Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь




НазваIнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь
старонка1/3
Дата канвертавання19.11.2012
Памер270 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
ЗАЦВЕРДЖАНА

загадам Мiнiстра адукацыi

Рэспублiкi Беларусь

22 красавiка 1997 г. N 211


IНСТРУКЦЫЯ

ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI ВЫШЭЙШЫХ

НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1.1. Дадзеная iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў складзена ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Тыпавога палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.

1.2. Атэстацыя з'яўляецца адным з вiдаў дзяржаўнага кантролю i прызначана для выяўлення эфектыўнасцi работы навучальнай установы, устанаўлення адпаведнасцi зместу, узроўню i якасцi падрыхтоўкi выпускнiкоў патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў.

1.3. Атэстацыi падлягаюць ВНУ ўсiх тыпаў, якiя дзейнiчаюць у рэспублiцы незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi.

Атэстацыя праводзiцца па распрацаваных Дзяржiнспекцыяй навучальных устаноў (Дзяржiнспекцыяй) планах-графiках, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi.

1.4. Атэстацыя ВНУ, падпарадкаваных Мiнiстэрству адукацыi, а таксама недзяржаўных ВНУ, праводзiцца Дзяржiнспекцыяй навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi, а падпарадкаваных iншым мiнiстэрствам i ведамствам з абавязковым удзелам прадстаўнокоў адпаведных органаў кiравання iмi.

1.5. Акрэдытацыя з'яўляецца формай дзяржаўнага прызнання статусу навучальнай установы, яе права на выдачу выпускнiкам дзяржаўных дакументаў аб вышэйшай адукацыi.

Акрэдытацыя праводзiцца Дзяржiнспекцыяй незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi ВНУ i формаў уласнасцi за кошт навучальнай установы.

1.6. Метадычнае кiраўнiцтва атэстацыяй усiх ВНУ ажыццяўляецца Дзяржiнспекцыяй, якая кантралюе ход праверачных мерапрыемстваў, арганiзуе распрацоўку кантрольных заданняў, тэстаў з дапамогай арганiзацый, галiновых мiнiстэрстваў, ведамстваў, а таксама ВНУ.

1.7. Для фармiравання складу камiсii, распрацоўкi зместу кантрольных заданняў i плана правядзення атэстацыi (акрэдытацыi) ВНУ прадстаўляе ў Дзяржiнспекцыю за 2 месяцы да яе правядзення неабходныя матэрыялы (пералiк спецыяльнасцей, вучэбныя планы, праграмы, даведку аб ВНУ).

1.8. Кiраўнiцтва ВНУ павiнна стварыць умовы для эфектыўнай работы атэстацыйнай (акрэдытацыйнай) камiсii, а таксама забяспечыць прысутнасць на комплекснай кантрольнай рабоце (тэсцiраваннi) не менш 85% колькасцi студэнтаў правяраемай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi).

1.9. Апеляцыя па атэстацыi i акрэдытацыi падаецца ў парадку, вызначаным Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.


2. АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ КАМIСII


2.1. Для правядзення атэстацыi ВНУ ствараецца камiсiя. У склад камiсii ўключаюцца эксперты з лiку найбольш квалiфiкаваных выкладчыкаў ВНУ, спецыялiстаў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi, навукова-даследчых устаноў, прадпрыемстваў i арганiзацый незалежна ад формаў уласнасцi, членаў грамадскiх арганiзацый, цэнтраў занятасцi насельнiцтва.

2.2. Старшынёй камiсii i яго намеснiкам назначаюцца супрацоўнiкi Дзяржiнспекцыi.

Намеснiкам старшынi камiсii можа быць дадаткова назначаны прадстаўнiк ведамства, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца ВНУ.

2.3. Функцыi экспертаў (членаў камiсii).

Старшыня камiсii - каардынуе работу камiсii з ВНУ, падпiсвае дакументы, якiя рэгулююць дзейнасць камiсii, вядзе пасяджэннi.

Старшыня камiсii i яго намеснiк вызначаюць склад камiсii, абавязкi кожнага яе члена; распрацоўваюць i ўзгадняюць план правядзення атэстацыi; праводзяць iнструктаванне экспертаў; арганiзуюць праверачныя мерапрыемствы; разглядаюць спрэчныя пытаннi i скаргi; падрыхтоўваюць заключэнне па вынiках атэстацыi.

Яны нясуць персанальную адказнасць за аб'ектыўнасць i дакладнасць вынiкаў атэстацыi.

Намеснiк старшынi - выконвае функцыi старшынi камiсii пры яго адсутнасцi.

Старшыня камiсii i яго намеснiк маюць права вывучаць усе пытаннi i дакументацыю па рабоце камiсii.

Эксперты вывучаюць асобныя пытаннi ў адпаведнасцi з раздзелам 3 дадзенай iнструкцыi, удзельнiчаюць у правядзеннi комплексных кантрольных работ; ацэньваюць веды i навыкi студэнтаў. Па вынiках праверкi яны рыхтуюць даведку з прапановамi i вывадамi.

2.4. Колькасць экспертаў залежыць ад колькасцi спецыяльнасцей i спецыялiзацый у ВНУ: на кожную спецыялiзацыю - да 5 чалавек, на кожны факультэт - да 6 чалавек, на праверку ВНУ ў цэлым - да 10 чалавек. У асобных выпадках iх колькасць можа быць павялiчана.

2.5. Эксперты на час удзелу ў атэстацыi i акрэдытацыi па ўзгадненнi з iх кiраўнiцтвам, як правiла, вызваляюцца ад выканання абавязкаў па месцы асноўнай работы.

2.6. Склад камiсii зацвярджаецца кiраўнiком Дзяржiнспекцыi. Змены ў складзе камiсii могуць быць унесены на працягу яе работы.

2.7. Камiсiя падрыхтоўвае праграму атэстацыi ВНУ, у якой адзначаюцца: тэрмiн работы камiсii, пералiк праверачных пытанняў, а таксама службаў, аддзелаў, факультэтаў, спецыяльнасцей i спецыялiзацый па якiх ажыццяўляецца праверка; курсы, дзе будуць праведзены кантрольныя работы. Праграма перадаецца ў ВНУ не менш, чым за тыдзень да пачатку работы камiсii.

2.8. Камiсiя працуе непасрэдна ў навучальнай установе ад 10 да 30 каляндарных дзён, у залежнасцi ад аб'ёму работ.

У асноўным, атэстацыя ВНУ праводзiцца па ўсiх спецыяльнасцях (спецыялiзацыях) адначасова, а ў ВНУ унiверсiтэцкага тыпу можа быць ажыццеўлена паслядоўна па асобных факультэтах цi па групах факультэтаў, пры гэтым тэрмiн работы камiсii адпаведна павялiчваецца.

Кантроль ведаў часткi студэнтаў можа быць ажыццеўлены да пачатку работы камiсii.

2.9. На перыяд атэстацыi адмiнiстрацыя ВНУ вывешвае аб'яву аб месцы i тэрмiнах працы камiсii, а таксама магчымасцi студэнтаў i выкладчыкаў звяртацца да членаў камiсii з прапановамi, заўвагамi i скаргамi.

2.10. Асноўнымi метадамi i прыёмамi ў дзейнасцi атэстацыйнай камiсii з'яўляюцца: аналiз iснуючай у ВНУ дакументацыi; праверка выканання вучэбных планаў, праграм; вывучэнне стану матэрыяльнай i iнфармацыйнай базы, вынiкаў навукова-даследчых работ; назiраннi, гутаркi са студэнтамi, прадстаўнiкамi прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, дзе працуюць выпускнiкi; анкетаванне, правядзенне праверак ведаў студэнтаў; наведванне заняткаў, экзаменаў, дзяржаўных экзаменаў, абароны дыпломных праектаў (работ); выкананне студэнтамi комплексных кантрольных работ; выбарачны кантроль забяспечанасцi вучэбнай лiтаратурай.

2.11. Пералiк дакументаў, якiя прадстаўляюцца атэстацыйнай камiсii:

- статут ВНУ;

- лiцэнзiя на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасцi;

- структура ВНУ i арганiзацыя кiравання;

- планы развiцця ВНУ за апошнiя 3 гады;

- справаздачы перад органамi кiравання ВНУ за 3 гады;

- планы работы i пратаколы пасяджэнняў Савета ВНУ i саветаў факультэтаў;

- загады рэктара па ўсiх вiдах дзейнасцi ВНУ за апошнiя 3 гады;

- нарматыўныя дакументы ВНУ;

- размеркаванне абавязкаў сярод кiруючых асоб ВНУ;

- палажэннi аб рабоце аддзелаў ВНУ, функцыянальныя абавязкi супрацоўнiкаў, планы работы;

- тыпавыя i рабочыя вучэбныя планы падрыхтоўкi па кожнай спецыяльнасцi, тыпавыя i рабочыя праграмы курсаў, расклады заняткаў;

- дакументы прыёмнай камiсii за 3 гады;

- дагаворы на падрыхтоўку студэнтаў на камерцыйнай аснове;

- ведамасцi аб прыёме экзаменаў i залiкаў за апошнiя 3 гады;

- справаздачы студэнтаў аб праходжаннi практыкi;

- курсавыя i дыпломныя праекты (работы);

- справаздачы ДЭК за апошнiя 3 гады;

- планы павышэння квалiфiкацыi выкладчыкаў;

- кнiга выдачы дыпломаў i дублiкатаў;

- справаздача ВНУ па кадрах за апошнiя 3 гады;

- асабовыя справы педагагiчных работнiкаў i навуковых супрацоўнiкаў;

- асабовыя справы студэнтаў;

- колькасныя дадзеныя па супрацоўнiках ВНУ i студэнтах;

- штатны расклад;

- лiцэнзii на выдавецкую i iншыя вiды дзейнасцi ВНУ;

- дакументы па мiжнароднай дзейнасцi ВНУ;

- iнвентарызацыйныя ведамасцi вучэбнага i навуковага абсталявання;

- кнiга ўлiку паступленняў лiтаратуры у бiблiятэку;

- палажэнне аб выкананнi НДР у ВНУ;

- планы НДР па бюджэтнай тэматыцы;

- гаспадарчыя дагаворы па НДР з прадпрыемствамi, ведамствамi;

- справаздачныя матэрыялы па НДР за апошнiя тры гады, справаздачы навукова-тэхнiчных Саветаў;

- дакументы па падрыхтоўцы спецыялiстаў праз аспiрантуру i дактарантуру;

- дакументы па забяспечанасцi ВНУ вучэбнымi i дапаможнымi памяшканнямi, iнтэрнатамi, спартыўнай базай, прафiлакторыямi i г.д.;

- дагаворы на арэнду i здачу ў арэнду памяшканняў, абсталявання i iнш.;

- заключэннi спецыялiзаваных службаў (санэпiдстанцыя, пажарная ахова, экалагiчная служба) аб адпаведнасцi вучэбна-матэрыяльнай базы для ажыццяўлення навучальнага працэсу i звязанай з iм iншай дзейнасцi навучальнай установы;

- з ВНУ дадаткова могуць быць запатрабаваны iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць магчымасць выканання патрабаванняў заканадаўства Республiкi Беларусь i ведамасных дакументаў.

Дакументы, неабходныя для работы атэстацыйнай камiсii, захоўваюцца ў аддзелах i службах ВНУ i перадаюцца членам камiсii для работы.


3. АТЭСТАЦЫЯ ВНУ


Атэстацыя мае комплексны характар, ахоплiвае вучэбныя i дапаможныя структуры i напрамкi яе дзейнасцi: вучэбна-выхаваўчую, метадычную, навукова-даследчую, вытворчую, выдавецкую, адмiнiстрацыйна-гаспадарчую дзейнасць, а таксама кадравую, матэрыяльна-тэхнiчную, iнфармацыйную базу i жыллёва-бытавыя ўмовы студэнтаў. Атэстацыя праводзiцца ў адпаведнасцi з прыведзенымi ў гэтым раздзеле пытаннямi.

Пры паўторнай атэстацыi пералiк аналiзуемых пытанняў скарачаецца пры ўмове паспяховай папярэдняй атэстацыi.

3.1. Агульная характарыстыка навучальнай установы.

Стварэнне i падпарадкаванасць навучальнай ўстановы. Наяўнасць лiцэнзii. Адпаведнасць статута патрабаванням Палажэння аб ВНУ. Структура i абгрунтаванасць яе iснавання на момант праверкi.

Выкананне Статута ВНУ. Наяўнасць дазволу на падрыхтоўку студэнтаў па iснуючых спецыялiзацыях.

Кантынгент навучэнцаў па ўсiх формах навучання, у тым лiку на дагаворнай i камерцыйнай аснове па ўсiх спецыялiзацыях.

Колькасць супрацоўнiкаў, у тым лiку навукова-педагагiчных. Укамплектаванне кадрамi.

Выкананне нарматыўных патрабаванняў па кадравым, матэрыяльна-тэхнiчным, iнфармацыйным i метадычным забеспячэннi дзейнасцi ВНУ.

Адпаведнасць ВНУ статусу, якi ўнесены ў яго назву. ВНУ, якiя маюць статус базавай або вядучай ВНУ, вызначаюцца на адпаведнасць гэтаму статусу.

3.2. Адмiнiстрацыйна-арганiзацыйная дзейнасць у ВНУ.

Адпаведнасць дакументацыi ВНУ заканадаўству Рэспублiкi Беларусь. Выкананне нарматыўных патрабаванняў пры афармленнi загадаў, распараджэнняў, зацвярджэннi Палажэнняў аб рабоце падраздзяленняў ВНУ. Распрацоўка ўнутранай нарматыўнай дакументацыi ВНУ.

Арганiзацыя справаводства, улiку, захоўвання дакументаў, у тым лiку строгай справаздачнасцi.

Дзейнасць Савета ВНУ. Яго ўплыў на павышэнне эфектыўнасцi работы ВНУ. Састаў Савета, парадак яго фармiравання.

Работа рэктарата па вызначэннi напрамкаў развiцця навучальнай установы i кантролю за iх выкананнем.

Вынiковасць кантрольных мерапрыемстваў. Выкарыстанне iх у мэтах павышэння ўзроўню падрыхтоўкi спецыялiстаў.

Састаў Саветаў факультэтаў. Перыядычнасць пасяджэнняў, эфектыўнасць прымаемых рашэнняў. Удзел выкладчыкаў i студэнтаў у кiраваннi факультэтамi. Наяўнасць i змест планаў кантролю за дзейнасцю структурных падраздзяленняў, выкладчыкаў, навукоўцаў, другiх работнiкаў ВНУ, якiя павiнны забяспечыць неабходны ўзровень якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў. Практычная рэалiзацыя запланаваных мерапрыемстваў.

Наяўнасць нарматыўнай базы ВНУ, яе змест. Наяўнасць i выкананне функцыянальных абавязкаў ва ўсiх кiраўнiкоў i адказных супрацоўнiкаў ВНУ. Адпаведнасць Палажэнняў аб асобных падраздзяленнях ВНУ мэтам i задачам адукацыi.

3.3. Планаванне i аналiз развiцця ВНУ.

Наяўнасць кароткатэрмiновага i доўгатэрмiновага планавання. Абгрунтаванасць планаў развiцця ВНУ з пункту гледжання патрэбнасцi рэспублiкi ў спецыялiстах.

Сацыяльны напрамак планаў, тэрмiны выканання i назначэнне адказных асоб, размеркаванне рэсурсаў, iх абмеркаванне на пасяджэннях Савета ВНУ.

Арганiзацыя кантролю выканання планаў. Карэкцiроўка планаў i iх прычыны. Кантроль выканання планаў з боку Саветаў ВНУ i факультэтаў.

Ажыццяўленне мiжнароднага супрацоўнiцтва з мэтай паляпшэння падрыхтоўкi спецыялiстаў, выканання навукова-даследчых работ.

Дзейнасць ВНУ па атрыманню пазабюджэтных сродкаў.

3.4. Кiруючы, выкладчыцкi i студэнцкi састаў ВНУ.

Даць характарыстыку кiруючага i выкладчыцкага складу па ўзросту, адукацыi, квалiфiкацыйных катэгорыях, стажу работы ў ВНУ.

У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:

- колькасць выкладчыкаў - (штатныя супрацоўнiкi), (унутраныя, знешнiя сумяшчальнiкi, працуючыя пагадзiнна);

- работа, якая праводзiцца навучальнай установай па конкурсным замяшчэннi вакантных пасад выкладчыкаў;

- прыцягненне да выкладчыцкай работы спецыялiстаў прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;

- цякучасць адмiнiстрацыйна-кiруючых i выкладчыцкiх кадраў i яе прычыны;

- адпаведнасць базавай адукацыi выкладчыкаў;

- выпадкi парушэння працоўнай i выканаўчай дысцыплiны кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў, выкладчыкамi;

- выпадкi накiравання скаргаў i пiсьмаў у вышэйстаячыя органы, iх характар;

- iснуючы парадак разгляду скаргаў, заяў i прапаноў работнiкаў i грамадзян, iх у практычнай рабоце i захады, якiя прымаюцца па iх разгляду i рэалiзацыi;

- выпадкi паўторнага звароту з заявамi па адных i тых жа пытаннях, iх прычыны;

- перспектыўныя i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi выкладчыкамi;

- гадавое i перспектыўнае планаванне павышэння квалiфiкацыi выкладчыкаў;

- выпадкi невыканання плана павышэння квалiфiкацыi, яго прычыны;

- парадак справаздачы аб стажыроўцы;

- вядзенне асабовых спраў выкладчыкаў, пасведчанняў аб павышэннi квалiфiкацыi;

- колькасць студэнтаў па спецыяльнасцях, спецыялiзацыях i формах навучання. Вядзенне асабовых спраў студэнтаў.

Правесцi ананiмнае анкетаванне выкладчыкаў, гутаркi з iмi ў мэтах выяўлення iх меркаванняў па шэрагу пазiцый работы навучальнай установы i яе адмiнiстрацыi, а таксама па стану маральна-псiхалагiчнага клiмату ў калектыве. Абагульнiць матэрыялы анкетавання.

3.5. Стан вучэбна-матэрыяльнай базы.

Характарыстыка вучэбна-матэрыяльнай базы павiнна змяшчаць агульную i вучэбную плошчу на аднаго навучэнца, наяўнасць кабiнетаў, лабараторый, майстэрняў i iншых аб'ектаў, якiя неабходны для падрыхтоўкi спецыялiстаў згодна з навучальнымi планамi i праграмамi, а таксама ўстаноў культурна-бытавога прызначэння, iнтэрнатаў з указаннем плошчы на аднаго пражываючага, працэнта забяспечанасцi iмi ад патрэбы навучэнцаў.

Аснашчанасць вучэбных кабiнетаў, лабараторый, майстэрняў, другiх аб'ектаў сучасным абсталяваннем, тэхнiчнымi сродкамi навучання (ТСН), вылiчальнай тэхнiкай, вiдэатэхнiкай, вучэбнай мэбляй. Адпаведнасць аснашчанасцi ўзроўню сучаснай вытворчасцi i задачам падрыхтоўкi спецыялiстаў адпаведнага профiлю. Тэмпы абнаўлення матэрыяльнай базы, засваенне выдзяляемых сродкаў у апошнiя 3 гады.

Наяўнасць базы ВНУ для правядзення вучэбных практык, арганiзацыi дадатковага навучання студэнтаў.

Удзел галiновых мiнiстэрстваў (ведамстваў) i рэгiянальных органаў кiравання ў развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы навучальнай установы.
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь iconИнформация об акте
Аб унясеннi дапаўненняў I змяненняў у Палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя вышэйшых навучальных...

Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь iconЗнешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь iconГісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь iconР аспараджэнне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам – выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі

Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь iconМ I н I стэрства аховы здароўя рэспубл I к I беларусь
Зацвердзiць Iнструкцыю аб прадстаўленнi акадэмiчных адпачынкаў студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам сярэднiх спецыяльных...

Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь iconЗацверджана
Дадзеная інструкцыя па правядзенні атэстацыі І акрэдытацыі вышэйшых навучальных устаноў складзена ў адпаведнасці з патрабаваннямі...

Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь iconМiнiстэрства адукацыi I навукi Рэспублiкi Беларусь
Зацвердзiць узгодненае з Мiнiстэрствам працы I мiнiстэрствам эканомiкi Палажэнне аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей I спецыялiзацый...

Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь iconАб зацвярджэннi палажэння аб курсавых экзаменах I залiках у вышэйшых навучальных установах
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi вышэйшых навучальных устаноў загадваю

Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь iconIнструкцыя аб парадку стажыроўкi на прадпрыемствах, у арганiзацыях I навуковых установах выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў
Галоўная ўвага ў працэсе праходжання стажыроўкi павiнна ўдзяляцца навукова-даследчай працы

Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi I акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi беларусь iconАб унясеннi змяненняў I дапаўненняў у палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя вну) рэспублiкi беларусь
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка