Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка




НазваТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Дата канвертавання28.10.2012
Памер113.06 Kb.
ТыпДокументы



Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя:

да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа

і 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка

(Інфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання 21 чэрвеня 2012г.)


Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі. Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура.

Вялікія песняры Я.Купала і Я.Колас увайшлі ў гісторыю сусветнай літаратуры галоўнымі напрамкамі сваёй творчасці як сімвалы беларушчыны, і сталі праваднікамі сацыяльна-палітычных і нацыянальна-вызваленчых ідэй.

Максім Танк, знакаміты народны паэт Беларусі, вучань і прадаўжальнік дум і ідэй Янкі Купалы і Якуба Коласа, чый 100-гадовы юбілей мы таксама адзначаем у 2012 годзе, пісаў: “Мне хацелася б адзначыць тую вялікую ролю, якую адыгралі ў маім жыцці творы нашых беларускіх класікаў Я.Купалы і Я.Коласа. Толькі дзякуючы ім і народным казкам і песням, якія я чуў ад сваёй маці, ад народа, – я пачаў пісаць на сваёй роднай мове”.

Асноўныя этапы жыцця і творчасці народных паэтаў Беларусі

Янка Купала (літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 годзе ў фальварку Вязынка былога Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці).

Паходзіў паэт з сям'і дробнага, беззямельнага шляхціча. У 1898 годзе Я.Купала закончыў народнае вучылішча ў сяле Бяларучы. Далей вучыцца не было магчымасці, і ён займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў. Але сапраўднай школай яго выхавання была праца.

Янка Купала выступіў у літаратуры ў 1905 годзе на хвалі грамадска-палітычнага і нацыянальнага ўздыму. Яго творчасць была выклікана да жыцця ростам нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Дзве найвялікшыя гістарычныя падзеі пачатку XX стагоддзя – рэвалюцыя і нацыянальна-вызваленчы рух – узбагацілі яго духоўна, маральна, дапамаглі ўсвядоміць сваё месца і ролю ў літаратуры.  

15 мая 1905 года ў прагрэсіўнай рускай газеце “Северо-Западный край” з'явіўся верш Янкі Купалы “Мужык”.Гэта было яго першае паэтычнае выступленне. 1908 год асабліва памятны ў жыцці паэта. У гэтым годзе выйшла першая кніга яго паэзіі. Яна называлася проста, па-народнаму – “Жалейка”. У гэтым жа годзе Янка Купала пераехаў у Вільню і пачаў працаваць бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы Даніловіча “Веды” і адначасова ў газеце “Наша ніва”. Але як ніколі адчуваў недахоп ведаў, вельмі хацелася вучыцца.

Нарэшце ў 1909 годзе жаданне паэта збылося. Ён паехаў у Пецярбург і паступіў на агульнаадукацыйныя курсы А. Чарняева. Чатыры гады жыцця і вучобы ў тагачаснай сталіцы Расіі, яе палітычным, культурным і навуковым цэнтры, духоўна ўзбагацілі Янку Купалу, пашырылі яго кругагляд.  

У 1910 годзе выйшаў другі зборнік вершаў – “Гусляр”. Ён меў яшчэ большы поспех, чым “Жалейка”. Ніколі яшчэ не працаваў Янка Купала так інтэнсіўна, з такім натхненнем, як у пецярбургскі перыяд. У гэты час, апрача шматлікіх вершаў, былі напісаны паэмы “Сон на кургане”, “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”, “Адвечная песня”, п'есы “Паўлінка”і “Раскіданае гняздо”.  

У жніўні 1912 года адбылася сустрэча Янкі Купалы з Якубам Коласам на хутары Смольня на радзіме Коласа. Гэтая сустрэча стала знакавай. Сяброўства двух вялікіх паэтаў працягвалася ўсё жыццё.

У 1913 годзе ў Пецярбургу быў выдадзены трэці паэтычны зборнік “Шляхам жыцця”.

Пасля заканчэння вучобы ў Пецярбургу Янка Купала ў кастрычніку 1913 года вярнуўся ў Вільню, якая тады была асяродкам беларускага літаратурна-грамадскага руху. Тут выходзіла газета, працавалі беларускія пісьменнікі. 3 першых дзён паэт горача ўзяўся за працу: спачатку ў беларускім выдавецтве, а пасля ў “Нашай ніве”; у сакавіку 1914 года ён стаў рэдактарам гэтай газеты.  

У Вільні Янка Купала працаваў напружана, з вялікім уздымам. Але хутка пачалася імперыялістычная вайна. У жніўні 1915 года “Наша ніва” была закрыта. 3 набліжэннем фронту Янка Купала эвакуіраваўся ў Маскву.

У студзені 1919 года пераехаў у Мінск. Пасля вызвалення Беларусі ад белапольскай акупацыі пачаўся новы перыяд літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Янкі Купалы. Паэт, як і раней, жыў інтарэсамі Радзімы. Працаваў бібліятэкарам у створаным Камісарыятам асветы Народным доме, членам Беларускай навукова-тэрміналагічнай камісіі, загадчыкам літаратурна-мастацкай секцыі літаратурна-навуковага аддзела Наркамасветы; у 1922 годзе стаў разам з Якубам Коласам заснавальнікам і членам Інстытута беларускай культуры, у 1929 годзе быў абраны акадэмікам Акадэміі навук Беларусі і акадэмікам Акадэміі навук Украіны. У 1925 годзе ў сувязі з 20-годдзем літаратурнай дзейнасці Янку Купалу было нададзена ганаровае званне народнага паэта.  

У 30-я гады ХХ стагоддзя паэзія Янкі Купалы ўзбагацілася новымі творамі: выйшлі зборнікі вершаў “Песня будаўніцтву”, “Беларусі ардэнаноснай”, “Ад сэрца”, былі напісаны паэмы “Над ракой Арэсай”, “Барысаў”, “Тарасова доля”.  

Акрамя паэзіі, Купала – прызнаны нацыянальны драматург. Яго камедыя “Паўлінка”, якая была напісана ў 1912 годзе і пастаўлена Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні ў 1913 годзе, як твор класічнай беларускай драматургіі не сыходзіць са сцэны да гэтага часу. Ён аўтар драмы “Раскіданае гняздо”, надрукованай ў 1913 годзе, сцэнічнага жарту “Прымакі”, сатырычнай камедыі “Тутэйшыя”.

У чэрвені 1941 года Янка Купала быў вымушаны пакінуць Мінск. Жыў паэт спачатку ў Маскве, потым на Волзе, у пасёлку Пячышчы каля Казані. 18 чэрвеня 1942 года прыехаў у Маскву. Быў запрошаны выступіць па радыё. 28 чэрвеня 1942 года Янкі Купалы не стала, трагічная смерць заўчасна абарвала жыццё паэта.  

Пра тое, кім з'яўляецца Якуб Колас для нашай нацыі і яе духоўнасці, можна гаварыць бясконца і самымі высокімі эпітэтамі, але вызначаецца галоўным – разам з неўміручым Купалам, сваім равеснікам і сябрам, ён з'яўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Вытокі таленту і адданасці песняра свайму народу – ў яго раніцы жыцця, якое прайшло ў Панямонні, поўнае ўяўленне пра якое мы атрымалі ў паэме “Новая зямля”. Гэты таленавіты твор беларускай літаратуры, які па праву названы “энцыклапедыяй народнага жыцця”, – помнік паэта сваім родным і блізкім, а таксама гімн і слава ўсяму беларускаму народу.

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя паэта – Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902 – 1904 гг.), Пінкавічы Пінскага раёну (1904 – 1906 гг.). У гады першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў армію. Да 1921 года настаўнічаў у Расіі. У гэтым жа годзе вярнуўся ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам у Белдзяржуніверсітэце.

З дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 г. – лістапад 1943 г.), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 года вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік Акадэміі навук БССР. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.

Першыя літаратурныя спробы адносяцца да часу навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У друку дэбютаваў напісаным па-беларуску вершам “Наш родны край” (1906 г., газета “Наша доля”). У 1910 годзе ў Вільні выйшаў першы зборнік вершаў “Песьні-жальбы”, затым – кнігі прозы “Апавяданні” (1912 г.), “Родныя з'явы” (1914 г.). У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў “Казкі жыцця”, зборнік вершаў “Водгулле”, паэма “Новая зямля”, аповесць “У палескай глушы”, паэма “Сымон-музыка”, аповесць “На прасторах жыцця”, “Дрыгва”, паэма “Суд у лесе”, паэма “Адплата”, паэма “Рыбакова хата”, трылогія “На росстанях” і іншыя. Няскончанай засталася паэма “На шляхах волі”, распачатая ў 1926 годзе. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку.

Якуб Колас не толькі класік нашай нацыянальнай літаратуры, але і выдатны вучоны, педагог. Будучы ўжо знакамітым, ездзіў па гарадах нашай Беларусі і выступаў з лекцыямі на настаўніцкіх курсах. Да гэтага часу не страціла сваёй каштоўнасці напісаная ім першая “Методыка роднай мовы”. 13 жніўня 1956 года сэрца паэта перастала біцца. Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук прысвоена яго імя. На адной з цэнтральных плошчаў сталіцы, што носіць яго імя, ўстаноўлены помнік песняру і яго героям. Але самым лепшым помнікам яму будзе, калі мы ўдумліва прачытаем яго кнігі і ўзбагацім сябе іх мудрасцю.

Народны паэт Беларусі, акадэмік Акадэміі Навук БССР, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўных прэмій СССР і БССР – усё гэта прыйшло да Максіма Танка па праву вялікага таленту і выдатных заслуг перад літаратурай і грамадствам, як вынік самаадданага служэння паэзіі, краіне, народу.

Нарадзiўся Максiм Танк (Яўген Іванавіч Скурко) 17 верасня 1912 года ў в.Пількаўшчына Мядзельскага раёна ў сялянскай сям'i. Фармiраванне будучага выдатнага паэта праходзiла ва ўмовах бурных, складаных i супярэчлiвых падзей Першай сусветнай вайны i бежанства ў Расii, Кастрычнiцкай рэвалюцыi i грамадзянскай вайны, у варунках заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху 20-30-х гадоў, у якi ён уключыўся яшчэ будучы навучэнцам спачатку Вiлейскай рускай, пасля Радашковiцкай беларускай i, нарэшце, Вiленскiх беларускай i рускай гімназiй, дарэчы, так нiводнай з iх i не закончыўшы. Малады Максім Танк працаваў iнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальных i падпольных вiленскiх перыядычных выданнях, вёў актыўную грамадска-патрыятычную i культурна-асветную дзейнасць, за што падвяргаўся праследаванню польскай дэфензiвы, арыштам i турэмнаму зняволенню на Лукiшках.

Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназiстам, друкавацца – з 1932 года. Першы верш – “Заштрайкавалi гіганты-комiны” – пад псеўданiмам Максiм Танк быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы “Беларускае жыццё” (г. Львоў) 7 красавiка 1932 года.

У 1936 годзе выходзiць першы зборнiк вершаў М. Танка “На этапах” (канфiскаваны палiцыяй), у 1937 годзе – другi зборнiк “Журавiнавы цвет” i асобным выданнем паэма “Нарач”, у 1938 годзе – трэцi зборнiк “Пад мачтай”.

Максім Танк годна прайшоў дарогамi ахвярнага ваеннага лiхалецця, якое з'явiлася своеасаблiвым працягам заходнебеларускага перыяду жыцця i творчасцi паэта. У гады вайны ён працуе ў газеце “За Савецкую Беларусь”, агiтплакаце “Раздавiм фашысцкую гадзiну”, пiша i выдае паэму “Янук Сялiба”, зборнiкi вершаў “Вастрыце зброю” i “Праз вогненны небасхiл”.

Адным з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя стаў зборнiк М.Танка “Каб ведалi”, адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй СССР.

З 1948 па 1966 гг. Максім Танк працуе галоўным рэдактарм часопiса “Полымя”, з 1966 па 1990 гг. – першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947 – 1971 гг.) i СССР (1969 – 1989 гг.), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI-VII склiканняў (1963 – 1971 гг.), з'яўляецца членам шматлiкiх грамадскiх арганiзацый.

У 60 – 90-я гады ХХ стагоддзя мастацкая iндывiдуальнасць паэта дасягае сапраўднага росквiту, выходзяць яго лепшыя кнiгi, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: “Мой хлеб надзённы”, “Глыток вады”, “Перапiска з зямлёй”, “Хай будзе святло”, “Дарога, закалыханая жытам”, “Прайсцi праз вернасць”, “За маiм сталом” i iншыя.

Вялiкая i плённая грамадска-сацыяльная дзейнасць, багатая i шматгранная лiтаратурна-творчая праца Максіма Танка былi адзначаны прысваеннем яму высокiх званняў народнага паэта Беларусi (1968 г.), Героя Сацыялiстычнай Працы (1974 г.), узнагароджаннем шматлiкiмi ордэнамi i медалямi. Ён з'яўляўся акадэмiкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi (1972 г.), ганаровым грамадзянiнам горада Мiнска (1987 г.). У 1966 годзе за зборнiк вершаў “Мой хлеб надзённы” паэту была прысуджана Дзяржаўная прэмiя Беларусi iмя Янкі Купалы, у 1978 годзе за зборнiк “Нарочанские сосны” (Масква, 1977 г.) – Ленiнская прэмiя.

Памёр М.Танк 7 жнiўня 1995 года.


Усё культурнае жыццё нашай краіны сёлета праходзіць пад знакам ушанавання імёнаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 года № 487 “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа”, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2011 года № 1245 “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка” зацверджаны комплекс мерапрыемстваў у гонар святкавання юбілейных дат народных паэтаў Беларусі. Маштабныя мерапрыемствы адбудуцца на радзіме паэтаў – Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы (7 ліпеня 2012 г., в.Вязынка Маладзечанскі раён), Рэспубліканскае свята паэзіі “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, прысвечае 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа (5 кастрычніка 2012г., урочышча Бервянец Стаўбцоўскі раён), Рэспубліканскае свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка (15 верасня 2012 г., г.Мядзел).

З імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа таксама звязана правядзенне ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які адбыўся з 8 па 10 чэрвеня 2012 года ў г.Маладзечна, абласнога пленэру “Фарбы роднай зямлі” – з 4 па 7 чэрвеня ў Червеньскім раёне, VІІІ абласнога злёту маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча” – 26-27 мая ў Лагойскім раёне, абласнога свята-конкурсу народнай музыкі “Сымон-музыка” – 19 мая ў г.Стоўбцы. З 6 чэрвеня па 6 ліпеня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі праходзіць выстава “Вобразы мілыя роднага краю…” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і абласнога краязнаўчага музея. У ліпені юбілеям народных паэтаў Беларусі будзе прымеркаваны Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” у Мядзельскім раёне, прэм’ерны паказ спектакля “Сцежкамі кахання” па п’есе Анатолія Дзялендзіка Мінскага абласнога драматычнага тэатра, распачнецца цыкл музычных праграм на музыку беларускіх кампазітараў “Мы – крона нашых каранёў” Музычнай капэлы “Санорус” Мінскай вобласці, які будзе праходзіць на працягу года ў рэгіёнах вобласці. Юбілей народных паэтаў будзе адлюстраваны ў мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі “Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года”: ў жніўні адбудуцца літаратурныя чытанні “Іх думкі лунаюць яшчэ над Нясвіжам”. Увогуле ў 2012 годзе ўстановамі культуры і адукацыі сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі “Беларускі саюз мастакоў” і “Саюз пісьменнікаў Беларусі” арганізуюцца пленэры, выставы, вечарыны, творчыя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілеям народных паэтаў. Рэдакцыямі газет “Мінская праўда” і “Звязда” сумесна з Мінскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” праводзіцца літаратурная вандроўка “Шляхамі паэтаў”. Свой старт гэтая акцыя атрымала на Мядзельшчыне, у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Танка, а 17 верасня 2012 года, у дзень нараджэння паэта, адбудзецца адкрыццё музея Максіма Танка ў мясцовай школе вёскі Сваткі.

Информация о подготовке и проведении мероприятий, посвященных 130-летию со дня рождения Якуба Коласа в Столбцовском районе

В рамках подготовки и проведения мероприятий, посвященных 130-летию Якуба Коласа, в районе осуществлена определенная работа.

Отделом культуры райисполкома проведен районный смотр художественной самодеятельности клубных учреждений. В марте 2012г. в школах искусств состоялись районные конкурсы исполнителей на духовых инструментах и вокально-хоровых коллективов, приуроченные к юбилею поэта.

В библиотеках учреждений образования и культуры оформлены книжные выставки, посвященные знаменательной дате. Проведен районный конкурс юных литераторов и издан «Літаратурны альманах», в который вошли лучшие работы учащихся государственных учреждений образования. Организовываются экскурсии в Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа, школьные литературные музеи.

Объявлен конкурс методических разработок уроков «Пад знакам Купалы і Коласа» для учителей белорусского языка и литературы, конкурсы сочинений, рисунков, иллюстраций, журналов, настенных газет к юбилеям классиков белорусской литературы среди учащихся учреждений образования района.

В юбилейный год в районе проходят традиционные мероприятия, посвященные классику белорусской литературы: фестиваль белорусской песни «Альбуцкая крынічка», региональный пленэр юных художников «Дзе льецца Нёман срэбраводны», фестиваль детского танца «Бусляняткі», детский литературный праздник «Слова пра Коласа», детский фестиваль ремесел «Сядзіба новазямельцаў», областной праздник народной музыки «Сымон-музыка».

Отдел идеологической работы райисполкома


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я
Тэма: “Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з...

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба
Сімвалічна, што аб’яўлены Годам кнігі 2012 аб’яднаў некалькі знакавых падзей: юбілеі Якуба Коласа, Янкі Купалы І максіма Танка

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Ак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры І мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай...

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Ак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры І мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка