Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю "Be Free"




НазваВызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю "Be Free"
Дата канвертавання29.10.2012
Памер45.04 Kb.
ТыпДокументы
Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю “Be Free"

На фэсьце Be Free выступяць 26 гуртоў з 4-х краін


Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю “Be Free", што пройдзе ў Львове 9 і 10 жніўня. У фэсьце прымуць удзел 26 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Для гледачоў ўсе канцэрты будуць бясплатнымі. Для начлегу публікі ўлады Львова выдзяляюць месца пад намётавы гарадок.


Праграма фэсту складзеная на 90 адсоткаў, але ў яе яшчэ змогуць трапіць тры маладых беларускіх гурты – пераможцы адмысловага інтэрнэт-конкурса на старонцы www.euroradio.fm. З 9 па 30 ліпеня гурты могуць дасылаць свае кампазыцыі на інтэрнэт-галасаваньне, пасьля якога зь дзясяткі фіналістаў аргкамітэт конкурсу абярэ тройку найбольш дастойных выступоўцаў. А дзесяць фанаў добрай музыкі праз адмысловыя конкурсы атрымаюць бясплатную вандроўку на “Be Free”. Дарэчы, праз конкурс на фэст адбіраюцца не толькі беларускія выканаўцы: 10 жніўня ў Львове выступяць пераможцы конкурсу польскага фэсту Rocko-Go – гурт Metanoia з горада Жывец.


Львоў выбраны месцам фэсту невыпадкова: у гэты вядомы сваёй культурнай спадчынай і шматлікімі фэстывалямі горад штогод прыязджаюць турысты як з самой Украіны, так і з суседніх Беларусі і Польшчы, а таксама з іншых краін Эўропы. Публіцы з-за мяжы важна тое, што для вандроўкі ва Украіну не патрэбна віза, а дарога Мінск-Львоў па кішэні нават студэнту-бюджэтніку.


Ухваляюць выбар гораду і беларускія музыкі. Зміцер Вайцюшкевіч: “Я вельмі рады, што мне давядзецца выступаць менавіта ў Львове, бо гэта адзін з маіх самых улюбёных украінскіх гарадоў. Думаю, што з гэтага атрымаецца вельмі пазітыўная рэч.” Зміцер задаволены тым, што фэст “дасьць мажлівасць інтэграцыі украінскай, польскай, беларускай музыкі, інтэграцыі музыкаў і слухачоў”.


У гурце “Джамбібум” шмат хто яшчэ ніколі не быў у Львове, але даўно марыў наведаць гэты горад. Для джамбібумаўцаў Be Free - магчымасць не толькі прадставіць сябе, але і паслухаць вялікую колькасць добрай беларускай музыкі. Апроч таго, вельмі хочацца паглядзець і паслухаць суседнія гурты.


Андрэй Плясанаў з гурта P.L.A.N. рыхтуе на “Be Free” новыя песьні, што ўвойдуць у шосты альбом “У пошуках страчанага”. Гурт рыхтуе і акустычную, і рокавую праграму. “Для нас вельмі важна выступленне на гэтым фэсце. Таму мы зараз актыўна рыхтуемся”, - адзначыў музыка.


IQ-48 таксама рыхтуе новую праграму, сярод прадстаўленых будзе прэзентацыя свежых песен, якія запісваюцца для новага альбома, выпуск якога запланаваны на восень.


Аляксандар Кулінковіч, лідар гурту Neuro Dubel, адзначае: “З аднаго боку, шкада, што фэст беларускай музыкі будзе адбывацца не ў Беларусі. Але добра, што з’явілася нейкая альтэрнатыва Басовішчу. Было б вельмі добра, каб у год праходзіла па 50 такіх фестываляў, бо ўся добрая беларуская рок-музыка не можа змясціцца у рамкі гэтых двух фэстаў.”


А з пункту гледжаньня гурта Partyzone, адметнасьць Be Free – ужо ў самой назве фэсту. “Свабода для нас – гэта ўсё. Тут і асаблівых каментароў ня трэба. Будзь свабодным!!!” – заклікаюць музыкі і абяцаюць шмат новых цікавых песень.


ПАПЯРЭДНЯЯ ПРАГРАМА BE FREE

(увага для прэсы: магчымыя зьмены і ўдакладненьні)


9 ЖНІЎНЯ, СУБОТА

Рок-сцэна, Парк культуры імя Багдана Хмяльніцкага


14.00 – 22.00

Пачатак праграмы: выступы 3-х маладых гуртоў, пераможцаў конкурсу

www.euroradio.fm (BY)
BN (BY)

Partyzone (BY)

Incunabula (UA)

Pomidor/OFF (BY)

ROCKAWAY (PL)

Zygimont Vaza (BY)

Vladivostok (FR)

Zet (BY)

Haydamaky (UA)

 Voo Voo (PL)

10 ЖНІЎНЯ, НЯДЗЕЛЯ

Фольк-сцэна, Плошча Рынак

12.00 – 17.00

P.L.A.N. (BY)

Яр (BY)

Джамбібум (BY)

Літвін Троль (BY)

Стары Ольса (BY)

WZ-Orkiestra (BY)

Паказальны выступ рыцарскіх клубаў (Украіна)

Рок-сцэна, Парк культуры імя Багдана Хмяльніцкага

16.00 – 22.00

Xy4 (UA)
IQ-48 (BY)


METANOIA (PL)
Krama (BY)


ULIS (BY)

Neuro Dubel (BY)

Habakuk (PL)

«Тартак» (UA)


ІНФАРМАЦЫЯ ПРА АРГАНІЗАТАРАЎ


Арганізатары фэсту – музычны лэйбл БМАgroup ("Беларуская музычная альтэрнатыва"), Еўрапейскае Радыё для Беларусі (www.euroradio.fm) і моладзевая ініцыятыва “СтудФармат” (www.studfarmat.org). Галоўным партнёрам з украінскага боку з’яўляецца Саюз Украінскай Моладзі. Фэст адбываецца пад патранатам гарадскіх уладаў горада Львова. Апроч таго, партнёрамі да фэсту далучыліся фэстывалі Rocko-Go (Польшча), Balticprogfest (Літва), сайт susvet.info, Маладзёжнае аб’яднаньне “ГРАНІТ” (Украіна). Інфармацыйную падтрымку фэсту аказваюць львоўскае Radio MAN, сайты music.fromby.net, nn.by, xlam.of.by, belmusic.org і іншыя.


Віталь Супрановіч, прадстаўляючы лэйбл БМАgroup, тлумачыць ідэю фэста: “Свабода неразрыўна звязаная з моладзевай музыкай і культурай. Моладзь сама выбірае што, дзе і калі ёй слухаць, а музыканты павінны мець мажлівасці выступаць перад самай рознай публікай. І важна, каб такая мажлівасць была не адзіная.”


Адзін з арганізатараў фэстываля, лідaр рок-гурта ULIS, Слава Корань, звяртае увагу на эўрапейскі кантэкст акцыі: “Беларусь - ці не адзіная краіна ў цэнтры Еўропы, пра рэальную моладзевую культуру якой практычна нідзе не вядома. Нават у суседніх краінах мала ведаюць пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат рок- і не толькі рок-гуртоў, граючых сучасную музыку на прафесійным узроўні. Нашыя выступы разам з польскімі і украінскімі гуртамі стануць мажлівасьцю паказаць, што наша музыка – гэта музыка сучаснай Еўропы”.


Аляксей Лукашэвіч з нефармальнай ініцыятывы “СтудФармат” глядзіць у будучыню з аптымізмам: “Сам слоган гэтага года - Be Free! – адлюстроўвае галоўную каштоўнасьць фестывалю - ягоную адкрытасьць і нефармальнасьць. Мы чакаем, што на нашыя канцэрты прыедуць тысячы маладых людзей, студэнтаў з усёй Беларусі, а львоўская публіка, турысты з Польшчы і іншых эўрапейскіх краін, змогуць параўнаць узровень прафэсіяналізму зорак сваіх краін і Беларусі».


Афіцыйная старонка фэсту www.festsvabody.org,

MySpace http://myspace.com/fest_svabody,

LiveJournal http://fest_svabody.livejournal.com ,

e-mail fest.svabody@gmail.com

тэл. +375 29 649 0888 (Віталь)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю \"Be Free\" iconЗьявілася праграма Фэстывалю маладзёвай журналістыкі
Удзельнікаў Фэстывалю, які пройдзе 21-23 траўня ў Гародні, чакае мноства цікавых мерапрыемстваў

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю \"Be Free\" iconФэст Be Free адбудзецца 22-23 жніўня ў Чарнігаве
Мясцовыя ўлады Чарнігава афіцыйна заявілі пра падтрымку фэстывалю Be Free, які ўжо трэці раз пройдзе на ўкраінскай тэрыторыі

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю \"Be Free\" iconВацлаў Гавэл вітаньні ўдзельнікам фэстывалю "Be Free" Львоў, жнівень 2008
Беларусь. Варта падзякаваць, вядома, І эўрапейскаму радыё для Беларусі, партнэру фэстывалю, дзейнасьць якога важная І вартая павагі,...

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю \"Be Free\" iconПапярэдняя праграма
Стварэнне працоўных органаў Форуму. Галасаваньне па Мандатнай, Падліковай І рэдакцыйнай камісіях

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю \"Be Free\" iconПапярэдняя праграма канферэнцыі
Ад кантактаў паміж людзьмі да дэмакратыі І стабільнасці: роля Форума грамадзянскай супольнасці ў рэалізацыі тэматычных аспектаў Усходняга...

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю \"Be Free\" iconПраграма ХІV міжнароднага фестываля арт-перформанса «navinki-2012» Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю \"Be Free\" iconКонкурс Поўная назва работы/ праграма, у якой выканана работа
Палажэнне “Аб правядзенні Мінскага міжнароднага фестываля лічбавага мастацтва “Terra Nova” (далей Палажэнне) вызначае мэту І задачы...

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю \"Be Free\" iconСёньня адзначаецца Ўсясьветны дзень архітэктуры, заснаваны рашэньнем Генэральнай асамблеі Міжнароднага саюзу архітэктараў дзеля міжнароднага кантролю над
Генэральнай асамблеі Міжнароднага саюзу архітэктараў дзеля міжнароднага кантролю над працэсам захаваньня гістарычнай спадчыны. На...

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю \"Be Free\" iconПраграма тыдня беларускай мовы
Запрошаны да ўдзелу дырэктар Інстытута мовы І літаратуры, старшыня Міжнароднага камітэта славістаў прафесар, член-карэспандэнт А....

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю \"Be Free\" iconФорум Сюд" (Швэцыя) пры інфармацыйнай падтрымцы Міжнароднага кансорцыума "
Цэнтр разьвіцця міжнароднага супрацоўніцтва “Форум Сюд” (Швэцыя) пры інфармацыйнай падтрымцы Міжнароднага кансорцыума “ЕЎрабеларусь”...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка