Гісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя




НазваГісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя
старонка1/23
Дата канвертавання28.10.2012
Памер2.33 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Старшыня

Вучэбна-метадычнага

аб’яднання ВНУ

Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

______________ У. Л. Клюня

14.03.2006 г.

Рэгістрацыйны

№ ТД-ДГ.019 /тып.


ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ХХ — ПАЧАТКУ ХХІ СТАГОДДЗЯ



Вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў
па спецыяльнасцях


1-21 05 01 Беларуская філалогія, 1-21 05 02 Руская філалогія, 1-21 05 04 Славянская філалогія, 1-21 05 06 Рамана-германская філалогія


УЗГОДНЕНА

Старшыня

секцыі ВМА па гуманітарнай

адукацыі па спецыяльнасці

“Беларуская філалогія”

______________ В. П. Рагойша

__________ 2006


Першы прарэктар

Дзяржаўнай установы

адукацыі

“Рэспубліканскі інстытут

вышэйшай школы”

______________ В. І. Дыніч

__________ 2006


Эксперт-нормакантралёр

______________ С. М. Арцем’ева

__________ 2006


МІНСК

2006


Складальнікі:



А. І. Бельскі, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;

А. Л. Верабей, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

В. В. Казлова, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

П. І. Навуменка, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

У. А. Навумовіч, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

М. А. Тычына, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук;

Т. І. Шамякіна, загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар


Рэцэнзенты:


кафедра беларускага літаратуразнаўства УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна”;

кафедра беларускай літаратуры УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова;

І. В. Жук, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры УА” Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”


Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:


кафедрай беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 4 ад 28 лістапада 2005 г.);

навукова-метадычным саветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 3 ад 29 лістапада 2005 г.);

вучоным саветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 2 ад 1 снежня 2005 г.)

Узгоднена:

Секцыяй Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі па спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (пратакол № 1 ад 22 лютага 2006 г.);

Дзяржаўнай установай адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”


Адказныя за рэдакцыю: Шамякіна Таццяна Іванаўна, Бельскі Алесь Іванавіч

Адказны за выпуск: Навуменка Павел Іванавіч

Тлумачальная запіска


Новая тыпавая праграма “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ —пачатку ХХІ ст.” адрасавана студэнтам філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і заклікана адыграць пазітыўную ролю ў падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў, у прапагандзе дасягненняў і набыткаў нацыянальнага мастацтва слова.

Ад часу выхаду ранейшых тыпавых фундаментальных праграм прайшло некалькі дзесяткаў гадоў (“Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры”, 1976; скл. М. Р. Ларчанка і А. А. Лойка, “Гісторыя беларускай літаратуры”, 1982; скл. М. І. Мішчанчук і А. М. Налівайка, (Гісторыя беларускай савецкай літаратуры”, 1983; скл. М. І. Мішчанчук і А. А. Семяновіч, “Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры”, 1988; скл. А. А. Лойка), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры”, 1979, праект; 1986; скл. Д. Я. Бугаёў, В. В. Казлова, І. Я. Навуменка). Адбыліся істотныя грамадскія зрухі, змянілася культурная сітуацыя. У сучасным літаратуразнаўстве ўсталяваліся новыя падыходы, канцэпцыі, прыярытэты. Аднавілася аб’ектыўная карціна гістарычнага развіцця нацыянальнага мастацтва слова, беларуская літаратура ХХ стагоддзя разглядаецца як цэласны гісторыка-культурны працэс, па-іншаму выглядае перыядызацыя.

Праграма арыентуе на канцэптуальнае навуковае разуменне гісторыі беларускай літаратуры, яе ідэйна-эстэтычнага руху, нацыянальнай спецыфікі, мастацкіх формаў адлюстравання і светапазнання, жанрава-стылёвых тэндэнцый развіцця, глыбокае спасціжэнне гуманістычнай філасофіі і засваенне духоўных каштоўнасцей, якія закладзены ў творах класічнай спадчыны і сучасных майстроў слова. Галоўная мэта вучэбнага курса: раскрыць разнастайнасць і асаблівасці гісторыка-літаратурнага працэсу ў ХХ стагоддзі.

Падрыхтаваная праграма мае сістэмны характар у прэзентацыі літаратурнага матэрыялу і ахапіла зместам не толькі ХХ стагоддзе (з улікам напрацаваных мастацкіх традыцый), але і пачатак ХХІ стагоддзя; яна разглядае адначасова і вынікі папярэдняга этапу, і складаныя працэсы пераходу ў новую эпоху, прамежкавы стан літаратуры і культуры.

Праграма створана якраз у рэчышчы новай культурнай мадэлі і распрацавана ў плане жыццесцвярджальнай парадыгмы, а не песімізму і крытычнага стаўлення да ўласнай гісторыі, як гэта мела месца раней. Яе асноўны пафас — падвядзенне літаратурных вынікаў ХХ стагоддзя, паказ разнастайнасці “літаратурнага ландшафту” Беларусі, мастацкага і культурнага багацця, назапашанага класікамі і сучаснымі майстрамі слова. З гэтае прычыны ў распрацоўках тэм прэваліруе ў цэлым пазітыў, увага скіравана на дасягненні і поспехі беларускай літаратуры, у тым ліку ў савецкі час. Патрыятычныя пачуцці, высокія маральна-этычныя прынцыпы і эстэтычны густ, як паказвае практыка выкладання ў ВНУ, выхоўваюцца ў арыентацыі на станоўчыя прыклады. Праграма перш за ўсё скіравана на духоўнатворчы і культуратворчы працэс ўдасканалення асобы, выхаванне ў маладога пакалення маральнасці, патрыятызму і гуманізму, а таксама на развіццё творчага мыслення студэнтаў, актывізацыю іх навукова-даследчага пошуку.

Новую праграму характарызуе перш за ўсё гісторыясофскі падыход, які ўлічвае дыялектычныя супярэчнасці ў развіцці грамадства.

Асноўныя напрамкі ў распрацоўцы аглядавых і манаграфічных тэм наступныя:

1) ХХ стагоддзе асэнсоўваецца як асобная гісторыка-культурная эпоха, якая мае сваю нацыянальную адметнасць у літаратуры Беларусі;

2) асноўная ўвага беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя скіравана на жыццё і праблемы соцыуму;

3) раскрываецца веліч класікі і значэнне эстэтычных традыцый, іх узаемадзеянне з авангарднымі тэндэнцыямі на працягу ўсяго перыяду;

4) гісторыя літаратуры разглядаецца як гісторыя мастацкіх кірункаў і плыняў, жанраў і стыляў;

5) паслядоўна праводзіцца лінія “аўтар — літаратурны працэс”;

6) увага акцэнтуецца на біяграфіі пісьменніка, раскрыцці яго творчай індывідуальнасці, шматгранным выяўленні, пазначаны пафас і асноўныя тэндэнцыі творчасці;

7) значна пашыраецца інтэртэкст, культурны кантэкст; беларуская літаратура паўстае ў сваіх вертыкальных (у глыбіню архаікі, у міфалогію) і гарызантальных (узаемадачыненні з іншымі літаратурамі) сувязях;

8) прэзентуецца ідэя экацэнтрызму як асноватворная ў разуменні ўзаемааадносінаў чалавека і прыроды;

9) асэнсоўваецца канцэпцыя асобы як адна з цэнтральных у беларускай мастацкай літаратуры;

10) выяўляюцца асаблівасці нацыянальнага вобраза свету, беларускай ментальнасці, народнага характару;

11) прасочваецца сувязь фальклору і прыгожага пісьменства;

12) вызначаюцца нацыянальныя архетыпы, сэнсаўтваральныя паняцці і дамінанты, феномены мастацкай свядомасці;

13) вылучаюцца як прыярытэтныя агульначалавечыя духоўныя і маральныя каштоўнасці;

14) закранаюцца гендэрныя праблемы;

15) пры распрацоўцы кожнай з тэм нязменна ў цэнтры ўвагі знаходзяцца пытанні паэтыкі.

У праграме прадстаўлены асучаснены погляд на літаратурную класіку — з улікам дасягненняў беларускага літаратуразнаўства. Па-новаму расстаўлены акцэнты ў раздзелах, прысвечаных творчасці пісьменнікаў савецкага часу. Фіксуюцца мастацкія пошукі маладых пісьменнікаў Беларусі. Уведзены новыя манаграфічныя тэмы — пашырана кола аўтараў, якія атрымалі заслужанае прызнанне ў беларускіх чытачоў. Разам з тым праграма не прэтэндуе на ўсёабдымнасць і вычарпальнасць, хоць яе аўтары імкнуліся да універсальнасці, шырыні ахопу літаратурнага матэрыялу. Можна, бясспрэчна, прысвяціць манаграфічныя тэмы іншым аўтарам, разгарнуць тэзісы і пэўныя аспекты праграмы, што, на наш погляд, здолеюць з поспехам зрабіць выкладчыкі, плануючы тэматыку самастойнай работы студэнтаў у адаведнасці з рабочымі праграмі кафедры і метадычнай сістэмай у вучэбнай дзейнасці кафедры.

Аглядавыя тэмы даюць цэласнае ўяўленне пра гісторыка-храналагічнае развіццё беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. Манаграфічныя тэмы, дзе шматбакова разглядаецца творчасць класікаў і вядомых пісьменнікаў, прымыкаюць да аглядавых і ўтвараюць адзіны сэнсава-змястоўны кантэкст, пашыраюць і ўзбагачаюць разуменне ідэйна-эстэтычнага руху нацыянальнага мастацтва слова ў аспекце “творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс”.

Упершыню надзвычай поўна пададзены спіс мастацкіх тэкстаў для чытання і навуковая літаратура па курсу (асноўная і дадатковая), якая рэкамендуецца для самападрыхтоўкі, выкарыстання пры напісанні курсавых і дыпломных работ.

Паколькі праграма стваралася калектывам аўтараў, кожны з якіх валодае ўласнай творчай манерай, то ў ёй назіраюцца некаторыя фармальна-моўныя адрозненні ў прэзентацыі матэрыялу. Гэта непазбежна ў плане рэцэптыўнай эстэтыкі і не ўплывае істотным чынам на канцэпцыю і змест праграмы. Урэшце, пэўныя стылёвыя адметнасці дэманструюць адначасова і розныя прыёмы інтэрпрэтацыі, характэрныя для пераходнай эпохі, якая вызначаецца зменай культурнай парадыгмы.

На вывучэнне дысцыпліны “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя” для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія адведзена 300 гадзін, у тым ліку 220 аўдыторных гадзін.

Вывучэнне курса “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя” студэнтамі спецыяльнасцяў 1-21 05 02 Руская філалогія, 1-21 05 04 Славянская філалогія, 1-21 05 06 Рамана-германская філалогія адбываецца ў межах дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры” і ў адпаведнасці з вызначанай колькасцю гадзін на яго вывучэнне. Размеркаванне тэм ажыццяўляецца паводле тыпавой праграмы з улікам спецыфікі адпаведнай профільнай падрыхтоўкі і вучэбна-метадычнай працы ў канкрэтнай навучальнай установе.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя iconТэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-ддя з дня нараджэння Я. Коласа І Я
Тэма: “Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-ддя з дня...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка