Палітычная геаграфія перасудавічы




НазваПалітычная геаграфія перасудавічы
Дата канвертавання18.11.2012
Памер79.46 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

ПЕРАСУДАВІЧЫ


Эфір 27 траўня


Ягор Маёрчык, Перасудавічы


Першы, каго я сустрэў у Перасудавічах, быў Пятро Шацько.

Сутыкнуліся мы зь ім якраз ля дарожнага ўказальніку з назовам паселішча.

(Шацько:) “Моладзі няма дабра. Каровы некалі даілі, а цяпер гэтага няма. Збралі ад нас усё быдла. Усё ад нас забралі. Сельсавет нават забралі. Тут працавала 3 чалавекі, а ў Стрыгінь забралі старшыю й сакратара – 2 чалавекі. Такога скарачэньня. лічы, не адбылося. Няма ніякай дапамогі наконт зямельных надзелаў. Нічым не дапамагаюць. Дадуць невырабленае поле. І нам пэнсіянэрам трэба рачкаваць, пакуль яго вырабіш. Вырабім. Два гады карыстаемся, а пасьля яны забіраюць і даюць іншае. Тэхнікі не даюць. Наймаем трактары. Хлопцы ёсьць, якія маюць сваю тэхніку. Яны бяруць тысячу за сотку. Заплацім і яны нам усё перааруць. Карацей кажучы, нас пакрыўдзілі”.

(Карэспандэнт:) “Хто вас так пакрыўдзіў?”

(Шацько:) “Хто яго ведае: ці старшыня райвыканкаму, ці хто іншы”.

Састарэлы Пятро Шацько ськіроўваўся пехатою за 9 кілямэтраў ў мястэчка Белаазёрск – гэта ў Бярозаўскім раёне Берасьцейшчыны. Нагодаю выправіцца ў няблізкі шлях стала пільная будаўнічая патрэба. Маўляў праблема насьпела й яе трэба тэрмінова вырашаць.

(Шацько:) “Дах працякае. Трэба яго перакрываць. А шыфер зараз дарагі – 5 тысячаў за адзін ліст. А трэба сто лістоў! Трэба паўмільёны грошай”.

(Карэспандэнт:) “Дзе столькі грошай возьміце?”

(Шацько:) “Буду зьбіраць з пэнсіі”.

(Карэспандэнт:) “Пенсія вялікая”.

(Шацько:) “123 тысячы”.

(Карэспандэнт:) “Я вось так падлічыў, што вам трэба чатыры амаль пяць месмяцаў ня есьці”.

(Шацько:) “Так яно й атрымліваецца”.

Тут спадар Шацько хітра ўсьмехнуўся й даў зразумень, што фінансы ў яго ўжо ёсьць, і што крочыць ён ў мястэчка менавіта , каб паглядзець на тавар.

Мы разьвіталіся й я ськіраваўся ў бок вясковага пляцу.

Цэнтрам сельсавету яшчэ пару год таму была суседняя вёска Высокая. Пасьля маленькай рэформы, як ужо паведмаіў Пятро Шацько адміністрацыя пераехаўа у Стрыгінь да 12 кілямэтраў.

Цяпер агменем грамадзкага жыцьця Перасудавічаў зьяўляецца Дом сацыяльных паслугаў. То тут заезныя мэдыкі жыхароў аглядаюць, то ўрачысты сход з нагоды якога афіцыйнага сьвята пройдзе, то тутэйшы народны хор рэпетуе.

Кампаніяй пявуньняў і усім Домам сацыяльных паслугаў кіруе Надзея Мікіціч.

З размовы выношу: паўсядзённых праблемаў ў яе няма. Адно што турбуе, пільную спарадыню, чаму я завітаў у іхную вёску, ды яшчэ без суправаджэньня.

(Мікіціч:) “Цікава, чаго гэта вы самастойна езьдзіце, без прадстаўнікоў раёну?”

(Карэспандэнт:) “Раён заняты сваімі справамі, а я так вырашыў прыехаць наўпрост, каб не замінаць ім працаваць. А гэта што, загад такі?”

(Мікіціч:) “Не. Не загад. Як я разумею, што калі вы езьдзіце, трэба каб з нашага раёну былі прадстаўнікі ўлады”.

(Карэспандэнт:) “А чаму?”

(Мікіціч:) “А таму!”

(Карэспандэнт:) “Але я езджу па сваёй краіне”.

(Мікіціч:) “Вы тут усё пазапісваеце?”

(Карэспандэнт:) “Натуральна што так”.

(Мікіціч:) “Нельга!“

(Карэспандэнт:) “А чаму нельга?”

Гэтае пытаньне засталося без адказу. Надзея Мікіціч паглядзела на мяне й на ўсялякі выпадак прамовіла:

(Мікіціч:) “У нашае вёсцы, мы ўсе задаволенныя Лукашэнкам. Усе яго падтрымліваюць”.

(Карэспандэнт:) “За што вы яго так любіце?”

(Мікіціч:) “За тое, што ён пэнсію нам дае ўчас”.

(Карэспандэнт:) “Гэтую пэнсію ў вас бы ніхто не адарбаў, бо вы яе зарабілі”.

(Мікіціч:) “Бог, яго ведае”.

І толькі часам наступнае сустрэчы, я ўразумеў, хто насамрэч у Перасудавічах карыстаецца пашанаю.

Аказваецца, нявестка пэнсіянэркі Антолі Пунькі працуе ў сельскім савеце. І як ёсьць патрэба, для сваіх аднавяскоўцаў маладая кабета можа што забраць альбо прывезьці.

(Пунька:) “Усё людзі ідуць да маёй нявесткі: “Таня, вазьмі даведку, Таня, тое, Таня, сёе”. Хто памрэ, ці пашпарт мяняе – усё да яе прыносіць. Прыводзіць гатовае сюды, а ёй дзякуй скажуць за гэта”.

З Антоляй Пунькай у Перасудавічах стараюцца сябраваць усе. А як жа: пасварысься зь ёю, а пасьля нявестка Таня яшчэ адмовіць. І тады трэба будзе пехатою ісьці ў Стрыгінь па нейкай драбязе.

Добразычлівыя суседзі – гэта яшчэ нікому не заміналі. Але праблемаў ў жыцьці спадарыні Пунькі ня менее.

(Пунька:) “Мы жывем па-маленьку, бо ўжо старэнькія й хворыя. Сэрца баліць! У мяне рытмія сэрца. Гэтыя ночыя хоць крышку спала, а тыя зусім вачэй за плюшчыла. Калі папярэджваюць пра магнітную буру, значыць будзе сэрца балець. Павыходзім на двор і крычым адна на адну: “Ці ты жыва? як ты спала?”

(Карэспандэнт:) “Можа да лекараў зьвярталіся?”

(Пунька:) “А як жа! Нават у шпіталі ляжала. Лекары прыязджаюць часта. Лечаць нас па-трошку. Як прыедуць зь Белааўзёрску сюды лекары, з кожнае хаты па двое ідуць, бо ўсё ужо старыя. Трымала карову, але ўжо ня здужала й прадала. Ёсьць цяпер козачка. Але яна ўсё адно карову не заменіць, бо тая болей малака дае. Але трэба жыць так, як атрымліваецца. Пэнсія ў мяне малая. Атрымліваю ўсяго 68 тысячаў. А дзед мой што? Атрымае пэнсію й яму трэба выпіць”.

(Карэспандэнт:) “Часта ён у вас п’е?”

(Пунька:) “О! П’е бязбожна!!”

(Карэспандэнт:) ”А ён п’е свае ці набывае?”

(Пунька:) “Па сялу возяць тэхнічны сьпірт. Яны яго набываюць і п’юць”.

(Карэспандэнт:) “Ім жа атруціцца можна!”

(Пунька:) “А што яму пра гэта скажаш? Як скажу – ён пачынае злавацца. Як п’яны чалавек стане крычаць, ажно тут на двары чуваць”.

Алкагольная тэма працягнулася ў размове зь яшчэ адной жыхаркаю Перасудавічаў.

Паколькі кранулі мы такую далікатную частку вясковага жыцьця, сваё імя спадарыня папрасіла не называць.

А пачалася гутарка здалёк, з узгадкі пра ўласную гаспадарку, і пра датычныя яе праблемы.

(Спадарыня:) “Божа! Кароўкі можа ўжо 10 гадоў няма. Ніц няма!”

(Карэспандэнт:) “А малако дзе берацё?”

(Спадарыня:) “Нідзе не бяру. Жыву без малака. Ад пачатку разы два выпісвала ў калгасе. Але як зойдзеш на тую фэрму, калі ногі адымаюцца? Не зайдзеш! Болей ужо й не выпісвала”.

(Карэспандэнт:) “А малака хочацца?”

(Спадарыня:) “Хочацца, але што тут зробіш. Бывае, што й бяз хлеба жыву. А калі папрашу, дык прынясуць”.

(Карэспандэнт:) “З малаком зразумела, а як жыць бяз хлеба?”

(Спадарыня:) “Бяз хлеба бульбу можна зварыць. А гэта вы запісваеце. Што я кажу?”

(Карэспандэнт:) “Натуральна што! Будзеце па радыё гучаць”.

(Спадарыня:) “А Божачкі ж мой! Зараз трэба будзе соткі садзіць. А як іх пасадзіць, трэба выдумаць. Ідзе вясна й проста становіцца страшна!.

(Карэспандэнт:) “Суседа прапросіце й бутэльку яму паставіце”.

(Спадарыня:) “Бутэльку тую я ўжо не здужаю зрабіць. Калі былі сілы, гнала. Не скажу, што не было такога. А зараз ужо ня тое”.

(Карэспандэнт:) “А вы па якому рацэнту бражку ставіце?”

(Спадарыня:) “Малолі зерне, запарвалі бульбаю. Таўклі ўсё гэта. Кідалі туды дрожжы й крыху цукру. Вады дадавалі. Выбрадзіцца, тыдзень пастаіць. Да й гналі яе. Улівалі ды й пераганялі яшчэ раз. Яна становіцца тыстая й добрая”.

(Карэспандэнт:) “А вы вадою разбаўлялі, ці проста так нераганялі?”

(Спадарыня:) “Я калі вясельлі ладзіла, то пераганяла проста так”.

(Карэспандэнт:) “Моцная атрымлівалася?”

(Спадарыня:) “Канешне!”

(Карэспандэнт:) “Уяўляю толькі, якая смачная ў вас самагонка атрымлівалася!”

(Спадарыня:) “Ой, якая яна смачная была!”

Тут спадарыня замаўчала й неяк няпэўна паглядзела ў далеч. Яна, мабыць, моўчкі, пра сябе ўзгадала мінулае.

Калі я зной злавіў позірк старой, адразу ж запытаўся:

(Карэспандэнт:) “Пра сельсавет. Яны можа чым дапамагаюць?”

(Спадарыня:) “Ніхто не прыязджае. Хто нам дапаможа? Дзе яны ўсім дапамогуць? Па брыкет ужо перад марозам мусіла тэлефанаваць у самы райвыканкам, бо тут не давалі. Казалі, што няма. Як патэлефанавала ў райвыканкам, то яго адразу знайшлі. Зараз трэба зноў на вясну браць. Зноў казалі, што няма”.

У каго праблема, што брыкету немагчыма выпісаць, а вось Ніна Макоўчык ня ведае, як упарадчыць зваленую перад хатаю кучу торфу.

(Макоўчык:) “Я торф раскідаю”.

(Карэспандэнт:) “Адная?”

(Макоўчык:) “Адная! Няма нікога?”

(Карэспандэнт:) “А чаму ніхто не дапаможа?”

(Макоўчык:) “Дзеда мяга. Захавала й ужо сем гадоў жыву сама”.

(Карэспандэнт:) “Давайце дапамагу занесьці брыкет!”

(Макоўчык:) “Не!”

(Карэспандэнт:) “Што так? Я грошай за гэта не вазьму”.

(Макоўчык:) “Я не кажу, што грошы вы за гэта возьміце. Але я самастойна”.

(Карэспандэнт:) “Торф зараз дарагі?”

(Макоўчык:) “Ой, які дарагі! Усю восень зьбірала на торф. За чатыры тоны аддала 170 тысячаў”.

(Карэспандэнт:) “На колькі вам хопіць гэтай машыны?”

(Макоўчык:) “Будзе, пакуль памру”.

(Карэспандэнт:) “Сбараліся ўжо паміраць?”

(Макоўчык:) “Так. Хопіць ужо жыць!”

(Карэспандэнт:) “Чым вам сьвет белы не падабаецца?”

(Макоўчык:) “Аднаму цяжка. У хату зойдзеш. І там адзін. Нідзе нікога няма”.

Дзіравыя дахі, слабое здароўся, п’янства, неўвага сельсавету – вяглядаве, што ў жыцьці Перасудавічаў гэтыя цяжкасьці ня ёсьць самымі галоўнымі.

Болей вяскоўцы пакутваюць ад самоты. Папрасі распавесьці пра сябе й ад бальшыні пачуеш “дзеці прыязджаюць рэдка, звычайна толькі па сьвятах”.

А не было б адзіноты й ад паўсядзённых праблемаў старыя пакутвалі б не так моцна.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія перасудавічы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія перасудавічы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія перасудавічы iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія перасудавічы iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія перасудавічы iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія перасудавічы iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія перасудавічы iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія перасудавічы iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія перасудавічы iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія перасудавічы iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка