Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры




НазваВыхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Дата канвертавання19.11.2012
Памер40.34 Kb.
ТыпДокументы
Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры

З вопыту работы


Рашаючы праблему грамадзянскага выхавання вучняў, школа на першы план ставіць выхаванне падлеткаў, якія змогуць паспяхова выконваць свой грамадзянскі абавязак, г.зн. паважаць дзяржаўную ўладу, імкнуцца да міру, любіць Радзіму, праяўляць патрыятызм, гэта пачуццё ўласнай годнасці, дысцыплінаванасць, культура міжнацыянальных адносін. Патрыятычнае выхаване – адзін з галоўных накірункаў у працэсе фарміравання асобы школьніка. Урокі беларускай мова і літаратуры маюць вялікі выхаваўчы патэнцыял.

Галоўнай задачай прадмета з’яўляецца фарміраванне творчай асобы, развіццё пачуцця любві да роднай зямлі, яе прыродных багаццяў, павагі да гісторыі і культуры сваёй Радзімы. Грамадзянскае выхаванне пачынаецца з выхавання любові да роднага куточка – радзімы, дзе праходзіць дзяцінства. На сваіх уроках мы разам з вучнямі адпраўляемся ў падарожжа па знаёмых з дзяцінства мясцінах. З гэтай мэтай выкарыстоўваю тэксты, малюнкі, ілюстрацыі, фотаздымкі, мультымедыя. Дзеці маюць магчымасць яшчэ раз угледзіцца ў абрысы роднай зямлі, адзначыць, што мясціы, у якіх яны жывуць, зусім непадобныя на другія. Для фарміравання патрыятызму і грамадзянскай пазіцыі вучняў багаты матэрыял дае тэма “Мой чароўны беларускі край…”, “За смугою стагоддзяў”, ”Казка — у жыцці падказка”( 5 клас). На ўроках па гэтай тэме вучні даведваюцца адкуль пайшла назва “Белая Русь”, захапляюцца разам з аўтарамі меладычнасцю, пяшчотай, трапнасцю і выразнасцю роднай мовы; ганарацца высокімі маральнымі якасці беларускага нацыянальнага характару — гасціннасць, добразычлівасць, шчодрасць, спагадлівасць і інш. Нельга стаць сапраўдным патрыётам ваёй Радзімы, калі ты не ведаеш народных звычаяў, свят, абрадаў беларускага народа. Таму вучні на ўроках па гэтых тэмах наведваюць школьны музей, дзе на свае вочы могуць пазнаёміцца з вышыванымі ручнікамі, сурвэткамі, посудам нашых продкаў. На аснове тэкстаў вучу дзяцей помніць месца, дзе ты нарадзіўся, дзе жывуць твае бацькі. Паступова вучні прыходзяць да высновы, што ў кожнага чалавека ёсць свая маленькая радзіма, і дзе б ты не быў, трэба заўсёды варочацца сюды.

На урокі беларускай мовы падбіраю практычны матэрыял, аб’яднаны адной тэмай “Мая маленькая радзіма”. Вучні вучацца знаходзіць не толькі дзейнік і выказнік, ставіць пытанні да даданых членаў, будаваць сказы, але яны вучацца берагчы і сваю малую радзіму: рачулку Верацейку, бор, птушак. Вялікае выхаваўчае значэнне мае тэма “Прыказкі і прымаўкі”. Вучні , аналізуючы прымаўкі, вучацца любіць радзіму, шанаваць сваю працу. Стараюся выкарыстоўваць матэрыял ўрока для выхавання грамадзяніна, які ведае, што такое Радзіма, адчувае сваю адказнасць за мову, на якой гаворыць, клапоціцца пра інтарэсы Бацькаўшчыны. Урокі беларускай літаратуры па тэмах:

  • Г.Далідовіч “Губаты”: “Без чалавечнасці не будзе вечнасці”. (8 клас)

  • В.Быкаў “Жураўліны крык”: “Вытокі подзвігу і здрады герояў аповесці”. (8 клас)

  • А.Дудараў “Вечар”: Выпрабаванне на чалавечнасць. (8 клас)

  • В.Карамазаў “Дзяльба кабанчыка”. Клопат маці і адказнвасць дарослых дзяцей”. (8 клас)

  • Р.Барадулін “Трэба дома бываць часцей”. Любоў чалавека да родных мясцін і блізкіх людзей – адзнака яго патрыятызму і духоўнасці. (8 клас)

  • П.Броўка “Калі ласка”. “ Маральныя якасці беларускага нацыянальнага характару. (5 клас)

  • “Мой чаоўны беларускі край”. (Ул.Караткевіч “Бацькаўшчына”). (5 клас)

  • “Памяць мінулай вайны...” (Па апавяданнях І.Чыгрынава) (11 клас)

  • Свет Радзімы-Беларусі ў лірыцы Рыгора Барадуліна. (11 клас)

  • Малая радзіма, казачная палеская прырода ў светлых колерах у лірыцы Я.Янішчыц. (11 клас)

  • Праблема выбару і яе рашэнне ў п’есе “Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава. ( 11 клас)

  • Выкрыццё жорсткасці, бесчалавечнасці фашызму ў аповесці В.Быкава “Знак бяды”. (11 клас) і іншыя садзейнічаюць выхаванню ў навучэнцаў гатоўнасці актыўна ўдзельнічаць у стваральным працэсе на карысць Радзімы, быць адданым інтарэсам сваёй дзяржавы. Вядома, што гісторыю свайго краю павінен ведаць кожны яе грамадзянін. Таму ствараю на ўроках ўмовы, якія садзейнічаюць выхаванню свядомага чалавека- гуманіста і інтэрнацыяналіста, адказнага грамадзяніна, які ведае і паважае гісторыю і культуру свайго народа. Пера імі вобраз беларуса-працаўніка, чалавека, які беражліва адносіцца да зямлі-карміцелькі, вынослівага і трывушчага.

Праграма па літаратуры надзвычай багата на творы, прыдатныя для патрыятычнага выхавання. Напрыклад, праграма 5 класа пачынаецца вершам П.Броўкі “Калі ласка”. Мэта ўрока – паказаць трапнасць і выразнасць беларускай мовы, высокія маральныя якасці беларускага нацыянальнага характару – гасціннасць, добразычлівасць, спагадлівасць і г.д. Не можа пакінуць раўнадушным верш “Бацькаўшчына” У.Караткевіча, дзе вучні могуць спазнаць карціны прыроды нашай зямлі, убачыць яе краявіды, захапляцца яе маляўнічасцю. Да заключнага ўрока па тэме вучні рыхтуюць вусныя выказванні пра наш край, беларускую мову, яе прыроду на аснове вывучаных твораў. У выказваннях вучняў і любоў да роднага краю, і захапленне яго краявідамі, і гонар за шчасце жыць на роднай зямлі. У праграме многа твораў , у якіх апісваецца прырода Беларусі. Імкнуся паказаць прыроду, як частку нашай краіны. Пры вывучэнні апавяданняў “Бурык” У.Караткевіча, “Губаты” Г.Далідовіча , І.Пташнікава “Алені” вучу дзяцей правільна адносіцца да жывой прыроды, быць добрымі і міласэрнымі да братоў нашых меншых. Любіць свой край, народ, ведаць звычаі і абрады дае вывучэнне творчай спадчыны Якуба Коласа і Янкі Купалы. Каб урокі літаратуры былі эфектыўнымі, ствараю такія сітуацыі, якія б прымушалі вучняў задумацца над важнымі жыццёвымі праблемамі. Гэта ў першую чаргу ўмела пастаўленыя пытанні да твора, заданні творчага характару.

Роля школы ў выхаванні сапраўднага грамадзяніна сваёй зямлі вялікая. Школа, педагагічныя калектывы, грамадскія аб’яднанні , вырашаючы адукацыйныя і пазанвальна-выхаваўчыя задачы праз вучэбныя прадметы, арганізацыю пазакласнай работы, уздзейнічаюць на выхаванне патрыятычнай, грамадзянскай свядомасці вучняў. Урок - невычэрпная крыніца маральнага ўздзеяння на выхаванне патрыятычных пачуццяў юнага грамадзяніна. Праз канкрэтныя творы, гістарычныя факты, сродкамі мастацкага слова, праз мастацкія вобразы, карціны мінулага і сучаснага, аўтарскія погляды і перакананні вырашаю на практыцы гэта найважнейшая праблема.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Т.А.Жук

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconПатрыятычнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Радзімы, яе нацыянальнай культуры, традыцый І звычаяў; развіцце самасвядомасці асобы, яе здольнасці ўсведамляць сябе прадстаўніком...

Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconИз опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория
Выхаванне эстэтычных меркаванняў з'яўляецца важнай задачай літаратурнай адукацыі ( прыгожае агіднае, узнеслае- нізкае, трагічнае...

Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconПатрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі
Бедны той, хто не мае скарбаў вечных, скарбаў душы, такі скарб, які ніхто І ніколі адабраць ад нас не здолее, – гэта любоў да Бацькаўшчыны...

Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconКурсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання
Выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на ўроках беларускай мовы І літаратуры

Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconПрыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі пасі, як авечку тады выйдзе на чалавечка

Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconКрылатыя выслоўі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасць карыстацца свабодай

Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconНавучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Аднак многія аспекты школьнага літаразнаўства асветлены методыкай недастаткова. Сярод ІХ, перш за ўсё, тэарэтыка-літаратурныя паняцці...

Выхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры icon2 Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці па вучэбных прадметах
Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай (рускай) мовы ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання ацэньваюцца ў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка