Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне?




НазваЦі запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне?
Дата канвертавання18.11.2012
Памер31.92 Kb.
ТыпВопрос

Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне? Якія мэты ставяць перад сабой кіраўнікі адукацыйных структур? Чым розьняцца падыходы да адукацыі дарослых у камэрцыйных і грамадзкіх структурах адукацыі? Дасьледавала тэму Юлія Рымашэўская.


На мінулым тыдні адбыўся ІІI Тыдзень нефармальнай адукацыі і асьветы. На мэце арганізатараў - нефармальнай сеткі арганізацый грамадзянскай адукацыі (АГА) – было прыцягнуць увагу да ролі нефармальнай адукацыі ў разьвіцьці чалавечага, грамадзкага, нацыянальнага і міжкультурнага патэнцыялу краіны. Тэма Тыдня, які адбыўся ў краіне трэці год запар, - “БЕЛАРУСЬ ЭЎРАПЕЙСКАЯ”.

Адна з арганізатараў Тыдня, Галіна Верамейчык, сябра ГА “Адукацыя бязь межаў”, тлумачыць, што слова “нефармальная” у кантэксьце адукацыі – зусім ня значыць збор нефармалаў ў экстравагантным іміджу. Нефармальная - значыць не зацьверджаная фармальнай паперкай – дыплёмам ці іншым. І гэткія адукацыйныя праграмы сёньня – больш чым запатрабаваныя, распавядае спн. Верамейчык:

“Адукацыйныя праграмы, якія ладзіць трэці сэктар, можна падзяліць на некалькі групаў. І сярод іх будуць як простыя, скіраваныя на прасоўваньне новых ідэяў , новых падыходаў, гэтак і вельмі прагматычныя праекты, на мэце якіх – даць удзельнікам магчымасьць займець новую кампэтэнцыю у чымсьці, падвысіць ровень так званай функцыянальнай пісьменнасьці. Калі прааналізаваць усе праекты трэцяга сэктару, то вызначыцца, што большасьць зь іх - адукацыйныя”.

Адным з дасягненьняў Тыдня Галіна Верамейчык называе адкрыцьцё выставы ў Навукова – пэдагагічнай бібліятэцы ў Менску пад назвай “Нефармальная адукацыя: тэмы, формы, мэтады. Выданьні грамадзкіх аб’яднаньняў.”, разьлічаная на настаўніка з з прафэсіі.

Верамейчык: “Яна адкрылася 13 сьнежня і будзе працаваць да канца сьнежня, а пасьля выданьні з выставы пойдуць у фонд бібліятэкі. Гэткім чынам мы імкнемся фармаваць мэтадалягічны літаратурны фонд, прасоўваць паняцьце нефармальнай адукацыі”.

Цэнтар крэатыўных тэхналёгіяў “Квадратны апельсін” (kv-apelsin.com) існуе ўжо 3 гады. Трэнінгі актыўных продажаў, трэнінгі асабовага росту, праграмы для фармаваньня карпаратыўнага духу і шмат што іншае – у кампэтэнцыі цэнтру. Але, на погляд дырэктару цэнтру Васіля Проня, галоўны стрыжань гэтых праграм – выслабаненьне ў чалавеку пэўнасьці ў сабе і ўласных магчымасьцях. А трэнінгі асабовага росту – падмурак посьпехаў ва ўсіх сфэрах жыцьця чалавека.

Пронь: “Асабовыя праграмы даюць эфэкт і для працоўнай сфэры, і для астатніх – у асабістым жыцьці, сяброўстве, сям’і, стасунках наагул… Немалаважны фактар, - самаацэнка чалавека, упэўненасьць яго ў сабе і ўласных сілах. Гэта не камунікацыі, але тое, што праяўляецца праз камунікацыі. Мы робім акцэнт на гэтых праграмах, таму што ў іх ёсьць патрэба і зацікаўленасьць”.

Выглядае, што ў Міжнародную школу бізнэсу MBA БДУ прыходзяць ужо пасьля трэнінгаў асабовага росту. Прыкладны партрэт студэнта Школы - гэткі: каля 30 гадоў, лідэрскія рысы характару, наяўнасьць здаровых амбіцыяў. Гэта людзі, якія імкнуцца дасягнуць большага і лічаць патрэбным інвэставаць ва ўласнае разьвіцьцё. А інвэстыцыі выглядаюць на сур’ёзныя – кошт двухгадовай праграмы у залежнасьці ад мовы навучаньня складае ад 5 да 5,5 тысячаў умоўных адзінак. Распавядае экс-дырэктарка і выкладчыца Школы Ірына Мамонава:


Мамонава: “Большая частка – прыкладна 90% - плацяць за сябе самі і гэта інвэстыцыі ў сябе.Пакуль у нас няшмат кампаній, якія гатовы інвеставаць настолькі сур’ёзна ў сваіх супрацоўнікаў. Ёсьць тэндэнцыі, калі нашы выпускнікі праз клюб МВА запрашаюць у свае кампаніі менавіта МВА-эеўцаў. Таму што разумеюць, што размаўляюць на адной мове”.


Адна з выпускніцаў Школы МВА у Менску, Ірына Тарасік – сёньня дырэктарка менскага прадпрыемства “Макрапрінт”. Яна лічыць, што 2 гады заняткаў у бізнэс-школе далі ёй шырокае разуменьня законаў бізнэсу ў нашай краіне і тэхналёгіяў яго разьвіцьця.


Тарасік: “Прыходзяць кліенты зь іншых бізнэсаў – але я дакладна разумею іх патрэбы, таму што разумею бізнэс наагул, ня толькі сваю сфэру... І гэта цікава, страшна цікава”...


Пра цікавасьць да бізнэс-адукацыі сьведчаць лічбы: 10 год таму набор у Школу МВА складаў 15-20 чалавек – гэта ўсяго адна група. А сёлета жадаючых навучыцца бізнэс-тэхналёгіям было каля сотні. Але ж сур’ёзнае разуменьне важнасьці адмысловай бізнэс-адукацыі ў Беларусі – наперадзе, лічыць эканаміст Ірыны Ракавай.


Ракава: “У Украіне, Расеі МВА ужо заняў дастойнае месца. Гэта адукацыя ёсьць адным з патрабаваньняў для топ-мэнэджэраў. А ў нас бізнэс сярэдні, нават дробны – таму МВА патрабуць толькі ў буйных, замежных кампаніях – гэта й вытлумачвае гэткія нізкія лічбы”.


Паводле апошніх досьледаў, МВА-адукацыю маюць каля 8% супрацоўнікаў беларускага бізнэсу.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне? iconЦі запатрабаваная ў Беларусі сыстэма адукацыі для дарослых?
Адна з выпускніцаў Школы мва (Masters of Business Adminictratin)у Менску, Ірына Тарасік – сёньня дырэктарка менскага прадпрыемства...

Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне? iconАрганізацыі грамадзянскай адукацыі (ага) нефармальная сетка беларускіх недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых
А нефармальная сетка беларускіх недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых, грамадзянскай, нефармальнай...

Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне? iconТакую колькасць бронзавых бюстаў (8) упершыню адначасова ўсталявалі ў краіне
Нам, сучаснікам, прыйшоў час уславіць землякоў, якія унеслі ўклад у гісторыю Беларусі І свету, -пачаў мерапрыемства старшыня Віцебскага...

Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне? iconВёска Пількаўшчына Мядзельскага раёна ў Беларускай энцыклапедыі не пазначана асобным радком. Але яе добра ведаюць у нашай краіне. Сюды прыязджаюць аматары
Але яе добра ведаюць у нашай краіне. Сюды прыязджаюць аматары мастацкага слова. Тут можна сустрэць экскурсіі школьнікаў. У гэтым...

Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне? iconПалажэнне
Рэспублiкi Беларусь, а таксама ва ўстановах дадатковай адукацыі дарослых (далей – установа адукацыі) незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi...

Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне? iconДзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: пашырыць уяўленне вучняў аб роднай краіне; развіваць мову дзяцей; выхоўваць любоў да Беларусі, яе чароўнай прыроды; вучыць...

Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне? iconАб "празмернай даступнасці вышэйшай адукацыі" І не толькі …
Віталь Бунас вынес некалькі прапаноў па ўдасканальванні сістэмы адбору абітурыентаў вышэйшых навучальных устаноў. З улікам таго,...

Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне? iconЧэскія замалёўкі Ал. Палёнікаў
Беларусі, то да вырашэньня пытаньняў нацякультурнага будаўніцтва мы яшчэ толькі заступаем. У нашай краіне няма нацыянальна арыентаванай...

Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне? iconМіністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка
Міністэрствам адукацыі І беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі І навукі на 2010—2012 гады. Свае подпісы пад дапаўненнямі...

Ці запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне? iconУ нашай краіне эфектыўная барацьба з карупцыяй з’яўляецца прыярытэтным кірункам у забеспячэнні бяспекі дзяржавы. Створана неабходная заканадаўчая база, у якой
У нашай краіне эфектыўная барацьба з карупцыяй з’яўляецца прыярытэтным кірункам у забеспячэнні бяспекі дзяржавы. Створана неабходная...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка