Тэст двухсастаўныя сказы




НазваТэст двухсастаўныя сказы
Дата канвертавання18.11.2012
Памер50.56 Kb.
ТыпДокументы
Тэст 2. ДВУХСАСТАЎНЫЯ СКАЗЫ

Варыянт 1

  1. Адзначце сказ, які адпавядае характарыстыцы — просты, апавядальны, клічны.

а)У полі так добра! (Я. Колас.)

б)Каб мы вучыліся старанна. (Я. Колас.)

в)Як мяне спаткае вялікі горад? (К. Чорны.)

г)Квітней ты, беларуская зямля! (Я. Колас.)

  1. Адзначце развітыя сказы.

а)Вясёлая музыка гучыць. (А. Вярцінскі.)

б)Хлеб смачны, духмяны. (А. Кулакоўскі)

в)Паціскае мароз. (Э. Самуйлёнак.)

г)У хаце стаяла цішыня. (П. Броўка.)

  1. Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны назоўнікам.

а)Бацька з сынам сцішыліся. (JI. Дайнека.)

б)Ударыў недзе першы далёкіўдар звана. (У. Караткевіч.)

в)Над галавой вісела высокае веснавое неба. (А. Асіпенка.)

г)Усе абступілі Сцёпку i давай віншаваць, руку паціскаць. (Я. Колас.)

  1. Вызначце від выказніка ў сказе: Дзверы былi незамкнёныя. (Я. Колас.)

а)просты дзеяслоўны;

б)састаўны дзеяслоўны;

в) састаўны іменны.

  1. Адзначце сказы з адваротным парадкамслоў.

а) За вялікім акном насупраць шуміць імпэтны майскі дождж. (В. Быкаў.)

б)Даўноне беленыя сцены насілі на сабе сляды розных пашкоджанняў. (Я. Колас.)

в)Лісцем з восеньскіх галінаў асыпаюцца гады. (Л. Дайнека.)

г)Я тым часам адлучыўся ў лес. (В. Адамчык.)

  1. Запішыце выказнік у патрэбнай форме.

Шасцёра малых (сядзела, сядзелі) у хаце. (М. Стральцоў.)

  1. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць працяжнік паміж дзейнікам i выказнікам.

а)Печ гэта цеплыня. (У. Караткевіч.)

б)Спяваць гэта добрая рэч. (П. Броўка.)

в)Мой дзядзька не рамантык. (I. Шамякін.)

г)Вока ў яго вострае. (3. Бядуля.)

  1. Адзначце прыдаткі, якія пішуцца праз дэфіс.

а)Ямужык беларус — пан caxii касы. (Я. Купала.)

б)Дзядзька Мікола прыйшоў з палявання. (Е. Лось.)

в)Beeціxi ветрык сухавей. (А. Бялькевіч.)

г)Плыве рака Бяроза плаўна. (Я. Купала.)

  1. Адзначце сказы, у якіх правільна падкрэслены даданыя члены сказа.

а)Потым прыходзіць жаданне ахвяравацьсабою. (У. Караткевіч.)

б)Шчокіў яе былі чырвоныяад марозу. (I. Шамякін.)

в)Хлопцы прыпыніліся непадалёкуадпачыць. (М. Лынькоў.)

  1. Перакладзіце тэкст. Вызначце від сувязі сказаў ў тэксце. Зрабіце сінтаксічны разбор выдзеленых сказаў.

Вы выходите на крыльцо... На тёмно-сером небе кое-где мигают звёзды. Край неба алеет... Солнце быстро поднимает­ся. Небо чисто.Погода будет славная. (По И. Тургеневу.)

Тэст 2. ДВУХСАСТАЎНЫЯ СКАЗЫ

Варыянт 2

  1. Адзначце сказ, які адпавядае характарыстыцы — просты, пабуджальны, клічны.

а)Што за ноч! (Я. Колас.)

б)Хто ён, гэты чалавек? (I. Шамякш.)

в)Заўсёды даражы сваім словам. (X. Жычка.)

г)Заўсёды наперад, ніколі — назад! (Я. Колас.)

  1. Адзначце развітыя сказы.

а)Кружыцца снег. (3. Бядуля.)

б)Жанчына паставіла кубак з малаком. (I. Мележ.)

в)Падмарозіла.

г)Паблякла ад месяца Вялікая Мядзведзіца. (I. Пташшкау.)

  1. Адзначце сказы, у яіхх дзейнік выражаны словазлучэннем.

а)HixтO з прысутных нiкол iне бачыў яго такім узрушаным. (У. Шахавец.)

б)Месяц, ужо нізкii барвовы, хіліўся да далёкага лесу. (У. Караткевіч.)

в)А ён любіў гэтую повязь зyciмiўciмi. (У Караткевіч.)

г) Адзін з рыбакоў спыніўся тут на цэлае лета ля завадзі, багатай рыбай. (У. Шахавец.)

  1. Вызначце від выказніка ў сказе: На вызваленых дзялянкахпачалі будавацца сяляне. (I. Чыгрынаў.)

а) просты дзеяслоўны;

б) састаўны дзеяслоўны;

в) састаўны іменны.

  1. Адзначце сказы з адваротным парадкам слоў.

а) 3 двара пазірала цёмная чорная ноч. (Я. Колас.)

б) Гадзіннік на сцяне рабіў сваю работу. (Я. Колас.)

в) Шчодраразлівае сонца бляск прыветны і святло. (Я. Колас.)

г) Ранняя восень стаяла на дварэ. (М. Гамолка.)

  1. Запішыце выказнік у патрэбнай форме.

Непадалёку ад агароджы (расло, раслі) некалькі хвояў. (К. Чорны.)

  1. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

а) Сяргей, безумоўна, добры таварыш. (Я. Брыль.)

б) Тры ў квадраце дзевяць.

в) Рукі хоць рэпу сей. (Я. Колас.)

г) Вочы нібы васількі. (3. Бядуля.)

  1. Адзначце прыдаткі, якія пішуцца праз дэфіс.

а)Расцвіла на рэчцы лотаць, кветка чарадзей. (С. Шушкевіч.)

б)Трактарам кіраваў малодшы брат Ірыны Міхась. (У Ша-хавец.)

в) Газета «Звязда» пачала выходзіць у 1917 годзе. (К. Крапіва.)

г) Лота праз азёры злучаецца з Туломай ракой. (I. Шамякін.)

  1. Адзначце сказы, у якіх правільна падкрэслены даданыя члены сказа.

а) ЗАндрэем ідзепобач хлопец з хворым сэрцам. (П. Пястрак.)

б) Згарачадзед Талаш кінуўся на жаўнераў. (Я. Колас.)

в) Настаўнік параіў вучням пачытацьновуюкніжку.

  1. Перакладзіце тэкст. Вызначце від сувязі сказаў у тэксце. Зрабіце сінтаксічны разбор выдзеленых сказаў.

Солнце село, но в лесу еще светло. Воздух чист и прозрачен. Птицы болтливо лепечут. Молодая трава блестит веселым блеском...Вы ждете. (По Н. Тургеневу.)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэст двухсастаўныя сказы iconТэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"
Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам І выказнікам

Тэст двухсастаўныя сказы iconТэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы
Ты ляці, мае слова, праз паліi лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою. (П. Панчанка.)

Тэст двухсастаўныя сказы iconТэст 6 сказы 3 адасобленымі членамі. сказы 3 параўнальнымі 3bapotami
...

Тэст двухсастаўныя сказы iconТэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1
Запішыце назву аднасастаўнага сказа з адным галоўным членам выказнікам, у якім дзеянне, абазначанае выказнікам, адносіцца да абагульненай...

Тэст двухсастаўныя сказы iconТэст сказы 3 аднародныmічленамі
Нарэшце Зазыба адвёў вочыў бок ад Bipлівага натоўпу, спыніў позірк ужо на самой крыніцы (I. Чыгрынаў.)

Тэст двухсастаўныя сказы icon10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2
Каламутная вада ў лужыне ад напору ветру аж выплесквалася з дарогі І пырскала на ўзмежак бруднымі кроплямі

Тэст двухсастаўныя сказы iconДуа "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі"
Мэта на мове вучняў: на ўроку я даведаюся, што такое складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, навучуся ІХ знаходзіць у тэксце І адрозніваць...

Тэст двухсастаўныя сказы iconРаздзел II nomen substantīvum. Declinatio prima
Прачытайце сказы, выпішыце слоўнікавыя формы І вызначце граматычную форму (скланенне, лік, склон) назоўнікаў, перакладзіце сказы

Тэст двухсастаўныя сказы iconТыпы тэкстаў Практыкаванне
Практыкаванне. Падумайце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст. Пранумаруйце сказы. Вызначце тып маўлення ў...

Тэст двухсастаўныя сказы iconСказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі
Устаўнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні І сказы, якія ўключаюцца (устаўляюцца) у структуру сказа І ўтрымліваюць дадатковую...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка