Зарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238




НазваЗарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238
Дата канвертавання19.11.2012
Памер105.58 Kb.
ТыпДокументы
Правілы рэкламнай гульні “Samsung. Часіны кахання!”

(зарэгістраваны Міністэрствам гандлю РБ 09.02.2004 г. №238)


  1. Агульнае апісанне.

Рэкламная гульня праводзіцца з мэтай стымулявання продажу бытавой тэхнікі гандлёвай маркі Samsung.


Кожны грамадзянін, які купіў у адным з гандлёвых прадпрыемстваў, пазначаных у гэтых правілах, любы халадзільнік, любую пральную машыну, мікрахвалевыя печы з грылем або канвекцыяй, або пыласос серый 73, 78 гандлёвай маркі Samsung (далей - бытавая тэхніка Samsung), можа прыняць удзел у розыгрышы прызоў, прадастаўленых Арганізатарам.


  1. Арганізатар.

ІП «МедыяПаб», 220116, г.Мінск, пр.газеты “Праўда”, 11, п.204, УНН 190565748, зарэгістравана ў Дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў за №190565748 рашэннем Мінскага гарвыканкама ад 15 верасня 2004 г. №1906.

Дзейнічае на падставе дагавору №005 ад 08.02.2005 г.


  1. Удзельнікі.

Да ўдзелу ў гульні запрашаюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваны органамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, за выключэннем:

  • уласнікаў, работнікаў, удзельнікаў ці акцыянераў арганізацый (юрыдычных асоб і  індывідуальных прадпрымальнікаў), звязаных з дадзенай рэкламнай гульнёй, а таксама членаў сем”яў пералічаных вышэй асоб;

  • супрацоўнікаў рэкламных агенцтваў і кампаній, што ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні рэкламнай гульні, а таксама членаў сем”яў пералічаных вышэй асоб.




  1. Працягласць.


Рэкламная гульня праводзіцца з 12 лютага 2005 года па 31 сакавіка 2005 года ўключна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гандлёвых прадпрыемствах, пазначаных у гэтых правілах.


  1. Умова, пры якой грамадзянін становіцца ўдзельнікам розыгрышу прызоў.


Для ўдзелу ў розыгрышы прызоў рэкламнай гульні неабходна ў перыяд правядзення рэкламнай гульні:

    • Набыць у адным з гандлёвых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, пазначаных у дадзеных правілах, любы халадзільнік, любую пральную машыну, мікрахвалевую печ з грылем або канвекцыяй, або пыласос серый 73, 78 гандлёвай маркі Samsung.

    • Атрымаць ад прадстаўніка Арганізатара ў месцы пакупкі купон-анкету рэкламнай гульні.

    • Запоўніць усе рэквізіты пранумараванага купона-анкеты рэкламнай гульні.

    • Пакінуць запоўненую палавіну купона ў прадаўца ў месцы пакупкі.

    • Захаваць другую частку запоўненага купона-анкеты рэкламнай гульні да розыгрышу прызоў.


Усе купоны-анкеты рэкламнай гульні паслядоўна нумаруюцца Арганізатарам.


Не пранумараваныя Арганізатарам купоны-анкеты, а таксама запоўненыя неразборліва, няправільна ці не поўнасцю разгляду не падлягаюць. Арганізатар не нясе адказнасці за памылкі, дапушчаныя пры запаўненні купонаў-анкет.



  1. Пералік гандлёвых прадпрыемстваў, у якіх праводзіцца рэкламная гульня:

  1. ЦУМ “Мінск”, Мінск, пр-т Ф.Скарыны, 54

  2. ГД «На Нямізе», Мінск, вул. Няміга, 7

  3. ГУМ “Мінск”, Мінск, пр-т Ф.Скарыны, 21

  4. Гандлёвы цэнтр, Мінск, вул. Кульман, 14

  5. Магазін «Пяты элемент», Мінск, пр-т Ф. Скарыны, 117/4

  6. Салон-магазін «На ростанях», Мінск, вул. Красная, 22

  7. «Тэхніка для дома», Мінск, вул. Чарнышэўскага, 10А

  8. Фірменная секцыя магазіна «Панарама», Мінск, вул. Старажоўская, 8

  9. ГЦ «Кiрмаш», Мінск, Дзяржынскага, 100

  10. Фірменная секцыя ГВЦ «Мост», Мінск, вул.Магілёўская, 2/1, маг.39

  11. Універмаг «Беларусь», Мінск, вул. Жылуновіча, 4

  12. Магазін-салон «Радыётэхніка», Мінск, вул. Кальварыйская, 4

  13. Магазін «Віцязь», Мінск, вул. Багдановіча, 153-309

  14. Магазін «Рыгонда-Комерс», Мінск, вул. Дзянісаўская, 41

  15. Магазін «Старт-Х», Мінск, вул. Даўгабродская, 2

  16. «Тэхніка ў быце», Мінск, вул. Кальварыйская, 2

  17. Магазін “Радыётэхніка “Свейра”, Мінск, пр-т Партызанскі, 85

  18. Магазін «Электрасіла», Мінск, рынак “Ждановічы”

  19. ГВЦ «ЕЎРОПА», ІП Лунёва, Мінск, вул. Сурганава

  20. ГД «Ждановічы», ІП Лунёва, Мінск, рынак “Ждановічы”

  21. ГД «Нёман», Гродна, вул. Савецкая, 18

  22. Магазін «SAMSUNG», Гродна, вул. Горкага, 49

  23. ІП Солтан Ю.М., Гродна, вул. Соламавай, 88-88

  24. ІП Мароз Ю. С., Гомель, вул. Ільіча, 36

  25. ІП Ціткоў А. П., Гомель, вул. Савецкая, 50

  26. Магазін «Праспект», Віцебск, пр-т Будаўнікоў, 4

  27. Магазін «Вулкан», Віцебск, вул. П.Броўкі, 3а

  28. ІП Білал Амар, Віцебск, вул. Жасткова, 8/1

  29. ІП Шостак Е. Е., Віцебск, пр-т Будаўнікоў, 49

  30. ІП Міцкевіч А. М., Віцебск, вул. Смаленская, 5/1

  31. «Брэсцкі цэнтральны універмаг», Брэст, пр-т Машэрава, 17

  32. Магазін «SAMSUNG», Магілёў, вул. Піянерская, 35

  33. ГД «Славянскі», Магілёў, пр-т Шмідта, 70а

  34. Магазін «Догма», Магілёў, вул. Болдзіна, 9

  35. Магазін «Прэміум», Магілёў, вул. Крыленкі, 8

  36. «ЦУМ», Магілёў, вул. Першамайская, 61

  37. АДТ Спектр, Магілёў, пер. Т.Карпінскай, 4а

  38. ІП Віціка А. В., Магілёў, вул. Каралёва, 37а

  39. ІП Пархомчык С. А., Магілёў, пр-т Пушкінскі, 24

  40. Магазін «Маладзечнагандаль», Маладзечна, вул. Віленская, 201

  41. Магазін ІП Бацэка Е.В., Маладзечна, вул. Драздовіча, 1

  42. ІП Мікульчык Ю.С., Маладзечна, вул.Будаўнікоў, 15в

  43. Магазін «Ранак-сэрвіс», Светлагорск, мк-н Юбілейны, 1а

  44. Магазін «Свет сувязі», Светлагорск, вул. Луначарскага, 90

  45. ЧТПУП Сундукоў, Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 23а

  46. Магазін «Гарызонт №3», Баранавічы, вул. Савецкая, 63

  47. Магазін «Гарызонт №2», Баранавічы, вул. Савецкая, 144

  48. ІП Пруднікаў А.П., Баранавічы, вул. Спакойная, 22

  49. «Аудыё- відэа- бытавая тэхніка «50/50», Жлобін, вул. Першамайская, 52

  50. Магазін «Жлабінчанка», Жлобін, вул. Першамайская, 78

  51. Магазін «Тэлевізары», Бабруйск, вул. Мінская, 103

  52. ІП Грэкаў А.В., Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 90

  53. Магазін «Вымпел», Пінск, пл. Леніна, 8

  54. Магазін «Віцязь», Орша, вул. Бялінскага, 40а

  55. Магазін «Абсалют Плюс», Орша, вул. Леніна, 20а

  56. ЗАТ Атлант-Орша, Орша, вул. К.Маркса, 28

  57. Філіял Слонімскі ТГЦ «Гарант», Слонім, вул. К. Маркса, 38

  58. ІП Бяляўскі А. Н., Рагачоў, вул.К.Цэткін, 3

  59. ІП Бельскі Л. Л.., Лепель, Барысаўскі тракт, 52

  60. ІП Бондар Э. В., Рэчыца, вул. Савецкая, 80

  61. ІП Сцяпко А.В., Валожын, вул. Шчарбіны, 52

  62. ІП Фаткулін В. Ю., Наваполацк, вул. Сасноўка, д.11




  1. Прызы.


У час правядзення рэкламнай гульні разыгрываюцца 3 (тры) паездкі на уік-энд на дваіх у Парыж (Францыя), у якія ўваходзяць авіябілет на дзве персоны Мінск-Парыж-Мінск і пражыванне ў гатэлі класа не ніжэй як 3* на дваіх трое сутак (пятніца - панядзелак). (Далей па тексце - «Паездка»).


  1. Парадак розыгрышу і выдачы прызоў сярод удзельнікаў– грамадзян.


Розыгрышы будуць праведзены:

4 сакавіка 2005 года па адрасе: г. Мінск, вул. Кульман, 14. Гандлёвы цэнтр;

18 сакавіка 2005 года па адрасе: г. Мінск, пл. Я. Коласа. Салон-магазін «На ростанях»;

4 красавіка 2005 года па адрасе: г.Мінск, пр.Скарыны, 117/4. Салон-магазін «Пяты элемент».

Да дня правядзення кожнага розыгрышу ўсе купоны-анкеты ўдзельнікаў рэкламнай гульні, што паступілі да гэтага моманту, дастаўляюцца членам камісіі ў месца правядзення розыгрышу.

Камісія пералічвае анкеты, што паступілі, і правярае іх на прадмет адпаведнасці патрабаванням раздзела 5 дадзеных правілаў.


Падчас правядзення кожнага розыгрышу ў прысутнасці неабходнай колькасці членаў камісіі ўсе купоны-анкеты, дастаўленыя ў месца правядзення розыгрышу, закладваюцца ў лататрон і перамешваюцца.


Пасля гэтага назначаны камісіяй чалавек вынімае наўгад адзін купон-анкету і перадае яго старшыні камісіі. Гэты купон-анкета і вызначае ўладальніка адной Паездкі. Купоны-анкеты ўдзельнічаюць у розыгрышы толькі адзін раз. Купоны-анкеты, што засталіся пасля розыгрышу, перадаюцца старшыні камісіі, запячатваюцца ў канверт і знаходзяцца ў старшыні камісіі да заканчэння рэкламнай гульні.


Для атрымання прыза трэба звярнуцца па адрасе: г. Мінск, праспект Францыска Скарыны, 11, корпус 2, пакой 506. Пры сабе мець пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу пераможца, а таксама другую частку запоўненага купона-анкеты рэкламнай гульні. Без прад”яўлення другой часткі купона-анкеты прыз не выдаецца.

Абавязацельства па ўплаце падаходнага падатку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сувязі з атрыманнем прызоў поўнасцю ўскладаецца на пераможцаў рэкламнай гульні.


Адказнасць Арганізатара па выдачы прызоў абмежавана выключна колькасцю і відамі прызоў, пералічаных у п.7 дадзеных Правілаў.


Пасля правядзення апошняга розыгрышу ўсе нявыкарыстаныя анкеты-купоны ўдзельнікаў рэкламнай гульні перадаюцца старшыні камісіі для пераліку і праверкі колькасці наяўных парушэнняў дадзеных правілаў.



  1. Рэгламент дзейнасці камісіі па правядзенні Рэкламнай гульні.


Персанальны склад камісіі зацвярджаецца загадам дырэктара ІП «МедыяПаб». У склад камісіі ўваходзяць 3 чалавекі – старшыня і 2 члены камісіі.

Рашэнне камісіі прызнаецца сапраўдным пры ўмове прысутнасці не менш як паловы членаў з агульнага складу камісіі.


Старшыня камісіі вядзе пратакол правядзення розыгрышу прызавога фонду. У пратаколе адлюстроўваюцца час і месца правядзення розыгрышу прызавога фонду, звесткі аб складзе камісіі па правядзенні розыгрышу,  дзеянні камісіі па правядзенні розыгрышу ў тым парадку, у якім яны мелі месца, вынікі правядзення розыгрышу з указаннем выйгрышных купонаў і звестак пра пераможцаў.


Пратакол падпісваюць усе члены камісіі, што прысутнічаюць пры правядзенні розыгрышу, пасля заканчэння розыгрышу.

Пратакол пасяджэння камісіі з”яўляецца падставай для выдачы прызоў пераможцам.



  1. Іншыя ўмовы.


Арганізатар не ўступае ў спрэчкі паміж удзельнікамі наконт вызначэння ўласніка выйгрышных прызоў і/або прэтэндэнтаў на атрыманне прызоў. Прыз атрымлівае той, на чыё імя аформлены купон-анкета ўдзельніка рэкламнай гульні.


Факт удзелу ў рэкламнай гульні азначае, што ўдзельнікі згаджаюцца з тым, што іх імёны і прозвішчы, фатаграфіі, відэа- і аудыёматэрыялы і іншыя матэрыялы аб іх могуць быць выкарыстаны Арганізатарам у рэкламных мэтах у любой краіне свету без уплаты якога-небудзь узнагароджання ўдзельнікам.


Пераможцам рэкламнай гульні выйграны прыз не абменьваецца, а таксама не можа быць выплачаны грашовы эквівалент яго кошту.


Удзельнікі рэкламнай гульні, якія прэтэндуюць на атрыманне прызоў, абавязаны запоўніць і падпісаць усе неабходныя дакументы, што прадастаўляе Арганізатар рэкламнай гульні для атрымання прызоў.


Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў у адносінах да арганізацыі і ўмоваў перадачы прызоў павінны быць адрасаваны непасрэдна Арганізатару рэкламнай гульні.


Удзел у рэкламнай гульні прадугледжвае азнаямленне і поўную згоду ўдзельнікаў з дадзенымі правіламі рэкламнай гульні.


Склад камісіі па правядзенні рэкламнай гульні:


  1. Мокшын Дзмітрый Алегавіч (старшыня), камерцыйны дырэктар ПУП "ЦВМ"

  2. Радзівонава Наталля Аляксандраўна, дырэктар ІП «МедыяПаб»

  3. Свідэрскі Уладзімір Генадзьевіч, менеджэр па рабоце з кліентамі ІП «МедыяПаб»

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238 iconС т а т у т рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «таварыства беларускай школы»
Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

Зарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238 iconАб магазінах бяспошліннага гандлю
Гэтым Палажэннем вызначаюцца парадак стварэння І ліквідацыі магазінаў бяспошліннага гандлю, патрабаванні да ўладальнікаў магазінаў...

Зарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238 iconСупраць гандлю людзьмі Дайце студэнтам вучыцца
У гародні адбыўся Міжнародны семінар па каардынацыі дзейнасьці ў сфэры папярэджаньня І прадухіленьня гандлю людзьмі

Зарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238 iconАсноўная маса плястыкавых картак у Беларусі "заробкавая"
Але, паводле урадавай праграмы, да 2011 году долю безнаяўнага грашовага абароту ў сфэры гандлю І паслугаў плянуецца давесьці да 30%,...

Зарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238 iconАсноўная маса плястыкавых картак у Беларусі "заробкавая"
Але, згодна з урадавай праграмай, да 2011 году долю безнаяўнага грашовага абароту ў сфэры гандлю І паслугаў плянуецца давесьці да...

Зарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238 iconАсноўная маса плястыкавых картак у Беларусі "заробкавая"
Але, паводле урадавай праграмы, да 2011 году долю безнаяўнага грашовага абароту ў сфэры гандлю І паслугаў плянуецца давесьці да 30%....

Зарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238 iconКонкурсу маладых талентаў
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, абласнымі выканкомамі (заснавальнікі) сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь,...

Зарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238 iconКонкурсу маладых талентаў
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, абласнымі выканкомамі (заснавальнікі) сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь,...

Зарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238 iconАкадэміі Навук "скрыжавалі"
Нан міхаіла Мясьніковіча паведамляецца: па ўзгадненьні зь Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам эканомікі І дзяржаўным камітэтам...

Зарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238 iconКонкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, абласнымі выканкамамі (заснавальнікі) сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка