Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных




НазваЧас Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных
старонка1/5
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.68 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5
КАНДРАТ КРАПІВА


(1896-1991)


1


Час Кандрата Крапівы ў жыцці і літаратуры, як і яго равеснікаў-пісьменнікаў, — гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных людзей, безаглядна-бязлітасна перакройвалі дзяржаўныя граніцы і г. д.

Ён быў тыповым беларусам. Таму сіндром сейбіцтва незнішчальным заставаўся ў яго душы ў самыя непамысна-бязладныя перыяды жыцця. Яго кнігам спадарожнічала нязменная зацікаўленасць з боку шырокіх колаў. Творы пісьменніка вызначаліся дзівоснай успрыімлівасцю. Народным ён стаў задоўга да афіцыйнага надання яму гэтага звання. Нарадзіўся Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) 22 лютага (5 сакавіка) 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сялянскай сям'і. З васьмярых народжаных раней дзяцей у жывых засталася адна дзяўчынка, таму з'яўленне наследніка, пераемніка спадчыны ў шэсць дзесяцін зямлі з хатай і падворкам не магло не радаваць бацьку, Кандрата Міхайлавіча. Калі будучы пісьменнік скончыў царкоўнапрыходскую школу, памерла маці. Гэты трагічны факт карэнным чынам паўплываў на яго далейшы лёс. Пры нармальным збегу абставін цягнуць бы малодшаму Атраховічу нялёгкую лямку вясковага гаспадара. Але ў сям'і неўзабаве з'явілася мачаха, а пасля — і новыя прэтэндэнты на спадчыну. Усё гэта абумовіла бацькава рашэнне вучыць сына далей, каб неяк вывесці яго ў людзі, пазбегнуўшы тым самым лішняй калатнечы ў сям'і. За год Кандрат скончыў Уздзенскае народнае вучылішча, паступіў у чатырохкласнае гарадское вучылішча ў Стоўбцах, з якога праз два гады перавёўся ў такое ж вучылішча ў мястэчку Койданава, бо там была лепшая бібліятэка і лепшыя ўмовы для навучання. У 1913 г. вучоба была паспяхова скончана. Бацька, якому давялося прадаць карову, каб расплаціцца за сынаву навуку, параіў яму на далейшую дапамогу не спадзявацца, а ісці на свой хлеб. (282-283)

З мяккай іроніяй успомніў гэту параду К. Крапіва пазней, у свае сталыя гады. Не надта лёгка было дацягнуцца да таго хлеба. Справа ў тым, што гарадское вучылішча ніякай спецыяльнасці не давала, і, каб спраўдзіць бацькаў наказ, настойлівы юнак, пазычыўшы ў суседа тры рублі, едзе ў Мінск, дзе экстэрнам здае экзамены на званне народнага настаўніка. Гэта была першая па-сапраўднаму важная жыццёвая перамога. Праўда, плёнам яе пакарыстацца ўдалося не адразу: быў месяц кастрычнік, заняткі ў школах даўно пачаліся, таму вакансіі давялося чакаць да наступнага навучальнага года. З вялікім хваляваннем атрымаў ён накіраванне ў земскае народнае вучылішча ў вёску Мнішана Пяршайскай воласці Мінскага павета. Поўны планаў і надзей, завітаў да вучняў, аднак спраўдзіць іх не здолеў: у жніўні 1915 г. Кандрата Атраховіча мабілізавалі ў царскую армію. Ваенную падрыхтоўку праходзіў у Гатчынскай школе прапаршчыкаў. Пацвярджаючы справядлівасць выслоўя, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім, К. Атраховіч паказаў такія поспехі ў вучобе, што сам атрымаў прызначэнне на пасаду ваеннага інструктара. Вясну і лета 1916 г. у якасці ўзводнага афіцэра 38-га запаснога батальёна рыхтаваў апалчэнцаў для адпраўкі на фронт. Дыслацыраваўся батальён у горадзе Асташкаве, дзе была даволі багатая бібліятэка. Гэту акалічнасць прагны да ведаў юнак выкарыстаў напоўніцу, тым больш што прачытанае можна было абмеркаваць у асяроддзі мясцовай моладзі — пераважна з гімназістамі. Назаўжды — як самая светлая старонка ў жыцці — запомніўся гэты час. Аднак усё закончылася ў кастрычніку 1916 г. маршавай ротай і Румынскім фронтам. Разам з тым закончыўся і першы кругабег жыцця К. Атраховіча.

Цяжкія баі. Захворванне брушным тыфам. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Праблема выбару. І яна была не такой і простай, як гэта здаецца на першы погляд. Так, сялянскаму сыну быццам бы і не выпадала шкадаваць, што самадзяржаўе пала, але па свайму менталітэту ён заўсёды заставаўся дзяржаўнікам, законапаслухмянцам. К гэтаму часу ён быў ужо камандзірам роты, даслужыўся да звання паручніка, а потым капітана. Нямала сумненняў засталося і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, бо на фронт даходзіла самая блытаная і супярэчлівая інфармацыя. Таму з вялікім задавальненнем успрыняў загад галоўнакамандуючага Крыленкі аб дэмабілізацыі з арміі ўсіх настаўнікаў дзеля вяртання да ранейшай працы. Толькі марнымі аказаліся спадзяванні на спакойную, мірную працу ў родных мясцінах. У лютым 1918 . К. Атраховіч вярнуўся ў Нізок, а літаральна праз некалькі дзён немцы акупавалі Беларусь аж да Дняпра. Потым былі дзве (283-284) польскія акупацыі, сутычкі грамадзянскай вайны. Жыць жа ўсё-роўна было трэба, таму працаваў на гаспадарцы, у Каменскай пачатковай школе на Уздзеншчыне. Мабілізаваны ў жніўні 1920 г. у Чырвоную Армію, зноў вучыў ваеннай справе навабранцаў. Пачаў друкавацца. За кароткі час зрабіўся ледзь не сам папулярным на Беларусі паэтам. Высокую ацэнку тагачаснай крытыкі атрымала і яго проза. Кандрат Атраховіч стаў Кандратам Крапівой — бліскучым паэтам-сатырыкам, арыгінальным празаікам, выдатным драматургам. У 1939 г. яму ў чарговы раз давялося апрануць вайсковую вопратку: у якасці камандзіра стралковай роты прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі, потым удзельнічаў у фінскай ваеннай кампаніі, а ў чэрвені 1941 г. пачаў адбываць сваю чацвёртую вайну. З першага яе дня. Праўда, на гэты раз служыць давялося ў якасці ваеннага журналіста ў франтавых газетах «Красноармейская правда» і «За Савецкую Беларусь». З сакавіка і да канца вайны быў адказным рэдактарам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну».

У пасляваенны час працоўная дзейнасць К. Крапівы ў асноўным была звязана з Акадэміяй навук БССР. Загадчык сектара, дырэктар Інстытута мовазнаўства, віцэ-прэзідэнт. I за што б ён ні браўся — рабіў усё добрасумленна, якасна, майстравіта. За семдзесят гадоў на ніве роднай культуры ім зроблена вельмі і вельмі многа. I гэта праца адпаведным чынам ацэнена. Герой Сацыялістычнай Працы, народны пісьменнік Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік Акадэміі навук БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР некалькіх скліканняў, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і БССР, кавалер чатырох ордэнаў Леніна, ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені і г. д.

Пісаць вершы К. Крапіва пачаў.падчас вучобы ў Койданаўскім гарадскім вучылішчы. I ў гэтым занятку яго ўсямерна падтрымліваў і заахвочваў выкладчык літаратуры Іван Міхайлавіч Тоўсцік — сапраўдны інтузіяст сваёй прафесіі. Характэрна, што з душы здольнага пачаткоўца рвалася паэзія дваякага роду: начытаўшыся М. Лермантава і I. Нікіціна, ён кідаў на паперу радкі, пазначаныя адбіткам «сусветнай тугі», перапоўненыя смуткам і жалем, спачуваннем цяжкай долі мужыка. Побач з гэтым пісаліся творы «для хатняга ўжытку» — эпіграмы на сяброў і знаёмых, жартаўлівыя вершы. Само сабою зразумела, што першыя з гэтых вершаў уяўляліся іх аўтару сапраўднай паэзіяй, а другія — забавай, свавольствам. I такое ўяўленне магло сыграць з ім злы жарт. Калі б часопіс «Жизнь для всех» надрукаваў дасланы туды «сапраўдны» верш, ці не страціла б беларуская літаратура бліску (284-285) чага сатырыка? Атрымаўшы ж з рэдакцыі казённа-халодную адмову, шаснаццацігадовы пачатковец вырашае наогул прыпыніць свае паэтычныя практыкаванні. I не ведаў ён яшчэ тады, што цяга да паэзіі падобная да наркатычнай, што парушыць свой зарок 13 красавіка 1922 г., калі ў «Красноармейской правде» быў надрукаваны вершаваны фельетон «Жили были». З выхадам у друк для маладога паэта не закончылася псіхалагічная раздвоенасць у творчых арыентацыях. Ён па-ранейшаму аддаваў перавагу «сур'ёзнай», «сапраўднай» паэзіі, за якую літсупрацоўнік «Красноармейской правды» ў артыкуле «Поэт-командир» (1922, 17 жніўня) назваў адным з мацнейшых паэтаў Заходняга фронту. Хваліць хвалілі, але друкавалі не яе, а сатырычныя вершы. У 1933 г., напружана і плённа цэлае дзесяцігоддзе папрацаваўшы ў сатырычных жанрах, К. Крапіва ў артыкуле «Слова да малодшых» зробіць красамоўнае прызнанне: «Мне здаецца, што пісаў я дагэтуль — так, пакуль што, а па-сапраўднаму пісаць яшчэ толькі пачну. Можа, гэта «пакуль што» так і застанецца назаўсёды, можа, яно і вызначыць маё сапраўднае месца ў літаратуры, але суб'ектыўна ў мяне такое адчуванне: пісаў я, між іншым, да часу, бо не мог не адгукнуцца на тую ці іншую грамадскую з'яву, а за сапраўдную вялікую творчую работу вось-вось зараз вазьмуся. Таму я не магу лічыць сябе «закончаным» майстрам нават у асноўным для мяне жанры — у сатыры. Можа, не раз яшчэ прыйдзецца мне, калі грунтоўна, а калі ў паасобных малюнках, пераглядаць і пераацэньваць свой творчы метад і свой арсенал мастацкіх сродкаў» (Крапіва К. Зб. тв.: У 6 т. Т. 2. Мн., 1997. С. 242. Далей спасылкі на гэта выданне ў тэксце. Рымскай лічбай пазначаны том, арабскай — старонка). Кандрат Крапіва пачаў супрацоўнічаць з газетай «Савецкая Беларусь». Ён згадваў: «Пераехаўшы ў Мінск (гэта было ў 1922 г.), я ўпершыню ўбачыў наклееную на сцяну беларускую газету «Савецкая Беларусь». У ёй надрукаваны падпісаны ініцыяламі сатырычны верш. Прачытаўшы яго, я падумаў, што і сам, бадай, змог бы напісаць такі. Падумаў і па-спрабаваў. Па-беларуску я, праўда, да гэтага часу не пісаў, але жывую беларускую мову ведаў добра. Праз ноч верш (фельетон на злабадзённую тэму) быў гатоў» (ІІ, 444). З заміраннем сэрца назаўтра падыходзіць аўтар да рога вуліцы, дзе звычайна наклейваліся свежыя нумары «Савецкай Беларусі», каб пераканацца, што верш надрукаваны. Ды яшчэ без ніякіх правак! Пройдзе зусім мала часу, і К. Крапіва стане самым актыўным аўтарам газеты. Бывала і так, што «Савецкая Беларусь» друкавала яго вершы штодня, з нумара ў нумар. А яго друкавалі вельмі ахвотна і ін (285-286) шыя выданні: газеты «Беларуская веска», «Чырвоная змена», «Магілёўскі селянін», «Наш працаўнік», альманахі і часопісы «Комсо­мольское село», «Малады араты», «Беларускі фальклор», «Савецкая веска», «Маладняк», «Беларускі піянер», «Маланка», «Дэкламатар».

У аўтабіяграфічнай нататцы «Ад маленства да сталасці» (1962) пра ўласныя ўзаемадачыненні з музамі ён гаварыў: «...Пасля васьмігадовага перапынку я зноў узяўся за пяро. На гэ­ты раз я не ставіў сабе задачы пісаць высокамастацкія творы. Мною валодала не «сусветная туга», а простае жаданне ўмяшацца ў жыццё і сёе-тое ў ім паправіць» (II, 443—444).

Гэтае жаданне стала выдатным стымулам для творчай працы. А першы вершаваны фельетон «Сваты» (1922), які быў надрукаваны ў газеце «Савецкая Беларусь», прысвячаўся Генуэзскай канферэнцьй, на якой вядучыя еўрапейскія дзяржавы запатрабавалі ад маладой Савецкай краіны прызнаць усе даўгі царскага і Часовага ўрадаў, адмяніць дзяржаўную манаполію знешняга гандлю, вярнуць нацыяналізаваныя прадпрыемствы. Ужо гэты самы першы з надрукаваных беларускамоўных вершаў можа дастаткова поўна характарызаваць творчае крэда ранняга Крапівы-сатырыка. Па-першае, тэта надзённасць: не было ў той час нейкай іншай проблемы, пра якую больш горача і зацікаўлена спрачаліся б, чым праблема прарыву савецкімі рэспублікамі палітычнай і эканамічнай блакады, арганізаванай краінамі Захаду. Па-другое, аператыўнасць: верш надрукаваны праз чатыры дні пасля завяршэння канферэнцыі.

20-я гады не былі беднымі на сатырычна-публіцыстычную паэзію. Перыёдыка шчодра друкавала сатырычныя вершы, адкрывала ўсё новыя імёны. Але менавіта К. Крапіва дасягнуў па-сапраўднаму вялікай папулярнасці і народнай любові, бо ён лепш за іншых усвядоміў асаблівасці грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне, першачарговыя задачы будаўніцтва новага жыцця. Паэт паспеў ўжо да гэтага часу пабачыць свет, паглядзець, як жывуць людзі ў іншых краях, таму мог вельмі пэўна ўяўляць, ад чаго варта пазбаўляцца беларусам, каб зажыць па-новаму, што трэба набыць ім, каб лічыцца нацыяй высокай культуры. Дзеля выканання гэтай задачы можна паступіцца некаторымі сваімі творчымі марамі, можна асудзіць сябе — да па­ры да часу — на літаратурную падзёншчыну. «З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — задача мая ударная», — афарыстычна фармуляваў К. Крапіва свае паэтычныя лозунг!. Эпітэтам «удар­ная» ён раўняў сябе з будаўніком, слесарам, мантажнікам. Разам з тым гэты эпітэт указваў на значнасць маштабаў задачы. Сапраўды, «бруду» — розных перажыткаў, недахопаў, забабонаў, (286-287) мярзотнасцей — назбіралася столькі, што Кандрату Крапіве трэ­ба было змірыцца з перспектывай агромністай чарнавой работы. Такое утылітарна-прыкладное выкарыстанне паэзіі было вядома ў гісторыі сусветнай культуры, але, бадай, толькі ў савецкай літаратуры яно атрымала неабмежавана-шырокае разгарненне. У 1925 г. К. Крапіва піша верш «Я не пясняр», наскрозь пранізаны палемічным прадтэкстам:

Я не пясняр! Я не мастак! —

Хай так,

Мой твор не твор — дзіця,

Мой спеў не спеў, а крык,

Але ў тон

Пад камертон

Жыцця

Мой зык:

Я крыкну — ўраз

Па гушчах мае

Нясецца хваля рэх

I ў свой прабег

Раджае смех,

Здровы смех. (I, 18)

«Я не пясняр! Я не мастак!..» Гэтыя прызнанні раўназначныя знакамітаму купалаўскаму «Я не паэта, о крый мяне божа». А сведчылі яны аб тым, што выбар творчьгх прынцыпаў для К. Крапівы быў надзвычай важным, што яго мастакоўскі погляды імкліва эвалюцыяніравалі, складваючыся ў стройную эстэтычную сістэму. Двума гадамі раней паэт ужо спрабаваў акрэсліць уласнае месца ў літаратурным працэсе.

Не зайздрошчу я Чароту

I Купале не раўня,

А жыву сабе пад плотам

Ціха дзень тут ада дня (І, 436).

Гэтым чатырохрадкоўем пачынаўся верш «Крапіва», які чамусьці лічыцца праграмным у творчасці паэта. У 30-я гады, калі быў рэпрэсіраваны М. Чарот, К. Крапіва зняў гэты катрэн, пас­ля чаго верш набыў наступны выгляд:

Я ў мастацкім агародзе

Толькі марная трава.

А якая? Смех, дый годзе:

Я — пякучка-крапіва.

Я расту вось тут пад плотам

І не так даўно ўзышла,

А ўжо многім абармотам (287-288)

Рукі-ногі папякла.

Хто палез за агуркамі,

Хай той носіць пухіры —

Мяне голымі рукамі

Асцярожна, брат, бяры.

Хто сустрэўся быў са мною,

Дакрануўся раз ці два,

Дык той ведае ўжо, хто я:

Я — пякучка-крапіва. (І, 32)

Відавочна, што пасля скарачэння верш значна старціў у сваёй «праграмнасці». Нікога, само сабою зразумела, не магла ўвесці ў зман самапрыніжальная рыторыка маладога паэта: раўніва прымяраў ён сваю творчую фігуру, узяўшы за ўзор не абы-каго, а Я. Купалу і М. Чарота, чый аўтарытэт у беларускай літаратуры на той час быў надзвычай высокім. Часцей за ўсё пад трапны абстрэл крапівінскай сатыры трапляла пустазвонства («Плеткары», 1922), лянота («Год Сцяпана-лайдака», 1923), хабарніцтва («Дай ды дай», 1922), бескультур'е («Грышча», 1922), знахарства («Калі церці, дык да смерці», 1924; «Вось такія дактары вымуць душу без пары», 1923), пратэкцыянізм («Каго мне ўзяць за кума», 1923), забабоны («Дзве кумы», 1923), сквапнасць («дзяльба сенакосу», 1923). Асаблівую ж трывогу, а таму і пастаянную ўвагу да сябе выклікала праблема п'янства. Паказальна, што для выкрыцця гэтай страшнай сацыяльнай хваробы К. Крапіва выкарыстоўваў самыя разнастайныя мастацкія сродкі. Мянялася і танальнасць твораў: калі ў «Самагоначцы» (1922) пераважаюць скрытая іронія, спакойная насмешка, дык у вершы «Ратуйце» (1922) аўтарскія пачуцці атрымліваюць фарсіравана-трывожнае выяўленне. Горкая канстатацыя ў пачатку верша: «Быў на вёсцы я сягоння, ой, дык што ж там робіцца! — Ну, паверце — ў самагоне скора вёска ўтопіцца», — разгортванне і канкрэтызацыя тэмы (усё збожжа, якое заставалася пасля здачы падаткаў пераганялася на самагонку, у самагонных рэчках мокнуць, не прасыхаючы, сельскія чыноўнікі, міліцыянеры і г. д.) зусім лагічна выліваецца ў заклік да ўсяго грамадства падаць вёсцы руку, ратаваць яе, пакуль яшчэ не позна. Усведамленне сапраўды катастрафічных вынікаў алкагалізацыі краіны абумовіла той факт, што К. Крапіва праблему п'янства ў той ці іншай меры закранаў вельмі часта — больш чым у трыццаці творах. Часцей за ўсё ў ацэнках той ці іншай з'явы ён зыходзіў з пастулатаў здаровага народнага сэнсу. А на пачатку творчасці — з пазіцый сялянскага прагматызму, не пазбегшы пры гэтым і пэўнага кансерватызму. Прынамсі, горад з яго трэкамі, бульварамі, атракцыёнамі, іпад (288-289) ромамі ў яго ранніх вершах («На менскім «скверы» (1923), «Што я бачыў на «трэку» (1922)) выглядае гулёным, пустадомкавым — калі не паразітным, дык функцыяльна неадэкватным. Побач з гэтым у крапівінскай паэзіі нярэдкімі былі праявы этычнага радыкалізму. Перш за ўсё гэта адносіцца да антырэлігійных твораў, у якіх рэлігійны светапогляд адмаўляецца рэзка, размашыста, безапеляцыйна. Зрэшты, пад сатырычны абсрэл падпадалі не столькі догматы царквы, колькі яе служкі — святары розных рангаў. I тут К. Крапіва арыгінальным не быў: традыцыя высмейвання папоўшчыны сягае ў глыбокую мінуўшчыну, так што сусветная літаратура ўжо ў сярэднявеччы магла пахваліцца многімі бліскучымі антыклерыкальнымі творамі. Нямала іх з'яўлялася і ў расійскай літаратуры XIX — пачатку XX ст. Арыгінальны К. Крапіва, бадай, у тым, што антырэлігійных твораў напісаў вельмі многа. У гэтым сэнсе з ім мог параўняцца хіба што такі знакаміты ганьбавальнік царквы, як расійскі паэт-сатырык Дзям'ян Бедны. Беларускі паэт у сваёй антыклерыкальнай творчасці пастаянна клапаціўся пра разнастайнасць сродкаў мастацкай выразнасці, што ўскосным чынам сведчыць пра сур'ёзнасць адносін да яе (падобная літаратура ў атэістычным СССР падтрымлівалася друкам практычна без усякіх умоў, пра мастацкі бок можна было і не турбавацца). Асаблівую прыхільнасць выяў-ляў паэт да формы бурлескнага прыпадабнення, укладваючы ў вусны служкаў царквы кур'ёзныя «малітвы па-новаму» («Новая екценія» (1922), «Малітвы па-беларуску» (1923) і інш.). У першым з іх выразна адчуваецца арыентацыя на паэтыку беларускага фальклору:
  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных iconМіфалагічныя прастора І час у рамане Вольгі Такарчук "Правек І іншыя часы"
Хх стагоддзя. Раман падзяляецца не на раздзелы, а на “часы”: час Міхала, час Генавефы, час Злога чалавека, час дома, час лялькі,...

Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных iconНастаўніца беларускай мовы І літаратуры
Праблему эфектыўнага вывучэння літаратуры можна сфармуляваць наступным чынам: як за абмежаваны час, адведзены на вывучэнне мастацкіх...

Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных iconКонкурсна-гульнёвай праграмай
Лета! Цудоўная пара. Гэта час, калі можна добра адпачыць. А для тых, хто любіць чытаць, гэта яшчэ І час чытаць добрыя кнігі

Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных iconСёння ў нас самы незвычайны дзень у нашым самым звычайным жыцці
Банкет – гэта пір, стол, сталаванне, званы абед, вячэра, гэта значыць застолле, у час якога адзначаюць якое-небудзь свята або чый-небудзь...

Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных iconУ маёнтку Дзевятні, непадалёку ад мястэчка Нарач, у невялікім шляхецкім доме, акружаным старым паркам, на беразе рачулкі Зусты прытоку Спягліцы з 1814 года
Літвы, сённяшняй Беларусі, але, не зважаючы на гэта, праз пэўны час ён быў прызнаны класікам польскай літаратуры, творы яшчэ пры...

Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных iconЗмітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай
Яфімавіч Плаўнік належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай...

Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных icon«Воронежский государственный педагогический университет»
В т ч аудиторных – 56 час.; Срс – 43 час.; в период промежуточной аттестации – 45 час

Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных icon«Воронежский государственный педагогический университет»
В т ч аудиторных – 74 час.; Срс – 61 час., в период промежуточной аттестации – 45 час

Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных iconАнджей Сапковский. Кровь эльфов
Пурги. Придет Час Белого Хлада и Белого Света. Час Безумия и Час Презрения, Tedd Deireadh. Час Конца. Мир умрет, погруженный во мрак,...

Час Кандрата Крапівы ў жыцці І літаратуры, як І яго равеснікаў-пісьменнікаў, гэта час эпахальных падзей, якія нібыта сухія былінкі пераломвалі лёсы асобных iconРуюць маркэтолягі жартуюць яны самі пра сябе. Штогод колькасьць тавараў у сьвеце большае, а маркэтынгавыя тэхналёгіі фармуюць попыт спажыўцоў. У той самы час
У той самы час становяцца непатрэбнымі старыя рэчы, якія згубілі актуальнасьць, выйшлі з моды ці папросту надакучылі гаспадару. Якія...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка