Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе




НазваЯк размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе
Дата канвертавання18.11.2012
Памер33.38 Kb.
ТыпДокументы
Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе

Тэхнапарк «Металіт» — гэта не проста вопыт інавацыйнага прадпрымальніцтва: распрацоўкі ідэй, навукаёмістай прадукцыі на іх аснове і яе рэалізацыя. Гэта і вопыт дзейнасці структуры, нетыповай для постсавецкай Беларусі, які пачынаў набывацца, калі ўмоў для дзейнасці тэхнапаркаў амаль не было. Гэта і вопыт пераканання скептыкаў у тым, што падобныя структуры неабходна ствараць у вышэйшай школе. Мы папрасілі генеральнага дырэктара тэхнапарка «Металіт», Ю.Г.АЛЯКСЕЕВА падзяліцца сваім меркаваннем наконт таго, што перашкаджае развіццю ў ВНУ інавацыйнага прадпрымальніцтва.


— Сёння ў вышэйшэйшых навучальных установах трэба ствараць сетку навукова-тэхналагічных паркаў і іх рэзідэнтаў — інавацыйных прадпрыемстваў, інавацыйных цэнтраў, бізнес-інкубатараў, цэнтраў трансфера тэхналогій, цэнтраў падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва, — зазначае Юрый Генадзьевіч, — што прадугледжана Дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця нашай краіны на 2007-2010 гады. Гэта дазволіць прыцягнуць да камерцыялізацыі распрацовак шырокае кола навукоўцаў: прафесарска-выкладчыцкі склад, навуковых работнікаў, аспірантаў, дактарантаў, забяспечыць цесную сувязь навукі і вытворчасці, магчымасць эфектыўнага трансфера тэхналогій. Але для рэалізацыі такога плана ёсць шэраг стрымліваючых фактараў.

Па-першае, да гэтага часу вышэйшым навучальным установам не дазваляецца выступаць заснавальнікамі юрыдычных асоб — суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры альбо інавацыйных арганізацый. Па гэтай прычыне практычна «замарожаны» працэс стварэння новых навукаёмістых інавацыйных прадпрыемстваў у сістэме вышэйшай школы.

Па-другое, адсутнічае неабходная дзяржаўная падтрымка пры стварэнні і станаўленні такіх інавацыйных прадпрыемстваў. У гэтым сэнсе сёлета намеціліся станоўчыя тэндэнцыі. З'явілася магчымасць выкарыстоўваць спрошчаную сістэму падаткаабкладання для малых суб'ектаў інавацыйнага прадпрымальніцтва, а Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадастаўлены льготы, у прыватнасці, у пытанні арэнды памяшканняў. Аднак, з майго пункту гледжання, гэтага недастаткова. Галоўная ўмова іх выжывання малых інавацыйных прадпрыемстваў — гэта іх усебаковая падтрымка ў першыя тры гады жыцця. Размова ідзе аб прэферэнцыях для такіх структур, у першую чаргу гэта датычыцца памяшканняў. Дзяржава павінна ўзяць на сябе функцыі будаўніка (альбо ініцыятара будаўніцтва праз банкі) памяшканняў для малых і сярэдніх інавацыйных прадпрыемстваў і забяспечыць іх абсталяваннем, а далей — прадастаўляць іх у эксплуатацыю інавацыйным цэнтрам і тэхнапаркам для размяшчэння інавацыйных прадпрыемстваў на льготных умовах.

Варта дадаць, што самастойна хутка стварыць навуковую і вытворчую базу пачынаючым інавацыйным прадпрыемствам, канечне, не па сілах. І тут важная роля адводзіцца базе універсітэта, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам можа выкарыстоўвацца на правах арэнды.

Значны элемент сістэмы падтрымкі інавацыйных прадпыремтваў і стымулявання іх стварэння — адрасная фінансавая падтрымка за кошт падаткавых льгот у першыя гады жыцця арганізацыі, без гэтага маладому прадпрыемству выжыць, а тым больш дынамічна развівацца, вельмі цяжка. Даходы дзяржавы ад падаткавых паступленняў у гэты перыяд мінімальныя, затое ў наступныя гады прадпрыемства ў шмат разоў перавысіць гэтыя сумы, калі дзякуючы падтрымцы хутка наросціць вытворчасць і зойме сваю нішу на рынку. Бо не сакрэт, што спазненне з выхадам на рынак новага інавацыйнага прадукта небяспечнае на камерцыйны крах.

Асобна хацеў бы звярнуць увагу на пытанні крэдытавання інавацыйных прадпрыемтстваў. У цэлым сённяшнія фінансава-крэдытныя інстытуты не прыстасаваны для працы на рынку інавацыйнай прадукцыі. Гэта звязана і з павышанымі рызыкамі крэдытавання такіх праектаў, і з адсутнасцю патрэбных сум залога ці гарантаў. У выніку адсутнічае першапачатковы капітал для стварэння і развіцця вытворчасці. Таму для падобных праектаў трэба рашаць пытанні венчурнага фінансавання альбо прадастаўлення гарантый дзяржавы. Да ўсяго вышэй пералічанага трэба дадаць, што пакуль не зменены парадак рэгістрацыі малых інавацыйных прадпрыемстваў з дазваляльнага на паведамляльны, што, безумоўна, спрыяла б стварэнню новых арганізацый.

І, канечне, кадры. У сістэме “распрацоўка-вытворчасць-рынак” слабым звяном у нас з’яўляецца адсутнасць навыкаў кіравання тэхналагічнымі інавацыямі. Сфера інавацыйнай дзейнасці патрабуе спецыялістаў з комплекснай адукацыяй, якая спалучае, з аднаго боку, веданне эканомікі, менеджмента, маркетынга, бізнес-планавання, з другога — спецыфіку навуковай дзейнасці. Вопыт падрыхтоўкі менеджэраў у Расіі паказвае, што прафесійныя навыкі можна сфарміраваць толькі на доўгатэрміновых праграмах, калі ёсць магчымасць арганізаваць самастойную работу студэнта на аснове рэальнага праекта — дзеючай інавацыйнай структуры. У сувязі з гэтым, на мой погляд, варта развіваць у краіне сістэму падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі менеджэраў для інавацыйнай дзейнасці на базе ВНУ, якія маюць у сваім складзе тэхналагічныя паркі, інавацыйныя і маркетынгавыя цэнтры.


Іна НІКІЦЕНКА

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе iconПрыкладнае палажэнне аб бiблiятэцы вышэйшай навучальнай установы
Бiблiятэка з'яўляецца адным з структурных падраздзяленняў вышэйшай навучальнай установы, якое забяспечвае лiтаратурай I iнфармацыяй...

Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе iconБеларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Арганізацыйныя асновы работы куратара навучальнай групы” С. Л. Сергеюк, начальнік аддзела ідэалагічнай І выхаваўчай работы ў вышэйшай...

Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе iconНавучанне матэматыцы буйнымі блокамі
Працэс навучання ўяўляе сабой пераважна працэс перадачы інфармацыі. Калі нехта захоча паспрачацца са мной аб гэтым, то я гатовы выслухаць...

Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе icon2. Для атрымання другой ці наступнай вышэйшай адукацыі ў бду прымаюцца па ўсіх спецыяльнасцях І формах навучання асобы, якія маюць дыплом аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы. 3
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ад 7 лютага 2006 г. №80), І “Палажэннем аб парадку атрымання другой вышэйшай адукацыі ў вышэйшых...

Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе iconГрамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс
Каманда павінна прадставіць у Арганізацыйны камітэт рашэнні задач ў вызначанай форме. Два заданні (на выбар каманды) прадстаўляюцца...

Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе iconГрамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс
Каманда павінна прадставіць у Арганізацыйны камітэт рашэнні задач па вызначанай форме. Адно з рашэнняў (на выбар каманды) прадстаўляецца...

Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе iconГрамадзянскае права І працэс Гаспадарчае права І працэс

Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе iconЗагад Мiнiстэрства адукацыi
Савет вышэйшай навучальнай установы з'яўляецца прадстаўнiчым калегiяльным органам кiравання, якi ствараецца з мэтай вырашэння асноўных...

Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе iconАляксандар Талстыка, беларус
Каардынатар рэспубліканскага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” па гораду Менску

Як размарозіць працэс інавацыйнага прадпрымальніцтва ў вышэйшай школе iconПалажэнне аб шматузроўневай сiстэме вышэйшай адукацыi
Рэспублiкi Беларусь I забяспечваецца ўзаемазвязанасцю вучэбных планаў, па якiх ажыццяўляецца атрыманне вышэйшай адукацыi розных узроўняў....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка