Бядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля




НазваБядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля
Дата канвертавання28.10.2012
Памер50.32 Kb.
ТыпДокументы
Бядуля Змітрок


Бядуля Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш. псеўд.: Бядуля, 3. Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля — Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля, Падарожны, Сымон Пустэльнік, Светагор, Сымон Тутэйшы, Чырвоны Ярыла, Чырвоны Ярылка, Ярыла Паўстанец, Ярыла Чырвоны, Ясакар, 3. Ясакар, Ясакар (3. Бядуля), крыпт. Б., Б. 3., Дмитрий Б., 3., 3. Б., С. П., Я — р, Я — Р, Я-р.; 23.4.1886, мяст. Пасадзец Віленскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Пасадзец Лагойскага р-на Мінскай вобл.— 3.11.1941, каля г. Уральска, пахаваны ў Уральску), празаік, паэт. Член СП СССР з 1934.

Нарадзіўся ў сям'і яўрэя-арандатара, які стаў потым дробным лесапрамыслоўцам. У сямігадовым узросце бацькі аддалі сына вучыцца ў пачатковую яўрэйскую школу хедар, пасля ён вучыўся тры гады ў яўрэйскай духоўнай семінарыі ешыбоце (школа рабінаў), але не скончыў яе з-за расчаравання ў змесце і метадах вучобы. Некаторы час працаваў хатнім настаўнікам, потым з 1902 у якасці пісьмавода-канторшчьжа дапамагаў бацьку ў яго лесапрымословых справах.

Першыя літаратурныя спробы 3. Бядулі адносяцца да перыяду вучобы ў ешыбоце, калі трынаццацігадовым падлеткам ён пачаў пісаць вершы на старажытнаяўрэйскай мове (пад уплывам схаластычнай паэзіі яўрэйскіх рэлігійных паэтаў 16—17 ст.). Першы мастацкі твор (на беларускай мове) — лірычны абразок «Пяюць начлежнікі...» — апублікаваны ў газеце «Наша ніва» 23 верасня 1910. Знаёмства з рускай паэзіяй 19 ст. з'явілася штуршком для напісання на рускай мове вершаў і кароткіх апавяданняў лірыка-сентыментальнага характару. Асобныя з іх друкаваліся на старонках рускіх часопісаў для пачынаючых пісьменнікаў «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня) на працягу 1911—12. У канцы 1912 малады пісьменнік пераехаў у Вільню, дзе пэўны час працаваў у выдавецкім таварыстве, потым — сакратаром газеты «Наша ніва», супрацоўнікам якой, а потым і яе рэдактарам у той перыяд быў Я. Купала. У 1913 у Пецярбургу, у выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца», выйшаў першы зборнік твораў «Абразкі». Зместам яго былі лірычныя імпрэсіі-мініяцюры, якія ў жанравых адносінах набліжаюцца да вершаў у прозе. Характэрная асаблівасць пераважнай большасці «абразкоў» — рамантычнае ўспрыманне лірычным героем навакольнай рэчаіснасці (роднага краю, беларускай вёскі, яе побыту). Некаторыя з іх вызначаюцца асуджэннем сацыяльнай несправядлівасці («Ля вапеннай гары», «За тканінай», «Без споведзі», «Пастушка») — у такіх абразках, як правіла, даволі моцна праяўляецца эпічны элемент. Яны нагадваюць мастацкія апавяданні, якія хутка сталі асноўным жанрам дакастрычніцкай творчасці пісьменніка. У гэты перыяд ён піша серыю рэалістычных па зместу апавяданняў, асноўнай праблемай якіх была праблема народа, лёс працоўных мас Беларусі, галоўным чынам сялянства, у эксплуататарскім грамадстве («Пяць лыжак заціркі», «Тулягі», «Умарыўся», «Сымон», «Малыя дрывасекі», «Летапісцы», «Злодзей», «Чараўнік» і інш.). Хвалявала ў той час пісьменніка і вельмі важная для дакастрычніцкай Беларусі праблёма інтэлігенцыі і народа (апавяданне «На каляды к сыну»), тэма мастацтва, маладых талентаў з народа, якія не маглі свабодна развівацца ў тагачасных умовах сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, неспрыяльных бытавых абставінах (апавяданне «Велікодныя яйкі»). Выступаў і як публіцыст. Яго артыкулы на разнастайныя тэмы часта друкаваліся на старонках «Нашай нівы». Адначасова пісаў вершы, многія з якіх вызначаліся вастрынёй сацыяльнай тэматыкі («Пан», «Заліў быдлячы лой валоўі твае грудзі...», «Пастушка» і інш.). У перыяд імперыялістычнай вайны пісьменнік стварыў цыкл вершаў антываеннага характару, у якіх асуджаў крывавую бойню народаў («Ад крыві чырвонай», «Вайна», «Не мы...», «I сотнямі тысяч...» і інш.). Пасля спынення дзейнасці «Нашай нівы» па ўмовах ваеннага часу летам 1915 вярнуўся ў родны Пасадзец, адкуль неўзабаве пераехаў у Мінск, дзе прымаў актыўны ўдзел у нацыянальна-культурным жыцці, у рабоце Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Тут ён асабіста пазнаёміўся з М. Багдановічам, жыў з ім на адной кватэры. У Мінску сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю, якую спачатку не прыняў, што і выявілася ў яго літаратурнай, асабліва публіцыстычнай дзейнасці перыяду грамадзянскай вайны, нямецкай і белапольскай акупацыі.

Пасля выгнання акупантаў з тэрыторыі Беларусі 3. Бядуля трывала стаў на пазіцыі Савецкай улады і актыўна ўключыўся ў грамадскае і культурнае жыццё краіны. У жніўні 1920 ён быў прызначаны загадчыкам аддзела культуры і літаратуры рэспубліканскай газеты «Савецкая Беларусь», адначасова рэдагаваў першы беларускі савецкі часопіс для дзяцей «Зоркі», пазней — краязнаўчы часопіс (451-452) «Наш край». У 1922 выйшаў з друку першы паслякастрычніцкі зборнік «Пад родным небам», які засведчыў ідэйна-творчы рост пісьменніка. Пашырылася тэматыка творчасці, выяўлялася імкненне да эпічнага адлюстравання новых з'яў рэчаіснасці (паэмы «У Ясных Крушнях», 1921; «Беларусь», 1923). На смерць У. I. Леніна адгукнуўся глыбока эмацыянальнай паэмай «Чырвона-чорная жалоба», у якой выказаў смутак працоўных па вялікім правадыру і настаўніку. Гэты твор стаіць ля вытокаў беларускай Ленініяны. У той час пісьменнік стаў членам літаратурнага аб'яднання «Маладняк», адкуль у 1926 перайшоў ва «Узвышша».

У 20-я гады найбольш значных поспехаў 3. Бядуля дасягнуў у жанрах апавядання, аповесці і рамана. У многіх творах распрацоўваў тэму тагачаснага жыцця, паказваў складанае ўздзеянне савецкай рэчаіснасці на грамадзянскую актыўнасць, духоўны рост працоўнага чалавека, які нядаўна вызваліўся з ланцугоў няволі (апавяданні «Дэлегатка», «Тры крыжыкі», «Рунь», «Дзве ночы» і інш., аповесці «Год за годам», «Таварыш Мінкін»). Некаторыя творы гэтага часу прысвечаны тэме мінулага (апавяданні «На зачарованых гонях», «Дванаццацігоднікі»), барацьбе беларускага народа з ворагамі Савецкай улады ў гады грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі. У аповесці «Салавей», якая вызначаецца своеасаблівым рамантычным каларытам, у яркіх вобразах і карцінах паказаў эпоху прыгоннага права на Беларусі, барацьбу беларускіх сялян з прыгоннікамі, апаэтызаваў таленавітых і валявых народных самародкаў. Па гэтай аповесці М. Крошнерам была напісана музыка аднайменнага балета.

У канцы 20 — пачатку 30-х гадоў 3. Бядуля стварыў сацыяльна-псіхалагічны раман у дзвюх кнігах «Язэп Крушынскі». Гэты твор прысвечаны актуальным праблемам грамадскага жыцця Беларусі 20-х гадоў, галоўным чынам беларускай вёскі ў перыяд аднаўлення, індустрыялізацыі і калектывізацыі. Праўдзівасцю ў паказе паасобных з'яў тагачаснай рэчаіснасці, у стварэнні вобразаў-персанажаў (асабліва вясковага багацея Язэпа Крушынскага) вызначаецца першая кніга, чаго нельга сказаць пра другую, дзе пісьменнік аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму. У наступных буйных творах, аўтабіяграфічных аповесцях «Набліжэнне» і «У дрымучых лясах» 3. Бядуля прасачыў жыццёвы шлях галоўнага героя ад маленства да сталасці, даволі ярка, каларытна падаў малюнкі жыцця і побыту жыхароў беларускага мястэчка канца 19 — пачатку 20 ст., пярэдадня імперыялістычнай вайны, а таксама іх пакутлівы лёс у час вайны, падкрэсліў антыгуманную сутнасць распачатай імперыялістычнай бойні. У гэты час пісьменнік шмат увагі надаваў творам для дзяцей. Яго паэма-казка «Мурашка Палашка», вершаваная аповесць «Хлопчык з-пад Гродна» (1939), аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940, інсцэніравана ў 1964) сведчыць пра добрае веданне пісьменнікам дзіцячай псіхалогіі, уменне пісаць для юнага чытача займальна і даходліва. Апрача мастацкіх твораў пісаў нарысы, даследчыя працы, перакладаў на беларускую мову творы Т. Шаўчэнкі, Ю. Будзяка, Шолама-Алейхема. Творы 3. Бядулі перакладзены на многія мовы народаў СССР і на некаторыя замежныя мовы. На словы паэта напісаны шматлікія песні (П. Альхімовіч, У. Алоўнікаў, К. Галкоўскі, М. Мацісон, Р. Пукст, У. Тэраўскі). 3. Бядуля ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Яго імем названы вуліцы ў Віцебску, Жабінцы, Маладзечне, Мінску, школа ў Пасадцы, піянерская дружына ў гэтай школе. На доме ў Мінску, дзе жыў пісьменнік, і на будынку Пасадскай школы ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі. У маі 1986 СП БССР правёў урачысты вечар, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння. 3. Бядулі. У 1991 у мінскім доме пісьменніка, перанесеный на Рабкораўскі завулак, створана музейная экспазіцыя.


Семяновіч А.А. Бядуля Змітрок // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 1. Мн., 1992. С. 451-452.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля iconЗмітрок Бядуля біяграфія Бядуля
...

Бядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля iconЗмітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай
Яфімавіч Плаўнік належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай...

Бядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля iconЗмітрок Бядуля На Каляды к сыну
Розныя па колеру І фасону яны часта ахаплялі вялікую частку неба І тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу

Бядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля iconЗмітрок Бядуля Малыя дрывасекі
...

Бядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля iconЗмітрок Бядуля у дрымучых лясах Паўвека таму назад
З аднаго боку высіліся бронзавыя хваіны, з другога боку гарызонт быў заслонены разнастайнай лісцяніцай. Калі над зубчатымі грэбнямі...

Бядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля iconЗмітрок Бядуля Лявоніха І Сымоніха
Жывуць яны побач, пасярод вёскі, хата супроць хаты. Хаты іхнія старэнькія, маленькія, закураныя І нахіленыя адна да адной; нібы зацікаўлена,...

Бядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля iconЯкуб Колас. «Думкі ў дарозе» (або Змітрок Бядуля. «Шчасце не ў золаце»)
Якуба Коласа «Думкі ў дарозе» або Змітрака Бядулі «Шчасце не ў золаце» І выявіць яго нершаснае ўспрыманне; на прыкладзе твора Якуба...

Бядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля iconБеларуская літаратура
...

Бядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля iconУрок З. Бядуля "На Каляды к сыну". Знаёмства з творам
Асноўны прыёмы: чытанне з прыпынкамі, зварот да асабістага вопыту вучняў, прагназаванне па назве

Бядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля iconТэст 6 сказы 3 адасобленымі членамі. сказы 3 параўнальнымі 3bapotami
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка