калі можа пісаць беларускія вершы, — няхай прышле, будуць добрыя — ахвотна надрукуем» (Наша Ніва. 1910. 18 (31) сак.).

З. Бядуля хутка наладжвае сувязь з рэдакцыяй «Нашай Нівы». Друкуе дзве карэспандэнцыі, адну з якіх падпісвае прозвішчам Саша Плаўнік, другую — псеўданімам Змітрок Бядуля.

Першы мастацкі твор, які надрукавала «Наша Ніва» 23 верасня 1910 г., была імпрэсія «Пяюць начлежнікі». Гэты твор кладзе пачатак сур'ёзнай літаратурнай дзейнасці Змітрака Бядулі.

Псеўданім пісьменніка, відаць, фальклорнага паходжання. У беларускіх казках, якія пісьменнік збіраў, вывучаў усё жыццё, ёсць вобраз добрага, спагадлівага дзядка Бядулі, які ходзіць па свеце, суцяшаючы малых, пакінутых бацькамі дзяцей, розных сірот, бяздомкаў. Псеўданім, як бачым, вельмі дапасоўваецца да чуллівага, спагаддівага сэрца беларускага пісьменніка.

У 1912 г. Змітрок Бядуля накіроўваецца ў Вільню, у «Нашу Ніву». Змітрок Бядуля не проста едзе ў Вільню. Ён хоча папоўніць веды, павысіць адукацыю, стаць бліжэй да літаратурных колаў. Вільня на пачатку стагоддзя была фактычна культурным цэнтрам усяго Заходняга краю. (238-239)

Адзін час Змітрок Бядуля працуе ў канторы лесапрамыслоўца (прыгадалася прафесія, якую набыў у Пасадцы), затым пера-ходзіць у рэдакцыю «Нашай Нівы». Калі ў 1914 г. Янка Купала становіцца рэдактарам «Нашай Нівы», 3. Бядуля працуе ў рэдак-цыі адказным сакратаром.

Вільня стала для 3. Бядулі тым культурным, літаратурным асяродкам, які Янка Купала знайшоў у Пецярбурзе. Ен пачаў наведваць клубы, нават адважыўся ўдзельнічаць у дыспутах.

«Памятаю маёўку, якая адбылася 1 мая 1913 г. на адным з прадмесцяў Вільні — у Закрэце, — успамінае Уладзіслава Фран-цаўна. — Сабралася рабочая моладзь, студэнты і амаль уся прагрэсіўная беларуская інтэлігенцыя горада. Разам з іншымі быў і Бядуля. ЁН уважліва слухаў прамову Цёткі... Не раз мы ўсім таварыствам — Цётка, Купала, Бядуля і іншыя — хадзілі ў літоўскі або ў рабочы польскі клуб» (Беларусь. 1946. № 11-12. С. 48.)

Важным момантам у творчым жыцці 3. Бядулі сталася тое, што нейкі час ён працаваў разам з Янкам Купалам. Назву першага зборніка 3. Бядулі «Абразкі» (1913) прыдумаў Купала. У Бядулі зборнік напачатку называўся «Плач пралескаў».

Дарэчы, у пачатку 20-х гадоў лёс зноў звёў Бядулю з Купалам. Яны абодва кватаравалі ў доме Румянцава, у тым самым, дзе ў канцы мінулага стагоддзя адбыўся Першы з'езд РСДРП.

Многа дала Вільня Змітраку Бядулю. Цікаўны ад прыроды, ён не абмінаў увагай музеі і асабліва тэатры. Старасветчына — казкі, легенды, паданні, з аднаго боку, і тэатральнае жыццё — з другога, вабілі Бядулю найбольш.

3. Бядулю была блізкай дэкадэнцкая літаратура 1990-х гадоў — паэзія ночы, змроку, сутоння, захадаў сонца і ўзыходу на неба бледнага, таямнічага месяца. Можам лёгка пераканацца, што такіх вобразаў у вершах Бядулі 1907—1917 г. аж занадта. Цікавая дэталь: нягледзячы на тое што Бядуля працаваў у «Нашай Ніве», ён так і не здолеў надрукаваць большасць гэтых вершаў у газеце. Яны ўпершыню ўбачылі свет толькі ў 1937 г. у першым томе Збору твораў Змітрака Бядулі. Амаль усе яны былі перапрацаваны (што паэт адкінуў, што дабавіў — невядрма). Трэба меркаваць, асноўны змест тагачаснай бядулеўскай паэзіі захаваўся.

Сузіральная, пераважна пейзажная лірыка Бядулі 1907—1917 гг. тоіць у сабе элементы сімвалізму. Ёсць у ёй тое, пра што К. Баль-монт пісаў як пра пераход «ад непасрэдных вобразаў, прыгожых у сваім самастойньш існаванні, і схаванай у іх духоўнай ідэаль-насці, якая прыдае ім двайную сілу» (Бальмонт К. Горные вершины. Кн. 1. М., 1904. С. 75—76.).

Асноўная родавая прыкмета паэтаў-сімвалістаў — паэтычнае іншасказанне, калі словы губляюць свой звычайны агульнавядомы сэнс і ўжываюцца ў значэнні пераносным, пашыральньш. У Бяду-лі гэтага няма. Але стоены, прыхаваны, які вынікае як бы між радкоў сэнс у іх ёсць. (239-240)

Вісіць серп залаты над спалоханым борам.

Жне вершаліны хвой гэты серп залаты.

У нізінах туман, бы кудзельнае мора.

У тумане паніклі платы і кусты.

Каля млына вада «кап» і «кап» з чорнай скрыні.

Кропля кожная — стрэл а паўночнай цішы.

Чулы аір дрыжыць, як птушыныя крыллі.

Стаіць дуб-вартаўнік на расістай мяжы.

(Бядуля 3. Зб. тв.: У 5 т. Т. 1. Мн., 1985—1989. С. 56. У далейшым спасылкі даюцца на гэта выданне. Рымская лічба абазначае том, арабская — старонку.)

(«Вісіць серп заааты над спалоханым борам...»)

Што ёсць дэкадэнцкае ў гэтым малюнку ночы, начнога бору, вадзянога млына, аіра, які «дрыжыць як птушыныя крыллі», і дуба-вартаўніка «на расістай мяжы»? Нічога. Здаецца, усё бачыцца канкрэтна, зрокава. Аднак малюнак нібы тоіць штосьці недагаворанае, нейкую тайну, пра якую паэт толькі намякае.

Паэт М. Мінскі пісаў:

Тоска неясная о чем-то неземном,

Куда-то смутные стремленья,

Вражда к тому, что есть, предчувствнй робкий свет,

И жажда жгучая святынь, которых нет...

(Минский Н. Стихотворения. СПб., 1887. С. 189-190.)

Матывы няяснай самоты, смутных імкненняў, прадчуванняў напаўняюць шмат якія вершы паэта пачатку стагоддзя. Лірыка няясных, няпэўных імкненняў, жаданняў носіць назву «Настроі». Бядулеўскі талент вельмі чуйны да гукаў, фарбаў, пераліваў і пераходаў пачуцця. Ягоную лірыку з поўнай падставай можна назваць імпрэсіяністычнай. Хоць у беларускай літаратуры (ды і ў рускай таксама) імпрэсіянізм як самастойны літаратурны напра-мак не вызначыўся- Для Бядулі вельмі важна пачуццёва занатаваць фарбы, гукі акаляючага свету на дадзены момант. Часта пачуцці, эмоцыі выказваюцца праз адцягненую, метафарычную лексіку.

Б'ецца восень халодная ў рэчную шыбу.

Безупынку трасе адзінокай вярбой.

Я далёкі вандроўца. Хачу да сялібы.

Па калена ў гразі па дарозе глухой.

(«Б'ецца восень халодная ў рэчную шыбу...», I, 64)

Прадчуванне, чаканне чагосьці незвычайнага, страх перад невядомым, нават містычны жах — усе гэтыя матывы ў большых ці меншых праявах прысутнічаюць у паэзіі Бядулі. Увогуле паэт імкнецца пашырыць, паглыбіць унуграны свет асобы, складаную супярэчлівасць яе перажыванняў, як бы прыўздымае заслону над стоенымі глыбінямі свядомасці і падсвядомасці.

Як і многія сімвалісты, 3. Бядуля надае выключнае значэнне музыцы верша. Тонка нюансіраваныя эмацыянальныя сугуччы, (240-241) часта пры нязначнасці, мізэрнасці зместу верша, радок, які неаднаразова паўтараецца, нібы гаворыць, што ў паэзіі на першым месцы, не логіка, а настрой, пачуццё.

Сняжыначкі-пушыначкі

Ляцелі матылькамі.

Над хмызамі над шызымі

Дыміліся дымкамі.

Зіхцеліся, мігцеліся

У розныя калёры.

Драбнюткія, пякнюткія,

Як зоранькі, як зоры.

(«Сняжынкі», I, 69)

Доўгі час Змітрок Бядуля падпісваў вершы псеўданімам Ясакар. Цяжка растлумачыць гэты псеўданім. Ясакар — пірамі-дальная таполя, тонкая, стромкая, з прыціснутымі да ствала галінамі. Зрокавае ўражанне такое, што дрэва гэтае нібы страла ірвецца ў неба. Паэзія 3. Бядулі таксама як бы імкнецца ў паднябесныя высі. Можа, па той прычыне, што мала знаходзіць на зямлі ідэальнага, прыгожага, незвычайнага.

Бядуля-Ясакар, гэтак жа як Максім Багдановіч, прынёс у бела-рускую паэзію штрсьці новае, чаго да яго яна не мела. Ва ўсялякім выпадку адзнаку інтэлігентнасці, культ пачуцця, замілаванасці да прыгажосці, развітай у навакольным свеце. Вершы 3. Бядулі сведчаць, што ён добра прачытаў А. Блока, В. Брусава, найболып захапіўшыся імпрэсіянісцкай плынню, якая як бы знутры запаўняе паэзію сімвалістаў. Імпрэсіянізм — не ўпадніцтва, не мадэрн у сэнсе дэкадэнцкіх школ, напрамкаў, якія нараджаюцца і праз некаторы час, іншы раз вельмі нядоўгі, знікаюць, не пакінуўшы ў мастацтве якога-небудзь прыкметнага следу.

3. Бядуля пераняў ад імпрэсіяністаў (праз сімвалізм) даскана-лую гукавую інструментоўку вершаў, багаты, разнастайны рытм, «уменне перадаць найтанчэйшыя адценні чалавечых настрояў» (Дворкіна Ю. Творчасць Змітрака Бядулі // Полымя рэвалюцыі. 1940. № 9—10. С. 19.).

Паэт рана зразумеў прыгажосць музыкі, песні. Тонкай душой ён адчуваў, што музыка валадарыць у свеце. Свішча вецер у шатах соснаў, звініць ручэй, спявае салавей. Ці не гэта праява хараства, разлітага ў навакольным свеце, загадка, якую ва ўсе вякі, стагоддзі імкнецца разгадаць чалавек?

Начлежнікі пяюць.

У словах глуш лясоў,

I дзікай птушкі крык на зыбістым балоце,

I чулы летні шэпт расістых каласоў,

I човен рыбака, і клёны ў пазалоце.

(«Начлежнікі пяюць. Над вогнішчам туман...», I, 26)

Гэтак жа як у лірыку Багдановіча, у паэзію Бядулі прыходзяць лесуны, вадзянікі, русалкі. Усё жыццё пісьменніка будзе вабіць (241-242) казка, бо ў ёй нібы матэрыялізуецца самая ўзнёслай мара і самая бязмежная фантазія.

У высокім рамантычным ключы вырашаёцца і тэма кахання. Дзяўчына, да якой імкнецца гарачым сэрцам лірычны герой, гэта хутчэй не нейкая жывая істота, а мара. Бо яна не мае акрэслага зямнога вобліку, жывых псіхалагічных рысаў, якасцей.

Дазволь цябе любіць за песню, што я чую,

За срэбны гучны смех, што чыстатой звініць,

За вочы ясныя, за душу маладую

Дазволь цябе любіць.

(«Дазволь...», I, 58)

Так, імпрэсіянізм — галоўная якасць усёй бядулеўскай лірыкі. Пейзажныя вершы пабудаваны выключна на маляўнічай, гукавой пластыцы, якая характарызуецца пэўнай размытасцю вобраза.

Змітрок Бядуля, як і Максім Багдановіч узбагачалі культуру беларускага верша. Яны клапаціліся пра пачуццёвае, гукавое, музычнае багацце верша, прысутнасць у ім размаітай гамы колераў, фарбаў, іх шматлікіх адценняў. Медытатыўная лірыка Бядулі мае на мэце перш за ўсё «заразіць» чытача сваім настроем, узяць яго гэтым настроем у палон, падпарадкаваць, пакінуць у душы незабыўнае ўражанне. «Музыкі, музыкі перш за ўсё», — пісаў французскі паэт Поль Верлен. 3. Бядуля разумее музыку як нейкую цудадзейную сілу, якая судакранаецца з тайнамі быцця, неразгаданасці, таямнічасці свету.

3. Бядуля рабіўся ўсё болей вядомы як беларускі пісьменнік. ЁСЦЬ звесткі, што гэта выклікала гнеў местачковага кагала, нацыяналістычна настроеных яўрэйскіх колаў. Пісьменнік, аднак, мала звяртаў увагі на праклёны кагала. Свой выбар ён зрабіў даўно.


* * *


Лірычныя празаічныя мініяцюры 3. Бядулі часцей друкаваліся ў «Нашай Ніве», і, відаць, больш за ўсё менавіта яны, а не вершы зрабілі яму літаратурнае імя. У 1913 г. у Пецярбурзе ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выходзіць зборнік 3. Бядулі «Абразкі». Усе творы, якія ўвайшлі ў зборнік, у 1913 г. надрукаваў альманах «Маладая Беларусь». Гэта — сведчанне папулярнасці пісьменніка.

Імпрэсія... Назва да таго часу невядомая ў беларускай літаратуры. Хоць фактычна імпрэсіі пісала Цётка, у нейкай ступені першая літаратурная настаўніца Бядулі («Прысяга над крывавымі разорамі», «Умарыўся»). Дый апавяданні Ф. Багушэвіча («Тралялёначка», «Дзядзіна»), апавяданне Якуба Коласа «Думкі ў дарозе», некаторыя апавяданні Каруся Каганца, Ядвігіна Ш. (А. Лявіцкага) былі фактычна імпрэсіямі.

3. Бядуля і ў лірычнай прозе таксама выразны імпрэсіяніст. Імпрэсіянізм імпанаваў пісьменнікам інтэлігенцкага складу, якім (242-243) быў 3. Бядуля. Дый беларуская літаратура, прынамсі проза, якая толькі станавілася на ногі, не магла ў нейкім сваім звяне абысці імпрэсію, бо на пачатковым этапе развіцця літаратуры прозу ствараюць паэты (Пушкін, Лермантаў, Якуб Колас, Цішка Гартны). У творах гэтага жанру шмат вобразаў, «якія яшчэ не склаліся канчаткова, пра нешта нагадваюць, пісьменнік нібы імкнецца абудзіць у чытача пабольш праяў выабражэння... Гэта выразная прыкмета імпрэсіянісцкай лірыкі» (Гинзбург Л. О лирике. М; Л., 1964. С. 332.).

Для пераважнай большасці рамантычна-рэалістычных твораў Бядулі гэта была толысі своеасаблівая імпрэсіянісцкая «прывіўка», якая ўзбагачала паэтычную палітру паэта яркай метафарычнасцю, шматзначнасцю, асацыятыўнасцю. Хоць зноў жа нельга адмаўляць той факт, што шэраг яго твораў не выбіваецца і з рэчышча імпрэсіянізму. «Для імпрэсіянісцкага твора характэрна апора на першасны пачуццёвы вобраз, які ўзнікае пры непасрэдным, «свежым» поглядзе на прадмет, і імкненне замацаваць іменна гэтае пачатковае, ледзь узнікшае, няхай павярхоўнае ўражанне ад прадмета або вызначыць яго дэталлю, якая кінулася ў вочы» (Литературно-эстетические концепции в России конца XIX — начала XX в. М., 1975. С. 210.).
  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай iconБядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля
Ясакар, Ясакар, Ясакар бядуля, крыпт. Б., Б., Дмитрий Б.,, Б., С. П., я — р, я — Р, я-р.; 23 1886, мяст. Пасадзец Віленскага пав....

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай iconЗмітрок Бядуля біяграфія Бядуля
...

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай icon2. Я. Колас пачаў пісаць вершы на
Хто пра Я. Коласа сказаў: «Я. Колас — адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры І стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы,...

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай iconШчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі
Заслужаная настаўніца Беларусі (1987 г.), член Саюза пісьменнікаў рб (1985 г.). Асноўная тэматыка публікацый методыка выкладання...

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай iconБібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры
Неабходны канкрэтныя дзеянні. Бібліятэкі Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы з 1 кастрычніка па 31 лістапада праводзяць...

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай iconБязлепкіна Аксана Пятроўна
Калі мы канстатуем ці падазраем збыткоўнасць, вычарпанасць нейкай тэмы ў літаратуры, то спачатку трэба падкрэсліць яе папулярнасць...

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай iconI этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Мова – гэта адна з найважнейшых прымет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа, аснова яго культуры

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай iconМаксіму Багдановічу належыць у беларускай літаратуры асаб-лівае месца. I не толькі таму, што жывучы па-за межамі Беларусі, пазбаўлены яе моўнага, культурнага
Пера-важна ў творах фальклорнага складу паглыблялася эмоцыя аса-бістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага...

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай iconЯкуб Колас "Сымон- музыка."Тэставыя заданні
Вызначце з ніжэйназваных гадоў жыцця беларускіх пісьменнікаў тыя, якія належаць Я. Коласу

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай iconЧас Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных
Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, — гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка