Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка




НазваТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Дата канвертавання28.10.2012
Памер153.18 Kb.
ТыпДокументы


Інфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання:

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя:

да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа

і 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка”

21.06.2012г.


Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі. Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура.

Янка Купала і Якуб Колас – гэтыя імёны ў нашым уяўленні заўсёды побач. Мы гаворым: Янка Купала – і працягваем Якуб Колас. І наадварот – Якуб Колас і Янка Купала. Такія своеасаблівыя “пары” – вядомая заканамернасць у сусветнай літаратуры, дзе ёсць Гётэ і Шылер у нямецкай, Пушкін і Гогаль у рускай, Бальзак і Стэндаль у французскай, Міцкевіч і Славацкі ў польскай літаратурах. Класік украінскай літаратуры Паўло Рыгоравіч Тычына нездарма параўноўваў Купалу і Коласа з дзвюма вяршынямі “беларускага Эльбруса паэзіі”.

Максім Танк, знакаміты народны паэт Беларусі, вучань і прадаўжальнік дум і ідэй Янкі Купалы і Якуба Коласа, чый 100-гадовы юбілей мы таксама адзначаем у 2012 годзе, пісаў: “Мне хацелася б адзначыць тую вялікую ролю, якую адыгралі ў маім жыцці творы нашых беларускіх класікаў Я.Купалы і Я.Коласа. Толькі дзякуючы ім і народным казкам і песням, якія я чуў ад сваёй маці, ад народа, – я пачаў пісаць на сваёй роднай мове”.

Асноўныя этапы жыцця і творчасці народных паэтаў Беларусі.

Янка Купала (літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 годзе ў фальварку Вязынка былога Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці).

Паэт нарадзіўся ў купальскую ноч, і гэтая акалічнасць сталася для яго знакавай. Яна прынесла яму літаратурны псеўданім.

Паходзіў паэт з сям'і дробнага, беззямельнага шляхціча. У 1898 годзе Я.Купала скончыў народнае вучылішча ў сяле Бяларучы. Далей вучыцца не было магчымасці, і ён займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў. Але сапраўднай школай яго выхавання была праца.

Янка Купала выступіў у літаратуры ў 1905 годзе на хвалі грамадска-палітычнага і нацыянальнага ўздыму. Яго творчасць была выклікана да жыцця ростам нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Дзве найвялікшыя гістарычныя падзеі пачатку XX стагоддзя – рэвалюцыя і нацыянальна-вызваленчы рух – узбагацілі яго духоўна, маральна, дапамаглі ўсвядоміць сваё месца і ролю ў літаратуры.  

1908 год асабліва памятны ў жыцці паэта. У гэтым годзе выйшла першая кніга яго паэзіі. Яна называлася проста, па-народнаму – “Жалейка”. У гэтым жа годзе Янка Купала пераехаў у Вільню і пачаў працаваць бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы Даніловіча “Веды” і адначасова ў газеце “Наша ніва”. Але як ніколі адчуваў недахоп ведаў, вельмі хацелася вучыцца.

Нарэшце ў 1909 годзе жаданне паэта збылося. Ён паехаў у Пецярбург і паступіў на агульнаадукацыйныя курсы А. Чарняева. Чатыры гады жыцця і вучобы ў тагачаснай сталіцы Расіі, яе палітычным, культурным і навуковым цэнтры, духоўна ўзбагацілі Янку Купалу, пашырылі яго кругагляд.  

У 1910 годзе выйшаў другі зборнік вершаў – “Гусляр”. Ён меў яшчэ большы поспех, чым “Жалейка”. Ніколі яшчэ не працаваў Янка Купала так інтэнсіўна, з такім натхненнем, як у пецярбургскі перыяд. У гэты час, апрача шматлікіх вершаў, былі напісаны паэмы “Сон на кургане”, “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”, “Адвечная песня”, п'есы “Паўлінка”і “Раскіданае гняздо”.  

У 1913 годзе ў Пецярбургу быў выдадзены трэці паэтычны зборнік “Шляхам жыцця”.

Пасля заканчэння вучобы ў Пецярбургу Янка Купала ў кастрычніку 1913 года вярнуўся ў Вільню, якая тады была асяродкам беларускага літаратурна-грамадскага руху. Тут выходзіла газета, працавалі беларускія пісьменнікі. 3 першых дзён паэт горача ўзяўся за працу: спачатку ў беларускім выдавецтве, а пасля ў “Нашай ніве”; у сакавіку 1914 года ён стаў рэдактарам гэтай газеты.  

У Вільні Янка Купала працаваў напружана, з вялікім уздымам. Але хутка пачалася імперыялістычная вайна. У жніўні 1915 года “Наша ніва” была закрыта. 3 набліжэннем фронту Янка Купала эвакуіраваўся ў Маскву.

У студзені 1919 года пераехаў у Мінск. Пасля вызвалення Беларусі ад белапольскай акупацыі пачаўся новы перыяд літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Янкі Купалы. Паэт, як і раней, жыў інтарэсамі Радзімы. Працаваў бібліятэкарам у створаным Камісарыятам асветы Народным доме, членам Беларускай навукова-тэрміналагічнай камісіі, загадчыкам літаратурна-мастацкай секцыі літаратурна-навуковага аддзела Наркамасветы; у 1922 годзе стаў разам з Якубам Коласам заснавальнікам і членам Інстытута беларускай культуры, у 1929 годзе быў абраны акадэмікам Акадэміі навук Беларусі і акадэмікам Акадэміі навук Украіны. У 1925 годзе ў сувязі з 20-годдзем літаратурнай дзейнасці Янку Купалу было нададзена ганаровае званне народнага паэта.  

Акрамя паэзіі, Купала – прызнаны нацыянальны драматург. Яго камедыя “Паўлінка”, якая была напісана ў 1912 годзе і пастаўлена Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні ў 1913 годзе, як твор класічнай беларускай драматургіі не сыходзіць са сцэны да гэтага часу. Ён аўтар драмы “Раскіданае гняздо”, надрукованай ў 1913 годзе, сцэнічнага жарту “Прымакі”, сатырычнай камедыі “Тутэйшыя”.

У чэрвені 1941 года Янка Купала быў вымушаны пакінуць Мінск. Жыў паэт спачатку ў Маскве, потым на Волзе, у пасёлку Пячышчы каля Казані. 18 чэрвеня 1942 года прыехаў у Маскву. Быў запрошаны выступіць па радыё. 28 чэрвеня 1942 года Янкі Купалы не стала, трагічная смерць заўчасна абарвала жыццё паэта.  

Янка Купала ўвайшоў у гісторыю сусветнай мастацкай літаратуры як паэт-патрыёт, гуманіст, носьбіт нацыянальнай ментальнасці. Яго паэзія ўвабрала ў сябе лепшыя здабыткі жывой беларускай культуры, мовы, мыслення; яна раскрыла і ўвасобіла характар беларускай нацыі, яе цярпімасць, любоў да роднай зямлі і разам з тым – рамантызм, прагу да ўсяго новага, несакрушальную веру ў лепшае і чалавека.

Пра тое, кім з'яўляецца Якуб Колас для нашай нацыі і яе духоўнасці, можна гаварыць бясконца і самымі высокімі эпітэтамі, але вызначаецца галоўным – разам з неўміручым Купалам, сваім равеснікам і сябрам, ён з'яўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пісьменнік самабытнага таленту, адзін з пачынальнікаў айчыннай мастацкай прозы, аўтар шэдэўраў нацыянальнага ліра-эпасу, Якуб Колас стаў сапраўдным узорам служэння Бацькаўшчыне, сімвалам велічы, духоўнага здароўя нацыі, яе жыццёвай моцы.

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя паэта – Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902 – 1904 гг.), Пінкавічы Пінскага раёну (1904 – 1906 гг.). У гады Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў армію. Да 1921 года настаўнічаў у Расіі. У гэтым жа годзе вярнуўся ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам у Белдзяржуніверсітэце.

Першыя літаратурныя спробы адносяцца да часу навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У друку дэбютаваў напісаным па-беларуску вершам “Наш родны край” (1906 г., газета “Наша доля”). У 1910 годзе ў Вільні выйшаў першы зборнік вершаў “Песьні-жальбы”, затым – кнігі прозы “Апавяданні” (1912 г.), “Родныя з'явы” (1914 г.). У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў “Казкі жыцця”, зборнік вершаў “Водгулле”, паэма “Новая зямля”, аповесць “У палескай глушы”, паэма “Сымон-музыка”, аповесць “На прасторах жыцця”, “Дрыгва”, паэма “Суд у лесе”, паэма “Адплата”, паэма “Рыбакова хата”, трылогія “На росстанях” і іншыя. Няскончанай засталася паэма “На шляхах волі”, распачатая ў 1926 годзе. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку.

Якуб Колас не толькі класік нашай нацыянальнай літаратуры, але і выдатны вучоны, педагог. Будучы ўжо знакамітым, ездзіў па гарадах нашай Беларусі і выступаў з лекцыямі на настаўніцкіх курсах. Да гэтага часу не страціла сваёй каштоўнасці напісаная ім першая “Методыка роднай мовы”. 13 жніўня 1956 года сэрца паэта перастала біцца. Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук прысвоена яго імя. На адной з цэнтральных плошчаў сталіцы, што носіць яго імя, ўстаноўлены помнік песняру і яго героям.

Народны паэт Беларусі, акадэмік Акадэміі Навук БССР, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўных прэмій СССР і БССР – усё гэта прыйшло да Максіма Танка па праву вялікага таленту і выдатных заслуг перад літаратурай і грамадствам, як вынік самаадданага служэння паэзіі, краіне, народу.

Нарадзiўся Максiм Танк (Яўген Іванавіч Скурко) 17 верасня 1912 года ў в.Пількаўшчына Мядзельскага раёна ў сялянскай сям'i. Фармiраванне будучага выдатнага паэта праходзiла ва ўмовах бурных, складаных i супярэчлiвых падзей Першай сусветнай вайны i бежанства ў Расii, Кастрычнiцкай рэвалюцыi i грамадзянскай вайны, у варунках заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху 20-30-х гадоў, у якi ён уключыўся яшчэ будучы навучэнцам спачатку Вiлейскай рускай, пасля Радашковiцкай беларускай i, нарэшце, Вiленскiх беларускай i рускай гімназiй, дарэчы, так нiводнай з iх i не закончыўшы. Малады Максім Танк працаваў iнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальных i падпольных вiленскiх перыядычных выданнях, вёў актыўную грамадска-патрыятычную i культурна-асветную дзейнасць, за што падвяргаўся праследаванню польскай дэфензiвы, арыштам i турэмнаму зняволенню на Лукiшках.

Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназiстам, друкавацца – з 1932 года. Першы верш – “Заштрайкавалi гіганты-комiны” – пад псеўданiмам Максiм Танк быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы “Беларускае жыццё” (г. Львоў) 7 красавiка 1932 года.

У 1936 годзе выходзiць першы зборнiк вершаў М. Танка “На этапах” (канфiскаваны палiцыяй), у 1937 годзе – другi зборнiк “Журавiнавы цвет” i асобным выданнем паэма “Нарач”, у 1938 годзе – трэцi зборнiк “Пад мачтай”.

Максім Танк годна прайшоў дарогамi ахвярнага ваеннага лiхалецця, якое з'явiлася своеасаблiвым працягам заходнебеларускага перыяду жыцця i творчасцi паэта. У гады вайны ён працуе ў газеце “За Савецкую Беларусь”, агiтплакаце “Раздавiм фашысцкую гадзiну”, пiша i выдае паэму “Янук Сялiба”, зборнiкi вершаў “Вастрыце зброю” i “Праз вогненны небасхiл”.

З 1948 па 1966 гг. Максім Танк працуе галоўным рэдактарм часопiса “Полымя”, з 1966 па 1990 гг. – першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947 – 1971 гг.) i СССР (1969 – 1989 гг.), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI-VII склiканняў (1963 – 1971 гг.), з'яўляецца членам шматлiкiх грамадскiх арганiзацый.

У 60 – 90-я гады ХХ стагоддзя мастацкая iндывiдуальнасць паэта дасягае сапраўднага росквiту, выходзяць яго лепшыя кнiгi, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: “Мой хлеб надзённы”, “Глыток вады”, “Перапiска з зямлёй”, “Хай будзе святло”, “Дарога, закалыханая жытам”, “Прайсцi праз вернасць”, “За маiм сталом” i iншыя.

Вялiкая i плённая грамадска-сацыяльная дзейнасць, багатая i шматгранная лiтаратурна-творчая праца Максіма Танка былi адзначаны прысваеннем яму высокiх званняў народнага паэта Беларусi (1968 г.), Героя Сацыялiстычнай Працы (1974 г.), узнагароджаннем шматлiкiмi ордэнамi i медалямi. Ён з'яўляўся акадэмiкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi (1972 г.), ганаровым грамадзянiнам горада Мiнска (1987 г.). У 1966 годзе за зборнiк вершаў “Мой хлеб надзённы” паэту была прысуджана Дзяржаўная прэмiя Беларусi iмя Янкі Купалы, у 1978 годзе за зборнiк “Нарочанские сосны” (Масква, 1977 г.) – Ленiнская прэмiя.

Памёр М.Танк 7 жнiўня 1995 года.

Сучасны стан.

Усё культурнае жыццё нашай краіны сёлета праходзіць пад знакам ушанавання імёнаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. Асабліва прыемна адзначыць, што гэтыя сусветна прызнаныя майстры мастацкага слова нарадзіліся і атрымалі творчае натхненне на Мінскай зямлі і ў іх вершаваных радках мы пазнаём маляўнічыя куточкі нашай малой радзімы.

Сакрэт вечнай маладосці і творчай актуальнасці здзейсненага Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Танкам у тым, што яны гарманічна і ўсебакова спалучылі ў сваёй літаратурнай дзейнасці індывідуальны пачатак і нацыянальныя вытокі, выявілі стыль мыслення, духоўнага жыцця, адносін паміж людзьмі, манеру побытавых паводзін і лад штодзённага існавання ў вялікім свеце, ў той жа час узвялі дасягнутае беларускім народам за стагоддзі свайго гістарычнага жыцця ў ступень з’явы сусветнага міжнароднага значэння і каштоўнасці. Яны данеслі каларыт беларускай ментальнасці, унікальныя нацыянальныя вобразы да жыхароў многіх краін свету.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 года № 487 “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа”, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2011 года № 1245 “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка” зацверджаны комплекс мерапрыемстваў у гонар святкавання юбілейных дат народных паэтаў Беларусі. Маштабныя мерапрыемствы адбудуцца на радзіме паэтаў – Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы (7 ліпеня 2012 г., в.Вязынка Маладзечанскі раён), Рэспубліканскае свята паэзіі “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, прысвечае 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа (5 кастрычніка 2012г., урочышча Бервянец Стаўбцоўскі раён), Рэспубліканскае свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка (15 верасня 2012 г., г.Мядзел). У святкаванні прымуць удзел прадстаўнікі грамадскасці, беларускія пісьменнікі, творчыя калектывы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

З імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа таксама звязана правядзенне ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які адбыўся з 8 па 10 чэрвеня 2012 года ў г.Маладзечна, абласнога пленэру “Фарбы роднай зямлі” – з 4 па 7 чэрвеня ў Червеньскім раёне, VІІІ абласнога злёту маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча” – 26-27 мая ў Лагойскім раёне, абласнога свята-конкурсу народнай музыкі “Сымон-музыка” – 19 мая ў г.Стоўбцы. З 6 чэрвеня па 6 ліпеня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі праходзіць выстава “Вобразы мілыя роднага краю…” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і абласнога краязнаўчага музея. У ліпені юбілеям народных паэтаў Беларусі будзе прымеркаваны Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” у Мядзельскім раёне, прэм’ерны паказ спектакля “Сцежкамі кахання” па п’есе Анатолія Дзялендзіка Мінскага абласнога драматычнага тэатра, распачнецца цыкл музычных праграм на музыку беларускіх кампазітараў “Мы – крона нашых каранёў” Музычнай капэлы “Санорус” Мінскай вобласці, які будзе праходзіць на працягу года ў рэгіёнах вобласці. Юбілей народных паэтаў будзе адлюстраваны ў мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі “Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года”: ў жніўні адбудуцца літаратурныя чытанні “Іх думкі лунаюць яшчэ над Нясвіжам”. Увогуле ў 2012 годзе ўстановамі культуры і адукацыі сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі “Беларускі саюз мастакоў” і “Саюз пісьменнікаў Беларусі” арганізуюцца пленэры, выставы, вечарыны, творчыя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілеям народных паэтаў. Рэдакцыямі газет “Мінская праўда” і “Звязда” сумесна з Мінскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” праводзіцца літаратурная вандроўка “Шляхамі паэтаў”. Свой старт гэтая акцыя атрымала на Мядзельшчыне, у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Танка, а 17 верасня 2012 года, у дзень нараджэння паэта, адбудзецца адкрыццё музея Максіма Танка ў мясцовай школе вёскі Сваткі.

Прадугледжана правядзенне комплексу навуковых мерапрыемстваў, прысвечаных юбілеям народных паэтаў Беларусі: X Міжнародных Купалаўскіх чытанняў (чэрвень), міжнароднай навукова-практычнаяй канферэнцыі “Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя” (верасень), міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці” (кастрычнік), міжнароднай навуковай канферэнцыі “Каласавіны” (лістапад), арганізатарамі якіх выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, установа “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы”, установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі. Таксама на працягу 2012-2013 гг. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь запланавана стварэнне дакументальных фільмаў аб жыцці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (з субцітрамі на англійскай мове) для выкарыстання замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь пры правядзенні святочных мерапрыемстваў, мастацкага тэлевізійнага фільму “Купала. Лёс песняра”.

Далучэнню да творчай спадчыны Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка садзейнічаюць арганізаваныя ў публічных бібліятэках і бібліятэках устаноў адукацыі выставы твораў беларускіх класікаў і літаратуры, прысвечаныя іх жыццю і творчасці. У год юбілею народных паэтаў Беларусі дзяржаўнымі выдавецтвамі “Мастацкая літаратура”, “Беларусь”, “Беларуская навука”, “Вышэйшая школа” падрыхтаваны да выпуску шэраг выданняў, некаторыя з якіх ужо папоўнілі фонды бібліятэк вобласці. Сярод іх факсімільныя выданні Я.Коласа “Сымон-музыка” і Я.Купалы “Шляхам жыцця”, а таксама выданне Я.Купалы “Роднае слова”. Акрамя таго, у 2012 годзе ў друкарні “Перамога” г.Маладзечна пры падтрымцы Маладзечанскага райвыканкама выдадзена кніга ўраджэнца Маладзечаншчыны, пісьменніка, навукоўца Рыгора Семашкевіча “Янка Купала і беларускае адраджэнне”, прэзентацыя якой адбылася ў межах ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Пасля выхаду ў свет у бібліятэкі таксама паступяць выданні: Я.Колас “Успаміны. Эсэ”, Я.Купала “Мне сняцца сны аб Беларусі”, М.Танк “На камні, жалезе і золаце”, А.Кляшчук “Зямля песняроў беларускіх” (фотаальбом), М.Чырскі “Літаратурнае вандраванне. Зямлёй Купалы. Зямлёй Коласа”, М.Мушынскі “Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа”.

Ва ўсіх ўстановах адукацыі вобласці распрацаваны планы мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аформлены пастаянна дзеючыя кніжныя выставы (“Па жыццёвых мясцінах Купалы і Коласа”, “Лірыка беларускага песняра”, “Зорка беларускай паэзіі”, “Па старонках трылогіі “На ростанях”, “Ад прадзедаў спакон вякоў…”, “Мой родны кут, як ты мне мілы…” і інш.); у чытальных залах праходзяць гутаркі, агляды твораў паэтаў, выставы рэпрадукцый твораў выяўленчага мастацтва, прысвечаных юбілярам.

Усе бібліятэкі нашага раёна таксама ўключыліся ў святкаванне юбілеяў пісьменнікаў. Да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа i Янкі Купалы i стагоддзя з дня нараджэння Максіма Танка ўсе бібліятэкі раёна аформілі кніжныя выставы і тэматычныя паліцы: “Ён мовы беларускае алмаз”. “Не змоўкне голас песняра”, “Пявучыя струны яго душы” i іншыя. 3 пачатку года да юбілейных дат пісьменнікаў былі праведзены:

  • агляды творчасці, літаратурныя вандроўкі “Пакуль ёсць Колас – будзе народ”, Грані вялікага дару”, З Купалам у сэрцы”;

  • тэматычныя вечары, літаратурныя дэфіле, літаратурна музычныя кампазіцыі: “Як песня народа неўміручы наш Колас”, “Ён мовы беларускае алмаз”;

  • гульнi-падарожжы, літаратурныя партрэты, вечары-партрэты “Купалавы Сцежкі”, “Не змоўкне ніколі Купалава слова”;

  • паэтычныя гадзіны, гадзіны паэзіі, гадзіны літаратуры: “Пясняр роднай

зямлі, “I доўга будзеш ты пад небам сінім ісці, спяваць, паэт i жыць” і іншыя.

3 3 па 7 ліпеня ўсе бібліятэкі сістэмы прымуць удзел у правядзенні “Купалаўскіх дзён”. Будуць праведзены тэматычныя вечары, літаратурныя вандроўкі i віктарыны па творчасці пісьменніка. Таксама запланавана з 1 па 3 лістапада правесці дні пісьменніка “Яго Каласавіны”. У рамках дзён пройдуць урокі-падарожжы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, творчыя партрэты.

Беларусь шырока адзначае 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы i Якуба Коласа, 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка. Усенароднае святкаванне юбілеяў народных паэтаў Беларуci дае нам магчымасць не толькі успомніць ix творы, словы i думкі, але i садзейнічаць абуджэнню грамадскай цікавасці да нацыянальнай літаратуры i культуры.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я
Тэма: “Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з...

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба
Сімвалічна, што аб’яўлены Годам кнігі 2012 аб’яднаў некалькі знакавых падзей: юбілеі Якуба Коласа, Янкі Купалы І максіма Танка

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Ак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры І мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай...

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Ак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры І мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка