Прывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі




НазваПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Дата канвертавання19.11.2012
Памер38.41 Kb.
ТыпДокументы

Kvia0908abloha-sajt



Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аБЛОГу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі.


Расейскі дэмакратычны палітык Валерыя Навадворская адказвае ў сваім блогу на пытаньне пра магчымасьць рэфэрэндуму пра ўтварэньне супольнай расейска-беларускай дзяржавы: “Лічу, што рэфэрэндуму ня будзе. Пуцін ня супраць, каб разжыцца Беларусьсю, але на правах губэрні, а Лукашэнка сваю абсалютную ўладу нікому не саступіць, хутчэй уступіць у БНФ. Размовы пра рэфэрэндум ідуць, але далей справа ня пойдзе”.


На фрумах парталу Tut.by абмяркоўваюць зварот экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, які цяпер зьняволены ў менскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Спадар Казулін заклікаў ад 19 верасьня лічыць прэзыдэнцкую ўладу Аляксандра Лукашэнкі нелегітымнай, і да наступных прэзыдэнцкіх выбараў перадаць кіраваньне краінай прэм’еру Сяргею Сідорскаму. Да тэмы турмы “Валадаркі” мы яшчэ вернемся далей у праграме. А пакуль водгукі ўдзельнікаў форумаў на выказваньні спадара Казуліна. Карыстальнік Пан Спартсмэн не сумняецца ў тым, што на апошніх выбарах Аляксандар Лукашэнка набраў больш за 80% галасоў: “Трэба выбары выігрываць. А прайграўшы, не выдаваць чарговы прадукт словамаўленьня”. Карыстальнік П/С піша: “Казулін правёў псыхалягічны прыём… Ён ведае скрайнюю падазронасьць Лукашэнкі да самых нязначных ці нават уяўных прэтэндэнтаў на ўладу. Такім чынам ён спрабуе расхістаць існы статус кво ў наменклатуры”.


На палітычным сайце ”Трэці тэрмін – лішні!” можна знайсьці сатырычны “Маленькі палітычны слоўнік”. Вось самыя паліткарэктныя прыклады: “Бітва за ўраджай” – вайна зь зернем і зернебабовымі, якія растуць здрадніцкі павольна; “Апакаліпсіс” -- будучыня пасьля прэзыдэнта, тое ж – голад; “стабілізацыя” – застой… Разам 145 словаў.


На інфармацыйна-забаўляльным партале “Minsk2000” можна знайсьці зусім незабаўляльны фотарэпартаж пра сьледчы ізалятар на менскай вуліцы Валадарскага. Аўтар узгадвае, што ў Пішчалаўскім замку, які складае аснову Валадаркі сядзелі такія асобы як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Якуб Колас, Карусь Каганец… З найноўшага часу можна дадаць: Юры Хадыка, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Рамашэўскі, Павал Севярынец, цяпер там знаходзіцца Аляксандар Казулін. Аўтар рэпартажу, які сябе не называе, суправаджае сваю фотаэкскурсію нататкамі Мадэста Мудрова, дырэктара турэмнага камітэту Менскай губэрні ў канцы ХІХ ст. (цытую): “Жахліва трымаць зь відавочнымі злачынцамі таго, чыё злачынства яшчэ не даказанае”. І хоць у рэпартажы адзначаецца, што адміністрацыя стараецца сартаваць зьняволеных, з фотаздымкаў вынікае, што людзі, чыя віна яшчэ не даказаная, мусяць жыць у прыніжальных умовах: напрыклад, на дваццаць чалавек у камэры адна неагароджаная прыбіральня.


Да Дня беларускай вайсковай славы прымеркавала газэта “Наша Ніва” абнаўленьне свайго сайту. «НН» цяпер можна ня толькі чытаць, але і пісаць, і спрачацца ў ёй, а неўзабаве – і чуць яе, -- гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле. -- «НН» цяпер ствараюць самі чытачы. Штодня. Кожны можа выказаць сваё меркаваньне наконт любога артыкулу, паспрачацца з аўтарам, падыскутаваць зь іншымі чытачамі. Кожны можа сам напісаць артыкул

у «НН» проста на сайце. Новая «Наша Ніва» зьбірае беларусаў”.


Адпаведна чытач можа выбіраць, як яму глядзець інтэрнэт-вэрсію “НН”: “Можна праглядаць толькі галоўныя навіны, можна – толькі навіны, напісаныя нашаніўцамі, а можна – усе матэрыялы сайту разам. Зарыентавацца дапамогуць рэйтынгі найбольш чытаных і найбольш камэнтаваных артыкулаў”.


Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі быў Севярын Квяткоўскі . Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начную аблогу\" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начную аблогу\" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начную аблогу\" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі iconПрывтаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывтаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начную аблогу\" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, з вамі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце "Начную аблогу"
Ці гэта ёсьць прыкметы новай нацыі, дзе зашквараны прагматызм адыходзіць на іншы плян? Ці не таму дзяржава занепакоеная?”

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начную аблогу\" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, з вамі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце "Начную аблогу"
Ці гэта ёсьць прыкметы новай нацыі, дзе зашквараны прагматызм адыходзіць на іншы плян? Ці не таму дзяржава занепакоеная?”

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начную аблогу\" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць навіну пра магчымасьць паставак у Беларусь газу ня толькі з Расеі. Вось некаторыя водгукі...

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начную аблогу\" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу", пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі
Беларускі інфармацыйны рэсурс ”News by” паведамляе, што ад сёлета 22 верасьня адзначаецца міжнародны Дзень сетак

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начную аблогу\" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу", пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі
Шмат хто, а ў тым ліку й я, жадалі б перайсьці на сталае беларускае маўленьне, вось толькі як пачнеш спрабаваць, дык то ўсплывае...

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начную аблогу\" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начной аблозе" блукаю ў беларускім сеціве я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начной аблозе” блукаю ў беларускім сеціве я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начную аблогу\" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начной аблозе" блукаю ў беларускім сеціве я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начной аблозе” блукаю ў беларускім сеціве я – Севярын Квяткоўскі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка