Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага




НазваМаксім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага
старонка1/8
Дата канвертавання29.10.2012
Памер0.73 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8
МАКСІМ ГАРЭЦКІ


1893-1938


Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную і яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства. М. Га-рэцкі — асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону — талена-віты мастак слова, адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, буйны вучоны, гісторык і тэарэтык літаратуры, палымяны публіцыст, нястомны змагар за нацыянальнае адраджэнне, клапатлівы педа-гог, арганізатар літаратурнага руху, лексікограф, перакладчык, збіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасці. М. Гарэц-кі — гэта гонар і сумленне беларускай нацыі, яе духоўны настаў-нік, які ўнёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свя-домасці беларусаў.

Нарадзіўся Максім Гарэцкі 6 (18) лютага 1893 г. у в. Меншая (цяпер Малая) Багацькаўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай гу-берні ў сям'і малазямельных сялян Івана Кузьміча і Аўфрасінні Міхайлаўны Гарэцкіх. У 1901 г. бацькі аддалі яго ў школу граматы ў Вялікую (цяпер Большая) Багацькаўку, затым ён вучыўся ў Воль-шынскай царкоўна-прыходскай двухкласнай школе (1903—1905), у настаўніцкіх класах у Волыны (1905—1908). У 1909 г. прыняты ў Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт.

Літаратурным дэбютам Гарэцкага стала апавяданне «У лазні» (1912), апублікаванае ў 1913 г. на старонках «Нашай Нівы» пад псеўданімам Максім Беларус. Неўзабаве адно за другім пачалі з'яўляцца новыя апавяданні («Стогны душы», «Роднае карэнне», «У панскім лесе», «Красаваў язмін», усе — 1913), болыпасць якіх увайшло ў зборнік «Рунь» (1914). Гэты зборнік стаў значнай падзеяй літаратурнага жыцця Беларусі. Ён маніфеставаў з'яўлен-не пісьменніка буйнога таленту, яскрава акрэсленай творчай індывідуальнасці.


1


Працэс фарміравання творчай індывідуальнасці М. Гарэцкага на пачатковым этапе адбываўся вельмі інтэнсіўна. Першымі апа-вяданнямі («У лазні», «Патаёмнае» (1913) і інш.) малады пісьмен-нік прыкметаа рассунуў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывала замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна (381-382) разгорнутага сацыяльна-псіхалагічнага апавядання. Бясспрэчнай заслугай М. Гарэцкага з'яўляецца і тое, што ён увёў у нацыяналь-ную прозу новага героя — вясковага інтэлігента, які ўсведамляе сваю адказнасць за лёс народа і будучыню роднага краю. Духоўнае аблічча і жыццёвую пазіцыю такога героя найболыл выразна выяўляюць вобразы навучэнцаў каморніцкага вучылішча Кліма Шамоўскага («У лазні»), Кастуся Зарэмбы («У чым яго крыўда?», 1914), студэнта-медыка Архіпа Лінкевіча («Роднае карэнне»), юна-ка-адраджэнца Уладзіміра 3., які вымушаны быў з'ехаць у чужы край, каб «долю каваць» («Рунь», 1914). Прафесія дзейных асоб — каморнік, медык — дакладна вызначае іх грамадскія ідэалы, каш-тоўнасную арыентацыю.

У пераважнай болыыасці апавяданні ранняй пары напісаны з пазіцый асветніцкага рэалізму. Канфлікт у гэтых творах найчасцей будуецца на сутыкненні юнака-рамантыка з вясковым асяродцзем, дзе пануе цемната, забабоннасць, абыякавае стаўленне працоўнага хлебароба да ўласнага лёсу. Нават родныя бацькі не разумеюць высакародных памкненняў Кліма Шамоўскага і Кастуся Зарэмбы. Бацькі схільныя глядзець на Кліма як на «пана». I Кастусь ва ўяўленні вяскоўцаў таксама «кандыдат у немалыя паны» (Гарэцкі М. Зб. тв.: У 4 т. Т. 1. Мн., 1984—1986. С. 119. Далей спасылкі на гэтае выданне прыводзяцца ў тэксце. У дужках абазначаны том і старонка.)

М. Гарэцкі ўзняўся над спрошчанай трактоўкай вобраза інтэлігента, якога беспадстаўна крыўдзіць, не разумее цёмная, ад-сталая вёска: герой яго апавяданняў — і ў гэтым бясспрэчнае нава-тарства пісьменніка — пачынае ўсведамляць дваістасць уласнага становішча адначасова як «прымака ў панстве» і «пасынка вёскі». Фактычна тут М. Гарэцкім была зроблена канцэптуальная заяўка на тэму «дзвюх душ», якая пазней атрымае глыбокае мастацкае ўвасабленне. Клім Шамоўскі так разважае пра душэўную раздвоенасць: «I лацвей ім... страляць у вочы «запанеў», ведаючы вагу свае векавечнае працы мужыцкае, а хай бы яны пабачылі боль сэрца і смутак душы ў мяне, прымака ў «панстве» і пасынка вёскі, і яны лепей паехалі б з сахою на родныя палеткі, чымся, адарваўшыся ад дзядоўскіх сяліб, вісець у новым і невыразным паветры...» (1, 51).

I дзед Яхім, духоўна блізкі Кліму чалавек, таксама разумее, што дзецям сялянскага паходжання цяжка асвойтвацца сярод «паркалёвых людзей»: іх яшчэ не прымае гарадская, «панская» культура як сваіх, і ад вёскі яны ўжо адарваліся. Гэты прамежкавы стан небяспечны для псіхікі маладых асветнікаў, для іх маральнага здароўя. I таму стары раіць вучонаму ўнуку не саромецца слухаць мужыцкія меркаванні пра навакольны свет, «чытаць... у кніжках» і ў разумных людзей пытацца, «як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі», а яшчэ «часцей у роднае гняздзечка» залятаць, каб «яно не здавалася... страшным» (1, 79). (382-383)

М. Гарэцкі адным з першых у беларускай літаратуры пачатку XX ст. на поўны голас загаварыў пра неабходнасць беражлівага стаўлення з боку народа, працоўнага сялянства да нацыянальнай інтэлігенцыі, якой не стае імунітэту, яшчэ бракуе ўнутранай здольнасці супрацьстаяць небяспечным ідэйным уплывам.

У ранніх апавяданнях герой М. Гарэцкага нярэдка выступаў як выразнік аўтарскіх поглядаў. Але пісьменнік у адпаведнасці з па-трабаваннямі рэалістычнага мастацтва імкнуўся не атаясамліваць сябе з дзейнымі асобамі. Так, са зместу некаторых твораў бачна, што ў сваім непрыманні негатыўных бакоў сялянскага жыцця, кансерватыўнага вясковага ўкладу герой-асветнік часта не заўва-жаў тое каштоўнае, што было ў жыцці працоўнай вёскі, у народ-най этыцы і маралі, у мясцовых звычаях. I тады на дапамогу духоўна незагартаваным юнакам прыходзяць дарослыя, тыя, хто мае пэўныя дачыненні да кнігі, да асветы, або хто нясе ў сабе народную памяць, як, напрыклад, дзед Яхім, які калісьці вучыўся ў базыльянцаў у Мсціслаўлі («Роднае карэнне»). А гэта якраз і ўмацоўвала веру героя «вясковых» апавяданняў, што святло на-вукі, веды, як і культурнае гаспадаранне, выведуць беларускую вёску з цемнаты на прасцягі новага жыцця.

Здольнасць М. Гарэцкага бачыць пазітыўныя моманты сялян-скага жыцця з'явілася новым крокам маладой беларускай прозы у эстэтычным асваенні сацыяльнай рэчаіснасці і сферы духоўнай практыкі чалавека.

Адным з канкрэтных праяўленняў наватарства М. Гарэцкага ў мастацкай прозе была таксама распрацоўка гістарычнай тэма-тыкі. Апавяданнямі на тэму мінуўшчыны беларускага народа («Князёўна», «Войт», усе 1913), («Лірныя спевы», 1914) Гарэцкі ўпісаў яскравую старонку ў гісторыю нацыянальнага прыгожага пісьменства. Багатыя традыцыі айчыннага і ўвогуле славянскага гераічнага эпасу натхнілі пісьменніка на смелы мастацкі экс-перымент у жанрава-стылявой сферы: фрагменты «Лірных спе-ваў», гэтай балады ў прозе, творча пераймаюць стыль гераічных песень, стыль «Слова аб палку Ігаравым»: «заслаў дым усё поле ваеннае, равуць валы вайсковыя, ірзуць коні літоўскія, гудзяць званы хаўтурныя, льецца кроў...

Плачуць маткі па сынах сваіх, а дзяўчыны плачуць па любых сваіх, туга вялікая агарнула дзяцей Саламярэцка, льецца кроў...» (Гарэцкі М. Творы. Мн., 1990. С. 109—110. Далей спасылкі на гэтае выданне прыводзяцца ў тэксце. У дужках абазначаны назва (Тв.) і старонка.).

Эмацыянальным ладам аўтарскага расповяду і логікай сюжэт-нага развіцця М. Гарэцкі ўслаўляе гераічную барацьбу беларусаў за незалежнасць роднага краю, асуджае здраду нацыянальным інтарэсам: маладая князёўна Ганна не паверыла ў здольнасць сваіх падданых абараніць замак ад войска маскоўскіх ваяводаў і ўцякла «з роднага кута ў чужадальнюю старонку» (Тв., 110). 3 яе ўцёкамі і скончылася слаўная гісторыя гераічнага княства. I толькі памяць народная, паданні і легенды захавалі нашчадкам веліч і трагедыю (383-384) Саламярэцка. Апавяданне прасякнуга пафасам веры мастака-грамадзяніна ў тое, што «лірныя спевы» абудзяць нацыянальную свядомасць, запаляць святы агонь любові да волі і незалежнасці.

Рысай сапраўднага наватарства пазначаны і апавяданні лірыка-філасофскага цыкла пад назвай «Што яно?», герой якога ставіць перад сабой амаль невырашальныя задачы — разгадаць таямніцу жыцця і смерці, верагоднасць існавання пазатруннага свету. Ён гатовы нават нячысціку душу прадаць, каб даведацца, «адкуля яно гэта ўсё, хто гэта даў і што будзе пасля смерці?.. Можа, і таго свету няма? Дык ыіто ж тады, як тады? Нашто ж такі свет стварыў?» (1, 96-97).

Цыкл «Што яно?» быў адной з першых у тагачаснай бе-ларускай літаратуры спроб творчага асваення жанрава-стылявых магчымасцей філасофскай, інтэлектуальнай прозы. Адметнасцю яе распрацоўкі М. Гарэцкім было тое, што філасофскі аспект арганічна ўвязваўся з сацыяльна-палітычным. Так, адну з прычын трагічнасці шляху да спазнання загадак і таямніц чалавека і пры-роды трэба бачыць у кансерватызме грамадства, якое баіцца но-вага, нязвыклага. Вясковага юнака, які пачаў усур'ёз задумвацца над сэнсам жыцця, родныя і суседзі празвалі «дурнем» і праз сваю абмежаванасць і самаўпэўненасць учынілі недаравальны грэх: не паверыўшы «дурню», пахавалі жывога чалавека, які спаў летаргіч-ным сном. «Прачнуўся, ачуняў, шчуп... сценкі з усіх бакоў, аніводнай шчэлачкі. Дыхаць трудна. Крычаць — толькі хрып адда-ецца, праз зямлю не пачуюць. На сажань пад зямлёю цяжкаю, паветра няма, смерць» (1, 99).

Аднак Максім Гарэцкі не выдае вясковага хлопца за поўнага выразніка ўласных поглядаў: пагардлівае стаўленне сялян да чала-века, ігнараванне чалавечай асобы зрабіла сваю справу — «дурань» насуперак сваёй волі і сам робіць злачынства.

У змястоўным і стылявым плане да цыкла «Што яно?» на-бліжаюцца лірычныя эскізы, экспрэсіі, абразкі тыпу «Патаёмнае», «Цёмны лес», «Стогны душы», «Буйніцы і драбніцы» (усе 1913). Тут М. Гарэцкі паўстае не толькі як прыхільнік сацыяльна-бытавога рэалістычнага апавядання, але і як мастак рамантычнага мыслення. Унутраны сюжэт твораў пабудаваны не на ўчынках, а на роздумах героя адносна складанасці жыцця, у якім шмат не-спазнанага, неразгаданага, таемнага. У гэтых адносінах характэрна апавяданне «Патаёмнае». Сярод удзельнікаў вяселля раптам уз-нікае незразумелая трывога. «Ходзіць нешта нявідзімае па зямлі, за гумнамі, за людскімі лазнямі, — кажа старая бабуля» (1, 53). Прысутныя не могуць вытлумачыць прычыны «трывожлівага страху», якім яны ахоплены, звязаць ледзь акрэсленыя прадчуван-ні з рэальнасцю. Але гэтая сувязь паміж бачным, існым і ірэаль-ным, неразгаданым існуе, доказы чаго пісьменнік знаходзіць на кожным кроку ў «абшарах старонкі гэтае патаемнае» (1, 55).

Аналіз лірычных абразкоў, замалёвак, экспрэсій дазваляе зрабіць выснову, істотную для разумення кірунку творчага (384-385) развіцця М. Гарэцкага. Ужо на раннім этапе ў яго творчасці выразна акрэсліліся дзве ўзаемазвязаныя мастацкія тэндэнцыі — адлюстраванне жыцця ў формах самога жыцця (рэалістычныя сацыяльна-псіхалагічныя апавяданні з разгорнутым сюжэтам) і лірыка-экспрэсіўнае спасціжэнне рэчаіснасці з выкарыстаннем жанрава-стылявых элементаў філасофскай прозы. У далейшым працэс узаемадзеяння гэтых дзвюх плыняў ішоў вельмі паспяхова і даў плённыя творчыя вынікі.

Этапнай з'явай на Іпляху інтэнсіўных мастацкіх пошукаў мала-дога Гарэцкага стала драматызаваная аповесць «Антон» (Абразы жыцця) (1914, уперш. 1918), якая ўвабрала ў сябе струкгурныя і вобразна-стылявыя пачаткі і эпасу, і драмы. «Абразы жыцця» аб'яднаны скразной тэмай — тэмай лёсу беларускага народа на гістарычным зломе эпох, тэмай драматызму пошукаў выйсця з крызісу, у якім апынулася грамадства.

Праніклівы мастак-аналітык, М. Гарэцкі бачыў, што крызіс на пачатку XX ст. захапіў усе пласты грамадства, у тым ліку пануючы клас, сялянства, нават царкву. Што ішло на змену старому жыццё-ваму ўкладу? Якія маральныя нормы і ўяўленні неслі з сабой но-выя сацыяльныя сілы — гандлёвая буржуазія, купцы, чыноўнікі? Як гэта новае ўзгаднялася з традыцыйнымі каштоўнасцямі працоўнай вёскі? На гэтыя пытанні і шукаюць адказу героі твора.

Удзельнікамі канфлікту, народжанага тагачаснымі сацыяльна-палітычнымі абставінамі, носьбітамі супрацьлеглых уяўленняў аб тым, што такое дабро, ісціна, справядлівасць, выступае панскі ляснік Аўтух Жабон і яго сын Антон.

Паводле ўяўлення Антона, бацька жыве не па хрысціянскіх за-конах. У яго няма дабрыні і павагі да людзей, ён выслугоўваецца перад паняй, беспадстаўна крыўдзіць сялян, праз паўсядзённае п'янства ўносіць разлад у сям'ю, водзіць падазроныя гешэфты з гандлярамі-перакупшчыкамі.

Аўтух і сапраўды не хоча зразумець душэўных памкненняў сы-на, высмейвае ягоную веру ў Бога, лічыць, што адзіны прадаўжальнік роду — разумова непаўнацэнны. А між тым Антону ўласцівы высакародства, прага духоўнай чысціні, паважлівыя ад-носіны да людзей. Каб пазбегнуць сваркі з суседам, ён гатовы ўступіць таму лапік сваёй сенажаці («закашывацца ў чужое грэх, і не буду», 2, 220), што выклікала ў Аўтуха гнеў і абурэнне. Антон здольны ўспрымаць чужую бяду як уласную, ён скардзіцца на ду-шэўную адзіноту, на адсутнасць маральнай падтрымкі з боку родных і блізкіх: «I ўсе п'юць, і ўсім клопату як бы няма, шчэ й з мяне кпінкі кпяць... I ніхто ўжо веры не мае» (2, 106).

Прэтэнзіі Антона да бацькі, калі ацэньваць іх па вялікім рахунку, шмат у чым справядлівыя, маральна абгрунтаваныя. Але і ў старога ёсць свая праўда, свая логіка. Так, схільнасць да гарэлкі Аўтух тлумачыць душэўнай прыгнечанасцю («Не пі, не пі»... А калі мяне нуда заядае, калі я не ведаю тады, за што мне ўзяцца, рукі вянуць, а вып'ю — забываюся на яе, проклятую», 2, 219). У царкву (385-386) ляснік не ходзіць, бо людзі там моляцца няшчыра, толькі нячыс-ціка пацяшаюць.

Але падобнага роду аргументы непрымальныя для Антона, у якога іншая філасофія жыцця і духоўна-каштоўнасная арыента-цыя. Вычарпаўшы, як яму здавалася, магчымыя сродкі маральнага ўздзеяння на старога, ён вырашае добраахвотна пайсці з жыцця. 3 царкоўнага амбону Антон пачуў, што Бог карае п'яніц, у якіх нават у сёмым калене могуць нарадзіцца разумова хворыя дзеці. Не жадаючы каб і ягоныя ўнукі неслі незаслужанае пакаранне, Антон адважваецца перарваць род Жабона-п'яніцы. Ахвярай гэтага жахлівага ўчынку стаў таксама і маленькі Антонаў сын Іванька. Ад актыўнага ж змагання за сваю ідэю Антон прынцыпова адмаў-ляецца, бо падзяляе філасофію непраціўлення злу гвалтоўніцтвам. Ды і забойства сына малады Жабон спрабуе падаць як ахвяра-прынашэнне Богу за бацькавы грахі. Нездарма ён здзяйсняе абрад амавення перад самагубствам і дзяцей прымушае мыцца, каб паўстаць перад Усявышнім ачышчаным ад зямнога бруду.

Адметнасць пабудовы сюжэта аповесці ў тым, што са смерцю галоўнага героя дзеянне твора не заканчваецца. Яно перанесена ў Вільню, у іншы неназваны горад, на далёкія вясковыя дарогі. I там самагубства маладога Жабона становіцца прадметам вострапале-мічнага абмеркавання з боку прадстаўнікоў розных сацыяльных сіл. Сяляне-аднавяскоўцы асудзілі ўчынак Антона як грахоўны. Перапала і Аўтуху за несумленнае жыццё. Што датычыць навед-вальнікаў віленскай «Славянскай кафейні», якія таксама далучы-ліся да дыскусіі, дык яны перавялі гаворку ў шырокі сацыяльна-філасофскі план. А гэта істотна паглыбіла змест твора і надало канфлікту высокае сэнсавае гучанне.

Так, «беларускі аўтар» як адзін з персанажаў аповесці ў спрэчцы з «польскім публіцыстам» і «маскоўскім дэмакратам» вытокі трагедыі Антона бачыў у духоўным крызісе грамадства, калі «старыя багі струпехлі» (2, 258), а новыя — «багі цела» — аказаліся непрымальнымі для беларускага грамадства. Апошняе не можа ўзяць на ўзбраенне новую ідэалогію, г. зн. утылітарна-прагматыч-ную мараль, заснаваную на прыярытэце матэрыяльных пачаткаў перад духоўнымі, бо гэтая мараль уступае ў супярэчнасць з на-цыянальным менталітэтам беларуса. «А народ мой, — сцвярджае «беларускі аўтар», — народ-паэт, народ-лірнік, народ, каторы ў гістарычным жыцці сваім заўсёды больш схіляўся к патрэбам душы, чымся к патрэбам цела» (2, 257). Самагубца Антон таксама аддаваў перавагу «патрэбам душы», але яго віна ў тым, што ён абраў пагібельны шлях выйсця з духоўнага крызісу: агаласіўшы непраціўленне злу гвалтаўніцтвам як галоўны маральны прынцып жыцця, Антон давёў уласную ідэю да абсурду, абесчалавечыў ідэю, пазбавіў яе духоўнага зместу, гуманістычнай напоўненасці, стаў ахвярай гэтай ідэі. Такая думка вынікае з логікі сюжэтнага развіцця і вобразнай сістэмы твора. Пісьменнік асуджае фанатызм як з'яву, якая пярэчыць прынцыпам гуманізму і чалавечнасці. Не (386-387) каторыя ўчынкі і выказванні Антона даюць падставу думаць, што ён баіцца жыцця, жорсткасць і бесчалавечнасць пужаюць яго, кідаюць у роспач, адчай.
  1   2   3   4   5   6   7   8

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага iconЯнка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага
Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага пакалення творчай бела-рускай інтэлігенцыі, цвету нацыі 20—30-х гадоў XX ст.,...

Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага iconКожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І
Сямёнавіча — празаіка, паэта, драматурга гісторыка, незвычайнага чалавека, унікальнай асобы. "Роўнага яму няма І наўрад ці ўжо будзе,...

Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага iconДуа "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура" Сцэнарый
Вянок” Максіма Багдановіча можна назваць сэрцам яго паэзіі, узорам самараскрыцця ў ім чалавека – шукальніка гармоніі прыгожага І...

Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага icon1889-1915 Творчасць Каэйру ўяўляе сабой поўнае аднаўленне паганства ў яго абсалютнай сутнасці, такое, якім не маглі яго зрабіць ні грэкі, ні рымляне, хаця І
Творы Каэйру, між іншым, І яго паганства, якое раней не маглі ні ўявіць, ні спазнаць, бралі выток з таго, што знаходзіцца ў глыбіні...

Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага icon2. эстэтыка літаратуры
Прадмет І аб'ект мастацкага І навуковага пазнання (мадэлявання) рэчаіснасці. Чалавек як прадмет мастацкага пазнання, паколькі творчасць...

Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага iconШаноўныя госці! Сёння мы запрасілі вас на свята "Багач". Гэта вялікае свята ў жыцці бела-рускай вёскі. Калісьці, калі жніво падыходзіла да канца, пакідалі
Гэта І быў Багач. Яго заносілі ў двор тым, каму жадалі багацця І шчасця. Багач, згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам І прыносіў...

Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага iconА. А. Прыгодзіч, М. Р. Прыгодзіч (Мінск) макс фасмер І беларуская мова
Менавіта яму належыць лакалізацыя прарадзімы славян на Палессі, найбольш поўны збор усходнеславянскага этымалагічнага матэрыялу,...

Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага iconПроза 1
Гэта азначала, што само мастацкае слова ў яго бела-рускім варыянце змянялася карэнным чынам І фармальна, І змястоўна, паглыбляліся...

Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага iconФранцыск Скарына
Творчасць Скарыны ў значнай ступені абумовіла спецыфіку беларускай культуры XVI xvii ст., спрыяла пашырэнню кнігадрукавання, Гуманізму...

Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага iconГраф навуковых цікавасцяў
Сучасны стан, дыяхранічныя І тыпалагічныя праблемы станаўлення, развіцця І функцыянавання бела-рускай мовы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка