Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына)




НазваЯгор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына)
Дата канвертавання18.11.2012
Памер83.1 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

спрорава


Эфір 10 чэрвеня


Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына)


Разам з загадчыцаю фэрмы мы стаімі на падворку калектыўнай гаспадаркі. Зь нейкіх сваіх меркаваньняў спадарыня адмовілася прадставіцца. Замест гэтага яна доўна й падрабязна распавядае пра стан прадпрыемства.

Тое, што чуюць мае вушы, не стасуецца з агульнымі ўяўленьнямі пра новасьпечаныя СПК і КСУПы.

(Карэспандэнт: ) “Даўно вы сталі СПК?”

(Спадарыня: ) “У мінулым лютым. Толькі адзін год”.

(Карэспандэнт: ) “Стан гаспадаркі прынцыповым чынам зьмяніўся?”

(Спадарыня: ) “А што ў нас зьмянілася? У нас як была дысцыпліна, так яна й ёсьць. У нас 10-га часла – заробак стабільна. Сёлета ў нас нават прыбытак быў. Нам і паі налічваюць, бо мы кааператывам зьяўляемся. І мы атрымалі трынаццаты заробак”.

Страх – такім словам апісаў атмасфэру ў калектыўнай гаспадарцы пэнсіянэр Сяргей Васілеўскі. Ён тлумачыць, што менавіта страх перашкодзіў кабеце прадставіцца, што менавіта страх прымусіў яе прыўкрасіць рэчаіснасьць.

(Васілеўскі: ) “Старшыня, як раней памешчык быў. Ён каму захоча дасьць, а каму не захоча – не дасьць. І на яго нідзе ніякага права ня знойдзеш. Што ён задумае, тое й зробіць”.

(Карэспандэнт: ) “А “ў раён” паскардзіцца?”

(Васілеўскі: ) “Ён зьвязаны з вышэйшым кіраўніцтвам. Мы -- простыя людзі. Хоць будзе сто чалавек казаць, нам не павераць. Яму вераць, бо ён – дзяржаўны супрацоўнік, а мы – пралетарыі ўсіх краінаў, якія яднаюцца. Хоча даць паблажку людзям. Зробіць, ня хоча – не”.

(Карэспандэнт: ) “А ён хоць нейкія паблажкі робіць, ні нечым не дапамагае?”

(Васілеўскі: ) “Хто яшчэ працуе ў яго ў калгасе, можа каму й зробіць, а хто не – таму нічога. “ты нідзе не працуеш, і жыві са сваёй пэнсіі”.

Сяргей Васілеўскі даўно ўжо працуе на самога сябе. Пэнсія дае яму магчымасьць увесь вольны час прысьвячаць зямлі. Галоўным сярод двух надзелаў ён лічыць ня той, што ля хаты, а іншы. Той, які Васілеўскія апрацоўваюць спрадвеку.

(Васілеўскі: ) “Там за 15 кілямэтраў у лясах ёсьць паляны, на якіх людзі сеялі. Балацістая масцовасьць была. Дзе-нідзе былі такія выспы, на якіх селялі. А пасьля гэтае балота асушылі. А пасьля, як стаў калгас, туды ўжо ня ехалі. А цяпер на тых, хто там сеіць, накладваюць падатак. Шмат хто пакідаў, бо далёка туды езьдзіць”.

(Карэспандэнт: ) “А вы ўсё яшэ езьдзіце?”

(Васілеўскі: ) “Ну, вось гной яшчэ туды вязу.

Спорава стаіць на беразе адмайменнага возера – самага вялікага ў Бярозаўскім раёне Берасьцнйшчыны. А таму ў размове пра выжываньне да надзелаў зямлі й парсюкоў у хлявах тут трэба дадаваць рыбалоўства.

У 75-ці гадовага Івана Матыльчыца рыбацкі стаж болей за паўстагодьдзі. Яму ёсьць з чым параўноўваць сучаснасьць.

(Матыльчыц: ) “Не, зараз я рыбу не лаўлю. Бо я не здужаю. Мне ўжо 75 год. Мне ўжо няма чаго рабіць на тым возеры. Там цяпер адныя хлапчукі, дзеці. Сама рыбакі! Бо яны брахочуць, лапочуць, распружаюць усё. Ды й як там паймаеш тую рыбіну. Цяпер старому няма чаго рабіць на тым возеры”.

(Карэспандэнт: ) “А шмат мужнчыаў у Спораве рыбаю займаюцца?”

(Матыльчыц: ) “Шмат. Але цяпер брыгадамі ходзяць. 3 ці 4 брыгады дзяржаве здаюць. А бракан’ераў мала ёсьць. Тут існпэкцыя езьдзіць. Ловіць іх. Штрафы даюць. Мінімальную гэтую як прысупоняць і рабі тады, што хочаш. Яны лавіць дазваляюць. Бяры ліцэнзію. І колькі паймаеш, здавай дзяржаве”.

(Карэспандэнт: ) “Калі ў чалавека ліцэнзія, ён мусіць усё здаваць дзяржаве”.

(Матыльчыц: ) “Так-так-так. Гэта ён здае дзярэжаве. Ну, можа пакінуцб на сьняданак ці на вячэру”.

(Карэспандэнт: ) “І шмат такіх людзей, якія ловяць паводле ліцэнзіі?”

(Матыльчыц: ) “Не. Гэтых ліцэнзіяў не бяруць. Яе трэба купляць, а грошай няма”.

З самых высокіх трыбунаў неаднойчы казалася, што галоўны клопат дзяржавы – гэта людзі сталага веку. Доказамі, маўляў, у тым, што ў кожным паселішчы краіны ёсьць сацыяльны работнік.

Гэтым асобам дзяржава плаціць, каб яны дапамагалі нямоглым старым. Дзядулі й бабулі задаволенныя, бо дровы паколяць, ваду нацягаюць і ў краму па хлеб сходзіць.

Іншы бок справы – прыватныя адносіны паміж сацыяльным работнікам і тым, каго ён даглядае.

(Спадарыня: ) “У мяне было 3 чалавекі. Адна зь іх стала, казаць, што ёй нешта не так. Яна мала ў чым разьбіраецца. Яна ў краму ня ходзіць. А цяпер кошты, самі ведаеце якія. “Вось я дала на хлеб, а яна сказала, што трэба болей”. А хлеб-та даражэя. Сёньня ён 500, а заўтра й пасьлязаўтра будзе болей. І я патэлефанавала ў Бярозу й сказала, што я ня жадаю. І ёй выказала: “Вы цьвердзіце, што я нешта не зрабіла. Вам дадуць такога чалавека, які будзе хадзіць да вас як і трэба – 3 разы на тыдзень. Я да вас хадзіла штодня й я вас не задавальняю, а вам дадуць чалавека, які магчыма ў вас і жыць будзе. Шукайце сабе такую, што будзе ўсё раіць”. А цяпер той новы чалавек ходзіць тры дні”.

(Карэспандэнт: ) “Гляджу, шо то ў вас нейкая крыўда засталася, пасьля таго выпадку...”

(Спадарыня: ) “Якая там крыўда? Я ёй усю крыўды выказала ды й пайшла. Мы зь ёй канфлікт той утрасьлі, але непрыемнае адчуваньне засталося, бо людзі ўсё чулі. І хай гэта будзе паміж намі. Бо я ведаю, што газэтчыкі й супрацоўнікі радыё могуць нагаварыць, што захочаш. І з вамі трэба асьцярожнай быць. І каб вы гэта пасьціралі! І калі гэта будзе, я вас адшукаю!”

(Карэспандэнт: ) “І што вы са мною зробіце, як знойдзіце?”

(Спадарыня: ) “Нічога не зраблю”.

Пэнсіянэрка Ніна Васілеўская яшчэ здольная самастойна ўвіхацца па гаспадарцы. Але, калі трэба ўзараць агарод, скасіць траву ці накалоць дроваў, тады яна вымушаная наймаць парабкаў. Раней ёй дапамагалі два сыны. Але яны ўжо на тым сьвеце. І цяпер бабулька са сваёй маленькай пэнсіі плаціць за працу чужым людзям.

(Васілеўская: ) “Пару работнікаў дапамогуць скасіць – 5-10 тысячаў каштуе”.

(Карэспандэнт: ) “Шмат такіх людзей, якія хочуць наняцца?”

(Васілеўская: ) “Шмат такіх п’яніцаў. Чалавек, які ня п’е гарэлкі так працаваць ня пойдзе. А гэты маладняк, якія алкаголікі – пойдуць. Хапае такіх!”

(Карэспандэнт: ) “Чаго ж яны п’юць?”

(Васілеўская: ) “Любяць гарэлку вось і п’юць! Ад гарэлкі падаюць людзі й паміраюць! А што ім? Норму сваю выпюць і канчаюцца. І ёсьць такія выпадкі. Пару тыдняў таму жанчына памерла ад гарэлкі. Шмат такіх ёсьць і памірае шмат маладых жанчына ад гарэлкі”.

(Карэспандэнт: ) “Менавіта жанчынаў?”

(Васілеўская: ) “Так”.

Праблема сяброўства жанчыны з бутэлькаю турбуе й Любоў Лютычыц. Яна хоць і на пэнсіі, але штораніцу ходзіць на фэрму выкідваць гной.

Свае падпрацоўкі тлумачыць так:

(Лютычыц: ) “Рубель нікому не перашкодзіць. Я малую атрымліваю пэнсію – 72 тысячы. А трэба сьвіням купіць паесьці, і ўнукам падарункі на дзень напродзінаў. І яшчэ пакуль здужаю, буду хадзіць. Маладыя бабы ня хочуць працаваць. Для іх гэта малыя грошы. Яны 2 ці 3 дні папрацуюць, а пасьля п’юць. А вось старыя ходзяць на працу. Жыць, увогуле, можна. Хто ня п’е, той і жыве”.

Апошнія словы Любові Лютычыц адносяцца да харчоў на вясковым стале. Бабулька хваліцца, што ў яе розныя прысмакі не пераводзяцца.

Яна нават дзеліцца рацэптам страваў.

(Лютычыц: ) “На Дзяды поснае варым. Боб з квасам, кампоту”.

(Карэспандэнт: ) “А што такое бабы?”

(Лютычыц: ) “Хвасоль”.

(Карэспандэнт: ) “І як яе робяць?”

(Лютычыц: ) “Можна проста наварыць ды цукрам пасыпаць, хочаш можна з малаком, хочаш падсмаж з алеям і моркваю”.

(Карэспандэнт: ) “А як квас робіце?

(Лютычыц: ) “Квасім капусту. А пасьля той квас укідваем якіх грыбоў”.

(Карэспандэнт: ) “І што вы туды адаецё?”

(Лютычыц: ) “Лісту, цыбулі, часныка. Ды й квас атрымліваецца. Гэта толькі на Дзяды. А так я яго не вару”.

П’янства – праблема распаўсюджаная. Зь ліку мясоцвых цяжкасьцяў Спорава можна вылучыць асьвятленьне вуліцаў. У паселішчы, дзе пражывае некалькі тысячаў чалавек, няма ніводнага ліхтара.

Ужо знаёмая Ніна Васілеўская на гэты конт выказалася наступным чынам:

(Васілеўская: ) “Цёмна-цёмна. Раней было сьвятло, а цяпер гэтая эканомія. Ніяма ніякіх ліхтароў са сьветам”.

Я завітаў да старшыні сельскага савету Аляксандара Мартысевіча з адной толькі мэтаю – запытацца, калі на вуліцах Спорава зьявіцца сьвятло?

(Мартысевіч: ) “На конт ліхтароў. Гэтае пытаньне ў нас стаіць у райвыканкаме. Ліхтары ў нас ёсьць, але тут праблема з улікам электраэнэргіі. Некалі было асьвятленьне, але зьнялі лічыльнікі й паздымалі фотаэлементы. І цяпер праблема менавіта ў грошах. І мы падалі такую заяўку, каб уасабліва бойкіх кропках – прыпынак, школа і скрыжаваньне вуліцаў – тры лямпачкі патрэбныя”.

(Карэспандэнт: ) “І ўся праблема ў трох лямпачках?”

(Мартысевіч: ) “Так. І калі за гэты месяц гэтае пытаньне не вырашыцца, трэба будзе некуды дылей зьвяртацца”.

Старшыня сельсавету й кіраўнік калектыўнай гаспадаркі – такі тандэм дзесяцігодьдзямі кіраваў жыцьцём Спорава, ад іх тут залежыла болей, чым ад каго-небудзь іншага.

Але апошнім часам яны займелі канкурэнта. Маладога чалавека Аўгена Пракурата месьцічы абралі ў раённы савет дэпутатаў.

(Пракурат: ) “Прачытаў ў пралукашэнкаўскай газэце “Советская Белоруссия” пра тое, што будуць ладзіцца выбары ў мясцовыя саветы, я вырашыў балятавацца. У альтэрнатыву мне раённыя ўлады вылучылі дырэктара школы той, у якой я працую. То бок майго безпасярэдняга начальніка. Падтрымалі мяне”.

(Карэспандэнт: ) ”Пасьля таго, як ты перамог на выбарах, як разьвіваліся вашыя стасункі з дырэктаркай школы?”

(Пракурат: ) “Напачатку яна нават са мною не віталася. Адносіны былі складаныя. А пасля яны неяк наладзіліся. Але ў новым навучальным годзе, адпрацаваўшы няпоўных 2 месяцы, мяне звольнілі. Мяне запрасілі міжнародным назіральнікам на рэфэрэндум у Латвію. Пры гэтым дамовіўся з настаўнікамі, што яны мяне заменяць. А дырэктарка, калі пра ўсё гэта даведалася, адразу паімчалася ў раяна. І на гэтым мая праца скончылася”.

У мястэчку Спорава жывуць сапраўдныя палешукі. Яны думаюць пра адно, гавораць табе другое, а робяць трэцяе. На гэтым тле вылучаецца малады дэпутат Аўген Пракурат. Паводле папулярнасьці, колішні настаўнік ужо апярэжвае старшыню сельсавету.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына) iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына) iconСтаршыня вучнёўскага самакіраваньня зьліквідаванага Беларускага гуманітарнага ліцэю Франак Вячорка.(Ягор Маёрчык: ) Улады зачынілі Эўрапейскі гуманітарны

Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына) iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына) iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына) iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына) iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына) iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына) iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына) iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Спорава (Берасьцейшчына) iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка