Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея?




НазваЦі прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея?
Дата канвертавання19.11.2012
Памер42.44 Kb.
ТыпВопрос
Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея?


Ня выключана, што неўзабаве адлічаныя па палітычных матывах з беларускіх вышэйшых навучальных установаў (ВНУ) студэнты змогуць працягнуць адукацыю ў Расеі. Некалькі сотняў рэпрэсаваных навучэнцаў па праграме імя Кастуся Каліноўскага ўжо атрымліваюць адукацыю ў Польшчы. А на колькі сур’ёзны расейскі напрамак? Высьвятляў Ігар Карней.


Зь ініцыятывай уладкаваньня ў расейскія ВНУ рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў выступіў старшыня Савету па зьнешняй і абароннай палітыцы Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Караганаў. Апроч грамадзкай дзейнасьці, ён узначальвае катэдру ўсясьветнай палітыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту “Вышэйшая школа эканомікі” у Маскве. Праўда, спадар Караганаў пакуль не бярэцца дакладна сказаць, калі ідэя можа быць увасобленая на практыцы, паколькі цяпер галоўнае -- вызначыцца з фінансаваньнем такога праекту:


“Мы будзем спрабаваць знайсьці спосабы, каб студэнты маглі працягнуць адукацыю ў Расеі. Гэта, безумоўна, так. І мы мяркуем ініцыяваць такую ідэю ва ўсерасейскім маштабе. Але для гэтага патрэбна, каб гэтая ідэя стала зразумелая, каб яна атрымала разуменьне ў расейскім грамадзтве. Таму, канешне, гэта павінны перадусім вырашаць кіраўнікі ВНУ, дэканы і г.д., у кожным асобным выпадку. Магчыма, будзе і нейкае ўрадавае рашэньне, але хутчэй за ўсё, гэта павінна рабіцца на ўзроўні грамадзкасьці”.


Карэспандэнт: “У Польшчы ўжо працуе падобная праграма для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў, імя Каліноўскага...”


“Але, разумееце, мы не варожая дзяржава Беларусі. Мы хочам дапамагаць беларусам, а не даказваць, што Беларусь дрэнная. Як гэта робяць палякі”.


Карэспандэнт: “Пры станоўчым разьвіцьці сытуацыі, калі праграма можа запрацаваць рэальна?”


“Што значыць праграма? Проста кожны раз трэба нешта канкрэтна рабіць, вось і ўсё. І не “круціць” ніякай праграмы. А проста даваць магчымасьць добрым студэнтам вучыцца. Не спадзявацца, што любы студэнт, якога выгналі таму, што ён лайдак, павінен паступіць у прэстыжнае расейскае ВНУ. Але калі ён добры студэнт і абсалютна відавочна, што яго выгналі ні за што, па палітычных матывах, то трэба яму даць магчымасьць вучыцца”.


Першым апрабаваць сытуацыю вырашана на выключаным з 4 курса Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Юрасю Алейніку. Юнак вызначыўся актыўным удзелам у кампаніі збору подпісаў за захаваньне студэнцкіх ільготаў сёлетняй вясной. Днямі Юрась вярнуўся з Масквы, дзе меў гутарку на намесьнікам загадчыка катэдры ўсясьветнай палітыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту “Вышэйшая школа эканомікі”, дэпартаваным летась з Беларусі палітолягам Андрэем Суздальцавым. Аднак з пэрспэктывай пераезду ў расейскую сталіцу юнак пакуль не сьпяшаецца – выбар трэба добра ўзважыць, паколькі перавод мае на ўвазе вяртаньне на курс, альбо нават на два назад. Аднак што да ідэі прапісаць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў у расейскіх ВНУ, то яе цалкам вітае:


“Я на мінулым тыдні сустракаўся з Андрэем Суздальцавым, даволі вядомым палітолягам, які быў дэпартаваны з Беларусі. Ён цяпер зьяўляецца намесьнікам Караганава ў Вышэйшай школе эканомікі. Калі меркаваць з размоваў, то задумы такія насамрэч ёсьць. Спачатку я падумаў, што гэта проста палітычныя заявы Суздальцава і Караганава. Але я зьезьдзіў у Маскву на мінулым тыдні і пабачыў, што гэта даволі ўсё рэалістычна, і настроі ў Расеі такія, што гэта праграма магчыма запрацуе, магчыма нават пры падтрымцы праваабарончага фонду Элы Памфілавай. Таму я лічу гэта вельмі добрай задумай. Цудоўна, калі такая праграма запрацуе, але ўжо добра тое, што ў Расеі такія людзі як Караганаў заяўляюць пра існаваньне рэпрэсаваных студэнтаў у Беларусі і гатоўнасьць іх падтрымаць. Будзем толькі дзякаваць, калі такая праграма запрацуе. Прынамсі, настроі там такія ёсьць”.


Тэхнічная рэалізацыя праекта ўскладзена на згаданага ўжо Андрэя Суздальцава. Ён гэтаксама папярэджвае, што праект знаходзіцца на пачатковым этапе, нявырашанымі застаюцца многія моманты, зьвязаныя з істотнай розьніцай у навучальных праграмах беларускіх і расейскіх ВНУ. Аднак кажа, што зьбіраецца правесьці вялікую тлумачальную працу сярод кіраўнікоў прэстыжных ВНУ, куды могуць патрапіць палітычна актыўныя, а таму непатрэбныя беларускай дзяржаве студэнты:


“Гэта будуць рэйтынгавыя ВНУ, дыплёмы якіх прызнаюцца ва ўсім сьвеце. Як прыклад – Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (МДУ), Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносінаў, Дзяржаўны унівэрсытэт “Вышэйшая школа эканомікі”, куды якраз і паступае Юрась, заканчваецца афармленьне дакумэнтаў. Але адразу скажу: ёсьць праблемы. Мы ведаем стан вышэйшай адукацыі ў Беларусі, трэба мець на ўвазе, што мы не жадаем падладкоўвацца пад яго. У прыватнасьці, курсы не стыкуюцца – адразу ідзе паніжэньне на год альбо нават на два.


Канешне, кагосьці гэта можа напужаць, але ж людзі павінны разумець: яны атрымаюць дыплёмы, якія прызнаюцца ва ўсім сьвеце. З дыплёмам той жа Вышэйшай школы эканомікі ці МДУ чалавек можа працаваць абсалютна свабодна ў любой кропцы зямнога шару. Таму гульня вартая высілкаў. Бо гэта іншая адукацыя, іншага ўзроўню. Але гэта праблема, якую мы адразу павінны акрэсьліваць. Таму што, прабачце, пасылаць у нейкія правінцыйныя ВНУ, якія задаволяцца ўзроўнем падрыхтоўкі ў беларускіх ВНУ, то мы такім шляхам ня пойдзем. Нам трэба, каб беларусы вярталіся не недавучанымі, а сур’ёзнымі спэцыялістамі з атрыманымі міжнароднымі стандартамі адукацыі”.


У саміх расейскіх ВНУ магчымасьць папаўненьня студэнцкай арміі коштам рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў разглядаюць пакуль толькі на гіпатэтычным узроўні. Нават у ВНУ Караганава і Суздальцава, Вышэйшай школе эканоміцы, з такой пэрспэктывай пакуль не азнаёмленыя. Пра гэта паведаміла супрацоўніца ВНУ Тацяна Піскарова:


“Не абмяркоўвалася такая магчымасьць і я, напрыклад, нават ня чула пра гэта. Магчыма, гэта пакуль было ў якасьці прапановы. Але нават калі такое і здарыцца, то з улікам, што ў нас ВНУ выключна адукацыйная і мы з палітыкай ніяк не зьвязаныя і імкнёмся з палітычнымі плынямі сябе не атаясамліваць, бо ў нас чыстая эканамічная адукацыя, то такі крок можа ня будзе асабліва і афішавацца. Бо, уласна кажучы, гэта можа нават ня столькі палітычны крок, а гуманітарны, ці як сказаць... Але, хутчэй за ўсё, трэба зьвяртацца да тых, хто прымаў рашэньне – была такая размова ці не. Бо ў мяне такой інфармацыі няма”.


Наконт месцаў адлічаным паводле палітычных матываў беларускім студэнтам ня ведаюць і ў іншых, згаданых Андрэем Суздальцавым ВНУ – у прыватнасьці, Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце і Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносінаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея? iconНа вечарыне, прысьвечанай памяці пісьменьніка Сяргея Грахоўскага, маліліся за ўсіх рэпрэсаваных у часы бальшавіцкага тэрору беларускіх пісьменьнікаў
Сяргея Грахоўскага, маліліся за ўсіх рэпрэсаваных у часы бальшавіцкага тэрору беларускіх пісьменьнікаў. Дасьледчыкі распавядалі пра...

Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея? iconIP/06/1402 Брусэль, 16 Кастрычнiка 2006 Еўрапейская Камісія пачала ажыццяўленне праграмы стыпендый для беларускіх студэнтаў
Еўрапейская Камісія пачала ажыццяўленне праграмы стыпендый для беларускіх студэнтаў

Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея? iconЭканамісту Міхалу Залесскаму 52 гады
Апошнія 5 год выкладае ў бду “сытуацыйны аналіз” у галіне міжнароднай эканомікі. Паводле назіраньняў Міхала, цягам гэтых 5 год год...

Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея? iconЕ. А. Лявонава
Вучэбны дапаможнік змяшчае прыклады параўнальна-тыпалагічнага аналізу твораў беларускіх І замежных пісьменнікаў. Прызначаны садзейнічаць...

Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея? iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу «гісторыя беларусі» для студэнтаў інжынерна-эканамічнага факультэта бдуір (2008/09 вучэбны год)
Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі

Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея? iconГэтымі днямі ў цэнтар увагі ўсясьветных, у тым ліку. І беларускіх мэдыяў трапіла кніга францускай журналісткі Флорэнс Хартман "Сьвет І пакараньне" Paix et
Гааскага трыбуналу Карлы дэль Понта напісала пра тое, што ў 1997 Расея І краіны Захаду зрабілі ўсё, каб сэрбска -басьнійскі ваенны...

Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея? iconРасея? Экспэрты выказваюць розныя меркаваньні на гэты конт, але сыходзяцца ўсё ж на тым, што Беларусь верне крэдыт. А вось як разважаюць удзельнікі форумаў
Та яшчэ болей прывязвае нас да гэтай імпэрыі І ёсьць пагрозай нацыянальнай бясьпецы ў будучыні. Расея можа шантажаваць нас нашымі...

Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея? iconПытанні да экзамену па гісторыі Беларусі (ч ) для студэнтаў 2 курса гістарычнага І завочнага факультэтаў спец."Гісторыя айчынная І ўсуагульная" І "Гісторыя. Ангілійская мова"
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае афармленнне беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – першая палова ХІХ ст.)

Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея? iconДажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"
Лятучы ўніверсітэт І міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” І трансфармацыя беларускіх гарадоў”,...

Ці прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея? iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка