Урублеўскі аляксандр Васільевіч




НазваУрублеўскі аляксандр Васільевіч
Дата канвертавання19.11.2012
Памер16.92 Kb.
ТыпДокументы
УРУБЛЕЎСКІ Аляксандр Васільевіч

Урублеўскі Аляксандр Васільевіч нарадзіўся 2 студзеня 1963 года ў в. Елка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1970-1978 гг. вучыўся ў Казловіцкай васьмігадовай школе. Вялікі ўплыў на фарміраванне асобы аказалі першая настаўніца Адміралава Ніна Паўлаўна і класны кіраўнік Філітовіч Алена Гаўрылаўна, якія выхоўвалі вучняў асабістым прыкладам адказных адносін да справы. У 1980 годзе закончыў Сянькоўшчынскую сярэднюю школу Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. У перыяд атрымання сярэдняй адукацыі неаднаразова ўдзельнічаў у раённых і абласных прадметных алімпіядах па хіміі, матэматыцы, беларускай і рускай мовах. Асаблівую ролю ў прафесійнай арыентацыі адыграла настаўніца хіміі Сянькоўшчынскай СШ Лабко Галіна Сямёнаўна.

У 1985 годзе выдатна закончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1985-1992 гг. працаваў у Навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем Белдзяржуніверсітэта. У чэрвені 1992 года паспяхова абараніў дысертацыю на прысваенне вучонай ступені кандыдыта хімічных навук.

З 1992 года да цяперашняга часу працуе ў Камандна-інжынерным інстытуце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (да 2000 года – вышэйшае пажарна-тэхнічнае вучылішча). Займаў пасады выкладчыка, старэйшага выкладчыка, дацэнта, начальніка кафедры, намесніка начальніка інстытута па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню. У цяперашні час займае пасаду начальніка факультэта завочнага навучання. У 1998 годзе рашэннем Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта прысвоена званне “дацэнт” па спецыяльнасці “Хімія”. Аўтар больш за 140 навуковых і вучэбна-метадычных выданняў, у тым ліку 8 дапаможнікаў па спецыяльнасці “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі.

Палкоўнік унутранай службы. За вялікі ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі ў 2001/2002 і 2008/2009 вучэбных гадах распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заахвочваўся штомесячнымі персанальнымі надбаўкамі. У 2006 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём “За безупречную службу” ІІІ ступені. Узнагароджаны медалямі “50 лет атомной энергетике СССР”, “150 лет пожарной службе Беларуси”, нагруднымі знакамі “155 лет пожарной службе Беларуси”, “За заслуги”, Граматай і Ганаровай граматай МНС Рэспублікі Беларусь, Граматай Камандна-інжынернага інстытута, Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.


Аўтары: Дзянішчык Людміла Браніславаўна, Латош Алена Іванаўна

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урублеўскі аляксандр Васільевіч iconУрублеўскі Пётр Васільевіч
Нарадзіўся 3 лютага 1959 года ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці

Урублеўскі аляксандр Васільевіч iconНілаў Аляксандр Аляксеевіч
Нілаў Аляксандр Аляксеевіч. Член Саюза журналістаў рб. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Гомелі. Скончыў эканамічны факультэт гду ў 1982...

Урублеўскі аляксандр Васільевіч iconАляксандр Сяргеевіч Пушкін
Аляксандр Сяргеевіч Пушкін (6 ліпеня 1799, Масква — 10 лютага 1837, Санкт-Пецярбург) — рускі паэт, драматург І празаік; пачынальнік...

Урублеўскі аляксандр Васільевіч iconСончык Яўгеній Васільевіч
Пасля заканчэння Дзярэчынскай сярэдняй школы І гродзенскага педінстытута працаваў настаўнікам рускай мовы І літаратуры ў школах Зэльвенскага...

Урублеўскі аляксандр Васільевіч iconМайстар кавальскіх спраў – Аляксандр Сяргеевіч Дубіна
Яшчэ з самага маленства Аляксандр Сяргеевіч хацеў маляваць, І ў яго гэта вельмі добра атрымоўвалася, ён любіў зрысоўваць розныя выявы...

Урублеўскі аляксандр Васільевіч icon1901-1950) (сапраўднае імя Аляксандр Чадарайніс) латышскі паэт І празаік, якога лічаць пачынальнікам урбаністычнай паэзіі ў Латвіі
Аляксандр Чак/ Aleksandrs Čaks (1901–1950) – (сапраўднае імя – Аляксандр Чадарайніс) – латышскі паэт І празаік, якога лічаць пачынальнікам...

Урублеўскі аляксандр Васільевіч iconМальскі дзіцячы сад – базавая школа
Аляксандр Якіменка, узбадзёрыў прысутных І надаў ім сілы. Мальскі дзіцячы сад – базавая школа ўдзячны вам, Аляксандр Аркадзьевіч,...

Урублеўскі аляксандр Васільевіч iconСемінар Рэферат Паўстанне 1863 г
Кастусь Каліноўскі меў 25 гадоў, Валеры Урублеўскі 27, Людвік Звяждоўскі 33, Генрык Дмахоўскі, вядомы скульптар, камісар Дзісенскага...

Урублеўскі аляксандр Васільевіч iconГалоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка "Тур дэ Франс", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі
Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на першым этапе не адзін дзесятак кілямэтраў ішоў у лідэрах, набраўшы да таго ж заліковыя...

Урублеўскі аляксандр Васільевіч iconГалоўная спартовая падзея апошніх дзён -вэлягонка "Тур дэ Франс", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на першым
Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на першым этапе не адзін дзесятак кілямэтраў ішоў у лідэрах, набраўшы да таго ж заліковыя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка