Урок беларускай мовы ў 5 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 5 класе
Дата канвертавання18.11.2012
Памер50.31 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай мовы ў 5 класе

па тэме

«Лексічнае значэнне слова»

Чайка Ганна Дзмітрыеўна

Настаўнік першай катэгорыі


Мэты:

Спрыяць засваенню паняцця пра лексічнае значэнне слова, спосабы яго акрэслівання. Пазнаёміць з будовай слоўнікавага артыкула тлумачальнага слоўніка.Выдзяляць структурныя часткі ў слоўнікавым артыкуле, знаходзіць у слоўніку тлумачэнне значэння неабходнага слова, вызначаць, якім спосабам яно тлумачыцца. Садзейнічаць узнаўленню ўменняў і навыкаў фанетычнага і сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей , мовы вучняў. Садзейнічаць фарміраванню беражлівых адносін да прыроднага багацця.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.Слова настаўніка.

Н. Сённяшні наш урок мы пачнем незвычайна. Мяне вельмі ўразіў дыяог паміж вучнямі, пачуты аднойчы. Я хачу прапанаваць яго вашай увазе.

(інсцэніроўка)

-Коля, як ты лічыш, што самае неабходнае на нашай планеце?

-Вада. Без яе н емагчыма жыццё.

-А яшчэ ?

-Сонечнае святло.

-А без чаго не можа існаваць чалавек?

-Без паветра.

-А ты ведаеш, што дапамагае яго ачышчэнню і ўзбагачэнню?

-Лясы.

-Так. Лясы- гэта зялёнае багаце нашай панеты. І ты ведаеш, калі задумацца, то яны даюць нам шмат неабходнага для існавання.

-Няўжо?

2. Пастаноўка задач на ўрок Н. Так. “Нашы лясы- гэта нашых даброт і багацця невычарпальны калодзеж”. Гэтыя словы М.Гусоўскага будуць эпіграфам да сённяшняга ўрока.

Як вы разумееце значэнне слова невычарпальны?

А як вы разумееце сэнс выказвання М.Гусоўскага?

Н. Сёння мы павядзем гаворку пра лячы, якімі так багата наша Беларусь, пра іх іх ролю ў нашым жыцці. Адначасова працягнем гутарку па раздзелу “Лексіка”.

Каб сфармуляваць навучальную тэму ўрока, узгадайце, што я вас прасіла растлумачыць, перш чым раскрыць сэнс выказвання.(лексічнае значэнне)

(запіс даты і тэмы)

Н. Сёння мы правядзем даследчую работу і дадзім адказ на наступныя пытанні:

(пытанні запісаны на дошцы, туды ж запісваюцца і адказы па ходу ўрока)

Што такое лексічнае значэнне слова?

Спосабы яго акрэслівання?

Будова слоўнікавага артыкула тлумачальнага слоўніка?

Н. На першае пытанне вы ўжо можаце даць адказ.(лексічнае значэнне- гэта тое, што абазначае слова). Таксама мы працягнем работу па арфаграфіі і праверым свае веды ў гэтай галіне.

3. Асноўная частка

- Слоўнікавы дыктант: Лес, леснічоўка, лясны, лясун, лесавік, лясы, яліна, бяроза, ягады, яскравы, бяжыць, ззянне, берагчы, вясёлы, спяшаецца.

(самаправерка з дошкі)

(настаўнік выбарачна правярае слоўнікавы дыктант у вучня і ставіць адзнаку, каменціруючы)

На якое правіла былі падабраны словы ў слоўнікавым дыктанце? (правапіс галосных, падвоеных і падоўжаных зычных, правапіс зычных у слабой пазіцыі)

Падбярыце сінонім да слова яліна ? (елка)

Н. А зараз давайце звернемся да тлумачальнага слоўніка, выпішам лексічнае значэнне слова яліна. (слоўнік змешчаны ў падручніку)

(вучань выконвае гэта заданне на дошцы)

Настаўнік расказвае пра будову слоўнікавага артыкула і разам з вучнем выдзяляе яго структурныя часткі. Запісваецца адказ на 3 пытанне ўрока.(загаловак, граматычная характарыстыка, лексічнае значэнне слова, прыклад)

Як раскрываецца лексічнае значэнне слова яліна? ( праз сінонім) Запісваецца адказ на 2 пытанне.

Работа ў групах.

  • Заданне творчай групы(2 вучні): Напісаць сачыненне-мініяцюру на тэму “Лес у нашым жыцці” , выкарыстоўваючы розныя па мэце выказвання сказы і словы з дыктанта слоўнікавага.

-Асноўная група работае з тэкстам, разбіўшыся на дзве групы.

1-я- спісвае тэкст, расстаўляючы знакі прыпынку. (самастойна) 2-я- разам з настаўнікам работае над арфаграмамі(устаўляе і тлумачыць прапушчаныя літары)

(тэкст запісаны на дошцы і на картках)

Лес сустракае нас прыемным пахам кветак смалы. Пр…ветна вітаюцца з намі з…лёныя хвойкі. Разб…гся па верасе малады бярэзнік. Узвыш…юцца сталыя дубы, як асілкі. Звіні…ь грае ў галінах ветрык сваю пес…ню. Наш адка… на гасціннас…ь- ашчадныя адносіны да гэтага багацця.

(вучань з 2-ой групы атрымлівае адзнаку за работу над арфаграмамі. Адзнака каменціруецца настаўнікам)

-Праверка задання 1-й групы. 2-я спісвае першы сказ тэксту.

(вучань 1-й групы расстаўляе знакі прыпынку ў тэксце, запісаным на дошцы.Даказвае, што сказы з’яўляюцца тэкстам. Атрымлівае за адказ адзнаку.)

Н. Так. Лес дорыць нам свае багацці, а мы павінны адказаць яму беражлівасцю. Што мы можам зрабіць з гэтай мэтай?

-Заданне(1-й групы самастойнае ): Фанетычны разбор слова багацце.

(вучань выконвае заданне за дошкай. Пазней, пры праверцы, атрымлівае адзнаку)

-Заданне(2-й групы- разам ): Сінтаксічны разбор сказа, выпісанага раней.(першы сказ тэкста)

(вучань выконвае заданне на дошцы , атрымлівае адзнаку)

-Праверка задання 1-й групы. 2-я ў гэты час спісвае фанетычны разбор з дошкі.

-Фізпаўза.

Н.Працягваем гаворку пра лес і дары, якія ён нам дае. Адгадайце, пра якія з іх ідзе размова. Адгадкі запішыце.(работа з 2-ма групамі)

У траве , як аганькі, ружавеюць вугалькі, іх вадою не зальеш, рук і ног не апячэш. (Суніцы)

Хоць у капелюшы, але галавы не мае.(Грыб)

У маленькім гаршочку , кашка смачненькая. (Арэх)

Цяпло прыйдзе- апранаецца, холад настане- распранаецца.(Дрэва)

Як вы здагадаліся, аб чым ідзе размова? (даецца апісанне прадмета). Апісанне- яшчэ адзін спосаб раскрыцця лексічнага значэння.(запісваецца адказ на пытанне ўрока)

-Заданне(2-ум групам): растлумачце значэнне слова дрэва спосабам апісання. Складзіце слоўнікавы артыкул. Вылучыце ў ім структурныя часткі.

Дрэва-а,н.Расліна з цвёрдым ствалом.

(вучань, які актыўна працаваў на ўроку,выконвае гэта заданне на дошцы і атрымлівае адзнаку)

Н. Яшчэ лексічнае значэнне можна тлумачыць шляхам перакладу.(запісваецца адказ на пытанне ўрока)

-Заданне(2-ум групам):Пераклад слоў:

Оберегать, сохранять, сокровище, обязанность.

-Заданне(1-й групы- самастойнае): Скласці і запісаць з дадзенымі словамі сказ.

-Заданне(2-й групы-разам): Скласці з дадзенымі словамі словазлучэнні і разабраць .(вучань працуе ля дошкі і атрымлівае адзнаку)

-Праверка задання 1-й групы.(Вучань, які перакладаў словы, чытае сказы ў-ласныя і атрымлівае адзнаку)

-Праверка задання творчай групы. Астатнія слухаюць сачыненні і заўважаюць, якія сказы па мэце выказвання былі выкарыстаны.

(Выкананне задання творчай групай ацэньваецца настаўнікам)

4.Падвядзенне вынікаў па навучальнай і выхаваўчай тэмах.

(вынікі падводзяцца вучнем, які актыўна працаваў на ўроку. Настаўнік ацэньвае яго работу)

Дамашняе заданне: 59 практ.356 або крыжаванка “Дары лесу”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 7 класе
Назавіце прыслоўі часу, якія вы сустрэлі ў тэксце(раніцай, вечарам); месца (зверху, уніз, справа)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка