Конкурс адукацыйных праектаў




НазваКонкурс адукацыйных праектаў
Дата канвертавання18.11.2012
Памер32.96 Kb.
ТыпКонкурс
КОНКУРС АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАЕКТАЎ


Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай і грамадскай дзейнасці педагогаў і адукатараў.

Калі у Вас ёсць нерэалізаваная ідэя, Вы зацікаўлены ў распаўсюдзе ўласнага адукацыйнага досведу, ужываеце ў практыцы ці жадаеце больш даведацца пра інавацыйныя методыкі выкладання, ці проста марыце зрабіць нешта цікавае разам з навучэнцамі, бацькамі, ці калегамі, хочаце паспрабаваць зрабіць навучанне ці пазакласнае жыццё больш карысным і сучасным – гэты конкурс для Вас!

Вам засталося запоўніць анкету і даслаць на адрас: 1konkurs @gmail.com


Да ўдзелу у конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэднеспецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы і грамадскія арганізацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.


Будзе аддавацца перавага:

  • праектам, накіраваным на стварэнне і распаўсюд уласных адукацыйных распрацовак, а таксама на адаптацыю і распаўсюд адукацыйных інавацый;

  • праектам, накiраваным на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоу, мясцовага насельніцтва;

  • праектам ад асобаў ці ініцыятыў, якія пэўны час працавалі на добраахвотніцкіх пачатках;

  • праектам, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні;

  • праектам, якія прапагандуюць дэмакратычныя каштоўнасьці незалежнай беларускай дзяржавы.

Як правiла, не падтрымлiваюцца:

  • адміністратыўныя выдаткі, закупка тэхнікі;

  • праекты, бюджэт якіх перавышае 850 тыс. руб. ($400);

  • бізнэс-праекты;

  • арганізацыі, асобы, што маюць запазычанасці па іншых праектах



Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць Анкету-заяўку (гл. ніжэй) і адправіць яе на адрас. 1konkurs @gmail.com


Заяўкi прымаюцца ў э да 21 кастрычніка 2007 года

e-mail: 1konkurs @gmail.com


Анкета-заяўка


Калі ласка, адкажыце на ўсе пытанні анкеты. Вы можаце выкарыстаць столькі радкоў, колькі вам спатрэбіцца, пры неабходнасці, дадавайце радкі.


І. Інфармацыйная характарыстыка праекта


Назва праекта:


Назва арганізацыі, iнiцыятывы (калі ёсць):


Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка праекта:

Кантакты (адрас, тэлефон,
e-mail):

Тэрмін выканання праекта
(не пазней за ліпень 2008 г.):



ІІ. Рэзюмэ (1 абзац)


Утрымлівае кароткае апісанне сутнасці заяўкі. Рэзюмэ павінна быць зразумелым, сціслым, канкрэтным, выразным. Уключаць па адным-два сказы, якія адказваюць на наступныя пытанні:

  • для чаго і для каго патрэбны гэты праект (мэта праекта)?

  • хто i якім чынам будзе выконваць праект?

  • што атрымаецца ў выніку?





ІІІ. Інфармацыя пра арганізацыю (асобу) (1-2 абзацы)


Утрымлівае звесткі пра арганізацыю цi асобу, ад якой падаецца праект. Тлумачыць, хто падае заяўку, хто будзе выконваць праект, і чаму заяўнікі/выканаўцы (з-за сваёй кваліфікацыі, досведу, рэпутацыі і інш.) найлепшым чынам змогуць выканаць задачы праекта.




IV. Мэтавая група (1 сказ)


На каго i на якую мясцовасць разлічана запланаваная дзейнасць.




V. Апісанне дзейнасці (не больш за старонку)


што будзе зроблена ў межах праекта?

хто будзе выконваць дзеянні, ці плануецца прыцягнуць валанцёраў?

як, калі і ў якой паслядоўнасці гэтыя дзеянні будуць здзяйсняцца?

якія рэсурсы (людскія, інтэлектуальныя) будуць прыцягнуты?




VI. Ацэнка праекта (чаканыя вынікі)


Крытэры, па якiх будзе ацэньвацца паспяховасць праекта. Якiя вы чакаеце вынiкi i якiм бачыце магчымы працяг праекта.



(пункты IV, V, VI разам павiнны займаць 1,5-2 старонкi).


VII. Бюджэт. (не больш за 400 у.а. ці 850 000 BRB)


Падрабязнае апiсанне кожнага артыкула выдаткаў.






Дата:


Каму і куды паведаміць пра вынікі конкурсу:





Заяўкi прымаюцца да 21 кастрычніка 2007 г.

e-mail: 1konkurs@gmail.com


Пра вынікі конкурсу Вам будзе паведамлена да 20 лістапада 2006 г.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс адукацыйных праектаў на 2008/2009 год
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйных праектаў І ініцыятываў педагогаў, адукатараў, бацькоў з лістапада 2008 па верасень 2009...

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс інфармацыйна адукацыйных летніх праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І інфармацыйнай дзейнасці педагогаў І адукатараў у летні перыяд

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс адукацыйных праектаў
У конкурсе могуць прымаць удзел настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых І сярэдне- спецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы І грамадскія...

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс адукацыйных праектаў 5
Крытычнай масы –грамадскай акцыі, якая раз на месяц збірала людзей на роварах, людзей розных узростаў І цікаўнасцей, якія аб’ядноўваліся,...

Конкурс адукацыйных праектаў iconМЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса
Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў “МЫ2012” мае на мэце аўтарскае асэнсаванне І прэзэнтацыю уласнай культурнай ідэнтычнасці...

Конкурс адукацыйных праектаў iconЯўрэйская тэматыка ў адукацыйных міждысцыплінарных праектах Мінск 5-6 мая 2012
Стварэнне канцэпцыі міждысцыплінарных праектаў – ад праблемы да вырашэння (Модуль I)

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Конкурс адукацыйных праектаў iconПраект умовы
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс экалагічных праекта
Рэспубліканскі конкурс экалагічных праектаў ”Родная зямля Беларусь“, у межах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Онкурсу: стварэнне новых адукацыйных І дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай І творчай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка