Зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




НазваЗацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дата канвертавання29.10.2012
Памер120.27 Kb.
ТыпДокументы

ЗАЦВЕРДЖАНА


Пастанова

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь


08 снежня 2006 №118

ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку стварэння і дзейнасці вучэбна-вытворчых аб’ектаў па працоўнаму навучанню i прафесiянальнай арыентацыi вучняў


1. Палажэнне аб парадку стварэння і дзейнасці вучэбна-вытворчых аб’ектаў па працоўнаму навучанню i прафесiянальнай арыентацыi вучняў распрацавана ў адпаведнасці з пунктамі 4 і 5 артыкула 49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., №108, 2/1238).

2. Для забеспячэння працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў па рашэннях мясцовых і распарадчых органаў могуць стварацца наступныя вучэбна-вытворчыя аб’екты:

міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбiнаты працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў;

міжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрні;

вытворчыя (вучэбна-вытворчыя) майстэрні агульнаадукацыйных устаноў.

3. Дзейнасць вучэбна-вытворчых аб’ектаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі», дадзеным Палажэннем і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць іх дзейнасць.

4. Мэтамі дзейнасці вучэбна-вытворчых аб’ектаў з’яўляюцца:

4.1. арганізацыя працоўнага навучання вучняў;

4.2. арганiзацыя прафесiянальнай арыентацыі вучняў;

4.3. арганізацыя дапрафесiйнай падрыхтоўкі вучняў ІХ-Х (X-XI)1 класаў;

4.4. арганiзацыя прафесiйнай падрыхтоўкі вучняў ХІ-ХIІ (X-XIII)класаў па вызначаным накірунку на пачатковым узроўнi квалiфiкацыi па найбольш масавых прафесiях з улiкам патрэбнасцей раёна (горада) у кадрах;

4.5. арганiзацыя грамадска-карыснай, прадукцыйнай працы вучняў;

4.6. арганiзацыя пазаўрочнай творчай дзейнасцi вучняў;

4.7. прафарыентацыйная работа;

4.8. арганізацыя профільнага навучання вучняў XI – XII класаў.

5. Вучэбна-вытворчыя аб’екты маюць права арганізовываць адукацыйны працэс сумесна з арганізацыямі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, іншых галін эканомікі і абслугоўвання (далей – арганізацыі) на падставе гаспадарчых дагавароў аб выкарыстанні вытворчых плошчаў, памяшканняў, тэхнічных і транспартных сродкаў, аказанні паслуг у правядзенні заняткаў з вучнямі гэтымі арганізацыямі і іх спецыялістамі ў адпаведных галінах прамысловасці і абслугоўвання.

6. Вучэбна-вытворчыя аб’екты маюць права ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству і служыць дасягненню статутных мэтаў, ў тым ліку аказваць вучням агульнаадукацыйных устаноў дадатковыя адукацыйныя паслугі, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычніка 2002 г. №1376 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., №115, 5/11270), на падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў вучняў пры ўмове, што навучанне ў вучэбна-вытворчых аб’ектах не будзе перашкаджаць асноўнай вучобе ў навучальных установах.

7. У парадку, акрэсленым заканадаўствам, вучэбна-вытворчыя аб’екты прадстаўляюць адпаведную справаздачнасць органам дзяржаўнага кіравання. Патрабаванні да вядзення дакументацыі вучэбна-вытворчых аб’ектаў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8. Кантроль за дзейнасцю вучэбна-вытворчых аб’ектаў ажыццяўляюць ўпраўленні (аддзелы) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

9. Мерапрыемствы па ахове працы і тэхніцы бяспекі ў вучэбна-вытворчых аб’ектах забяспечваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

10. Рэарганізацыя і ліквідацыя вучэбна-вытворчых аб’ектаў ажыццяўляецца па рашэнні ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў і суда, а таксама ў іншых выпадках, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

11. Працоўныя адносiны работнiкаў вучэбна-вытворчых аб’ектаў, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне вучняў, рэгулююцца працоўным дагаворам (кантрактам) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Павышэнне кваліфікацыі, метадычную работу з работнікамі вучэбна-вытворчых аб’ектаў арганізуюць кіраўнікі міжшкольнх вучэбна-вытворчых камбінатаў, агульнаадукацыйных устаноў па ўзгадненню з упраўленнем (аддзелам) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

12. У міжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў ствараюцца педагагічныя саветы, іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб педагагічным савеце агульнаадукацыйнай установы, зацвержданым пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2006 г. №113 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., №40, 8/15652).

Работнікі міжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрняў, вытворчых (вучэбна-вытворчых) майстэрняў уваходзяць у склад педагагічнага савета агульнаадукацыйнай установы, у структуры якой яны знаходзяцца.

13. У міжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў ствараюцца саветы, іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб савеце агульнаадукацыйнай установы, зацвержданым пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2006 г. №114 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., №40, 8/15653).

14. Вучэбна-вытворчыя аб’екты ствараюцца на базе памяшканняў, у якіх аб’ём i плошча вучэбных кабiнетаў, лабараторый, цэхаў, вытворчых участкаў i iншых асноўных i дапаможных памяшканняў адпавядаюць патрабаванням будаўнічых нормаў і правілаў, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў у залежнасці ад рэалізацыі праграм вытворчага навучання і прафесіянальнай арыентацыі вучняў, тэхналогіі працэсу навучання, аснашчэння неабходным інжынерна-тэхналагічным абсталяваннем.

15. У вучэбна-вытворчых аб’ектах ствараюцца кабiнеты i лабараторыi для тэарэтычных заняткаў, заняткаў тэхнiчнай творчасцю, прафарыентацыi, вытворчыя ўчасткi, вучэбныя цэхi, дапаможныя памяшканнi (iнструментальныя, склады сыравiны i гатовай прадукцыi i iнш.), іншыя санітарна-бытавыя памяшканнi.

16. Вучэбныя цэхi i вытворчыя ўчасткi вучэбна-вытворчых аб’ектаў аснашчаюцца станочным i iншым абсталяваннем, iнструментамi i прыстасаваннямi, тэхнiчнай i тэхналагiчнай дакументацыяй, камплектуюцца вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi, тэхнiчнымi сродкамi навучання для працоўнага навучання і прафесiянальнай падрыхтоўкi вучняў, у адпаведнасцi з патрабаваннямi да арганiзацыi вучэбна-вытворчага працэсу.

17. Пры арганізацыі работы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця памяшканні абсталёўваюцца безбар’ерным асяроддзем і інструментамі са спецыяльнымі прыстасаваннямі.

18. Выкананне работ на вучэбна–вытворчых аб’ектах ажыццяўляецца на ўмовах і ў парадку працоўных дагавароў, заключаемых з вучнямі з улікам асаблівасцей рыгулявання працы моладзі.

19. Iнжынернае абсталяванне вучэбна-вытворчых аб’ектаў, арганiзацыя вучэбных месцаў у цэхах i на ўчастках, перапрафiляванне, пераабсталяванне вучэбных цэхаў i ўчасткаў, перапланiроўка iх памяшканняў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi правiл аховы працы i санiтарных правiлаў i нормаў.

20. Адукацыйны працэс у вучэбна-вытворчых аб’ектах арганізуецца ў адпаведнасці з Тыпавымі вучэбнымi планамi для агульнаадукацыйных устаноў, якiя штогод зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вучэбна-вытворчых аб’ектах выкарыстоўваюцца вучэбныя гадзіны, прадугледжаныя Тыпавым вучэбным планам на працоўнае навучанне, грамадска-карысную прадукцыйнаю працу, а таксама гадзіны вучэбнага кампанента агульнаадукацыйнай установы і гадзіны, прадугледжаныя на арганізацыйна-выхаваўчую работу.

21. Парадак арганiзацыi i працягласць вучэбных заняткаў рэгламентуюцца раскладамі і зацвярджаюцца кіраўнікамі вучэбна-вытворчых аб’ектаў.

Рэжым арганізацыі працоўнага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі (працягласць урокаў, перапынкаў і інш.) павінен адпавядаць патрабаванням санітарных правілаў і нормаў ў агульнаадукацыйных установах. Умовы працоўнага навучання павінны адпавядаць аптымальным і дапушчальным (першага і другога класа) умовам працы ў адпаведнасці з Санітарнымі правіламі і нормамі 11-6-2002 “Гігіенічныя крытэрыі адзнакі і класіфікацыі ўмоў працы па паказчыках шкоднасці і небяспечнасці працоўнага працэсу”.

22. Дапрафесійная падрыхтоўка вучняў у вучэбна-вытворчых аб’ектах можа ажыццяўляцца з IХ (X) класа, прафесійнае - з ХІ (XII) класа з улiкам намераў, схiльнасцей i здольнасцей, стану здароўя вучняў, жаданняў iх законных прадстаўнікоў, патрэбнасцi ў кадрах раёна (горада), у якім існуюць вучэбна-вытворчыя аб’екты.

Вучэбна-вытворчыя аб’екты арганізуюць работу па вывучэнні i развiцці iнтарэсаў i здольнасцей вучняў раёна (горада), даюць рэкамендацыi па выбару шляхоў далейшага навучання і прафесiйнай дзейнасцi выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў на падставе навукова абгрунтаваных вынiкаў дыягностыкi.

23. Рашэнне аб прафесіях, па якіх будзе ажыццяўляцца навучанне ў вучэбна-вытворчых аб’ектах, і колькасці класаў прымаюць кіраўнікі адпаведных вучэбна-вытворчых аб’ектаў па ўзгадненню з ўпраўленнем (аддзелам) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. Навучанне ажыццяўляецца з улікам прапаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных і Мінскага гарадского выканаўчых камітэтаў, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскіх (раенных) выканаўчых камітэтаў, зацікаўленых арганізацый і магчымасцей камбіната па ўзгадненню з ўпраўленнем (аддзелам) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Вучэбна-вытворчыя аб’екты аказваюць дапамогу агульнаадукацыйным установам раёна (горада) ў арганiзацыi грамадска- карыснай, прадукцыйнай працы вучняў. Для правядзення гэтай работы выкарыстоўваюцца адпаведныя гадзіны, якія могуць перадавацца з вучэбных планаў агульнаадукацыйных устаноў.

24. Планы работы вучэбна-вытворчых аб’ектаў распрацоўваюцца з улікам кантынгента вучняў па прафесіях і адпаведнай колькасці гадзін па гэтых прафесіях, якія перадаюцца з вучэбных планаў агульнаадукацыйных устаноў для арганізацыі іх работы. Планы зацвярджаюцца упраўленнем (аддзелам) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў не пазней, чым за 10 дзён да пачатку навучальнага года.

25. Колькасць і склад агульнаадукацыйных устаноў, вучнi якiх праходяць навучанне ў вучэбна-вытворчых аб’ектах, вызначаюцца ўпраўленнем (аддзелам) адукацыi мясцовага выканаўчага і распарадчага органа згодна прапановам саветаў школ з улікам жаданняў вучняў i заяў iх законных прадстаўнікоў.

26. Агульнаадукацыйныя ўстановы ажыццяўляюць сiстэматычны кантроль за наведваннем вучнямi заняткаў у вучэбна-вытворчых аб’ектах, iх паспяховасцю і паводзiнамi. Педагагiчныя калектывы агульнаадукацыйных устаноў і вучэбна-вытворчых аб’ектаў забяспечваюць пераемнасць ў арганiзацыi адукацыйнага працэсу.

27. Колькасць класаў у вучэбна-вытворчых аб’ектах вызначаецца па спісачным складзе вучняў на пачатак навучальнага года.

Напаўняльнасць ІХ-ХIІ класаў ўстанаўлiваецца ў класах не больш за 20 чалавек. Для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця напаўняльнасць класа складае ад 6 да 12 вучняў у залежнасці ад характару і ступені цяжкасці парушэнняў фізічнага і (або) псіхічнага развіцця.

У склад класа могуць уваходзіць вучнi адной або розных агульнаадукацыйных устаноў.

Класы дзеляцца на дзве групы па ўсiх прафесiях. Пры напаўняльнасцi класаў менш за 20 вучняў дзяленне на групы не ажыццяўляецца.

28. Вучэбны год у вучэбна-вытворчых аб’ектах складаецца з вучэбных чвэрцяў (трыместраў). Дазваляецца пераход вучняў з адной прафесіі на другую на працягу першай чвэрці (першага трыместра), а ў выключных выпадках – на працягу першага паўгоддзя.

29. Да заняткаў (работы) у вучэбна-вытворчых аб’ектах вучні дапускаюцца на падставе даведкі аб стане здароўя, якая выдадзена па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў у вучэбна-вытворчых аб’ектах забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя.

Да выканання кожнага новага вiду работ вучнi дапускаюцца толькi пасля правядзення iнструктажу па ахове працы з афармленнем яго ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

30. Пасля заканчэння вучэбных заняткаў у апошняй чвэрці з вучнямі ХІ (XII) класа праводзiцца вытворчая практыка па вывучаемых прафесіях непасрэдна ў вучэбных цэхах i на ўчастках вучэбна-вытворчых аб’ектаў, арганiзацыях і прадпрыемствах.

31. Прафесiянальная падрыхтоўка вучняў у вучэбна-вытворчых аб’ектах можа завяршацца здачай iмi квалiфiкацыйных экзаменаў, якія праводзяцца ў тэрміны, вызначаныя кіраўнікамі вучэбна-вытворчых аб’ектаў, але не пазней, чым за два тыдні да пачатку выпускных экзаменаў.

32. У вучэбна-вытворчых аб’ектах могуць стварацца кружкі (вучнёўскiя канструктарскiя бюро, бюро вынаходнiкаў i рацыяналiзатараў i iншыя). Для арганізацыі іх дзейнасці выкарыстоўваюцца гадзіны кампанента агульнаадукацыйных устаноў, якія перадаюцца з іх вучэбных планаў.

У вучэбна-вытворчых аб’ектах можа быць арганізавана пазакласная работа з вучнямі з выкарыстаннем гадзін, прызначаных на арганізацыйна-выхаваўчую працу, якія перадаюцца з вучэбных планаў агульнаадукацыйных устаноў.

33. Мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбiнаты працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў (далей – міжшкольныя камбінаты) – установы, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у форме юрыдычных асоб на падставе статутаў, зацверджанных у парадку, вызначаным заканадаўствам і ўзгодненых з упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.

34. Па рашэнню упраўленняў (аддзелаў) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у міжшкольных камбінатах можа быць арганізована профільнае навучанне вучняў XI–XII класаў агульнаадукацыйных устаноў.

35. Кіраўнікі міжшкольных камбінатаў, іх намеснікі па асноўнай дзейнасці прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца з яе загадамі упраўленняў (аддзелаў) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

36. Структура і штаты міжшкольнага камбіната зацвярджаюцца кіраўніком міжшкольнага камбіната зыходзячы з мэтаў і задач яго дзейнасці ў межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы па ўзгадненню з упраўленнямі (аддзеламі) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

37. Прыем на работу педагагічных работнікаў, майстроў вытворчага навучання і іншых работнікаў у міжшкольны камбінат і іх звальненне ажыццяўляе кіраўнік міжшкольнага камбіната ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

38. Залічэнне вучняў у міжшкольны камбінат афармляецца загадам па міжшкольнаму камбінату на падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў вучняў.

39. Міжшкольныя камбінаты маюць права ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі пагадненнямі Рэспублікі Беларусь.

40. Мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрні і вытворчыя (вучэбна-вытворчыя) майстэрні агульнаадукацыйных устаноў (далей – майстэрні) ажыццяўляюць сваю дзейнасць ў якасці структурных падраздзяленняў агульнаадукацыйных устаноў, на базе якіх ствараюцца гэтыя майстэрні.

Майстэрні дзейнічаюць на падставе палажэнняў, зацверджаных кіраўнікамі агульнаадукацыйных устаноў, у якіх створаны гэтыя майстэрні, і ўзгодненых з упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.

41. Кіраўнікі агульнаадукацыйных устаноў кiруюць дзейнасцю майстэрань і нясуць адказнасць за вынікі іх работы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

42. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць вучэбна-вытворчых аб’ектаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Фінансаванне вучэбна-вытворчых аб’ектаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэту.

Дадатковымі крыніцамі фінансавання вучэбна-вытворчых аб’ектаў з’яўляюцца атрыманыя ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

прыбыткі ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;

дабрачынная (фундатарская) дапамога юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;

iншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

1 у дужках указана нумарацыя класаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconЗацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2004 г. №64 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004...

Зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь пастанова
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconАб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь І Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1994 г. №84/108
Пастанова міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь І міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь

Зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова Міністэрства адукацыі Рэслублікі Беларусь
На падставе пункта 3 артыкула 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе

Зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб атэстацыі ў парадку экстэрнату І прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі...

Зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconОвазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2004 г. №64 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004...

Зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconЗацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў

Зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconАб унясенні дапаўненняў І змяненняў у Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2006 г. №40
Ым рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь уступіла ў дзеянне пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30. 11. 2000...

Зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...

Зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка