§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія




Назва§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія
Дата канвертавання18.11.2012
Памер37.29 Kb.
ТыпДокументы
§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія


Прачытайце тэкст, у якім ідзе гаворка пра тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Дапоўніце яго звесткамі пра тое, якія яшчэ сінтаксічныя функцыі могуць выконваць самастойныя часціны мовы.

! У залежнасці ад таго, якімі членамі сказа можа быць тая ці іншая часціна мовы, а таксама ад таго, з якім словмі яна спалучаецца ў сказе, вызначаюцца розныя сінтаксічныя функцыі часцін мовы.

Назоўнікі, якія маюць асноўнае значэнне прадметнасці, у сказе часцей за ўсё бываюць дзейнікамі і дапаўненнымі: Векавыя дубы здзіўлялі ўсіх сваёй магутнасцю і веліччу. (К-с)

---------------- ---------

Прыметнікі звычайна выконваюць функцыю азначэння: У лагодным

~~~~~~~~~

сонечным святле гарэлі сумныя адвечным полымем ліпы і бярозы. (І.М.)

~~~~~~~~~~~ ~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~

Дзеясловы выступаюць, як прпавіла, у ролі выказніка: У блакітнай вышыні заспявала птушка. (Р.І.)

===========

Лічэбнікі (самастойна і ў спалучэнні з іншымі часцінамі мовы) могуць быць любым членам сказа: 1. А Кацярына была адна, з хвораю душою

===========

і надарваным сэрцам. (Вад.) 2. Сонца пазалаціла тры дубы, што стаялі на

---------------------

ўскрайку поля. (Лыньк.) 3. Ішоў другі месяц заняткаў у школе (К-с) 4. Сем

~~~~~ -.-.-.-

разоў адмер, адзін адрэж. (Прык.) 5. Сем і пяць – дванаццаць.

-.-.-.-. -.-.-.-.- _____________ =======

Займеннікі ў сказе звычайна з’яўляюцца дзейнікамі, дапаўненнямі і азначэннямі: Мы, беларусы, як і кожны народ, любім сваю родную зямлю,

_____ ~~~~~~

сваю рэспубліку, ганарымся ёю і лічым, што маем на гэта падставы. (Хадк.)

~~~ -----


Прыслоўі ў сказе найчасцей бываюць акалічнасцямі: Рыхтуй летам

-.-.-.-.-.-

сані, а зімой калёсы. (Прык.)

-.-.-.-.-.-


! У мове можа адбывацца пераход слоў з адной лексіка-граматычнай групы ў другую. Гэта абумоўлена тым, што словы страчваюць ці змяняюць сваё лексічнае значэнне, марфалагічныя прыметы і набываюць рысы іншай часціны мовы. У адпаведнасці з гэтым змяняюцца і сінтаксічныя функцыі слоў. Напрыклад: Хворы кухар стагнаў на ложку ў сваёй каморцы. (М.Г.) Яраш рэзка падняў галаву, паглядзеў на хворую. (Шам.) У першым сказе слова “хворы” з’яўляецца прыметнікам. Яно абазначае прымету прадмета і выконвае функцыю азначэння. У другім сказе гэтае слова перайшло ў разрад назоўнікаў, таму што набыло значэнне прадметнасці і выступае ў ролі дапаўнення, пры якім могуць ужывацца азначэнні.

Пераход слоў з адной лексіка-граматычнай групы ў другую ў мове назіраецца даволі часта. Аднак не ўсе часціны мовы могуць аднолькава свабодна пераходзіць у іншыя. Напрыклад,

у назоўнікі найбольш часта пераходзяць прыметнікі: Без вывучэння мінулага і сучаснага мы не можам прадбачыць будучага. (К-с) У прыметнікі – дзеепрыметнікі: Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, – удзірванелы курган векавечны. (Куп.)

Назоўнікі могуць набываць значэнне прыслоўяў, прыслоў – прыназоўнікаў і злучнікаў: 1. Хораша ў полі зімою (Лыньк.) 2. Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына. (Б.) 3. Часта прыходзілася спыняцца, таму што дарога была несамавітая. (І.М.)

Дзеепрыслоўі могуць пераходзіць у прыслоўі і прыназоўнікі: 1. Спявалі жнеі ідучы. (Тр.) 2. Нягледзячы на трывожны час, ранак жыў сваім звычайным жыццём. (Як.)


Практыкаванне 62. Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары і патрэбныя знакі прыпынку. Вызначце, якую сінтаксічную функцыю выконваюць словы ў першых трох сказах.


Дзень бы.. ясны. Горача прыпякала со..ца але ў лесе а..чувалася прахалода. Паабапал дарогі высокай (пышна)зялёнай сц..ной стая.. лес шчодра заліты сонечным святлом. Ра..кідвалі густалістае вецце магутныя ліпы клёны вязы цягнуліся ў неба гонкія сосны цямнелі піраміды ст..гадовых ялін. Усё гэта стварала агульныя шаты у якіх др..жалі пераліваліся залатыя блікі сонца. Знізу як бы падпіраў дрэвы падлесак зелянелі ягаднікі папараць. (Паводле Т.Хадкевіча)


Практыкаванне 63. Спішыце, устаўце патрэбныя па сэнсу і стылёвай спалучальнасці прыметнікі. Вызначце, якую ролю адыгрываюць прыметнікі ў тэксце і якую сінтаксічную функцыю выконваюць у сказе.


Надыход зімы


Пасля палудня з поўначы падзьмула … халадком. Зямля стала …, пакрылася … скарынкаю. Затым пасыпаў … сняжок, які ішоў усю ноч і ўвесь … дзень. Пад вечар вецер суняўся і на захадзе бліснула …. усмешка сонца і патухла. У небе засвяціліся … зоркі. Прыціснуў … мароз.

Раніцою наваколле нельга было пазнаць. Лес пабялеў, зрабіўся светлым. … лапы ялін гнуліся пад … пластом снегу, а … елачкі на ўскрайку лесу і пні панадзявалі … башлыкі і хаваліся пад імі. І нельга было ўстрымацца, каб не памераць сваімі нагамі глыбіню … покрыва. (Паводле Я.Коласа)


Практыкаванне 64. Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца ў сказе выдзеленыя словы.


  1. Мінулае трэба ведаць каб не заблудзіць у сваім руху наперад. (Ерм.) 2. Яна /ліса/ бегла неяк бокам распушыўшы хвост і нізка прыгнуўшы галаву. (асіп.) 3. Лінейка цягнулася ўздоўж зямлянак выкапаных на схіле пясчанага ўзгорка. (Шам.) 4. Насупраць філармонія расчыніла вокны ў вясну. (Грах.) 5. Насупраць дома нашай гаспадыні жыла адна вельмі слаўная сям’я. (У.Д.) 6. Першую гранату Міхась кінуў лежачы а потым убачыўшы як два фашысты кінуліся ўбок падняўся і астатнія дзве гранаты пусціў з усяго росту. (кул.) 7. Незнаёмы яшчэ раз паглядзеў на зарыва затым хутка пайшоў у бок лесу.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія iconКолькі ў сучаснай беларускай мове зменных часцін мовы?
У беларускай мове ўжываюцца словы абеліск, тэрмас, дыск, фантазія. З якой мовы яны запазычаны?

§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія icon§ 13. Марфалогія як раздзел граматыкі. Прадмет марфалогіі. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
Марфалогія як раздзел граматыкі. Прадмет марфалогіі. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове

§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія icon"Закон аб мовах у бсср" (1990 г.). [4]
Паняцце мовы. Гіпотэзы паходжання мовы. Паняцце соцыуму. Функцыі мовы ў грамадстве. [1], [3], [4]

§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія iconПытанні да заліку ў зімовую сесію па дысцыпліне
Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Роля мовы ў станаўленні асобы. Паняцце мовы І маўлення. Беларуская мова сярод іншых славянскіх...

§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія iconПытанні да заліку ў зімовую сесію па дысцыпліне
Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Роля мовы ў станаўленні асобы. Паняцце мовы І маўлення. Беларуская мова сярод іншых славянскіх...

§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія iconПытанні да экзамена
Роля мовы ў жыцці грамадства, нацыі, асобнага чалавека. Функцыі мовы. Спецыфіка паняццяў “мова” І “маўленне”

§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія iconУрок-казка па тэме Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне
Выпрацоўваць уменне вызначаць I адрозніваць галоўныя I даданыя члены сказа. (На першым уроку не акцэнтаваць увагу вучняў на вызначэнне...

§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія iconКср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю
Функцыі І якасці навуковага стылю мовы

§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія iconТэма: "Службовыя часціны мовы" «Злучнік» мэты
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія icon§ Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
Як істотная рыса беларускай мовы падкрэсліваецца яе мілагучнасць. На чым жа яна грунтуецца?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка