Аб парадку стварэння суб'ектаў




НазваАб парадку стварэння суб'ектаў
Дата канвертавання18.11.2012
Памер156.43 Kb.
ТыпДокументы
ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

03.01.2007 нумар 1


ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку стварэння суб'ектаў

інавацыйнай інфраструктуры


ГЛАВА 1


АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1. Гэтым Палажэннем вызначаецца парадак стварэння суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку набыцця юрыдычнай асобай статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры і пазбаўлення такога статусу, а таксама асноўныя напрамкі дзейнасці суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры.


2. У гэтым Палажэнні выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:


інавацыі (новаўвядзенні) - ствараемыя (асвойваемыя) новыя або ўдасканаленыя тэхналогіі, віды таварнай прадукцыі або паслуг, а таксама арганізацыйна-тэхнічныя рашэнні вытворчага, адміністрацыйнага, камерцыйнага або іншага характару, якія садзейнічаюць прасоўванню тэхналогій, таварнай прадукцыі і паслуг на рынак;


інавацыйная дзейнасць - дзейнасць, якая забяспечвае стварэнне і рэалізацыю інавацый;


інавацыйная інфраструктура - сукупнасць суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, якія ажыццяўляюць матэрыяльна-тэхнічнае, фінансавае, арганізацыйна-метадычнае, інфармацыйнае, кансультацыйнае і іншае забеспячэнне інавацыйнай дзейнасці;


рэзідэнт навукова-тэхналагічнага парку - юрыдычная асоба з сярэдняспісачнай колькасцю работнікаў да 100 чалавек, індывідуальны прадпрымальнік, якія выкарыстоўваюць у адпаведнасці з заканадаўствам рухомую і нерухомую маёмасць навукова-тэхналагічнага парку, у тым ліку памяшканні рознага функцыянальнага прызначэння, асноўнымі відамі дзейнасці якіх з'яўляюцца даследаванні і распрацоўкі або вытворчасць (дробнасерыйная) новай прадукцыі, вырабленай на аснове даследаванняў і распрацовак, выкананых самастойна і (або) іншымі асобамі;


інавацыйны праект - комплекс работ па стварэнню і рэалізацыі інавацый.


3. Суб'ектамі інавацыйнай інфраструктуры з'яўляюцца:


навукова-тэхналагічныя паркі (далей - тэхнапаркі);


цэнтры трансферу тэхналогій;


венчурныя арганізацыі.


4. У якасці суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры могуць быць зарэгістраваны юрыдычныя асобы, якія прадставілі ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (далей - ДКНТ) дакументы, пералічаныя ў пункце 15 гэтага Палажэння, і ажыццяўляюць або плануюць ажыццяўляць віды дзейнасці па напрамках, прадугледжаных у гэтым Палажэнні для адпаведнага суб'екта інавацыйнай інфраструктуры.


5. Мэты, віды і прадмет дзейнасці юрыдычнай асобы, вызначаныя ва ўстаноўчых дакументах гэтай юрыдычнай асобы, якая мае намер зарэгістравацца ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, павінны адпавядаць асноўным напрамкам дзейнасці адпаведнага суб'екта інавацыйнай інфраструктуры.


6. Юрыдычная асоба набывае статус суб'екта інавацыйнай інфраструктуры з дня прыняцця ДКНТ рашэння аб яе рэгістрацыі ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры.


7. Звесткі аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, прадаўжэнні тэрміну такой рэгістрацыі, пазбаўленні юрыдычнай асобы статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры ўключаюцца ДКНТ у рэестр суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры (далей - рэестр).


ДКНТ ажыццяўляе вядзенне рэестра ў парадку, які ім вызначаецца.


ГЛАВА 2


СУБ'ЕКТЫ ІНАВАЦЫЙНАЙ ІНФРАСТРУКТУРЫ


8. Тэхнапарк - камерцыйная арганізацыя з сярэдняспісачнай колькасцю работнікаў да 100 чалавек, мэтай якой з'яўляецца садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва ў навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай сферах і стварэнне ўмоў для ажыццяўлення юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі тэхнапарку, інавацыйнай дзейнасці ад пошуку (распрацоўкі) новаўвядзення да яго рэалізацыі.


9. Асноўны напрамак дзейнасці тэхнапарку - аказанне сістэматычнай падтрымкі рэзідэнтам тэхнапарку, у тым ліку шляхам:


садзейнічання ў стварэнні вытворчасцей з новымі тэхналогіямі* або высокатэхналагічных вытворчасцей, якія заснаваны на высокіх тэхналогіях** і выпускаюць закончаную высокатэхналагічную прадукцыю для рэалізацыі яе на рынку;


садзейнічання ў ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці ў мэтах прасоўвання на знешні рынак прадукцыі, выпушчанай з выкарыстаннем новых або высокіх тэхналогій;


прадастаўлення на дагаворнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўствам рухомай і нерухомай маёмасці, у тым ліку памяшканняў рознага функцыянальнага прызначэння;


забеспячэння асвятлення ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці тэхнапарку і яго рэзідэнтаў;


аказання іншых паслуг (выканання іншых работ), звязаных з навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасцю тэхнапарку.


10. Юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік набываюць статус рэзідэнта тэхнапарку з дня надыходу адной з наступных падзей:


дзяржаўнай рэгістрацыі заключанага паміж імі і тэхнапаркам на тэрмін не менш за адзін год дагавора аб арэндзе (субарэндзе) будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, якія належаць тэхнапарку на праве ўласнасці або перададзеных яму на праве гаспадарчага ведання, аператыўнага кіравання або ў арэнду;


заключэння на тэрмін менш за адзін год дагавора аб арэндзе (субарэндзе) будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, якія належаць тэхнапарку на праве ўласнасці або перададзеных яму на праве гаспадарчага ведання, аператыўнага кіравання або ў арэнду;


заключэння дагавора аб бязвыплатным карыстанні будынкамі, збудаваннямі і памяшканнямі, якія належаць тэхнапарку на праве ўласнасці або перададзеных яму на праве гаспадарчага ведання, аператыўнага кіравання або ў арэнду.


Юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік страчваюць статус рэзідэнта тэхнапарку з дня:


спынення дзеяння дагавора, заключанага ў адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта (далей - дагавор);


пазбаўлення тэхнапарку статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры.


Тэхнапарк вядзе ўлік рэзідэнтаў тэхнапарку і ажыццяўляе кантроль за іх дзейнасцю.


Тэхнапарк у 3-дзённы тэрмін з дня заключэння дагавора або з дня атрымання ім ва ўстаноўленым парадку звестак аб дзяржаўнай рэгістрацыі дагавора, калі ён падлягае такой рэгістрацыі, або з дня спынення тэрміну дзеяння гэтага дагавора пісьмова інфармуе інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы пастаноўкі на ўлік юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў - рэзідэнтаў тэхнапарку аб заключаных з імі дагаварах (спыненні іх дзеяння).


Рухомая і нерухомая маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, перададзеная тэхнапарку на праве гаспадарчага ведання, аператыўнага кіравання або ў арэнду, можа ва ўстаноўленым парадку перадавацца ў арэнду (субарэнду), бязвыплатнае карыстанне толькі яго рэзідэнтам.


Пазбаўленне тэхнапарку статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры не спыняе дзеянне дагавораў, заключаных з яго рэзідэнтамі, за выключэннем выпадкаў, калі такая падстава прадугледжана ў названых дагаворах. Пры гэтым умовы названых дагавораў павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам з улікам змененага статусу іх удзельнікаў.


11. Цэнтр трансферу тэхналогій - камерцыйная арганізацыя з сярэдняспісачнай колькасцю работнікаў да 100 чалавек, мэтай якой з'яўляецца забеспячэнне перадачы інавацый са сферы іх распрацоўкі ў сферу практычнага выкарыстання.


12. Асноўны напрамак дзейнасці цэнтра трансферу тэхналогій - ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на перадачу інавацый са сферы іх распрацоўкі ў сферу практычнага прымянення, у тым ліку:


правядзенне даследаванняў кан'юнктуры рынку па выяўленню магчымасцей рэалізацыі інавацый устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навуковых і іншых арганізацый;


выкананне работ у мэтах забеспячэння прававой абароны і ўвядзення ў грамадзянскі абарот інавацый устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навуковых і іншых арганізацый;


аказанне інжынерных і кансультацыйных паслуг.


13. Венчурная арганізацыя - камерцыйная арганізацыя, што ствараецца для ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці ў сферы стварэння і рэалізацыі інавацый, а таксама фінансавання інавацыйных праектаў.


14. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці венчурнай арганізацыі з'яўляюцца:


набыццё маёмасных правоў юрыдычных асоб і (або) індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць;


фінансаванне інавацыйных праектаў;


аказанне кіраўніцкіх, кансультацыйных і іншых паслуг асобам, якія выконваюць інавацыйныя праекты, што фінансуюцца венчурнай арганізацыяй.


Фінансаванне венчурнай арганізацыяй інавацыйных праектаў ажыццяўляецца шляхам прадастаўлення мэтавых пазык для выканання інавацыйных праектаў, іншымі спосабамі ў адпаведнасці з заканадаўствам.


ГЛАВА 3


ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ (ПРАДАЎЖЭННЯ ТЭРМІНУ РЭГІСТРАЦЫІ) ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ У ЯКАСЦІ СУБ'ЕКТАЎ ІНАВАЦЫЙНАЙ ІНФРАСТРУКТУРЫ І ПАЗБАЎЛЕННЯ ІХ ГЭТАГА СТАТУСУ


15. Для рэгістрацыі ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры юрыдычная асоба прадстаўляе ў ДКНТ заяву з дадаткам:


копіяй устаноўчых дакументаў і пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, завераных яе кіраўніком, з прад'яўленнем арыгіналаў названых дакументаў;


бізнес-праекта, які прапануецца да рэалізацыі на працягу не менш як трох гадоў. Гэты бізнес-праект павінен змяшчаць звесткі аб пастаўленых мэтах і рашаемых задачах, прадугледжваць канкрэтныя мерапрыемствы па ажыццяўленню і развіццю адпаведных напрамкаў дзейнасці, віды і аб'ёмы мяркуемых да рэалізацыі тавараў (работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці), абгрунтаванне неабходнасці іх рэалізацыі, чакаемае паступленне выручкі ад гэтай рэалізацыі.


16. Дакументы, якія прадстаўляюцца юрыдычнай асобай у ДКНТ для рэгістрацыі ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, прымаюцца па вопісу, копія якога з адзнакай аб даце прыёму дакументаў выдаецца гэтай юрыдычнай асобе ў дзень прыёму дакументаў.


У выпадку прадстаўлення не ўсіх або неналежным чынам аформленых дакументаў, пералічаных у пункце 15 гэтага Палажэння, названыя дакументы не прымаюцца.


17. Агульны тэрмін разгляду ДКНТ дакументаў, якія прадстаўляюцца для рэгістрацыі (прадаўжэння тэрміну рэгістрацыі) юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, не можа перасягаць аднаго месяца з дня іх падачы юрыдычнай асобай.


18. Рашэнне аб рэгістрацыі (прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі) юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры прымаецца ДКНТ з улікам значнасці бізнес-праекта.


19. Значнасць бізнес-праекта ацэньваецца па наступных крытэрыях:


актуальнасць бізнес-праекта і яго адпаведнасць стратэгіі развіцця інавацыйнай дзейнасці;


тэхнічная, тэхналагічная, фінансавая, арганізацыйная магчымасць і мэтазгоднасць рэалізацыі бізнес-праекта ў намячаемых умовах ажыццяўлення дзейнасці юрыдычнай асобы;


абгрунтаванасць інвестыцыйных затрат па бізнес-праекту;


канкурэнтаздольнасць вырабляемай прадукцыі (работ, паслуг) і перспектыўнасць рынкаў збыту, эфектыўнасць стратэгіі маркетынгу юрыдычнай асобы;


параўнальныя паказчыкі эфектыўнасці і ўстойлівасці бізнес-праекта.


20. Да прыняцця рашэння аб рэгістрацыі (прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі) юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры ДКНТ са згоды гэтай юрыдычнай асобы можа правесці экспертызу прадстаўленага бізнес-праекта. Тэрмін разгляду дакументаў і прыняцця рашэння ў гэтым выпадку прадаўжаецца на перыяд правядзення экспертызы, але не больш як на 15 дзён.


21. Для правядзення экспертызы ДКНТ запрашаюцца незалежныя эксперты. Затраты, звязаныя з правядзеннем незалежнай экспертызы, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў юрыдычнай асобы, якая прадставіла бізнес-праект.


22. Статус суб'екта інавацыйнай інфраструктуры прадастаўляецца юрыдычнай асобе тэрмінам на 3 гады праз прыняцце ДКНТ рашэння аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры.


23. Падставай для адмовы ў рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры з'яўляецца адсутнасць значнасці бізнес-праекта, якая ацэньваецца з улікам крытэрыяў, выкладзеных у пункце 19 гэтага Палажэння, і заключэння экспертызы гэтага бізнес-праекта (у выпадку яе правядзення).


24. ДКНТ на працягу 5 рабочых дзён з дня прыняцця рашэння:


аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай дзейнасці ўносіць звесткі ў рэестр, выдае юрыдычнай асобе пасведчанне аб яе рэгістрацыі ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры і пісьмова інфармуе аб прынятым рашэнні інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы пастаноўкі на ўлік юрыдычнай асобы - суб'екта інавацыйнай інфраструктуры;


аб адмове ў рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры накіроўвае гэта рашэнне юрыдычнай асобе з абгрунтаваннем адмовы ў такой рэгістрацыі.


Рашэнне ДКНТ аб адмове ў рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры можа быць у месячны тэрмін абскарджана ў суд.


25. Формы заявы, што падаецца ў ДКНТ для рэгістрацыі, прадаўжэння тэрміну рэгістрацыі, рэестра, бізнес-праекта і пасведчання аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.


26. Юрыдычная асоба не пазней як за 2 месяцы да заканчэння тэрміну яе рэгістрацыі ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры мае права звярнуцца ў ДКНТ з заявай аб прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі.


27. Да заявы аб прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры прыкладаюцца:


справаздача аб выкананні (ходзе выканання) бізнес-праекта, які прапаноўваўся для рэалізацыі пры рэгістрацыі (прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі) юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры;


бізнес-праект з тэрмінам рэалізацыі на працягу не менш як трох гадоў, калі бізнес-праект, які прапаноўваўся для рэалізацыі пры рэгістрацыі (прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі) юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, выкананы;


пасведчанне аб рэгістрацыі суб'екта інавацыйнай інфраструктуры;


копіі ўстаноўчых дакументаў і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, завераныя яе кіраўніком, з прад'яўленнем іх арыгіналаў.


28. Дакументы, якія прадстаўляюцца суб'ектам інавацыйнай інфраструктуры ў ДКНТ для прадаўжэння тэрміну рэгістрацыі ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, прымаюцца па вопісу, копія якога з адзнакай аб даце прыёму дакументаў выдаецца гэтай юрыдычнай асобе ў дзень прыёму дакументаў.


У выпадку прадстаўлення не ўсіх або неналежным чынам аформленых дакументаў, пералічаных у пункце 27 гэтага Палажэння, названыя дакументы не прымаюцца.


29. ДКНТ прымае рашэнне аб прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры на 3 гады (аб адмове ў прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі) з улікам:


вынікаў выканання бізнес-праекта, які прапаноўваўся для рэалізацыі пры рэгістрацыі (прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі) юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры;


значнасці бізнес-праекта, які прадстаўляецца, для развіцця інавацыйнай дзейнасці, калі бізнес-праект, што прапаноўваўся для рэалізацыі пры рэгістрацыі (прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі) юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, выкананы.


30. Юрыдычнай асобе адмаўляецца ў прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры пры наяўнасці адной з наступных падстаў:


адсутнасць значнасці бізнес-праекта, якая ацэньваецца з улікам крытэрыяў, выкладзеных у пункце 19 гэтага Палажэння, і заключэння экспертызы бізнес-праекта, калі яна праводзілася ў адпаведнасці з пунктам 20 гэтага Палажэння;


немагчымасць дасягнення пастаўленых мэт і вырашэння задач, невыканання мерапрыемстваў па ажыццяўленню і развіццю напрамкаў дзейнасці, планаў па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці), выкладзеных у справаздачы аб выкананні (ходзе выканання) бізнес-праекта, які прапаноўваўся для рэалізацыі пры рэгістрацыі (прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі) юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры.


31. ДКНТ на працягу 5 рабочых дзён з дня прыняцця рашэння:


аб прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры ўносіць дапаўненні ў пасведчанне аб яе рэгістрацыі ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры і адпаведныя звесткі ў рэестр, вяртае юрыдычнай асобе названае пасведчанне, а таксама пісьмова інфармуе аб гэтым рашэнні інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы пастаноўкі на ўлік юрыдычнай асобы - суб'екта інавацыйнай інфраструктуры;


аб адмове ў прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры накіроўвае яе юрыдычнай асобе з абгрунтаваннем адмовы ў прадаўжэнні гэтага тэрміну.


Рашэнне ДКНТ аб адмове ў прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры можа быць у месячны тэрмін абскарджана ў суд.


32. Пазбаўленне юрыдычнай асобы статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры праводзіцца:


на падставе заявы юрыдычнай асобы, якая з'яўляецца суб'ектам інавацыйнай інфраструктуры;


у выпадку невыканання юрыдычнай асобай, якая з'яўляецца суб'ектам інавацыйнай інфраструктуры, патрабаванняў гэтага Палажэння.


Пазбаўленне юрыдычнай асобы статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры не з'яўляецца падставай для ліквідацыі гэтай юрыдычнай асобы.


33. У выпадку прыняцця рашэння аб ліквідацыі юрыдычнай асобы, якая з'яўляецца суб'ектам інавацыйнай інфраструктуры, заснавальнікі (удзельнікі) гэтай юрыдычнай асобы або орган, упаўнаважаны прымаць рашэнне аб яго ліквідацыі, абавязаны інфармаваць ДКНТ аб прынятым рашэнні на працягу 3 рабочых дзён пасля яго прыняцця.


Пасля завяршэння працэдуры ліквідацыі юрыдычнай асобы, якая з'яўляецца суб'ектам інавацыйнай інфраструктуры, рэгіструючы орган, што ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання, на працягу 5 рабочых дзён з дня ўнясення запісу аб ліквідацыі названай юрыдычнай асобы ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў паведамляе ДКНТ аб яе ліквідацыі.


34. Рашэнне аб пазбаўленні юрыдычнай асобы статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры прымаецца ДКНТ:


у 10-дзённы тэрмін пасля атрымання заявы юрыдычнай асобы, якая з'яўляецца суб'ектам інавацыйнай інфраструктуры, у адпаведнасці з абзацам другім часткі першай пункта 32 гэтага Палажэння;


у месячны тэрмін, што вылічваецца з дня складання ўпаўнаважанай службовай асобай ДКНТ акта, у якім змяшчаюцца звесткі аб невыкананні юрыдычнай асобай, што з'яўляецца суб'ектам інавацыйнай інфраструктуры, патрабаванняў гэтага Палажэння, або з дня атрымання ва ўстаноўленым парадку такіх звестак ад органаў пракуратуры або кантралюючых органаў. ДКНТ у межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе праверку гэтых звестак, па выніках якой прымае рашэнне ў парадку, устаноўленым у пункце 35 гэтага Палажэння.


35. Разгляд пытанняў рэгістрацыі, прадаўжэння тэрміну рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, пазбаўлення юрыдычнай асобы статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры праводзіцца калегіяй ДКНТ, створанай і дзеючай у адпаведнасці з заканадаўствам.


36. ДКНТ на працягу 3 рабочых дзён з дня прыняцця рашэння аб пазбаўленні юрыдычнай асобы статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры пісьмова інфармуе аб гэтым названую юрыдычную асобу, а таксама інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы пастаноўкі на ўлік юрыдычнай асобы - суб'екта інавацыйнай інфраструктуры з называннем падстаў прынятага рашэння.


Гэта рашэнне ДКНТ можа быць у месячны тэрмін абскарджана ў суд.


37. Пасведчанне аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры лічыцца несапраўдным з дня:


прыняцця ДКНТ рашэння аб пазбаўленні юрыдычнай асобы статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры на падставе заявы гэтай юрыдычнай асобы;


завяршэння месячнага тэрміну для абскарджання рашэнняў аб адмове ў прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі або аб пазбаўленні юрыдычнай асобы статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, за выключэннем выпадку, прадугледжанага ў абзацы другім гэтага пункта, калі названыя рашэнні не абскарджаны ў суд;


прыняцця рашэння аб пазбаўленні юрыдычнай асобы статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, абскарджанага гэтай юрыдычнай асобай і прызнанага судом законным;


ліквідацыі юрыдычнай асобы.


38. ДКНТ на працягу 3 рабочых дзён з дня прыняцця рашэння аб пазбаўленні юрыдычнай асобы статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, або выдачы юрыдычнай асобе рашэння ад адмове ў прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі, або атрымання пастановы суда аб прызнанні законным рашэння аб пазбаўленні юрыдычнай асобы статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, або выдачы юрыдычнай асобе рашэння аб адмове ў прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі, або атрымання паведамлення рэгіструючага органа аб унясенні запісу аб ліквідацыі юрыдычнай асобы ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў уносіць адпаведныя звесткі ў рэестр.


39. Кантроль за ажыццяўленнем суб'ектамі інавацыйнай інфраструктуры дзейнасці ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем ажыццяўляецца ДКНТ.


_________________________________


*Новыя тэхналогіі - сістэма вытворчых і іншых аперацый, метадаў і працэсаў, якая валодае больш высокімі якаснымі характарыстыкамі ў параўнанні з лепшымі аналагамі, даступнымі на гэтым рынку, на пэўным сегменце рынку або рыначнай нішы, для якіх гэтыя тэхналогіі з'яўляюцца новымі.


**Высокія тэхналогіі - сістэма вытворчых і іншых аперацый, метадаў і працэсаў, якая валодае найвышэйшымі якаснымі паказчыкамі ў параўнанні з лепшымі сусветнымі аналагамі і задавальняе фарміруемыя або будучыя патрэбнасці чалавека і грамадства

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб парадку стварэння суб\Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад
Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад форма ўласнасьці. Ці варта чакаць, што кантроль за выкананьне распаражэньня...

Аб парадку стварэння суб\І. С. Шахрай права лесакарыстання як праваадносіны
Праваадносіны лесакарыстання маюць сваю асобую структуру, якую ствараюць традыцыйна вылучаемыя ў тэорыі права элементы: суб’екты...

Аб парадку стварэння суб\Р. М. Кавалёва фальклорныя дзед І баба: жанравы канон І рэальнасць
Лексемы дзед І баба І вытворныя ад ІХ каранёў словы шырока выкарыстоўваюцца ў народнай культуры для пазначэння з’яў, суб’ектаў І...

Аб парадку стварэння суб\Схема ўзаемадзеяння школы І асноўных суб’ектаў соцыума

Аб парадку стварэння суб\Ўсёй грамадзянскай супольнасці, якая будзе выступаць ад імя усіх суб’ектаў грамадзянскай супольнасці не толькі па пытаннях беларуска-еўрапейскіх дачыненняў, але І пры
Каментары да прапановаў “Канцэпцыі развіцця Нацыянальная платформы”, прадстаўленых ЕўраБеларуссю

Аб парадку стварэння суб\Гісторыка-прававая навука беларусі ў XX стагоддзі
Эканоміка, сацыяльная сфера, навукова-тэхнічны прагрэс, абарона краіны, ахова навакольнага асяроддзя, забеспячэнне грамадскага парадку...

Аб парадку стварэння суб\Аб магазінах бяспошліннага гандлю
Гэтым Палажэннем вызначаюцца парадак стварэння І ліквідацыі магазінаў бяспошліннага гандлю, патрабаванні да ўладальнікаў магазінаў...

Аб парадку стварэння суб\Аб прадастаўленні арганізацыям фінансавай дапамогі для стварэння працоўных месцаў І працаўладкавання беспрацоўных І ўнясенні змяненняў у некаторыя рашэнні
У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку прадастаўлення з мясцовых бюджэтаў І звароту бюджэтнага займу, бюджэтнай пазыкі, зацверджанай...

Аб парадку стварэння суб\Роля школы ў сучасным дэмакратычным грамадзтве або якая рэформа нас чакае
«даць адукацыю». Задача школы значна шырэйшая. Жыцьцё ў наш час мяняецца вельмi хутка. І навучыцца хутка рэагаваць на новыя патрэбы...

Аб парадку стварэння суб\Аб ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх
Гэтым Палажэннем рэгулююцца адносіны, якія ўзнікаюць у працэсе дзейнасці па ацэнцы кошту асобных аб'ектаў грамадзянскіх правоў у...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка