Сціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года




НазваСціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер305.4 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3


Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая

Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы


М.М.Маліноўскі:

сціслыя напрамкі

бібліяграфіі

з 1991 года


Баранавічы, 2005





Краязнаўца, журналіст, публіцыст,

перакладчык, падарожнік...


Міхась (Міхаіл) Міхайлавіч Маліноўскі добра вядомы сярод навукоўцаў, журналістаў і грамадскасці краіны. З 1976 года ён член Саюза журналістаў СССР, з 1979 - правадзейны член Геаграфічнага таварыства пра Акадэміі навук СССР. Публікуецца з 1968 года.

М. М. Маліноўскі - аўтар шматлікіх карэспандэнцый, артыкулаў, нарысаў у галінах гісторыі, культуры, літаратуры, вайсковай справы, патрыятычнага выхавання, расліннага і жывёльнага свету, якія надрукаваны больш чым на 20 мовах света.

Аб службовай, працоўнай, грамадскай дзейнасці Міхася Маліноўскага пісалі саюзныя і рэспубліканскія “Во славу Родины”, “Красная звезда”, “Советский воин”, “Огонек”, “Работніца і сялянка”, “Чырвоная змена”, “Сям’я”, “Байрам. Татары на зямлі Беларусі”, “Беларуская маладзёжная”, “Народная трыбуна” (г. Брэст), “Праца” (Зэльва), “Настаўніцкая газета”, “Ашмянскі веснік”, “Культура”, “Наш край” (Баранавічы), “Жыццё татарскае” і іншыя выданні.

Занесены ў кнігу-даведнік “Людзі культуры Гродзеншчыны” і Ашмянскую “Памяць”.

Нарадзіўся М. М. Маліноўскі 25 ліпеня 1945 года ў вёсцы Ўгрынь (хутар Ровеста) Зэльвенскага раёна ў сялянскай сям’і. Яго бацька, Міхаіл Емельянавіч, 1901 года нараджэння, ваяваў у партызанах і пасля вызвалення роднай зямлі пайшоў на фронт. Загінуў 30 сакавіка 1945 года. Як сведчаць родныя, спачатку быў атрыманы ліст, што ён прапаў без звестак у сакавіку 1945 года, а ўслед прыйшоў ліст, што Міхаіл Емельянавіч Маліноўскі геройскі загінуў у званні сяржанта з пералічэннем узнагарод і самі ўзнагароды. На жаль, з-за недасведчаннасці і непісьменнасці яго жонкі і старэйшага сына Пятра, узнагароды не захаваліся, як і само пісьмо. Імя Міхаіла Емельянавіча Маліноўскага занесена ў Зэльвенскую раённую кнігу “Памяць”.

Маці Міхася Маліноўскага, Марыя Іванаўна, з слаўнага роду Пачабытаў. Яе брат, Мікалай Іванавіч Пачабыт, быў актыўным падпольшчыкам-рэвалюцыянерам у гады белапольскай акупацыі ў Заходняй Беларусі. Менавіта М. І. Пачабыт уклаў у характар М. М. Маліноўскага ўсю нянавісць да насільнікаў, прыгнятальнікаў і акупантаў, сфарміраваў погляды на дабро і зло.

Дзеці Міхаіла Емельянавіча Маліноўскага, страціўшыя бацьку на вайне, Ганна, Мікалай і Міхась выхоўваліся ў Парэцкім дзіцячым доме №2. Міхась быў самы малодшы. Потым у гэты дзіцячы дом далучыўся і старэйшы на два гады брат Іван, які быў раней у іншым дзіцячым прытулку. Так было, што, нягледзячы на старэйшы ўзрост, Іван на два класы займаўся ніжэй, чым яго малодшы брат Міхась, адсюль і непаразуменне і пакуты яго.

З першых і да апошніх дзён у Парэцкім спецыяльным дзіцячым доме №2 Міхась Маліноўскі актыўна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, спяваў у хоры. Дасюль у мястэчку помняць яго ролі - сін’ёра Памідора з “Чыпаліна” Дж. Радары, спачатку Дзяніса Грыгор’ева, а потым судовага следчага з “Зламысніка” А. Чэхава, рыбака з А. Пушкіна “Казка аб рыбаке і рыбцы” ды і інш.

Займаўся Міхась Міхайлавіч Маліноўскі ў Парэцкай рускай сярэдней школе з 1953 па 1962 гады. У 2004 годзе родная школа зрабіла спецыяльны прыём у гонар аднаго з сваіх найлепшых навучэнцаў.

З дзіцячага дома №2 ён быў накіраваны ва Усесаюзны лагер Артэк (Гурзуф, Крым). Пасля расфарміравання роднага прытулка у 1962 г. М. Маліноўскі з-за хваробы (у 8-ым класе па віне шафёра аўтамабіля патрапіў у аўтакатастрофу) быў накіраваны ў Ашмянскую школу-інтэрнат, дзе вучыўся два гады (1962-1964). Будучы старшакласнікам, адначасова ўзначальваў Ашмянскі раённы краязнаўчымузей імя Францішка Багушэвіча.

Так сталася, што М. М. Маліноўскі з’яўляецца адным з першых выпускнікоў Ашмянскай школы-інтэрната. У 2005 годзе ён быў пачэсным госцем у родных сценах па выпадку 40-годдзя першай сустрэчы выпускнікоў.

Служыў М. М. Маліноўскі ў войску на салдацкіх, сяржанцкіх і афіцэрскіх пасадах (жнівень 1964 - чэрвень 1991) у Беларускай, Забайкальскай, Далёкаўсходняй, Прыволжскай, зноў у Беларускай ваенных акругах. Падчас службы скончыў 64 КПС (пад Талінам) на выдатна (1972), экстэрнам здаў экзамены і атрымаў дыплом за Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае двойчы Чырвонасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзе (1971), завочна з адзнакай Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танка-артылерыйскае вучылішча (1978), завочна з адзнакай Амурскае абласное культурна-асветнае вучылішча Міністэрства культуры РСФСР (г. Благавешчанск, 1984 г.). За актыўную ваенна-патрыятычную працу ў Омскім вышэйшым камандным вучылішчы атрымаў пагоны Пачэснага курсанта.

Азначаны 10 медалямі: “Двадцать лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. ” (1965 г.), “За воинскую доблесть. В ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина ” (1970), “50 лет Вооружённых Сил СССР” (1968), “60 лет Вооружённых Сил СССР” (1978), “70 лет Вооружённых Сил СССР” (1988), “За безупречную службу в Вооружённых Силах СССР”- 3-й ступені (1974), - 2-й ступені (1980), 1-й ступені (1985) і , як пісаў часопіс “Армия”, М. М. Маліноўскі быў адзіны з вайскоўцаў, які двойчы быў узнагароджаны адным і тым жа медалём “СССР. Ветеран Вооруженных Сил”.

У 1970 годдзе ўзнагароджаны ўнікальным ганаровым нагрудным знакам Міністра Абароны СССР з пасведчаннем “Пропагандисту книги”, а таксама шматлікімі ўзнагародамі ЦК ВЛКСМ, ЦК ЛКСМБ, Бурацкага абкама камсамола і іншымі знакамі адзнакі камсамола. А таксама залатым медалём “Международный молодёжный Крымский лагерь “Спутник”.

Асаблівая старонка дзейнасці Міхася Маліноўскага - вывучэнне сувязей літаратуры Расіі і Беларусі, а таксама культуры, гісторыі і звычак малых народаў Беларусі: жыдоў, цыганаў і татараў. Найбольш плённыя ў яго стасункі з Беларускім грамадскім аб’яднаннем татар “Зікр уль-Кітаб” і Мусульманскім рэлігійным аб’яднаннем у Рэспубліцы Беларусь.

За актыўны удзел у прапагандзе гісторыі, культуры, літаратуры, традыцый і плённую дзейнасць у беларуска-татарскім жыцці тройчы ўзнагароджваўся ведамствам краіны па друку.

З чэрвеня 1991 года М. М. Маліноўскі пастаянна жыве ў Баранавічах, дзе мае моцныя і плённыя стасункі з цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя Валянціна Таўлая.

З’яўляецца пазаштатным карэспандэнтам газет: “Культура”, “Жизнь”, бюлетэня “Жыццё татарскае”.

24 квітня 1999 г. за №317 Міхась Міхайлавіч узнагароджаны Граматай Цэнтральнага таварыства “Просвіта” імя Тараса Шаўчэнкі “За вагомий особистий внесок у зміцнення дружніх зв’язів меж Украіною і Республікою Білорусь, збагачення культурних и духовних потреб украіньскоі громади Берестейщини”.

М. М. Маліноўскі - актыўны ўдзельнік шматлікіх міжнародных і рэгіянальных навукова-практычных канферэнцый, а таксама мерапрыемстваў у гонар вялікіх Постацей Беларусі, мае шмат сяброў сярод выдатных навукоўцаў і творцаў.


1991


Малиновский М. “Второй Златоуст”: Слово о Кирилле Туровском // Во славу Родины.-1991.-23 марта.

Маліноўскі М. Хто схаваў атаманаў?: [З гіст. Беларусі] // Чырв. змена.- 25-31 сак. (№13).-С. 7.

Малиновский М. Академия в Сморгони?: [О цыган. медвежьей акад.: XVIII в.] // Во славу Родины.-1991.-12 мая.

Малиновский М. Ушедший в небытие: [Из ист. Друцка: Толоч. р-н] // Во славу Родины.-1991.-15 июня.

Малиновский М. Белорусские баранки // Наука и жизнь.-1991.-№6.-С. 13; Работніца і сялянка.-1991.-№12.-С. 22.

Маліноўскі М. А баранкі ж беларускія!: [Сакрэты кулінарыі] // Голас Радзімы.-1991.-4 ліп. (№27).-С. 8.

Маліноўскі М. З шчасцем на вас азірнуся: Да 100-годдзя з дня смерці П. Багрыма // Голас Радзімы.-1991.-8 жн. (№32).-С. 7; ЛіМ.-1991.-4 кастр. (№40).-С. 6.

Малиновский М. Золотая Узда: [Об ист. поселка] // Во славу Родины.-1991.-24 авг.

Маліноўскі М. Слуцкая брама: [Архіт. помнік XVI ст. г. Нясвіжа] // Мін. праўда.-1991.-13 верас.; Голас Радзімы.-1991.-24 кастр. (№43).-С. 7-8.

Малиновский М. Город мастеров: [Из ист. Слуцка] // Во славу Родины.-1991.-21 сент.

Малиновский М. Бунт в Крошине: [О выступлении крестьян против властей в 1826 г.: Баранов. р-н] // Во славу Родины.-1991.-12 окт.

Малиновский М. Герой или разбойник?: [О руководителе казаче-крестьян. восстания на Украине и в Белоруссии С. Наливайко] // Во славу Родины.-1991.-26 окт.

Малиновский М. Симеон Полоцкий: [О С. Е. Петровском-Синяковиче (1629-1680 гг.)] // Во славу Родины.-1991.-30 нояб.

Маліноўскі М. Геніяльная памылка паэта: [Пра верш “Слуцкія ткачыхі”] // ЛіМ.-1991.-6 снеж. (№49).-С. 12.

Малиновский М. Крест на свободе: [О событиях 1812 г. на Беларуси] // Во славу Родины.-1991.-14 дек.


1992


Маліноўскі М. Горад, які знік у бездані часу: [З гісторыі Друцка] // Голас Радзімы.-1992.-9 студз. (№2).-С. 6,8.

Малиновский М. Нёман, Нямунас, Мемель: [Предание о названии белорус. реки] // Во славу Родины.-1992.-11 янв; Голас Радзімы.-1992.-20 лют. (№8).-С. 5, 8.

Малиновский М. Где придумали баранки?: [Путешествие по кулинар. кн.] // Кн. обозрение.-1992.-18 янв. (№4).-С. 4.

Малиновский М. Кто он, Каэтан Коссович?: [Об ученом, уроженце Полоцка, жившем в 1815-1883 гг.] // Во славу Родины.-1992.-18 янв.

Малиновский М.Меж поэтов невольный избранник: [О Н. Гусовском] // Во славу Родины.-1992.-1 февр.

Малиновский М. Герой трех народов: [Об участнике восстания 1863-1864 гг. в Беларуси и Литве, уроженце д. Зелёный Бор (ныне Ошмян. р-н) С. С. Минейке] // Во славу Родины.-1992.-15 февр.; Голас Радзімы.-1992.-14 мая.

Маліноўскі М. Слуцкія паясы // Культура.-1992.- №6 (люты).-С. 7.

Маліноўскі М. У Крошыне, над Шчарай...: [Пра каваля-мастака П. Багрыма: Баранав. р-н] // Звязда.-1992.-28 лют.

Малиновский М. Слово о Федоре Мироновой: [О крепостной крестьянке из белорус. д. Подгурщина (Погирщина), партизанке-разведчице Отечественной войны 1812 г.] // Во славу Родины.-1992.-21 марта.

Малиновский М. Иверс против Чигрина // Во славу Родины.-1992.-8 апр.

Малиновский М. Дети ветра: [Из ист. поселений цыган на территории Беларуси XV в.] // Во славу Родины.-1992.-11 апр.

Маліноўскі М. “Лістоў чакаю ад сяброў”, або Слова пра Сяргея Панізніка // Голас Радзімы.-1992.-7 мая (№19).-С. 6.

Маліноўскі М. Сяргей Панізнік: Віншуем юбіляра // Роднае слова.-1992.-№5.-С. 12.

Маліноўскі М. “Каму служыў? Скажу я што народу...” // Добры вечар (Добрый вечер).-1992.-14 мая.

Малиновский М. Кто и как наступал на белорусский язык // Во славу Родины.-1992.-19 мая.

Малиновский М. Какого роду татарское племя?: [Из ист. поселений белорус. татар] // Во славу Родины.-1992.-6 июня.

Малиновский М. На его трудах училась вся Европа: [Об ученом-артиллеристе К. Семяновиче] // Во славу Родины.-1992.-13 июня.

Малиновский М. Генерал Властов: [О герое войны 1812 г.] // Во славу Родины.-1992.-17 июня.

Маліноўскі М. Французская навала і пасля яе: [З гісторыі Беларусі 1812 г.] // Голас Радзімы.-1992.-18 чэрв. (№25).-С. 1, 4, 5.

Маліноўскі М. Цыганская акадэмія ў ... Смаргоні?: [З гісторыі] // Культура.-1992.- №23 (чэрв.).-С. 3.

Маліноўскі М. Абабраны Мянеск: [Аб паходжанні назвы сталіцы Беларусі] // Добры вечар (Добрый вечер).-1992.-23 чэрв; Во славу Родины.-1992.-8 авг.

Малиновский М. Ольгерд Великий: [Князь литов. XIV в.] // Во славу Родины.-1992.-18 июля.

Маліноўскі М. Капітан брыга “Меркурый”: [Пра А. І. Казарскага, ураджэнца Дуброўна] // Голас Радзімы.-1992.-23 ліп. (№30).-С. 4, 7.

Малиновский М. Вокруг да около: [Отклик на ст. С. Асиновского “День белорусского войска” (газ. “Во славу Родины”, 1992, 11 июля )] // Во славу Родины.-1992.-31 июля.

Малиновский М. Простите нас, генерал…: [Об участнике Отеч. войны 1812 г. генерале-майоре Е. Е. Гампере] // Во славу Родины.-1992.-14 авг.

Маліноўскі М. “Краіна Цыганія”: [Пра цыганоў на Беларусі] // Голас Радзімы.-1992.-3 верас. (№36).-С. 3-4.

Малиновский М. Подводная лодка и государственный преступник: [О первом в истории Российск. империи изобретателе подвод. лодки К. Г. Чарновском] // Во славу Родины.-1992.-5 сент.

Маліноўскі М. Ці быў Паўлюк Багрым паэтам? // Во славу Родины.-1992.-9 сент.

Малиновский М. Сыны Израилевы: [Из ист. евреев на Беларуси] // Во славу Родины.-1992.-12 сент.

Малиновский М. Они были первыми: [О восточнославян. книгопечатниках 15-16 вв. Ш. Фиоле, Ф. Скорине, С. Будном, В. Н. Тяпинском, И. Федорове, П. Мстиславце] // Во славу Родины.-1992.-19 сент.

Маліноўскі М. Мінскі дом афіцэраў: [Старонкі гісторыі збудавання] // Во славу Родины.-1992.-23 сент.; Добры вечар (Добрый вечер).-1992.-27 кастр.

Маліноўскі М. Дзе жыў легендарны Менеск?: [Адно з паданняў аб заснаванні Мінска] // Во славу Родины.-1992.-26 сент.

Маліноўскі М. “Я пайшоў бы ўслед за...” вамі, паэт!: [Да 80-годдзя А. Іверса] // Во славу Родины.-1992.-13 окт.

Маліноўскі М. У госці да Паўлюка Багрыма // Добры вечар (Добрый вечер).-1992.-21 кастр.

Маліноўскі М. “Старажытны гадзіннік яшчэ ідзе...”: [Вежавы гадзіннік Гродна] // Во славу Родины.-1992.-24 окт.

Маліноўскі М. “Зайграй, зайграй, хлопча малы...” // Навіны Беларускай акадэміі.-1992.-6 лістап.

Малиновский М. Велик Ольгерд Великий // Во славу Родины.-1992.-17 нояб.

Маліноўскі М. Яўрэі на Беларусі: [З гіст.] // Голас Радзімы.-1992.-19 лістап. (№47).-С. 3.

Маліноўскі М. “За век свой недаўгі...”: [Аб творчасці паэта М. Скоблы] // ЛіМ.-1992.-20 лістап. (№47).-С. 7.

Свістуновіч С. С. “Багрым даўно ўжо стаў легендай...”: [Аб стварэнні помніка паэту ў в. Крошын Навагруд. р-на: Гутарка з маст. С. С. Свістуновічам / Запісаў М. Маліноўскі] // Роднае слова.-1992.-№11.-С. 64-67.

Маліноўскі М. Вяртанне слуцкіх паясоў: [Пра вырабы беларус. ручнога ткацтва XVIII-XIX стст.] // Беларус. думка.-1992.-№11-12.-С. 72-74.

Малиновский М. Их предают: Надругательства над памятью вице-адмирала // Во славу Родины.-1992.-1 дек.

Маліноўскі М. Эрнст Ляўкоў – чалавек, які пазнаў “мову” камянёў // Кнігарня.-1992.-15-30 снеж.


1993


Маліноўскі М. Вяртанне слуцкіх паясоў: [Пра вырабы беларус. ручнога ткацтва XVIII-XIX стст.] // Нар. трыбуна.-1993.-16 студз. (№2).-С. 3.

Маліноўскі М. “Давай сустрэнемся з табой...”: [Аб творчасці А. Зэкава] // Кнігарня.-1993.-1-31 студз.

Малиновский М. Первый пилот Ильи Муромца: [О воен. летчике А. М. Костенчике, уроженце г. Гродно] // Во славу Родины.-1993.-23 янв.

Малиновский М. Когда я на почте служил ямщиком…: [О рус. нар. песне, которая родилась на белорус. земле. В основе её – стихотворение В. Сыракомли (1823-1862 гг.) “Почтальон”] // Во славу Родины.-1993.-28 янв.; Заря.-1993.-26 авг.; Кн. обозрение.-1993.-17 сент. (№37).-С. 4.

Маліноўскі М. Дабром за дабро: Беларускія татары: [З гісторыі] // Голас Радзімы.-1993.-4 лют. (№5).-С. 3-4.

Малиновский М. “Я - потомок Малиновских, а не литвинов...”: [Отклик на ст. Л. Мирочицкого “Мы – потомки литвинов” (газ. “Во славу Родины”, 1993, 14 янв.)] // Во славу Родины.-1993.-25 февр.

Маліноўскі М. “Сами учили и деток своих научили: [Да 400-х угодкаў з дня смерці С. Буднага] // Беларус. думка.-1993.-№3.-С. 67-69.

Малиновский М. Кофе приготовим сами // Работніца і сялянка. Дадатак.-1993.-№3.-С. 2.

Маліноўскі М. Танкадром; “Мой сын Зямлю трымае на руках...”: [Вершы] // Во славу Родины.-1993.-10 марта.

Маліноўскі М. Прозвішча, адкрытае нанава: [Пра вучонага-усходазнаўцу К. А. Касовіча, ураджэнца Полаччыны] // Голас Радзімы.-1993.-11 сак. (№10).-С. 3, 5.

Маліноўскі М. Сляды з Петкавіч вядуць у Маскву: [Аб беларус. родапаходжанні друкара І. Фёдарава] // Во славу Родины.-1993.-13 мая.

Маліноўскі М. Дзеці ветру: Цыганы на Беларусі // Беларус. думка.-1993.-№5.-С. 73-77.

Маліноўскі М. Марская слава Беларусі: [Пра кап. А. І. Казарскага (1797-1833 гг.), героя рус.-тур. вайны 1828-1829 гг., ураджэнца Дуброўна: З гісторыі] // Чырв. змена.-1993.-10 ліп.

Малиновский М. Стихи из 16 века: [О жизни и творчестве нашего земляка А. Рымши] // Наш край.-1993.-24 июля.-С. 1-2.

Маліноўскі М. Сляды вядуць у Петкавічы: Аб родапаходжанні І. Фёдарава // ЛіМ.-1993.-30 ліп. (№30).-С. 10.

Маліноўскі М. Сялям-Алейкум! Мір Вам...: Татары на Беларусі // Беларус. думка.-1993.-№7.-С. 43-47.

Маліноўскі М. У Крошыне над Шчарай: [На радзіме паэта і каваля П. Багрыма: Баранав. р-н] // Беларус. мінуўшчына.-1993.-№3-4.-С. 53-54.

Маліноўскі М. Швайпольт Фіоль: [Пра піянера славян. кнігадрукавання] // Навіны Беларус. акад.-1993.-6 жн. (№29).

Маліноўскі М. Версіфікатарства назваў сталіцы: [Мінск] // Во славу Родины.-1993.-21 авг.

Маліноўскі М. Гераіня Айчыннай вайны, або Слова аб Фядоры Міронавай: [Пра беларус. партызанку-разведчыцу (1812 г.), ураджэнку в. Пагуршчына (зараз тэрыторыя Полацка)] // Віцеб. рабочы.-1993.-21 жн.-С. 6.

Маліноўскі М. Скарбы “зямельнага банка”: [Манет. клады на тэррыторыі Беларусі] // Во славу Родины.-1993.-28 авг.; Нар. трыбуна.-1993.-18 верас. (№37).

Маліноўскі М. Пра Багрыма і не толькі...: [ Да дыскус. пра сялян. паэта] // Во славу Родины.-1993.-9 сент.

Маліноўскі М. Зорка Зыгмунта Мінейкі гарэла ў трох краінах, а згасла ў адной ...: [Пра дзеяча ўзброен. паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі] // Чырв. змена.-1993.-25 верас.

Маліноўскі М. Траўкі-мураўкі ад чаркі // Гаспадыня.-1993.-№9-10.-С. 30.

Маліноўскі М. Бунт у Крошыне: [1812 г.: Баранав. р-н] // Чырв. змена.-1993.-19 кастр.

Маліноўскі М. Андрэй Рымша: [Пра паэта і перакладчыка, ураджэнца в. Паньчына Навагруд. р-на] // Нар. трыбуна.-1993.-23 кастр. (№42); Голас Радзімы.-1993.-16 снеж. (№50).-С. 4.

Маліноўскі М. Непрыручаная птушка: [Пра паэтэсу Я. Янішчыц] // Нар. трыбуна.-1993.-20 лістап. (№46).

Маліноўскі М. Слуцкая брама: [Помнік дойлідства] // Беларус. думка.-1993.-№11.-С. 63-64.

Маліноўскі М. “Беларусь – мая калыска”: [Пра паэта У. Лісіцына] // Во славу Родины.-1993.-15 дек.

Маліноўскі М. Андрэй Рымша: [Пра паэта, ураджэнца в. Пеньчын Баранав. р-на: XVI ст.] // Голас Радзімы.-1993.-16 снеж. (№50).-С. 4.

Маліноўскі М. Кірыла Тураўскі: Анталогія беларускай ваеннай паэзіі // Во славу Родины.-1993.-22 дек.

Маліноўскі М. Канал імя Агінскага: [Брэсц. вобл.: З гісторыі: 1767-1783 гг.] // Голас Радзімы.-1993.-23 снеж. (№51).-С. 3.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года iconDead (Per Yngve Ohlin)- vocals (1988-1991) (Morbid) Покончил с собой 12 апреля 1991 года Grishnackh

Сціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года iconНурсултан Абишевич Назарбаев Президент Казахской сср с 24 апреля 1990 года, Президент Республики Казахстан с 16 декабря 1991 года, носитель титула Лидер нации
Президент Республики Казахстан с 16 декабря 1991 года, носитель титула Лидер нации (Елбасы). Ранее – Председатель Верховного Совета...

Сціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года iconГосударственный агропромышленный комитет СССР приказ
Утвердить и ввести в действие с 1 июля 1988 года до 1 января 1991 года разработанные

Сціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года iconЗакон рэспублікі беларусь аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь»
Русь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці...

Сціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года iconАфармленне бібліяграфіі ў спісе крыніц
Дудараў, А. Князь Вітаўт : п’есы / А. Дудараў. — Мінск : Маст літ., 2005.— 318 с

Сціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года iconСяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар
Нарадзіўся 17 верасьня 1959 года ў Мазыры. Да 30 гадоў жыў пераважна ў Менску. З 1991 года жыве ў Вільні, але зьяўляецца грамадзянінам...

Сціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года iconБиография. Я, Зырянов Александр Сергеевич родился 27 сентября 1991 года в деревне Черная Кома, Новоселовского района
Я, Зырянов Александр Сергеевич родился 27 сентября 1991 года в деревне Черная Кома, Новоселовского района

Сціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года iconЗакон Казахской Советской Социалистической Республики от 5 июня 1991 года №640-xii

Сціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года iconЭстонские журналы «Таллинн» и «Радуга» на русском языке (1986-1991 гг.)
Последние годы существования Советского Союза (1986-1991) представляют собой чрезвычайно динамичный период истории

Сціслыя напрамкі бібліяграфіі з 1991 года iconКонституция на Република България
Обн., Дв, бр. 56 от 13. 07. 1991 г., в сила от 13. 07. 1991 г., изм и доп., бр. 85 от 26. 09. 2003 г., бр. 18 от 25. 02. 2005 г.,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка