Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён




НазваЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Дата канвертавання18.11.2012
Памер86.1 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

лявонавічы


Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына


Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны.

Для свайго паселішча гэты чалавек зрабіў болей, чым хто іншы. Ён заснаваў хор, тэатр, бібліятэку, архіў і гурток таварыства Беларускай школы. Унёсак належным чынам ацанілі ўсемагчымыя ўлады: яго высылалі за за палякамі, спрабавалі растраляць немцы і кідалі ў турму саветы.

Адрэса для першай сустрэчы – вясковая бібліятэка. Маладая загадчыца Марына Чайко ўсяго некалькі год як вярнулася з дэкрэтнага адпачынку.

(Чайко: ) “Вельмі многа чытаюць раманаў. дэтэкціваў, некаторыя дарослыя людзі любяць чытаць казкі. Хтосьці такім чынам хоча вярнуцца ў сваё дзяцінства”.

(Карэспандэнт: ) “Ці карыстаецца попытам беларуская літаратура? Якіх аўтараў людзі болей чытаюць, якіх меней?”

(Чайко: ) “Збольшага прыходзяць школьнікі і просяць тое, што патрэбна па праграме – Быкаў. Колас, Купала, Караткевіч. Некаторыя бацькі стараюцца прывучваць сваіх дзяцей да беларускай літаратуры – камусьці падабаецца гэты язык”.

(Карэспандэнт: ) “Як раз хацеў запытацца пра працроўную мову бібліятэкі”.

(Чайко: ) “У нашай вёсцы людзі гавораць на двух языках. Чыста беларускі – язык красівы, але ён няможка слажнаваты. Дапусьцім, паедзеш у Менск. Ёсьлі ты начынаеш разгаварываць на чыста беларускам, людзі абарачываюцца і глядзяця на цябе, як ты ўсё раўна разгаварываем на нямецкам”.

(Карэспандэнт: ) “Ну а вы прапагандуеце беларускую мову? Якім чынам гэта адбываецца?”

(Чайко: ) “Ёсьць ў нас мерапрыяція, каторыя пасьвяшчоныя іменна беларускай мове. На гэтых мерапрыяціях мы таксама стараемся разгаварываць па-беларуску. Да нас часта людзі прыязджаюць, якія на беларускам языке гавораць. І мы тады стараемся на беларускам размаўляць”.

(Карэспандэнт: ) “Вядома, што вашую бібліятэку заснаваў Сяргей Новік-Пяюн. Гэта адкладвае адбітак на вашую працу? Я маю на ўвазу. ці ёсьць да вас нейкая падвышаная ўвага з боку раённага адьдзелу культуры, раённай бібліятэкі?”

(Чайко: ) “Ёсьць штосьці такое. Дажэ мы самі гардзімся, што ў нас тут жыў работаў Новік-Пяюн. Канешне, раённая бібліятэка да нас з бальшым уніманіем ставіцца”.

(Карэспандэнт: ) “А цяжкасьці вы адчуваеце, альбо ў вас ўсё добра?”

(Чайко: ) “В аснаўном у нас нармальна, дзе-та ёсьць ячшэ хужа. Канешне, хацелася б каб нашая бібліятэка імела более-мене від. У нас саўрэменнасьць. Людзі набываюць сячбе кампутар, а тут абыкнавеннага рамонта няльзя зьдзелаць. У двух дзяряўнях дзелаюць эўрарамонт. Мне сказалі: “Немножка падаждзіце. Скора лягчэй будзе і мы займёмся вашай бібліятэкай”.

Для шырокай публікі творчасьць Новік-Пяюна – гэта першым чынам знакамітыя песьні “Над шчарай” і “Зорачкі”. Апошняя стала гітом другім разам пасьля таго, як трапіла ў супольны музычны праэк “Я нарадзіўся тут”.

/кавалак песьні/

(Карэспандэнт: ) “Хацеў распытаць пра вашага знакамітага сваяка. Што вы пра яго ведаеце?”

(Матус: ) “Усе. Хор тут рабіў. І мы ў хор да яго хадзілі. Але ўжо не хаджу. Мужык адзін памёр, другі мужык памёр. а пасьля і сын. Ужо мне не да песьняў.”

(Карэспандэнт: ) “А Пяюна песьні ведаеце?”

(Матус: ) “А хто іх ўжо ведае?“

(Карэспандэнт: ) “Зорачку прасьпяваеце?”

(Матус: ) “Не ужо, ўзабылася словы”.

Еўгенія Матус – пляменніца Новік-Пяюна. Выбіраючы паміж творчасьцю свайго земляка і народмі песьнямі, перавагу аддае апошнім.

/кавалак народнай песьні/

(Карэспандэнт: ) “Лявонавічы – малая радзіма Пеюна. Вашая вёска выбіваецца з шэрагу астатніх? Ці езьдзяць да вас турысты? Улады можа болей клапоцяцца? Я маб на ўвазе раённыя…”

(Матус: ) “Раённыя едуць да старшыяні ў кантору, у сельсавет, а да нас ніхто нічога ня мае. А ад сельсавета мы нічога не бачым. Яшчэ і падганяюць нас. каб мы самі абкашвалі дарогі. Да мяне сам старшыня сельсавету прыходзіў. Скажа: “Скасі!” Я яму кажу: “А вашая маці косіць?” “Гэта – вашая справа! Але кашу – куды падзецца?У вёсках усё бывае: і добрае і кепскае. Як ёсьць мужчына і баба – жыць добра як адна засталася. Дык што рабіць?”

(Карэспандэнт: ) “А прымака якога ўзяць?”

(Матус: ) “Ужо не гады”.

(Карэспандэнт: ) “А каб толькі гаспадарку трымаць?”

(Матус: ) “Гэта хіба толькі і застаецца”.

(Карэспандэнт: ) “У Беларусі была цэлая кампанія газіфікацыі вясковай мясцовасьці. Вам гэта зрабілі адарма. альбо патрабавалі нейкія грошы?”

(Матус: ) “Усё сама: і трубы набывала сама, і батарэі набывала сама, і прывозіла сама – парабілі ўсё самі. Нам толькі падключылі”.

(Карэспандэнт: ) “У якую капейчыну вам гэта абышлося?”

(Матус: ) “Калі двух мільёнаў!”

Ля механічнага двара тутэйшай калетктыўнай гаспадаркі стаіць мікраўтобус з адметнай каляровай гамай – белы з чырвонаю паласою пасяродку. На патрыятычным транспарце гаспадар возіць бульбу на продаж у Менск. З гэтага і корміцца, бо асноўны заробак пакідае жадаць лепшага.

(Карэспандэнт: ) “Прыгожы ў вас мікрааўтобус: белы з чырвонаю паласою. Гэта нейкая адмыловая расфарбоўка?”

(Спадар: ) “Такім мне прыгналі. Я яго і набыў”.

(Карэспандэнт: ) “Жыцьцё ў Лявонавіча, якім словамі яго можна апісаць”.

(Спадар: ) “Гэтае жыцьцё зьвязанае з працай ў сельскай гаспадарцы. Што да калгаса, ёсьць таксама цяжкасьці, фінансавыя асабліва. Бо новая тэхніка зараз дарагая, прадаецца яна па лізінгу, а сельска-гаспадарчая прадукцыя таньнея з кожным годам”.

(Карэспандэнт: ) “У вас зараз СПК? Ці як называецца гаспадарка?”

(Спадар: ) “У нас Заакрытае акцыянернае таварыства. “1 траўня”. Назваў цяпер шмат, а сэнс не мяняецца: як кіравалі з раёну ды вобласьці, так і кіруюць. Мы павінны атрымліваць дэвідэнты і акцыі, але фактычна нічога няма.”

(Карэспандэнт: ) “Знакамія “Дэрэктыва №1” пра падвышэньне працоўнай дысцыпліны некім чынам унесьла карэктывы ў працы тых, хто жыве ў Лявонавічах?”

(Спадар: ) “Нейкіх карэнных зрухаў ня ўнесла. Прыжалі трохі – людзі падпарадкаваліся. Многія зь п’янкамі пастаянна трапляюцца. Выганяць, а пасьля зноў вазьмуць. Што да жыцьця на тэрыторыя сельскага савету, добрае ў тым, што заасфальтавалі дарогу і дагледзелі могілкі – вонкавы выгляд зьмяніўся. Мінусы – шмат праблемаў у людзей старэйшагна ўзросту. Пэнсій на ўсё патрэбнае не хапае і прыходзіцца працаваць”.

Для пэнсінэркі Ніны Касарэвіч да большай спадобы прыйшлася б звычайная грунтоўка, а не сьвёрды асфальт. Тлумчэньне, на першы погляд, вельмі нават дзіўнае: падаць на пясок не так балюча.

(Касарэвіч: ) “Баліць… паляжаў, халодным чым прылажыў… нібыта адыйшло. Далей насунушўся. Упаў – пасьпяхова падняўся. Значыць нагі не зламаў, мягкая пасадка. Упаў – галаву разьбіў, кроў палілася. Суседку паклікала, каб дапамагла утаймаваць. На вёску мала ўвагі зьвяртаюць. Прышлюць сюды такога доктара, зь якім няма пра што гаварыць. Месяц-два пабудзе і забіраюць. Мабыць, пайшоў на падвышэньне. Цяперашнія дактары гэтак робяць: “Дзе баіць?” “У грудзях баліць” Узяў трубку, паслухаў і ўжо нешта выпісвае. Ён не ціск, не тэмпературы не памерае – нічога! Выпісаў ён мне таблеткі, Я іх набыла, а яны мне не дапамаглі. І не найду таблетак. Якія б супынілі б боль.”

(Карэспандэнт: ) “А калі зьвярнуцца ў Нясьвіж у раённы шпіталь?”

(Касарэвіч: ) “А які сэнс туды ехаць? Заедзеш, пабудзеш у тога доктара 10 хвілінаў. А тады 5 гадзінаў чакай аўтобуса назад”.

(Карэспандэнт: ) “Калі не карыстацца таблеткамі можна паспрабаваць даўнейшыя рацэпты з траваў. Можа, вы такім чынам спрабуеце ўтаймаваць боль?”

(Касарэвіч: ) “Я да Любы зьвяртаюся. Яна мне лекаў надае?”

(Карэспандэнт: ) “Знахарка яна?”

(Касарэвіч: ) “Ага. Добра травы ведае. Ла платоў пазьбірае, дасьць. У яе ля склепу ёсьць нейкі палігончы. Я там паходзіць і нешта найдзе”.

Нарродная лекарка баба Люба – яна ж Любоў Шынгель. Вонкавым выглядам цалкам адпавядае занятку: невялічкага росту ды яшчэ сагнутая кручком, худая. Адная толькі неадпаведнасьць – настрой ў яе заўсёды вясёлы, нехмурная і немаўклівая. Праўда, пра знахарства размаўляць адмовілася.

Спадарыня Шынгель цікавая ячшэ і тым, што ейная хата стаіць на тым самым месцы, дзе некалі быў дом бацькоў Новік-Пяюна.

(Карэспандэнт: ) “Атрымліваеца, што вашая хата стаіць на тым месцы. Дзе некалі была хата Новік-Пяюна?”

(Шынгель:) “Так. Зайка, я ўжо сама забылася. Колькі я на гэтым месцы жыву. Яшчэ два ягоныя ясені сядзяць ля маёй хаты”.

(Карэспандэнт: ) “А што стала з папярэдняй хатай?”

(Шынгель:) “Яны выбраліся ў Слонім, і яе разабралі на дровы. Мы на гэтым месцы пабудаваліся і сталі жыць. Ой! Ён да нас зусім малы бегаў. Пайшла аднаго разу да іх у хату, а ён услонам мне па пальцах ступкуў. І ён ня ведаў, што рабіць так бегаў вакол, ня ведаў, як мне пальцы палячыць. Гэты Пяюн быў такі драпятун!”

(Карэспандэнт: ) “Пальцы палечыў?”

(Шынгель:) “Так. Пашаптаў і боль пакінуў пальцы”.

(Карэспандэнт: ) “Вы даўно на пэнсіі?”

(Шынгель:) “Даўно. Мне ўжо 79 гадоў”.“

(Карэспандэнт: ) “Гаспадарку яшчэ некую трумаеце?”

(Шынгель:) “Сьвіньні, куры, сабаку”.

(Карэспандэнт: ) “А сілаў хапае. Каб усё гэта трымаць і даглядаць?”

(Шынгель:) “Было большая сіла, як маці насіла. А цяпер што рабіць? Сілы паменшыла і рукі ўжо кароткія”.

(Карэспандэнт: ) “Вы ўсё жартуеце, а я вас сур’ёзна пытаюся”.

(Шынгель:) “Я ж вам і гавару, што мне рабіць хочацца. Вось сёньня павезла малоць. Змалола і прыехала назад”.

(Карэспандэнт: ) “Самі павезьлі?”

(Шынгель:) “Так”.

(Карэспандэнт: ) “На ровары пакацілі?”

(Шынгель:) “У мяне ёсьць камаз”.

(Карэспандэнт: ) “Я ж вас сур’ёзна пытаюся…”

(Шынгель:) “Каляска ў мяне ёсьць. Я на яе і павезла”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму вы яе камазам называеце?”

(Шынгель:) “Бо гэта мой камаз, ён мяне выручае”.

Са старшынём сельсавету Уладзімерам Мірончыкам я наўмысна гутару у самую апошнюю чаргу. Гэта як ў судзе: абараняюцца пасьля таго. Як прагучэлі абвінавачваньні.

На закіды пра празмерную актыўнасьць у справе добраўпарадкаваньня спадар Мірончык адказвае, што гэта – дзяржаўная палітыка. Пра канкрэтную дапамогу састарэлым вяскоўцам кажа так: робім тое, што можам і што дазваляюць фінансы.

(Карэспандэнт: ) “Нам казалі, што ёсьць такая ідэя – зрабіць музэй. У якой стадыі вырашэньне гэтай праблемы?”

(Мірончык: ) “Патрэбны будынак. Будынак мусіць быць добрым. Яго трэба ўмацаваць, каб яго ніхто не абакраў. Самі разумееце, людзі розныя ходзяць і на гэтых гістарычных дакумантах робяць вялікія грошы”.

(Карэспандэнт: ) “Праблема ў памяшканьні ці праблема ў грошах?”

(Мірончык: ) “У грошах. Іх няма. Тут ў нас была старая школа. Мы яе паглядзелі. Разумееце, няма ахвоты такую добрую ідэю з музэям уваткнуць ў гэтую развалюху. Пасьля вырашылі зрабіць музэй у школе. І зрухі ўжо ёсьць. Дзяцей у школе стала мала. Там адвядзем клас. Лічу, што гэта быў бы такі аптымлаьны варыянт. І гэта быў бы музэй ня толькі Новік-Паюна, таксама па ўдзельнікам вайны, пра партызанскі рух, наагул пра знакамітых людзей, якія выраслі на нашай зямлі”.

Музей Сяргея Новік-Пяюна жыхары Лявонавічаў стварыць па-просту абавязаныя хаця б зь удзячнасьці. Праўда, калі ў адну залю зьмесьцяць інфармацыю пра яго, а таксама пра савецкіх дзеячоў, можа стацца так, што пісьменьнік зноў апынецца побач са сваімі катамі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён
Хандрыка: “Сватам я быў 25 разоў. Сказаў, што досыць! Юбілейная вясельле праводжу І больш ня буду. Але сёлета прыйшлі маладыя: “Радзі...

Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка