Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык




НазваТэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык
Дата канвертавання29.10.2012
Памер105.79 Kb.
ТыпДокументы


Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас.

Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык.


Мэта:

Арганізаваць дзейнасць вучняў, якая дапаможа ім адказаць на ключавое пытанне тэмы “Якім адным словам мы назавём Старажытны Кітай?”.


Задачы

1. Навучальныя:

1. Плануецца, што напрыканцы ўрока вучні будуць валодаць зместам паняццяў: Кітай, лёс, Вялікая кітайская сцяна, Вялікі шаўковы шлях, дзяржава Цынь, дзяржава Хань; адкажуць, што адбывалася ў III ст. да н.э., 221 год да н.э., II ст. да н.э.; пакажуць на гістарычнай карце тэрыторыю Кітая ў старажытнасці, Вялікую кітайскую сцяну, Вялікі шаўковы шлях, рэкі Хуанхэ і Янцзы.

2. Асобаснага развіцця:

Стварыць на ўроку умовы, якія будуць садзейнічаць фарміраванню ўменняў:

- вызначаць на карце месцанаходжанне: тэрыторыі Кітая ў старажытнасці, Вялікую кітайскую сцяну, Вялікі шаўковы шлях, рэкі Хуанхэ і Янцзы;

-растлумачыць значэнне гістарычных паняццяў Кітай, лёс, Вялікая кітайская сцяна, Вялікі шаўковы шлях, дзяржава Цынь, дзяржава Хань;

-назваць падзеі, якія адбылся ў III ст. да н.э., 221 год да н.э., II ст. да н.э.

3. Выхаваўчыя:

Арганізаваць сітуацыю адказнасці за выкананне задання настаўніка, неабходнасці работы ў калектыве.


Тып урока: камбінаваны.


Тэхналогія: Традыцыйная методыка з элементамі стратэгіі актыўнай ацэнкі (АА).


Забеспячэнне ўрока:

  1. Гісторыя Старажытнага свету: вучэбны дапаможнік для 5-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. У 2 ч. Ч 1/ пад рэд. У.С. Кошалева. Мн., 2009 г.

  2. Карты “Старажытны Ўсход: Індыя і Кітай”, сучасная палітычная карта свету.

  3. Гісторыя Старажытнага свету. Атлас: Вучэбны дапаможнік для 5-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. Мн., 2011 г.

  4. Тэставае заданне на кожнага вучня па тэме “Культура Старажытнай Індыі”. Дадатак 1.

  5. Малюнкі-асацыяцыі Кітая. Дадатак 2.

  6. Выстава кніг і часопісаў, прысвечаных Кітаю.

  7. Афармленне класнай дошкі: Запісваецца тэма, эпіграф, паняцці, даты, у час урока запісваецца план вывучэння новай тэмы.

  8. Магнітафон і запісы кітайскай мелодыі.

  9. Сцікеры на кожнага вучня з тэкстам “На Што Бузу”. Дадатак 3.



Эпіграф:

Накіроўваць чалавека ў шлях ненавучаным - здрадзіць яму”. Канфуцый

15 снежня Сусветны дзень чаю


Ход урока


  1. Арганізацыйны этап (да 1 мінуты).

Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць вучняў да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Вітаецца з вучнямі, праводзіць праверку падрыхтаванасці вучняў да ўрока, ставіць перад імі мэту:

“Сёння мы паўтараем тэму “Культура Старажытнай Індыі” на адзнаку.

Мабілізуюцца на работу




  1. Кантрольна-ацэначны этап, (да 5 мінут)


Мэта: арганізаваць сітуацыю адказнасці за выкананне дамашняга задання.

Педагагічная задача: праверка дамашняга задання на адзнаку.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Кожнаму раздае заданні.

“Адкажыце на пытанні за 5 мінут на адзнаку. За кожнае правільнае заданне -1 бал”.


Кожны атрымаў заданне і пісьмова адказвае. ( Дадатак 1).



III. Арганізацыйна-матывацыйны этап (да 7 мінут).


Мэта: арганізаваць сітуацыю пазнавальнай матывацыі.

Педагагічная задача: стварыць ўмовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Настаўнік аб’яўляе тэму ўрока.“Паглядзіце ўважліва на карту і адкажыце, якую краіну мы пачнём вывучаць сёння?”


Фарміруе пазнавальныя матывы.“Зараз мы садзімся на дыван-самалёт і накіроўваемся далей на ўсход, каб пазнаёміцца з яшчэ адной старажытнай дзяржавай. Падумайце, што вы ўяўляеце, калі чуеце слова “Кітай?”

(Гучыць кітайская мелодыя. Дадатак 1 на СD).

Стварае сітуацыю загадкавых карцін.


“А якім адным словам мы можам назваць Кітай?”

Выслухоўвае думкі і накіроўвае вучняў на працяг працы, каб знайсці адказ на ключвое пытанне.

Актуалізоўвае апорныя веды і ўменні. “Па якому плану мы вывучаем новую краіну?”

План запісаць на дошцы.


Прапануе вучням сфармуляваць мэту.


Раздае кожнаму вучню сцікеры з надрукаваным тэкстам “НаШтоБузу”. (Дадатак 3).



Адказваюць: “Кітай”. (Таму што карта ў класе “Старажытны Ўсход: Індыя і Кітай”).


Заплюшчваюць вочы і слухаюць музыку.


Выклікаюцца па жаданні. Выбіраюць і на дошку магнітамі прымацоўваюць малюнкі-асацыяцыі, называюць іх. (Дадатак 2.)

Спрабуюць адказаць.


Адказваюць:

“-Дзе знаходзіцца краіна?

- Якая прырода?

-Якое насельніцтва?

-Якія заняткі людзей?

-Як і калі утварылася дзяржава?

-Хто кіраваў?”

Адказваюць:

“У канцы ўрока мы даведаемся пра прыроду і насельніцтва старажытнага Кітая, заняткі насельніцтва, як стваралася адзіная ктайская дзяржава, навучымся вызначаць на карце Кітай ў старажытнасці, рэкі Хуанхэ і Янцзы, Вялікую кітайскую сцяну, Вялікі шаўковы шлях.”

Наклейваюць тэкст у сшытак.


IV. Аперацыйна – пазнавальны этап (да 20 мінут).


Мэта: забеспячэнне пазнаваўчай актыўнасці вучняў, якая дапаможа ім вызначаць на карце месцанаходжанне: тэрыторыі Кітая ў старажытнасці, Вялікую кітайскую сцяну, Вялікі шаўковы шлях, рэкі Хуанхэ і Янцзы;

-растлумачыць значэнне гістарычных паняццяў Кітай, лёс, Вялікая кітайская сцяна, Вялікі шаўковы шлях, дзяржава Цынь, дзяржава Хань;

-назваць падзеі, якія адбылся ў III ст. да н.э., 221 год да н.э., II ст. да н.э.

Педагагічная задача: арганізаваць мэтанакірованную адукацыйную дзейнасць вучняў, сварыць сітуацыю неабходнасці работы ў калектыве.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

“Прачытайце першы сказ эпіграфа”.


“Вось і я жадаю, каб вы накіраваліся ў шлях навучанымі.

Наш дыван-самалёт апынуўся ў Кітаі”.

З дапамогай пытанняў накіроўвае дзейнасць вучняў на авалоданне картаграфічнымі навыкамі і ведамі .

“Пакажыце на карце краіну;

у якой частцы свету яна знаходзіцца; пакажыце рэкі Хуанхэ і Янцзы”.


Прапануе прачытаць тэкст “Краіна і насельніцтва”.

Паказвае на малюнак з выявай дракона і пытае: ”Якая сувязь паміж выявай дракона і расказам пра прыроду Кітая?”

Прапануе прачытаць тэкст “Заняткі старажытных кітайцаў” і паглядзець на малюнак на стар. 93.

Ставіць пытанне: “Назавіце заняткі старажытных кітайцаў”.


Прапануе прачытать другую частку эпіграфа.

Накіроўвае вучняў на здагадку.


Расказвае, як кітайцы навучыліся збіраць чай і паказвае малюнак (загадкавыя карціны).

Прапануе зрабіць фізкультхвілінку па- кітайску.


Настаўнік прапануе вярнуцца да працы. Першапачатковы кантроль картаграфічных ведаў і навыкаў праз узаемаправерку ў парах.

“У якую краіну мы прыляцелі на дыване-самалёце? Якая яна па памерах? Якія там ёсць рэкі? Якія яны? ”

Накіроўвае вучняў на працяг працы.“Паглядзіце на план на дошцы і адкажыце на якія пытанні мы яшчэ не ведаем адказаў?”.

Прапаноўвае прачытаць тэкст “Утварэнне адзінай кітайскай дзяржавы”.


Пытаецца, што даведаліся вучні падчас працы з тэкстам.


Адпрацоўка храналагічных уменняў. “221 год да н.э. Якое гэта стагоддзе?”

Накіроўвае на працу з дакументам.

“ Якая сцяна была пабудавана па загадзе Цынь Шыхуандзі? Паглядзіце на яе выяву на стар. 96, прачытайце тэкст “Будаўніцтва Вялікай кітайскай сцяны” і пакажыце сцяну на карце атласа адзін аднаму.

“Пойдзем далей. Скажыце, каго кітайскі гісторык лічыў сапраўдным творцам Вялікай кітайскай сцяны? Чаму? Пакажыце сцяну на карце. Якая яна был па памерах?”.


Падсумоўвае адказы. “Сцяна вялікая, яна нават бачна касманаўтам у час палётаў”.

“Які характар быў ў імператара, які не шкадаваў людзей?”

Прапаноўвае прачытаць дакумент

“Старажытнакітайскі гісторык аб грабніцы Цынь Шыхуандзі” і паглядзець на малюнак “Гліняны салдат з грабніцы Цынь Шыхуандзі” на стар. 97.

Стымулюе да разважання.“Які вывад можна зрабіць на падставе апісання грабніцы? Як можна назваць імператара, якому пабудавалі такую грабніцу?”


Прапануе паглядзець тэкст НаШтоБузу і вызначыць, пра што яшчэ не даведаліся.

Прапануе прачытаць тэкст “Дынастыя Хань”.

Прапануе расказаць суседу па парце пра што даведаліся і аднаму з вучняў паказаць на насценнай карце Вялікі шаўковы шлях.

Прапануе адказаць на ключавое пытанне “Якім адным словам мы назавём Старажытны Кітай? Чаму?”.

Чытаюць уголас разам:Накіроўваць чалавека ў шлях ненавучаным - здрадзіць яму. Канфуцый”.


Адзін паказвае на карце,

Астатнія глядзяць, слухаюць, шукаюць аб’екты ў атласе, называюць частку свету: Паўднева-усходняя Азія.

Чытаюць тэкст “Краіна і насельніцтва” (кожны асобна). Адказваюць на пытанне:”Жыхары баяліся бурных разліваў Хуанхэ і стварылі міф пра вялікіх драконаў, якія жывуць у рацэ”.

Спачатку чытаюць тэкст “Заняткі старажытных кітайцаў” (кожны асобна).

Спрабуюць назваць, чым займаліся старажытныя кітайцы. (Земляробствам: вырошчваннем рысу; жывёлагодоўляй; будавалі дамбы; рабілі тканіны з шоўку; апрацоўвалі жалеза).

Чытаюць уголас разам:”15 снежня Сусветны дзень чаю”.

“Сёння 15 снежня і, напэўна, кітайцы вынайшлі чай”.


Выконваюць практыкаванне. Нахілы наперад, рукі скласці разам на ўзроўні сэрца.


Правяраюць спачатку ў парах.

Адказваюць:”Кітай –вялікая краіна. І рэкі таксама вялікія”.


Чытаюць уголас разам:

“-Як і калі утварылася дзяржава?

-Хто кіраваў?”


Чытаюць тэкст “Утварэнне адзінай кітайскай дзяржавы” (кожны асобна).

Адказваюць: “У III ст. да н.э. дзяржава Цынь пакарыла ўвесь Кітай. Імператар прыняў тытул Цынь Шыхуандзі ў 221 год да н.э.”


Адказваюць: “III ст. да н.э.”.


Чытаюць дакумент “Будаўніцтва Вялікай кітайскай сцяны” (кожны асобна).


Паказваюць сцяну на карце атласа ў парах.


Адказваюць на пытанне:”Просты народ. Для яе узвядзення зганялі сотні тысяч сялян, рабоў, воінаў, суджаных. Яны вельмі цяжка працавалі.Сцяна была вельмі вялікая” .

Адзін вучань паказвае на насценнай карце.


Адказваюць: “Жорсткі. Безлітасны”.


Чытаюць дакумент, разглядаюць малюнак.


Адказваюць: “Нават пасля смерці Цынь Шыхуандзі яго баяліся. А яшчэ ён быў вялікі імператар”.

Адказваюць: “ Пра падзею ў II ст. да н.э., пра дзяржаву Хань, Вялікі шаўковы шлях”.

Чытаюць тэкст “Дынастыя Хань” (кожны асобна).

Працуюць у парах. Адзін адказвае каля дошкі.


Адказваюць:”Вялікі, таму што і краіна вялікая, і рэкі, і сцяна, і імператары, і шаўковы шлях”.


V. Аналітыка – выніковы этап (да 7 мінут)


Мэта: высвятленне дзецьмі сваёй кампетэнтнасці ці сваіх памылак, звязаных з новым вучэбным матэрыялам.


Педагагічная задача: стварыць умовы для самакантролю, карэкцыі і самаацэнкі ведаў, уменняў, навыкаў.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Шляхам гутаркі вызначае ўзровень авалодання вучэбным матэрыялам.

“Пра што даведаліся?”


Кожны агучвае свою думку (карыстаецца тэкстам з “НаШтоБузу”).



VI. Этап пастаноўкі і асэнсавання дамашняга задання (да 3 мінут)


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Запісвае дамашняе заданне на дошцы.

Прачытаць параграф 26, пашукаць кітайскія рэчы, каб на наступным уроку зрабіць выставу з кітайскіх рэчаў.

Кантралюе запіс задання вучнямі ў дзённікі.

Запісваюць у дзённік дамашняе заданне, кантралююць запіс у дзённікі ў парах.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык icon«Беларускі народны тэатр» Наталля Пятроўна Бартошык, настаўніца гісторыі І грамаданаўства
Тэхнічны рэдактар І афарміцелі (вучні ўдзельнічаюць па жаданні, а таксама трэба назначыць аматараў камп’ютара). Патрабую, каб вучні...

Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык iconЧалавек І свет. 4 клас. Тэма: "Ад батлейкі да тэатра" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта
Мэта: даць уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва; пазнаёміць вучняў з дзеячамі 17 -20 стагоддзяў, якія пакінулі...

Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык iconЧалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Абсталяванне: маленькія люстэркі для кожнага вучня, прымаўкі І прыказкі аб чысціні, загадкі на тэму “Сродкі асабістай гігіены” (зубная...

Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык iconПлан-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс)
Бсс, ІХ будову, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, ролю ў тэксце, умовы пастаноўкі двукроп’я ў бсс

Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык iconЧалавек І свет 1 клас Тэма: "Восеньскія з’явы ў прыродзе" (абагульняючы ўрок) Настаўнік: Вайцяхоўская Н.І. Дварчанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Мэта
Маленькая вельмі рухавая птушачка, галоўка, горла, палоска пасярод грудзей чорныя, спінка зеленавата-блакітная, ніз жоўты або белы....

Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык iconБязлепкіна Аксана Пятроўна
Тэма кандыдацкай дысертацыі, год І месца абароны, прозвішча навуковага кіраўніка

Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык iconСцэнар інтэграванага ўрока-гульні "Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы"
Аўтар: Аржанава Наталля Аляксандраўна – настаўнік беларускамоўнага 1 “Г” класа, сш №1, г. Магілёў

Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык iconУводзіны ў школьнае жыццё
З прыходам у школу мяняецца ўвесь лад жыцця І дзейнасці шасцігадовых дзяцей. Вядучай дзейнасцю паступова становіцца навучальная,...

Тэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык iconМатэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Якое сонца? Яно свеціць усім І ўсіх сагравае. Давайце створым сонца ў сабе. Закрыйце вочы, рукі пакладзіце на стол ці на калені далонямі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка