1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура" (далей "Установа") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца




Назва1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура" (далей "Установа") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца
старонка1/5
Дата канвертавання29.10.2012
Памер385.28 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5
ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.  Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Сянно

імя З. І. Азгура” (далей - “Установа”) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца навучальнай і выхаваўчай установай, функцыянуе ў складзе І–ХІ класаў.

2. Заснавальнікам Установы з’яўляецца Сенненскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік). Органам дзяржаўнага кіравання Установай з’яўляецца аддзел адукацыі Сенненскака раеннага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган).

3. Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штампы са сваім найменнем і разлікі ў банках, якія адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.

Установа адукацыі дэлегіруе паўнамоцтвы па вядзенню бухгалтарскага і падатковага ўліку гаспадарчай дзейнасці (г.зн. уся фінансавая дзейнасць здзяйсняецца праз цэнтралізаваную бухгалтэрыю Упаўнаважанага органа).

4. Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе адукацыі, іншымі заканадаўчымі актамі і нарматыўнымі дакументамі, дадзеным Статутам.

5. Поўная назва Установы:

- на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Сянно імя З.І. Азгура”;

- на рускай мове – Государственное учреждение образования «Средняя школа №1 г.Сенно имени З. И. Азгура ».

Скарочаная назва:

- на беларускай мове –СШ №1 г.Сянно

- на рускай мове – СШ №1 г.Сенно

6. Маёмасць Установы належыць на правах уласніка Заснавальніку і замацоўваецца на праве аператыўнага кіравання за Установай.

7. Месца знаходжання Установы: 211120, Віцебская вобласць, г.Сянно, вул. Кастрычніцкая, д. 85.


ГЛАВА 2

МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ,


1. Асноўнымі мэтамі Установы з’яўляюцца арганізацыя на падставе зацверджаных вучэбных праграм адукацыйнага працэсу, накіраванага на фарміраванне адукаванай, высокамаральнай, усебакова развітай асобы, яе падрыхтоўкі да жыцця ў грамадстве, стварэнне ўмоў для свядомага выбару і далейшага авалодання прафесійных праграм, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагу да правоў і свабоды чалавека, любові да Радзімы, прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця.

2. Вядучымі прынцыпамі дзейнасці Установы з’яўляюцца даступнасць, навуковасць, адзінства нацыянальнага і агульначалавечага ў навучанні і выхаванні, дэмакратычнасць, гуманнасць, варыятыўнасць Установы па зместу адукацыі і арганізацыі адукацыйнага працэсу.

3. Асноўнымі задачамі Установы з’яўляюцца:

- павышэнне якасці адукацыі, удасканаленне адукацыйнага працэсу шляхам творчага развіцця асобы вучня на аснове асобасна-арыентаванага навучання і выхавання з улікам канкрэтных магчымасцей школы;

- фарміраванне здаровага ладу жыцця, пашырэнне асяроддзя, якое ўмацоўвае здароўе;

- ідэйна - маральнае выхаванне школьнікаў;

- прафілактыка сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей і іх сем’яў, правапарушэнняў навучэнцаў.

4. Установа, акрамя асноўных функцый, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам, можа ажыццяўляць:

- падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

- арганізацыю навучання і выхавання для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома тымі вучнямі, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установу агульнай сярэдняй адукацыі;

- атэстацыю ў парадку экстэрната вучняў, якія поўнасцю або часткова засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі або адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі самастойна, або ва Установах адукацыі, якія не прайшлі дзяржаўную акрэдытацыю, і з мэтай пацвярджэння гэтага пры наяўнасці ўважлівых прычын незасваення ўказаных праграм ва Установах адукацыі дапушчаны да атэстацыі ў парадку экстэрната;

- эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць.

5. Установа і сям’я будуюць свае ўзаемаадносіны на прынцыпах супрацоўніцтва, адкрытасці і нясуць роўную адказнасць перад грамадскасцю і дзяржавай за навучанне і выхаванне дзяцей.

6. У правядзенні адукацыйнай работы, ахове правоў, жыцця, здароўя дзяцей, развіцця іх талентаў і здольнасцей, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы ўзаемадзейнічае з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый, а таксама з установамі аховы здароўя, культуры, спорта, з цэнтрамі дзяцей і моладзі, установамі пазашкольнай работы.

7. Ва Установе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчлівая заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

8. Установа адукацыі ў пытаннях выхаваўчай дзейнасці на аснове пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў дзяцей можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі аб’яднаннямі з улікам іх станоўчага ўздзеяння на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа.

9. Установа мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ў адпаведнасцi з заканадаўствам, на падставе міжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, дагавораў, якія заключаюцца паміж установай адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізацыяй замежнай дзяржавы (міжнароднай арганізацыяй, замежным грамадзянінам, асобай без грамадзянства, якія часова прабываюць або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь), міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі.

10. Медыцынская дапамога вучням Установы аказваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя па месцу знаходжання Установы.

11. Установа вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу Установа выкарыстоўвае дакументы, тыпавыя формы якіх зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

12. Віды дзейнасці, ажыццяўляемыя Установай

-80102 – агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыi);

-80210 – агульная сярэдняя адукацыя.

У мэтах прыцягнення дадатковых грашовых сродкаў Установа мае права ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы, у адпаведнасці з заканадаўстам.

13. Мова навучання і выхавання ў школе – руская.

Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы (нямецкай або англійскай) у школе з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх вывучаемыя мовы вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


ГЛАВА 3

Правы, абавязкі і адказнасць Установы


14. Установа самастойна ў ажыццяўленні адукацыйнай, навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі, падбору і расстаноўцы кадраў і іншай дзейнасці ў межах, якія ўстаноўлены заканадаўствам.

15. Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права:

15.1. ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

15.2. фарміраваць структуру і штатны расклад Установы;

15.3. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

15.4. удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі;

15.5. ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацверджанні факту іх выдачы;

15.6. ўваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб'яднанняў некамерцыйных арганізацый;

15.7. ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвую дзейнасць.

16. Іншыя правы Установы ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

17. Установа абавязана забяспечваць:

17.1. якасць адукацыі;

17.2. распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі, яго ўдасканаленне;

17.3. падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

17.4. матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з усталяванымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

17.5. стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

17.6. распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў унутранага працоўнага распарадку Установы;

17.7. маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;

17.8. меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

17.9. стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) навучэнцаў;

17.10. азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, статутам;

17.11. садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

18. Іншыя абавязкі Установы адукацыi ўстанаўлiваюцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

19. Установа ва ўстаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прававых нормах нясе адказнасць за рэалізацыю канстытуцыйных правоў асобы школьніка на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, яе якасці і адпаведнасці патрабаванням адукацыйных стандартаў, за выбар форм арганізацыі вучэбнага і выхаваўчага працэсу з улікам узроставых, псіхафізіялагічных асаблівасцей, схільнасцей, здольнасцей, інтарэсаў вучняў, патрабаванняў аховы жыцця і здароўя дзяцей і падлеткаў.

20. Установа вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу Установа выкарыстоўвае дакументы, тыпавыя формы якіх зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура\" (далей \"Установа\") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура\" (далей \"Установа\") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №6 г. Смаргонь" (далей Установа) з'яўляецца юрыдычнай асобай І ажыццяўляе сваю дзейнасць у
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі»,...

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура\" (далей \"Установа\") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца iconНавучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа
Установа адукацыі “Навучальна-пендагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” (далей “установа”) з’яўляецца дзяржаўнай...

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура\" (далей \"Установа\") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура\" (далей \"Установа\") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца iconРазвіццё лагічнага мыслення пры рашэнні задач
Дзяржаўная установа адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная установа”

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура\" (далей \"Установа\") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца iconПастаўскі раённы аддзел адукацыі Установа адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура\" (далей \"Установа\") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура\" (далей \"Установа\") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура\" (далей \"Установа\") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура\" (далей \"Установа\") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца iconУрок : Прыгажосць роднай зямлі
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка