Пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі




НазваПішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі
Дата канвертавання19.11.2012
Памер31.66 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 7 сьнежня


Радыё Свабода


На форумах парталу TUT.by пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі і абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі камэнтароў:


“Пра што з гэтымі людзьмі цяпер можна размаўляць? Высноваў ня робяць ніякіх. Усё... мерцьвякі”.


“Нехта да Уга паехаў прасіць крэдыт...”


“Хоць забіце, але ў нашых актывістаў, якія ўвесь час змагаюцца з дыктатурай і пражываюць ва ўмовах эканамічнага краху, выгляд больш здаровы, чым у амбасадара і ў прэзыдэнта ЗША. Мяркую, гэта будзе сюрпрызам для ўсіх удзельнікаў амэрыканскіх сустрэчаў. І апранутыя прыстойна!.. Севярынец мог бы для поўнага камплекту лапці надзець, слуцкі пояс завярнуць, капялюш саламяны і г.д.”


“Цікава будзе параўнаць фоткі з Вэнэсуэлы з гэтымі... У пэўны, што калі б Лукашэнку запрасілі ў Вашынгтон, дык вось бы ўжо бэтэшнікі расьпіналіся наконт прызнаньня Беларусі самай вялікай і гуманістычнай дзяржавай у сьвеце”.


А ў суполцы by_politics абмяркоўваюць інфармацыю радыёстанцыі “Эхо Москвы”: прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін узначаліць гэта званую “саюзную дзяржаву”, а беларускі лідэр Аляксандра Лукашэнка ўзначаліць саюзны парлямэнт. Меркаваньні чальцоў суполкі:


“Ужо нямала было сэнсацыяў, дый яшчэ нямала будзе. То варта пачакаць, балазе ня доўга”.


“Працэс аб’яднаньня патрабуе рэфэрэндуму. А мы толькі што мелі адзін рэфэрэндум. Адпаведна, усе будуць даводзіць, што легітымнасьць Пуціна недастатковая, калі ён пайшоў на яшчэ адзін рэфэрэндум. Лукашэнка не зьбіраецца й ня пойдзе на перадачу ўлады ў Беларусі... Пуціна на чале беларуска-расейскай дзяржавы – Туркмэнбашы, а ўся эліта – закладніца зычлівасьці захаду, а не самадастатковая гордая эліта. Затым уніфікацыя эканомікі, заканадаўства... Пагатоў, трэба падрыхтаваць насельніцтва да гэтага акту... Рэфэрэндум у Расеі ня вельмі з гэтым стасуецца”.


“Найхутчэй, самае складанае пытаньне – гэта юрыдычная база... Хоць выглядае на тое, што Пуцін з Лукашэнкам нікуды не сьпяшаюцца... У іх у руках практычна ўсе мэдыі, ня нашая і ня іхная апазыцыя не ўяўляе рэальнай сілы, большасьць элітаў ў Расеі на баку рэжыму, у Беларусі элітаў увогуле мала... Для каго яны будуць палітычнымі мерцьвякамі? Кім Чэн Ір таксама палітычны мярцьвяк, толькі яму на гэта напляваць”.


Заўтра, 8 сьнежня спаўняецца 16 год з моманту падпісаньня Белавескага пагадненьня, у выніку чаго зьнік Савецкі Саюз. Блогер Аляксандар Брэчэк аналізуе прычыны развалу СССР і прыходзіць да высновы, што ва ўсім была вінаватая эканоміка: “Першы званок сыстэме празьвінеў яшчэ ў 1973-1974 гадох, калі дзякуючы ўсясьветнаму нафтаваму крызысу ў краіну буйной плыней пацяклі нафтадаляры, і як цяпер у Расеі, здавалася, што ім ня будзе канца... У выніку ўжо XI пяцігодка (1980-1985 гг.) завершылася з нулявым прыростам вытворчасьці працы, а ВУП у разьліку на душу насельніцтва склаў усяго толькі каля 37% ад узроўню ЗША, што дазваляла СССР прэтэндаваць толькі на ўзровень краіны трэцяга сьвету”.


У суполцы Жывога Журналу minsk_by абмяркоўваюць навіну – расейскі палітык Уладзімер Жырыноўскі пісьмова папрасіў прабачэньня ў выкладчыка з Горадні Міхаіла Жураўкова. Спадар Жураўкоў палічыў абразай краіны заяву палітыка пра тое, што ў гады вайны Беларусь прадалася немцам. Ён зьвярнуўся ў Дзярждуму Расеі. Тады Жырыноўскага, як дэпутата прымусілі прынесьці прабачэньні. Камэнтары чальцоў суполкі:


“Выкладчык выклаў урок”.


“Дакладна! Урок гісторыі й добрых манер”.


«Аднабаковае саўковае разуменьне: фашысты дрэнныя, мой дзед іх на фронце з ППШ!»


«Фашысты былі ў Італіі. У Нямеччыне былі элемэнты фашызму, але найперш гэта нацызм.... фашысты напалі на маю краіну... напалі не дзеля таго, каб вызваліць туземныя народы ад камунізма, забіваючы ўсіх. І людзі ваявалі хутчэй не за камунізм, а супраць нацызму».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі iconПішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі
Зша. Мяркую, гэта будзе сюрпрызам для усіх удзельнікаў амэрыканскіх сустрэчаў. І апранутыя прыстойна! Севярынец мог бы для поўнага...

Пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі iconАбмяркоўваюць заявы намесьніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч. Спадарыня Пяткевіч учора, на сустрэчы зь беларускімі парлямэнтарамі й
Беларусі трэба было адмяніць усім да адзінага. Вось што пра гэта думаюць наведнікі форумаў: "Добры законапраект, але не для гэтай...

Пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі са старшынём Нацбанку Пятром Пракаповічам. Паводле афіцыйнага сайту прэзыдэнта Беларусі, за 10
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

Пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі iconДэлегацыя беларускай апазыцыі у складзе лідэра Партыі бнф вінцука Вячоркі, старшыні агп анатоля Лябедзькі, першага сакратара Партыі камуністаў беларускай
Сяргея Мацкевіча) сустрэлася сёньня ў Вашынгтоне з Майклам Козакам, адказным за пытаньні дэмакратыі, правоў чалавека І міжнародныя...

Пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз – адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by...

Пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі iconТэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by
Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз – адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by...

Пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваецца паездка прадстаўнікоў беларускай апазыцыі ў зша. Нагадаю, што ў дадзены момант ў зша знаходзяцца Партыі бнф вінцук
Расею трэба езьдзіць, Расея Лукaшэнку трымае І толькі яна можа яго прыбраць, а таксама ня дрэнна было б пабольш працаваць унутры...

Пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі iconАбмяркоўваецца паездка прадстаўнікоў беларускай апазыцыі ў зша. Нагадаю, што цяпер у зша знаходзяцца старшыня Партыі бнф вінцук Вячорка, старшыня агп анатоль
Расею трэба езьдзіць, Расея Лукaшэнку трымае І толькі яна можа яго прыбраць, а таксама ня дрэнна было б пабольш працаваць унутры...

Пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі iconПершы раз я наведаў зша напрыканцы 2000 года. Гасцяваў трыццаць тры дні. Акурат тады, на мяжы тысячагоддзяў, Амерыка выбірала прэзідэнта. І здарылася так
Альбера Гора ці рэспубліканца Джорджа Буша Доўга лічылі, пералічвалі галасы, засядаў Вярхоўны суд краін ы. Свет пераканаўся, што...

Пішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі iconПрэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага
Размова ідзе пра культурніцка-дзелавы цэнтар “Дом Москвы”, які будзе ўзведзены праз год ля гатэлю “Беларусь”, жылы мікрараён на праспэкце...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка