Прапановы што да далейшага лёсу праграмы "Падарожжы Свабоды"




НазваПрапановы што да далейшага лёсу праграмы "Падарожжы Свабоды"
Дата канвертавання18.11.2012
Памер43.67 Kb.
ТыпДокументы
Прапановы што да далейшага лёсу праграмы "Падарожжы Свабоды"


Галоўная мэта -- прыцягнуць да ўдзелу ў стварэньні праграмы як мага болей слухачоў.


1. Абвесьціць конкурс на лепшага правадніка. Сэнс такі: у эфіры гучыць абвестка, людзі тэлефануюць і запрашаюць у свае мястэчка ці вёску. Карэспандэнт прыяжджае і робіць праграму — з самым актыўным удзелам слухачоў. Нагодай для вандроўкі могуць стаць мясцовыя навіны, цікавыя зьявы і назіраньні, неардынарныя асобы. Са свайго досьведу магу сказаць, што з такімі прапановамі людзі ўжо зьвярталіся. Калі наладзіць адваротную сувязь, колькасьць такіх прапановаў можа вырасьці ў некалькі разоў.


2. "Падарожжы Свабоды" можна будаваць як пошук адказаў на пытаньні. У правінцыі людзям вельмі цяжка дамагчыся ад чыноўнікаў увагі. На запрашэньне слухачоў (тут зноў не абысьціся без абвесткі ў эфіры) карэспандэнт прыяжджае ў паселішча, гутарыць зь людзьмі, зьбірае інфармацыю, калекцыянуе пытаньні, а пасьля ідзе ў райвыканкам ці сельсавет і спрабуе знайсьці адказы на іх. Праўда, няма гарантыі, што вэртыкальнікі захочуць гутарыць і што адказы будуць больш зьмястоўнымі за традыцыйныя "ўсё паводле закону" і "у бюджэце няма на гэта грошай".


3. Досьвед "Званкоў на Свабоду" паказвае, што нашай аўдыторыі ёсьць што сказаць. На гэта чалавеку можна даваць не 2 хвіліны, а 10. "Падарожжы Свабоды" можна пераўтварыць у тыднёвую праграму падсумаваньня. Герой разам з карэспандэнтам вандруе па ваколіцах. Толькі расповед, як тая ці іншая “кропка” на мапе пражыла тыдзень, вядзе не журналіст (ён толькі дапамагае пытаньнямі і ўдакладненьнямі), а жыхар. Патэнцыйнымі героямі праграмы могуць стаць удзельнікі конкурсаў Свабоды, сталыя слухачы, аўтары допісаў, суразмоўцы ў колішніх "Падарожжах Свабоды". І тут абвесткі ў эфіры прынясуць немалую колькасьць ахвочых паўдзельнічаць у праграме.


4. "Падарожжы свабоды" могуць стаць своеасаблівай энцыкляпэдыяй Беларусі. Можна адшукваць унікальныя зьявы — усё, што вылучаецца з шэрагу іншага. У нас гучала праграма зь вёскі, дзе ёсьць адзіны ў Беларусі прыватны батанічны сад. А можна яшчэ зрабіць нарыс пра вёску, дзе ёсьць адзіны прыватны музэй пудзілаў жывёл; з самага беспрацоўнага райцэнтру; з узьбярэжжа самай забруджанай ракі; з самай нізкай кропкі Беларусі і г.д.


5. У гарадках і мястэчках жыве процьма краязнаўцаў, якія дасьледуюць гісторыю сваёй мясцовасьці, маюць цікавыя напрацоўкі. Ды толькі іхная праца, апроч іх саміх, нікому не патрэбна. У нас ёсьць праграмы пра нацыянальную гісторыю, але мы цалкам ігнаруем гісторыю на мясцовым роўні. Краязнаўцы, многіх зь якіх — слухачы РС, з задавальненьнем адгукнуцца на прапанову паўдзельнічаць у праграмах. У такіх праграмах гістарычныя экскурсы можна чаргаваць з замалёўкамі сучаснасьці.


6. Рабіў некалькі праграм на падставе допісаў у "Паштовую скрынку 111". Цалкам народная журналістыка — нашы слухачы распавядалі пра сябе самі. Можна разьвіваць гэты варыянт. А можна праз эфір прапанаваць людзям дасылаць тэмы для апэратыўных паведамленьняў і "геаграфічных" вандровак.


7. "Падарожжы Свабоды" можна павярнуць у рэчышча аповедаў пра народныя рамёствы. Рэпартаж з эфэктамі прысутнасьці будзе выглядаць куды жвавей і калярытней, за ўсё тое самае, запісанае праз тэлефон і ўціснутае ў 6 хвілін "камбінаванага рэпартажу". (Не падумайце, што маю нешта супраць "камбайнаў" і іхных аўтараў.)


8. Прашу ўлічыць, што часам прэзыдэнцкай кампаніі я не спыняў вандровак па рэгіёнах — гатовыя (альбо ў стане даводкі) маю некалькі праграмаў. Вылучу толькі некаторыя: а). Панарама жыцьця беларускай вёскі на літоўскай мяжы, за некалькі соцень мэтраў ад якой плянуюць будаваць сховішча для ядравых адкідаў. б). Малыя Сяхновічы — адна зь верагодных “радзімаў” Тадэвуша Касьцюшкі. Пры школе там стаіць адзіны ў Беларусі бюст героя. Школу плянуюць зачыніць. Лёс помніка й музэйнага пакою — цьмяны.


9. Да 20-й гадавіны хачу зрабіць адмысловую праграму пра людзей, якія 26 красавіка й пазьней былі ля Чарнобылю. Ужо запісаў інтэрвію з тымі, хто тушыў пажар на станцыі; з тымі, хто “марадзёрыў” у адселеных вёсках; з тымі, хто гэтых злодзеяў лавіў; хто засыпаў вёскі; і з тымі, хто, абыходзячы пасты, хаваў сваіх бацькоў на могілках роднай вёскі.


...і яшчэ некалькі ідэяў для канцэпцыі "народнай журналістыкі"


10. Нашы "Званкі на Свабоду" —- гэта асучасьненая "будка галоснасьці" часоў Перабудовы. Неспрактыкаванаму чалавеку цяжкавата казаць маналёгам. Прапаную гэтыя маналёгі пераўтварыць у дыялёгі. Журналіст сядзіць у студыі й некалькі гадзін запар прымае тэлефанаваньні, гутарыць са слухачамі. Падаецца, могуць атрымацца цікавыя размовы. Дый у жывой размове можна атрымаць болей інфармацыі. Пасьля запісы мантуюцца, і да эфіру даходзіць праграма 10/23 хвіліны, у якой прадстаўлены самыя цікавыя фрагмэнты размоў. Такое можна рабіць штодня. Асабіста я гатовы ўзяцца за гэтую працу без адрыву ад вандровак.


11. Нашых слухачоў трэба зрабіць актыўнымі пастаўнікамі інфармацыі. Мала некалькі разоў на гадзіну эфіру паўтараць нумар аўтаадказчыка — яго належыць зьмясьціць на сайце. Трэба ўлічваць, што думкі й камэнтары ўзьнікаюць ня толькі ў тых, хто радыё слухае, але і ў тых, хто чытае інтэрнэт-старонку. І гэтая аўдыторыя мусіць валодаць інфармацыяй, дзе, як і калі можна выказаць сваё меркаваньне.


12. Тое самае й з SMS. Нумар тэлефону мусіць быць на загалоўнай старонцы сайту.


13. У нас ёсьць рассылка навінаў па электроннай пошце. Можна паспрабаваць арганізаваць нешта падобнае й з SMS. У эфір пускаем абвестку: "Усе ахвочыя некалькі разоў на дзень атрымліваць апэратыўныя паведамленьні ад РС, калі ласка, дашліце нумар свайго мабільніка". Падаецца, што плёну ад такога варыянту будзе болей, чым ад абмежаванай рассылкі аднаго паведамленьня ў суткі на нумары тэлефонаў супрацоўнікаў Менскага бюро.


14. Прапаную браць на ўзбраеньне сучасныя тэхналёгіі. Сотні людзей маюць у сваіх тэлефонах фота- й відэакамэры. Часам гэтыя людзі становяцца сьведкамі таго, што не патрапляе на вочы журналістам. (У якасьці прыкладу прыгадваюцца вулічныя акцыі, што адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.) Людзі могуць зафіксаваць і пераслаць. Было б толькі куды дасылаць і было б каму гэтыя здымкі апрацоўваць і выстаўляць на сайт. Творчую фотаактыўнасьць слухачоў можна заахвочваць падарункамі. Дарэчы, рассылкі навінаў і зваротную сувязь практыкуюць шмат якія беларускія праекты, а вось “народную фота- відэажурналістыку" пакуль што ніхто. Ёсьць шанец стаць першымі!


Ягор Маёрчык

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прапановы што да далейшага лёсу праграмы \"Падарожжы Свабоды\" iconДухоўнасць як імператыў свабоды I творчасці асобы: гiсторыкасацыялагiчны аспект
Ці згодны Вы са сцвярджэннем, што асабіста ад Вас мала што залежыць з таго, што адбываецца

Прапановы што да далейшага лёсу праграмы \"Падарожжы Свабоды\" iconУладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Прапановы што да далейшага лёсу праграмы \"Падарожжы Свабоды\" icon„Сivicportal org запрашае да супрацы
Польска-амерыканскага Фонду Свабоды ў рамках праграмы „Трансфармацыя ў рэгіёне

Прапановы што да далейшага лёсу праграмы \"Падарожжы Свабоды\" iconЭдвард Саід арыенталізм пераклад V. K. паводле © Edward W. Said, Orientalism, Ню-Ёрк, Vintage Books, 1994 уводзіны
Шатабрыяна й Нэрваля, што менавіта ён зараз цярпеў І пакутаваў. Выява эўрапейцамі Ўсходу, яго цяперашняга лёсу — вось што цікавіла...

Прапановы што да далейшага лёсу праграмы \"Падарожжы Свабоды\" iconУладзімера Арлова "Імёны "
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Прапановы што да далейшага лёсу праграмы \"Падарожжы Свабоды\" icon"VoliaMusic" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска "Песьні Свабоды-3"
Песьні Свабоды-3”. Гэта трэці музычны альбом, песьні якога папулярызуюцьь тэму Свабоды й Незалежнасьці. Гэтым разам ён прысьвечаны...

Прапановы што да далейшага лёсу праграмы \"Падарожжы Свабоды\" iconVoliaMusic рыхтуе да выданьня да "Песьні Свабоды-3"
Музычны лэйбл “VoliaMusic” распачаў падрыхтоўку кампакт-дыска “Песьні Свабоды-3”. “Песьні Свабоды-3” будуць мець падназоў “На плошчы...

Прапановы што да далейшага лёсу праграмы \"Падарожжы Свабоды\" iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні

Прапановы што да далейшага лёсу праграмы \"Падарожжы Свабоды\" iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні

Прапановы што да далейшага лёсу праграмы \"Падарожжы Свабоды\" iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка